• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    У звязку з усімі падзеямі тут саздалася такая несмачная атмасфэра што я збіраюся так сама кінуць усе і ехаць.
    Першая магчымасьць рэальнай працы у нас — комам.
    Так нельга рабіць, Браце, гэты паступак Твой можа быць дужа цяжкім у сваіх выніках.
    Хучэй старайся паправіць, бо страціш усю сваю павагу у сваіх таварышоў.
    He гневайся бо дабра хачу
    Твой! Кляўдуш
    582. / .45:080&г-080а&г
    1	В.Ластоўскі выехаў з Коўна ў Жэнэву 26.11.1920.
    2539. Ліст Янкі Чарапука (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Бэрлін?) за 10.12.1920
    Darazeriki Panie Starsynia!!
    Ja uzo znachodzusia na miejscu swajoj uradowaj stuzby. Zasylaju Warn maio serdecnaie prywitarinie za toj uspiech iaki Wy atrymali u dziarzaiinym i palityczna-dyplematycnym stanowiscu. Bezumouna chutka z 12 mil. hrudziej Bielarusoii zahudzic radasny nacyanalny kryk: «Nichaj zywie Lastouski! Nichaj zywie Wialikaia Wolnaia Niezaleznaia Bietarus!»
    Tolki u haru serce i duch My wyjdziem za Wasym prowadam na Backouskija honi...
    Usiaho najlepsaho
    Was JCerepuk
    10	. snieznia 1920 h
    Kouna
    582.1.45:083
    2540. Ліст Жака Дыкера' (Жэнэва) Вацлаву Ластоўскаму (Жэнэва) за 10.12.1920
    Многоуважаемый Г-н Ластовскій.
    Меня очень уднвляет Ваше замЬчаніе хотя я хорошо знаю русскій язык я не могу уловііть разннцы между «Б'Ьлая Россія» н «Бьлорусь»,
    прн перевод-Ь создавать не суідествуюшнх слов я не могу, но полагаю что Вы можете это легко поправнть сдЬлав этнм самым текст мало понятным для французов.
    Сь почтеніем
    J.Dicker
    582.1.45:128
    1	Наняты В.Ластоўскім перакладчык (гл. наступны дакумэнт).
    2541. Нататкі Вацлава Ластоўскага з побыту на сэсіі Лігі Нацыяў у Жэнэве 10-16.12.1920
    Жэнэва
    10.XII.20
    Пакуль над’едуць Цвікевіч, Баркоў, Анэкштэйн маю шмат труднасцей з нарыхтаваньнем работы. Асабліва цяжка дзеля незнаньня францускай мовы.
    Адшукаў тлумача жыда з Вітэбшчыны. Жыве ён 35 гадоў ужо у Швайцарыі і рвецца на Беларусь — каб там памерці.
    Мэморьял здаў у перэклад. За перэклад і надрукаваньне 16 страніц жадаюць 200 франкоў (лічучы франк 12 марак = 2400 ням. мар.). Цэны наагул тут вельмі высокія на усё.
    11	.XII. Быў у Літвіноў (Hotel de la Раіх) бачыўся с Клімасам, Вольдэмарасам і інш. Кажуць, што быў тут Ладноў і Вэнд. Спраўдзіўшы у готэлях даведаўся, што абодвы выехалі. Літвіны адносяцца даволі прыхільна. У мэморьяле жадаюць паправак у сэнсе прызнаньня Вільні, як места літоўскага. на гэто згодзіцца мы ня можэм. I так з нашай стараны даволі вялікіе уступкі — мы згодзіліся лічыць Вільню літоўска-беларускім местам.
    Вечэрам прыехалі Цвікевіч, Баркоў, Анэкштэйн. Я сустрэціў іх на вагзале. Затрымаліся у готэлі «Мопороі» узялі побач 4 пакоі.
    Цэлы дзень зыйшоў на бегатні шукаючы Украінцоў, Латышоў, Эстоў, Грузіноў. Бачыліся з украінскім дзеячом Чыжэўскім. Гэто ледзь жывы ўжо старэц, але ешчэ даволі быстраго розуму. Прыняў, як сваіх.
    Вечэрам у месце гуляюць карнавал-маскарад. На вуліцах тысячы перэадзетых, гоман, крык, музыка. Выглядае ўсе гэто на староннага чэлавека даволі цікава, але разам с тым і даволі трывіяльна.
    14	.XII. Жэнэва
    Адбыўся абед аколічных рэспублік з учасцем профэсуры, політычных дзеячоў і прэссы
    былі прэдстаўнікі
    Айзебэрджану
    Грузіі
    Беларусі
    Літвы
    Латвіі
    Украіны
    Армэніі
    Эстіі
    Гаварыліся прамовы і ўсё іншае
    Даклад Ладнова
    1)	Справа аб Езавітаве як Старшыне Рады Н. Мін.
    2)	Даклад Ладнова
    3)	Тэкст пастановы Мінскаго Усебеларускаго Зьезду
    4)	1) Савецкая Б.Н.Р. у фэдэрацыі з Расеяй
    2)	і ўласць Беларускай Рады Работніцкіх і Салдацкіх дэпутатоў.
    Мэморандум 4 дзержаў
    У Адэссе 1919 г. (6/П) быў пададзен ген. Анзэльму мэморандум 4 дзержаў Беларусі Украіны Дона і Кубані.
    Мэморандум гаворыць аб адбудаваньні Расеі на фэдэратыўных асновах з нізу. г.н. асобные дзержавы заключаюць між сабой саюз як роўныя з роўнымі — ад фэдэрацыі асобных дзержаў паміж сабой да фэдэратыўнай дзержавы у цэлым.
    Гэты дакумэнт падпісан:
    Украіна — Галіп і Марголін
    Беларусь — Некрашэвіч
    Дон — Ген. Чэрэчукін
    Кубань — Біч (прадседацель Куб. Рады)
    Вуліч абеспечыў пазычку Ураду Б.Н.Р. 300.000 тонн вугаля за лясны наш эквівалент.
    Пісьмо палк. Купчынскаго
    Ен пісаў гр. Палену, што Беларусы проці соучаснікамі немцоў.
    Палкоўнік Неклюдоў і член Руск. К-та у Польшчы заявілі Ладн[ов? ]у, што яны цверда за тое, каб Урад пераехаў для працы на занятую тэрыторыю і жадалі пачаць перэгаворы з Урадам.
    Камандэруецца Камітэтам Экспансіі на Ўсход Цветкоў у Латвію, Літву, Беларусь. Яму абецау Ладноў поўнамочча радніка па фінансавым справам Камі
    15.XII.
    Адбылася нарада з аколічнымі рэспублікамі
    былі:
    Айзэбэрджан — Топчерібанов [?]
    Беларусь — Ластоўскі, Ладноў, Цвікевіч
    Грузія
    Украіна — Левіцкі, Шульгін
    Латвія — Мееровіц
    Літва — Нарушэвіч, Клімас
    Эстонія — Пуста
    Разбіраліся пытаньня
    1)	аб пунктах стычных
    устаноўлена
    а)	усе часці б. Расеі
    б)	усім страшэн Расейскі цэнтралізм
    в)	адзін дэмократ. лад
    2)	Аб пунктах разлучаючых
    а)	адношэньне да усходу
    б)	группа балтыйская і группа чорнаморская
    3)	Аб помачы Украіне і Беларусі
    пастаноўлена
    а)	падтрымліваць у прэссе
    б)	перад Зах. Эўропай
    4)	Аб адношэньні да Лігі Нацый
    Падаць аднародные заявы выражаючые нездаволеньні.
    16.XII.
    Былі з Ладновым у Дэні, сэкрэтара Лігі Нацый. Гаварылі 1 '/2 гадзіны.
    Прасіў даць яму дапаўніцельны мэморандум, у якім выясніць якая форма плебісцыту найбольш для нас адповедна і як-бы хацелі яго арганізаваць.
    Былі у Сакалова і Моцкіна (жыдоўскіх сыоністцкіх дзеячоў).
    Абецалі нам падмогу і прасілі зняціся з імі у Парыжы
    582.1.45:087-087а-087е
    2542.	Ліст Аўгена Ладнова (Парыж) Вацлаву Ластоўскаму (Жэнэва) за 11.12.1920
    Парнжь 11 декабря 1920
    Многоуважаемый, Вацлав Юстыновнч!
    Я был в Женев-Ь. Внд-Ьлся с Представнтелямн Лнтвы. Однн нз ннх (бывшій в делегацін в Парнжі) сказал, что вряд лн Вы скоро прі-Ьдете, н поэтому я предпочел у-Ьхать, нбо положеніе д-ьл было таково, что оставаться на неопред'Ьленное время в Женев-Ь я не мог.
    Подробностн сообгцпт Вам Павел Федоровнч1. Он по-Ьхал Вам навстр-Ьчу. Я телеграфпровал 21 Motz. Цвікевнчу, что уЬзжаю обратно.
    Вчера от Павла Федор. получнл телеграмму, что Вы выЬхалн в Женеву. Я проснл телеграммой Павла Федоровнча прпбыть в Женеву н сдЬлать доклад Вам о создавшемся здісь положенін. По^здка моя завнснт от Вашего рт.шенія в связн с докладом Павла Федор.
    Я очень сожал-Ью, что не внд-Ьлся с Вамн. Многое, очень многое нужно было выясннть. Прошу Вас делегнровать немедленно Павла Федоровнча ко MHt. У него нм-ьется внза на обратный путь. Жду Вашей в-ьсточкн н жду Павла Федоровнча.
    Желаю Вам добраго здоровья. Рад был бы вндЬть Вас здЬсь. Вы бы лнчно уб’Ьднлнсь во всем, что н как было сдЬлано.
    Еіце раз желаю Вам добраго здоровья!
    Уважаюгцій Вас, ЕЛаднов
    25 Av. Victor Emmanuel III
    Paris.
    582.1.45:086
    582.1,45:085c — канвэрт
    1 Вэнт.
    2543.	Запрашэньне дэлегацый Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны Вацлаву Ластоўскаму на супольную вячэру, якая мае адбыцца ў аўторак 14.12.1920 у рэстаране «Dumont», Жэнэва
    582.1.45:085а
    582.1.45:085 — канвэрт
    2544.	Канвэрт тэлеграмы, адрасаванай Вацлаву Ластоўскаму ў гатэль «Monopole» (Жэнэва) 15.12.1920
    582.1.45:085b
    2545.	Суправаджальны ліст Кастуся Езавітава (Рыга) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у Коўне Антону Аўсяніку за 15.12.1920, дасланы з пратэстам Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні генэралу Жэлігоўскаму за 16.11.1920
    582.2.58:128 — ма
    2546.	Мэмарандум, пададзены 16.12.1920 ў Лігу Нацый у Жэнэве Дэлегацыяй Беларускай Народнай Рэспублікі ў справе захопленых Польшчай заходнебеларускіх земляў
    Мэморандум, паданы у Гэневе у Лігу Нацый, Дэлегацыей Беларускай Народнай Рэспублікі 16-га сьнежня (декабря) 1920 году.
    Расея і Польшча, зводзячы свае старыя гістарычныя рахункі на працягу апошняга году, ваевалі на тэрыторыі Беларусі і [у ] завяршэньне нанесеных імі беларускаму народу крыуд, знайшлі магчымым без учасьця прэдстаунікоу Беларусі і не гледзячы на энэргічныя пратэсты Дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі, самавольна распарадзіцца долей беларускага народа і яго тэрыторыей падпісаньнем Рыжскай прэлімінарнай умовы.
    Згодна Рыжскай умове да Польшчы павінна адыйсьці 100.000 кв. кіломэтрау спакон веку беларускай тэрыторыі з насяленьнем у 4.500.000 чалавек. Другую, усходнюю часьць пакінулі у безкантрольнае распараджэньне Савецкай Расеі.
    Мір гэты зневажыу сьвятыя правы народау на самаазначэньне.
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі гэтым мае гонар зьвярнуцца да Лігі Нацый і вылажыць свае справядлівыя трэбаваньні адносна захвачаных Польшчай заходня-беларускіх зямель.
    Беларускі народ вынясшы на сваіх плячох большую часьць жахау сусьветнай вайны, матэрыяльна зруйнованы і духоуна змучаны, мае права разлічаць на помач Лігі Нацый у сэнсе ненарушэньня яго сувэрэнных правоу; членам Лігі Нацый у данным выпадку зьяуляецца Польшча.
    Уся тэрыторыя якую заселяюць цяпер беларусы, гэта значэ быушая Гродзенская, Віленская, Менская, Магілеуская, Вітэбская і Смаленская губэрніі, а так сама Аугустоускі павет Сувалскай губэрніі — есьць спаконвечная беларуская земля. Калі зьвярнуцца да старынных рускіх хронік (летапісяу) Іпацьеускай, Валынскай і другіх памятнікау пісьменнасьці, калі заглянуць у старыя польскія хронікі (Длугаша і Стрэйкоускага), калі абзнаеміцца са старыннымі хронікамі грэцкімі, арабскімі і другімі, то мо-
    жна пераканацца, што уся вышэй указаная беларуская земля раней X сталецьця заселена была іменна беларускімі пляменамі: крывічамі, дрэгавічамі, бужанамі, наравянамі, каторыя нічога супольнага ня мелі з «ляшскімі» г. зн. польскімі пляменамі, і вялі з імі пастаянную барадзьбу. Бліжэйшымі суседзямі беларускіх пляменау былі мазоушане — ляшскае племя, якое жыло за Бугам і Нарэвам. Храбры князь Мазавецкі Конрад у пачатку XI сталецьця шмат разоу нападау на беларусау, якія жылі на правым берагу Буга і Нарэва і не раз удавалася яму захапіць беларускія гарады Драгічын, Мельнік і Бярэсьце на Бугу, але хутка беларусы прымушалі яго йсьці назад за Буг і Нарэу. Беларускімі князьзямі на Бугу у XI сталецьці былі аснованы гарады Драгічын, Мельнік, Бранск, Бярэсьце, у вярхоуях Нарэва Сураж, Бельск, Камянец, Васількоу; на рацэ Немане Горадню. Па некаторых данных горад Горадня аснованы быу куды раней X сталецьця адным з Полацкіх князеу, а горад Полацк — сьведка сівой беларускай старыны — быу доугі час сталіцай беларусау-крывічоу. У г.г. Брэст і Камянцы у XII сталецьці князь Уладзімір, Іоан Філосау збудавау каменныя вежы. Камянец як стойкі сьведка беларускай старыны і беларускай дзержаунасьці істнуе і цяпер, а г. Брэст зруйнованы недауна у другой палове XIX сталецьця.