Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
c) Praca zagranic^, w Litwie Srodkowej etc.
d) Organizacja krajowych Wojsk Polskich
582.2.38:109&r-l 10 — pa
Дакумэнт не датаваны. Магчыма ў ім зафіксаваны зьмест кансультацыяў у Варшаве, у якіх бралі ўдзел дзеячы Найвышэйшай Рады БНР і прадстаўнік Рады Случчыны П.Жаўрыд. Гл.: Грыцкевіч А. Вакол «слуцкага паўстаньня». Мінск, 1987. С. 37, 45.
2485. Ліст іенэрал-лейтэнанта Алега Корчак-Крыніцы-Васількоўскага (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыг а) за 2.11.1920
582.1.45:084&г-084а&г
Аб немагчымасьці выехаць у Хельсінкі. « [...] я остался вь PeBeni вь Эстонін, гдь на основанін данныхь Вамн мн-Ь полномочій для Эстонід я работал вь качеств-ь Особаго Уполномоченаго Б-Ьл. Нар. Респ. н какь Консуль Б-Ьл. заіцніцал нашн ннтересы. Теперь в Эстонін новый кабннеть Мнннстровь...». Просьба пашырыць паўнамоцтвы: «Прошу не отказать упомянуть, что маЬ поручено передь Эстонскнмь Прав. добнваться прнзнанія самостоятельн. Біл. Hap. Респ., а также вестн переговоры сь представнт. другнхь йностранных Держав. Подателя этого пнсьма Гна Фаврь прошу назначнть мн-6 секретаремь[...]».
2486. Суправаджальная запіска шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі й Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава за 3.11.1920 (вых. №847) да суправаджальнай запіскі Украінскай Місіі ў Латвіі (№334) і да копіі ноты Украінскага Прадстаўніцтва да старшыні польскае дэлегацыі гр. Домбскага
582.1.08:040
2487. Рэзалюцыя пратэсту Горадзенскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту за 5.11.1920 супраць падзелу Беларусі паводле прэлімінарнага міру паміж Расеяй і Польшчай, падпісанага 12.10.1920
582.1.07:058 — шк бел
582.1.11:050 — шк бел
582.1.11:051 — шкбел
582.1.11:052 —шкбел
582.1.11:053 — шкбел
582.2.51:119 — шкбел
2488. «Беларускі Народзе!». Улётка Беларускага Палітычнага Камітэту пры Народнай Ахвотніцкай Арміі Генэрала Булак-Балаховіча (лістапад 1920)
582.1.16:005 — д
Дакладная дата невядомая.
2489. Пратэст Слуцкай Беларускай Рады Ўраду Саветаў за 10.11.1920 ГІРАТЭСТ СЛУЦКАЙ БЕЛАРУСКАЙ РАДЫ ДА УРАДУ САВЕТАУ.
У часе сусьветнай вайны, якая збурыла адны магутныя дзяржавы і вызваліла іншыя, абудзілася Беларусь да дзяржаунага жыцьця. Пасьля 350 гадоу няволі узноу на увесь сьвет чуцен голас Беларускага Народу аб тым, што ён жыве і жыць будзе. Вялікае Нацыанальнае Сабраньне — Усебеларускі Конгрэс 5—17 сьнежня 1917 году, дбаючы аб лёсе Беларусі, устанавіу на яе землях рэспубліканскі лад і абвесьціу незалежнасьць і непадзельнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Стоячы на гэтым грунце, зьезд селянскіх прэдстаунікоу Случчыны у ліку 107 асобау, выбрау Беларускую Раду Случчыны, якой даручыу часова усю цывільную уладу у павеце.
Беларуская Рада Случчыны, паведамленая аб намерах савецкіх войскау, якія пасьля выйсьця польскіх адзелау хочуць заняць Слуцк і павет, зьневажаючы гэтым волю народу, — энергічна пратэстуе проці агрэсыуных намерау Савецкага Ураду з Кнорыным на чале, лічучы, што гэтая акцыя Саветау спречна таксама з пастановамі міравой конфэрэнцыі.
Адначасна Беларуская Рада Случчыны сваю уладу перадасьць толькі Ураду, створанаму Усебеларускім Конгрэсам 1917 году.
У месяцы лістопадзе 1920 г.
Падпісалі: Старшыня Беларускай Рады Случчыны Пракулевіч; члены Рады: Жаурыд, Русак, Сасноускі, Радзюк.
582.1.07:063 — мк
2490. Ліст Р.Ніголя (Мэмэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 11.11.1920
Szanowny Panie Ministrze —
Z wielk^przyjemnosci^ korzystam z okazji, ktorapozwala mi zakomunikowac Mu wiadomosc, ktora, jak s^dz?, b^dzie Panu тйц. Pan Hryb zostai, przed tygodniem mniej wi^cej, uwolniony z wi^zienia. Uwolnienie jego mialo miejsce na zyczenie Naczelnika Paristwa.
L^cz? pozdrowienia dla Doktora Cwikiewicza, pozostaj^ z prawdziwym szacunkiem
R.Nihol...
Memel, 11 listopada 1920.
582.1.45:079
582.1.45: 079a — канвэрт
2491. Чарнавікі дагавору паміж Беларускай Народнай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай
582.2.49:022&г-023 — рк
582.1.46: 060-061 — мк па-расейску — 3 праукамі А.Цьвікевіча
582.2.06: 046 — мк першая старонка— 3 праўкамі А.Цьвікевіча
2492. Копія дагавору паміж Беларускай Народнай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай за 11.11.1920
УМОВА
ПАМІЖ УРАДАМ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ і УРАДАМ ЛІТОУСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ РЭСПУБЛІКІ.
Бяручы пад увагу правечную дружбу БЕЛАРУСКАГА і ЛІТОУСКАГА НАРОДАУ, супольнасьць іх інтэрэсаў у цяперашні час і патрэбу на будучые часы умацаваць асновы сваей лучнасьці і добрасуседзкіх адносін, УРАД БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ і УРАД ЛІТОУСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ РЭСПУБЛІКІ пастанавілі учыніць умову аб узаемным падтрыманьні адзін аднаго, дзеля чаго упоўнамочылі:
БЕЛАРУСКІ УРАД: Старшыню Рады Народных Міністраў Вацлава ЛАСТОУСКАГО, Міністра Юстыцыі Александра ЦЬВІКЕВІЧА, Сябра Рады Рэспублікі Язэпа ВАРОНКО, Радніка Пасольства на Украіне Інж. Александра ГАЛАВІНСКАГО, Сябра Рады Рэспублікі Інж. Антона АУСЯНІКА.
ЛІТОУСКІ УРАД: Віцэ-Міністра Загранічных Спраў Пэтраса КЛІМАСА, Дырэктора Політычнаго Дэпартамэнту Міністэрства Загранічных Спраў Броніуса БАЛУТІСА, Сябра Устаноўчаго Сойму Вольдэмараса ЧАРНЭЦКІСА, Сябра Устаноўчаго Сойму Сіманаса РОЗЭНБАУМАСА, Міністра без портфелю па Беларускім Справам у Літве Домінікаса СЕМАШКО і Д-ра Юргіса ШАУЛІСА.
Вышэйпісаные Упоўнамочные, сабраўшыся гэтае даты у месьце Коўне і абменяўшыся данымі ім верагодчымі лістамі, якіе абапольна прызнаны былі правільнымі, згодзіліся у ніжэйпісаным:
§ 1. Урад БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ абецае далажыць усіх высілкаў да таго, каб жыхары-беларусы тых месц, дзе мае адбыцца плебісцыт паміж ЛІТВОЙ і ПОЛЫПЧАЙ.падавалі галасы у карысьць ЛІТВЫ. Гэты плебісцыт, датычучы адносін выключна паміж ЛІТВОЙ і ПОЛЫІІЧАЙ, не разьвязвае пытаньня аб граніцах паміж БЕЛАРУСЬЮ і ЛІТВОЙ, якое пытаньне разьвязваецца на аснове параграфа шостага гэтае умовы.
§ 2. Урад БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ згаджаецца, каб усе яго вайсковые фармаваньня, твораные на Літоўскай Тэрыторыі былі выкарыстаны Урадам ЛІТОУСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ Рэспублікі на яе абарону. Аб парадку выпаўненьня гэтага параграфу умовы, паміж старанамі маецца асобная угода.
§ 3. Урад ЛІТОУСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ РЭСПУБЛІКІ дае Ураду БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ і ПРЭЗЫДЫУМУ РАДЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ месцо офіцыальнаго пабыту і чыннасьці у каторым з мест ЛІТОУСКАЕ РЭСПУБЛІКІ па узаемнай угодзе Міністраў Загранічных Спраў абодвых Урадаў. Асобы, уходзячые у склад Прэзыдыуму РАДЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ і БЕЛАРУСКАГО УРАДУ, а так сама яго Дыплематычные Агенты карыстаюцца правам экстэрыторыальнасьці. Урадоўцы Беларускаго Ураду могуць быць затрымліваны Літоўскімі Уладамі толькі з яго ведама. Асобы, прыналежачые да складу Беларускаго Ураду і Прэзыдыуму РАДЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ, а так-жа іх служачые не павінны умешвацца у загады Літоўскаго Ураду, ці агітаваць супроць ЛІТОУСКАЕ ДЗЯРЖАВЫ і яе Ураду. Гэткі-ж забавязак прыймае на сябе Літоўскі Урад у стасунку да Ураду БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСГІУБЛІКІ.
§ 4. Беларускі і Літоўскі Урады узаемна заабавязываюцца падтрымліваць адзін аднаго перад Урадамі Загранічных Дзяржаў.
§ 5. Урад ЛІТОУСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ РЭСПУБЛІКІ абецае дапамагчы Ураду БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ зрабіць пазыку за граніцай. Форма і варункі дапамогі устанаўляюцца угодай Міністраў Загранічных Спраў абодвых Урадаў.
§ 6. Усе пытаньні аб адносінах паміж БЕЛАРУСКАЙ і ЛІТОУСКАЙ ДЗЯРЖАВАМІ павінны разьвязвацца добравольнай угодай іх Урадаў. Гранічнае пытаньне паміж абедзьвемі ДЗЯРЖАВАМІ павінно быць вырэшано мірным ладам пасьля скліканьня Правамочнаго Прэдстаўнічаго Збору БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ. Да таго часу месцовасьці з перэважаючым беларускім жыхарствам, уходзячые у склад ЛІТОУСКАЕ РЭСПУБЛІКІ павінны упраўляцца на асновах нацыональнотэрыторыальнай аўтаноміі.
§ 7. Калі які небудзь параграф умовы гэтае будзе пагражаць каторай старане вайсковым закалотам з трэцьцяй Дзяржавай, то гэткі параграф для старон неабавязковы.
§ 8. Тэрмін гэтае умовы старонамі не азначаецца, але старана, жадаючая яго парваць абавязана папярэдзіць аб гэтым другую старану за шесць месяцаў наперад.
§ 9. Апавешчэньне гэтай умовы у цэлам, або у часьці можа быць учынено толькі са згоды абедзьвех умоўляючыхся старон.
§ 10. Гэтая умова уложана у двох экзэмплярах на Беларускай і Літоўскай мовах. Абадвы тэксты лічацца аўтэнтычнымі.
Гэтая умова, падпісана і змацавана дзяржаўнымі печацямі у месьце Коўне Лістапада Адзінадцатага Дня, Году Тысяча Дзевяцьсот Двадцатаго.
ПОУНАМОЧНЫЕ ПРЭДСТАУНІКІ
УРАДУ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ
РЭСПУБЛІКІ:
Ластоўскі.
Ал.Цьвікевіч
Язэп Варонко.
А.Галавінскі.
Антон Аўсянік.
ПОУНАМОЧНЫЕ ПРЭДСТАУНІКІ
УРАДУ ЛІТОУСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ
РЭСПУБЛІКІ:
Р.Klimas.
Bronius Balutis.
Valdemaras
Carneckis.
Simonos Rozenbaumas.
Dominikas Semasko.
D-r J.Saulys.
М.П.
3 арыгіналам згодна: Л.Дарашкова
582.2.49:023-024 — мк для друкарні?
582.2.54:464-466 — мк
582.2.54:467-469 — мк
2493. Фотакопія апошняй старонкі беларускага арыгіналу дагавору паміж Беларускай Народнай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай за 11.11.1920
582.2.19:004 — фк
Дакумэнт са збораў Я.Варонкі.
2494. Нататкі Вацлава Ластоўскага. [Зварот да невядомай беларускай аўдыторыі неўзабаве пасьля заключэньня дагавору зь Літоўскім Урадам 11.11.1920]
Грамадзяне!
12-го г.м. а 4ай гадзіне Дэлегацыя Б.Н.Р. і Дэлегацыя Літ. Д.Р. урочыста падпісалі ў Коўне умову саюзную умову на грунце узаемнаго прызнаньня і падтрыманьня з мэтай барадзьбы с Польскімі захват. Акт змацаваны подпісамі дэлегацый і дзержаўнымі печацямі абодвых старон. Ад гэтай даты у Коўне будзе працаваць нашэ правамочнае прэдстаўніцтва, a Урад будзе мець офіцыальную базу у Літве
3 гэтаго вынікае
1-мо. Мы з Літвой ад гэтай даты уступілі у саюзь дзеля барадзьбы с польскімі захватніцкімі імкненьнямі.
2. Яны нам, а мы ім павінны усюды і усімі спосабамі памагаць
Павіппы □ імі коордьпіоваць усе актыўпыо сілы і помагаць собе узаемпа.
3. Гранічнае пытаньне паміж Літвой і Беларусьсю умовіліся не паднімаць да таго часу, пакуль ня будуць ачышчэны нашы тэрыторыі ад окупантоў
4. Пасьля звальненьня ад окупантоў і сабрапыія скліканьня Беларускаго Правамочнаго Прэдстаўнічаго Збору кожды атрымлівае оваю этн» графічпую торыторыю справа гранічная павінна быць развязяна мірнай дарогай паміж абодвымі Урадамі