Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Тое, што да гэтага часу Беларускі Урад не уцьвердзіуся на сваей тэрыторыі, у значнай меры тлумачыцца не спагадаючымі аб’ектыунымі варункамі. Яшчэ у 1917 годзе на заходнім і румынскім фронтах вайсковыя беларусы прыступілі да фармаваньня нацыянальных дывізій для падтрыманьня беларускай дзержаунасьці. Сьцягнуць гэтыя сілы к Менску і стварыць з іх аружную аснову беларускай улады было заданьнем Цэнтральнай вайсковай беларускай Рады, каторая працавала над беларускімі фармаваньнямі у Менску і аб’еднала фармаваньні на другіх фронтах. Але на жаль Беларускі Урад і Вайсковая Рада не пасьпелі гэтага зрабіць дзеля таго, што фарміраваушыяся раней украінскія войскі Нацыянальнай Украінскай Рады, а пасьля і польскія паукі гэнэрала Довбар-Мусьніцкага уступілі у аткрытую барадзьбу з бальшавікамі (разаружэньня бальшавіцкіх гарнізонау у сьнежні 1917 году) і бальшавіцкае камандаваньне, угледзіушы у нацыянальных фармаваньнях угрозы свайму панаваньню, ужыла
усе меры на тое, каб іх разстроіць. Агітацыя за мір і агульнае разаружэньне былі пачаткам, а Берасьцейская умова — фіналам гэтых мер. Вайсковая беларуская Рада, разгром якой пачало яшчэ бальшавіцкае камандаваньне, была аканчальна разгромлена немцамі, заняушымі у лютым 1918 году сталіцу Беларусі і разаружыушым[і] тута-ка апошія астаткі беларускіх нацыянальных фармаваньняу, вытрымаушых непасільную барадзьбу з бальшавікамі.
Паяуленьне на заходзе ад Беларусі Польскай дзержавы паслужыла не на карысьць арганізацыі беларускай аружнай сілы. Польшча адразу паставіла у поуным аб’еме гістарычную сваю спрэчку з Расеяй. Беларусь аказалася у сярэдзіне гэтай спрэчкі і як у гістарычныя часы з’явілася яблыкам раздору паміж двумя больш сільнымі суседзямі. Польскія войскі пайшлі на Беларусь не з мэтай помачы ей і абароны яе правоу перад Савецкай Расеяй, але з мэтай заваеваньня яе для сябе. Змагацца на два фронты, пры тым проціу непараунана магутных суседзяу Беларусь пэунеж была не у сілах. Ісьці у саюзе з адным з іх проціу другога Урад Беларускай Народнай Рэспублікі ня мог, дзеля таго што Варшава не хацела прызнаць Беларусь за аб’ект праваадносін, а з Масквой проціу Варшавы Беларусь не магла йсьці дзеля поунай нязгоды сваіх палітычных і соцыяльных ідэалау.
Усе арганізаваныя беларускія сілы у гэтых цяжкіх варунках зауседы былі разсеваны і ператвараліся у партызанства, каторае змагаючыся проціу бальшавіцкай акупацыі, дапамагала сусьцігам польскага аружжа, і, змагаючыся проціу польскай акупацыі, дапамагала наступленьню і прарыву балыпавікоу. I толькі у балоцістых райенах Прыпяці, паміж Пінскам і Мазыром, а так сама у лесных масывах на граніцах Вітебскай і Смаленскай губэрній беларускія партызанскія сілы аставаліся і астаюцца на сваей тэрыторыі і да самага апошняга часу чырвоная армія не магла з імі справіцца.
Запэуненьне, што Беларусь не імкнецца да сваей уласнай дзержаунасьці і што яна прымае, як нешта натуральнае, уладу Савецкай Масквы чы Польшчы, можэ быць легка аткінута ссылкай на палажэньне Расеі: ніхто у Эуропе не дапускае мысьлі, што бальшавіцкае панаваньне па душы рускаму народу, а між тым панаваньне бальшавікоу цягніцца ужо трэцьці год. Выключны уплыу у гэтай заяве маюць аб’ектыуныя умовы: вялікасьць адлегласьцей, рэдкасьць насяленьня, слабая зьвязь і г.п. Арганізацыя баз на пэрыфэрыі Расейскай тэрыторыі (Крым, Архангельск, Уладзівасток) і падтрыманьня Антантай даюць магчымасьць спадзевацца, што барадзьба з Савецкай уладай будзе прадаужацца і закончыцца сусьціжна.
Тыя-ж аб’ектыуныя варункі маюць мейсца і на Беларусі. Але арганізацыя цьвердай базы для барадзьбы за сваю уладу здавалася тут немагчымай, як дзеля таго, што уся Беларусь сталася сплашным фронтам вайны двух больш сільных народау, так і дзеля таго, што ні толькі магутныя дзержавы Антанты, але і ніхто не прыходзіць да яе у гэтай справе з дапамогай, яна аказалася здауленай з усіх старон.
Часам указываюць, што беларускі асвабаджэнчэскі рух з прычыны сваей кароткасьці — яко-бы толькі са дня рэвалюцыі 1917 году — ня мог выгадаваць у шырокіх кругах народу пачуцьця самаазначэньня, пачуцьця цэльнасьці і абасобленнасьці сваей і дзеля гэтага ня можэ разлічаць на кансалідаваную волю, каторая магла-б стварыць і утрымаць уласную дзержаунасьць.
На гэта трэба адзначыць, што беларускі рух распачауся яшчэ у прошлым сталецьці і ужо у 1905 годзе праявіуся у масавых формах. Рэвалюцыя 1917 году, бальшавіцкі развал Расеі, шасьцілетняя крывапралітная вайна і, наканец, цэлы рад перэменяючыхся чужых акупацый — усе гэта, узятае разам з прапагандай беларускіх партый, паслужыла такой калассальнай школай выхаваньня народу, каторую пры нармальных варунках жыцьця і агітацыі прышлося бы праходзіць цэлыя дзесяткі гадоу. Савецкая Расея з аднэй стараны, і Польшча, з другой стараны, нясуць з сабою альбо чужую і непрывычную дзержаунасьць, або безмысьльную сыстэму гаспадарства. Кансэрватызм масы аткідае гэты ноушэствы і знаходзіць задавольненьне у лезунгах уласнай нацыянальнай улады, пастроенай на самабытных асновах і служачай уласным інтэрэсам. Сазнаньне воражасьці і непрымірымасьці інтэрэсау Беларусі, як часьці Польшчы або Беларусі, як часьці Расеі, настолькі насьпела у народзе, што адно гэта служыць фактам кансалідацыі едынай нацыянальнай волі.
Такім чынам імкненьне да арганізацыі і узмацаваньня улады беларускага дэмократычнага Ураду базіруецца, як на пачуцьці сазнаньня сваей цэльнасьці і нацыянальнай абасобленнасьці, так і на пачуцьці нязгоднасьці сваіх інтэрэсау з інтэрэсамі суседзей.
Робіцца часам ссылка на яка-бы безгістарычнасьць Беларусі і атсутнасьць канешных інтэлігэнтных сіл у Краю. I тое і другое указаньне не вытрымлівае ніякай крытыкі.
Гістарычны атэстат і гістарычныя традыцыі беларускага народу пры самым паверхнастным знаемстве сьведчуць аб безпрэчнай творчай сіле беларускага народу.
Беларускі народ можэ з гордасьцю ссылацца на свае культурнае прошлае. Пачынаючы з 12-га сталецьця на Беларусі істнуе вялікая навука і літэратура. Імены такіх культурных дзеячоу, як Кірыл Тураускі, Авраамій Смаленец, Клімэнт Смаляціч і Ефрасіньня Полацкая, сваей прасьветнасьцю і літэратурнымі працамі стварылі і азнаменавалі сваю эпоху. Язык беларускі быу дзержауным языком усяго вялікага Княжства Літоускага. Друкаваная і рукапісная беларуская літэратура 12-14 сталецьцій, каторая сахранілася да нашага часу у рэлігіезна-палемічных творах, летапісях, павествах і юрыдычных памятніках даводзяць надзвычайна шырокае разьвіцьця беларускай культуры. Ужо у 1517 годзе беларусы выдаюць на сваей мове біблію. Старэйшыя із научнага пункту гледжэньня, лепшыя зборнікі законау так называемыя «Літоускія статуты» трох рэдакцый — 1529, 1567 і 1588 гадоу, сьведчуць аб высокім разьвіцьці у Беларусі юрыдычных навук. Вышэйшыя школы «акадэміі» аснованы былі на Беларусі ужо у 14ым сталецьці. У пачатку гістарычных часоу, беларускі народ састауляе
сваю асобную дзержауную адзінку з усімі адзнакамі сувэрэннасьці. Такім ен уходзіць у дабравольны саюз з Літвой і разам з апошняй заключае пэрсанальную унію з Польшчай, і толькі, увайшоушы у склад Расеі, у канцы 18-га сталецьця Беларусь утрачывае адзнакі сувэрэннасьці і незалежнасьці.
Хаця усе маладыя дзержавы згодзяцца, што патрэбаваньне ад народа «гістарычнасьці» у нашу эпоху з’яуляецца звычайным непаразуменьнем. Такім жэ непаразуменьнем з’яуляецца ссылка на атсутнасьць у Краі дастатачнага кадра інтэлігэнтных сіл. Беларусь вытварала у даваенны час навет лішку інтэлігэнтных сіл: уражэнцау Беларусі штогод канчала вызшыя школы каля 1.000 чалавек, сярэднія школы каля пятнадцаці тысяч чалавек. Прауда, інтэлігэнцыя беларуская была уцягута у векавечную руска-польскую барадзьбу і, за атсутнасьцю нацыянальнай школы, прымушана была па большай часьці |вучыцца] у чужой расейскай школе, спэцыяльныя-ж агранічыцельныя законы царскай Расеі ставілі яе у неабходнасьць эміграваць са свайго краю; але усе-ж наша інтэлігэнцыя ніколі не схадзіла з краевага пункту гледжэньня, з чужым выхаваньнем не рабілася чужой сваей Бацькаушчыне і эміграваушы не парывала з Краем. Дзеля гэтага у цяперашні час ідзе быстры і легкі працэс павароту беларускай інтэлігэнцыі на бацькаушчыну і зьліяньне яе з народам. 3 кожным днем кадры нацыянальна сьвядомай інтэлігэнцыі папауняюцца; старая беларуская інтэлігэнцыя прымае нацыянальныя ідэалы, а маладая, разьвіваючыся пад уплывам ідэйнага беларускага руху, хутка сьпее. Апроч нацыянальна-беларускай на Беларусі есьць вялікія кадры краевай інтэлігэнцыі, з нацыянальных меньшасьцеу; гэта апошняя, з прычын нацыянальнадзержауных не прызнае улады Варшавы і, з прычын сацыяльна-палітычных, і улады Масквы, ніколі не прызнае.
Беларуская-ж улада, як мейсцовая і неутральная зможэ выкарыстаць усе группы інтэлігэнцыі на служэньне мейсцовым інтэрэсам.
Наканец заяуляецца апасеньне, што Беларусь не пасядае эканамічнымі базамі і, здольнасьцямі вытрымаць уласную дзержаунасьць. Гэта заява яшчэ у большай меры безпадстауная. Па-першае Беларусь не думае жыць эканамічна ізаліраваным жыцьцем, па-другое яе прыродныя багацьця прыкладам: лес, лен, скуры, прадукты жывелы і сельскай гаспадаркі, паслужаць рэчамі ажыуленага абмену таварамі з суседнімі і заходня-эурапейскімі дзержавамі. Беларусь мае восем мільенау дзесяцін лесу. Штогод можна эксплоатаваць больш сямідзесяці тысяч дзесяцін, што састауляе 14.000.000 куб. саж. дравеснай масы. Льнянога валакна Беларусь вытварала больш дзесяці мільенау пудоу. За час вайны, з прычыны закрыцьця граніц, разрушэньня маскоускага прамысловага райена і т. п. на Беларусі сабраліся калассальныя запасы сырцу, рэалізацыя каторага дасьць магчымасьць Беларусі зразу акрэпнуць эканамічна. Прылучэньне самых культурных заходных часьцей Беларусі да Польшчы ня толькі паслужыла бы абагашчэньню Польшчы за шчот абяздоленай Беларусі, але і саусім разстроіла бы усе эканамічнае жыцьце Балтыкі, са складу каторай насільна была бы вырвана адна з найбольш крупных састауных яе часьцей, з усімі, прахадзячымі праз яе транзітнымі шляхамі. Безварункова,
што першым рэзультатам прылучэньня Беларусі да Польшчы было бы імкненьне апошней, направіць усю транзітную цягу грузау з Беларусі, Украіны і Вялікарасеі, напрауляючуюся звычайна у Лібаускі, Віндаускі і Рыжскі парты, у порт Данцыгскі, а так сама і безпасярэдня праз граніцу у заходнюю Эуропу. Тым самым стварэньне Чарнаморска-Балтыцкага эканамічнага саюзу павінна было бы упасьць, ізаліруючы Балтыку і Чэрнаморскае пабярэжжа у незалежныя эканамічныя арганізацыі і высовываючы эканамічны саюз з Расеяй і Польшчай.