• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Горадня была сталіцай удзельнага княжства блізка што да паловы XIII сталецьця г. зн. да нашэствія татарау, калі і падчыніуся Вялікаму Князю Літоуска-Беларускаму. Вітаут слаунай пабедай над нямецкімі крыжакамі пры Грунвальдзе, пасьля вайны і пабеды над сваім дваюродным братам — польскім каралем Ягелла (Владыславам) зрабіу гор. Горадню сваей сталіцай і разам з тым сталіцай Літвы і Беларусі. Заходняй граніцай яго дзержавы са стараны палякоу былі тыя-ж самыя рэкі Буг і Нарэу. I пасьля Вітаута Літва і Польшча яшчэ не адзін раз то злучаліся пад уладай аднаго караля польскага і вялікага князя літоускага, то знова расходзіліся і жылі саусім незалежна, маючы адна свайго караля, другая свайго вялікага князя, але Буг і Нарэу незьменна аставаліся граніцай паміж Польшчай з адной стараны і Літоуска-Беларускім вялікім княжствам з другой. I нават пасьля Люблінскай уніі (1569 г.) калі Польшча усіліушыся на шчот Літвы і Беларусі у працягу 200 гадоу, да раздзелу у 1772 годзе атрымала магчымасьць распараджацца на Літве і Беларусі у сваіх інтэрэсах, але лічучыся са старымі правамі і прывілегіямі ЛітоускаБеларускага княжства яна ня сьмела нарушыць дзержауныя граніцы сваей з літоуска-беларускім княжствам, і рэкі Буг і Нарэу усе аставаліся пагранічнай лініей, свайго роду дэмаркацыйнай лініей, пераход якой абстауляуся некаторымі фармальнасьцямі. Так прыкладам кароль польскі і вялікій князь Літоускі, едучы з каралеуства у княжства, на Бугу чы Нарэву, г. зн. на граніцы павінен быу меняць сваю польскую сьвіту на сьвіту літоускую.
    Такім чынам, каралеуства Польскае мела са стараны вялікага княжства Літоускага сваю строга акрэсьленую дзержауную граніцу па рэках Бугу і Нарэву да самага раздзелу Польшчы г. зн. да канца XVIII сталецьця. Гэта дзержауная граніца схадзілася з граніцай этнаграфічнай, — па
    левай старане Буга і Нарэва Польшча і палякі, па правай старане Буга і Нарэва — Беларусь і далей Літва, беларусы і далей літвіны.
    Ясна, што гістарычныя і этнаграфічныя асновы усецэла зводзяцца да таго, што і у цяперашні час і у будучыне рэкі Буг і Нарэу павінны аставацца дзержаунай граніцай паміж Польшчай з аднэй стараны і Беларускай або Літоуска-Беларускай дзержавай (гэта дамовая справа Літвы і Беларусі) — з другой стараны. Калі гэта старая гістарычная і этнаграфічная граніца не задавальняе Польшчу у якім небудзь другім сэнсе, прыкладам у стратэгічным, эканамічным, то гэта саусім не датычэ прынцыпа самаазначэньня нацыянальнасьцяу, а зьяуляецца довадам толькі імпэрыялізма і захватау.
    Люднасьць Горадзеншчыны у агромнай большасьці беларуская. 1.000.050 праваслауных беларусау, а з 370.000 каталікоу — самая большае 70.000 палякоу і апалячаных беларусау, рэшта-ж 300.000 каталікоу — беларусы. Значэ на 1.300.050 беларусау у Гродзеншчыне прыходзіцца не больш за 5V2 % палякоу. Такое працэнтнае атнашэньне ліку беларусоу і палякоу гаворэ само за сябе. Натуральна, што беларусы Гродзеншчыны пасьля 1905 году былі захоплены агульным нацыянальна-беларускім рухам і адразу высунулі цэлы рад відных дзеячоу, прымаючых непасрэднае учасьцьце у нацыянальным будауніцтве, у нацыянальнай рабоце.
    Барадзьба за нацыянальнае самаазначэньне пры расейскім царскім рэжыме у шырокіх разьмерах было нема[гчы]ма да 1914 году і выражалася у рабоце глауным чынам культурна-прасьветнай і нацыянальнай прапагандзе. Вайна і цяжкі рэжым нямецкай акупацыі у пачатку прыглушыу гэты рух, але пасьля нямецкая улада дазволіла аткрыць беларускія школы, друкаваць беларускія кнігі і закладываць беларускія арганізацыі. Асабліва добрым у гэтым значэньні быу 1918 і пачатак 1919 гадоу. За гэты кароткі час у Гродзеншчыне было аткрыта больш 100 беларускіх школ, у м. Сьвіслачы пачала працаваць беларуская вучыцельская семінарыя, на весках арганізовываліся беларускія нацыянальныя камітэты, беларускія коопэратывы. У месяцы студзеню (январу) 1919 году у г. Горадні быу сфарміраваны Першы пехотны беларускі полк і адзін эскадрон кавалерыі і такім чынам быу паложан пачатак арганізацыі нацыянальных беларускіх воінскіх часьцей. Сярод беларускай вясковай люднасьці у усіх паветах Гродзеншчыны нацыянальна беларускі рух разлівауся шырокай фалей, канцэнтрыруючыся у Горадні кругом працаваушых тама-ка арганізацый: «Беларускага Камітэту», «Гродзенскай Беларускай Управы», «Гродзенскай Павятовай Селянскай Рады», аб’еднаушыхся у месяцы сакавіку (марцу) 1919 году у «Цэнтральную Беларускую Раду Гродзеншчыны».
    Такім чынам нацыянальны рух сярод беларускай люднасьці Горадзеншчыны, характэр і напражэньне нацыянальнай работы захоплівалі люднасьць тым стыхійным патокам, які выносіць народ да дзержауна-нацыянальнага будауніцтва, стаушага ужо аб’ектам усяго беларускага руху у Горадзеншчыне і пажаданай справай для усяго беларускага насяленьня гэтай заходней акраіны Беларусі. Гэты рух адналькова інтэнсыуна захапіу усіх беларусоу Гродзеншчыны ад Немана на поуначы да Буга і Нарэва на поудні, і ад ракі Бабра на захадзе да ракі Мухауца на усходзе.
    Асабліва усіліуся гэты рух, калі прайшлі злавешчыя чуткі аб прэдстаячай акупацыі Гродзеншчыны палякамі. Люднасьць не траціла надзеі, што пагроза мінуе, што Антанта не дапусьціць такой вялікай несправядлівасьці у адносінах да 15.000.000 беларускага народу, такой цяжкай абіды у адносінах да 1.500.000 беларускага насяленьня Гродзеншчыны, цяжка пацярпеушага у часе вайны і нічым не правініушагася перад Антантай.
    Але дзевяты вал накаціуся... У канцы месяцу красавіка (апрэля) уся ужо Гродзеншчына заліта была польскай фалей, напоунена польскімі жандармамі. Беларускі полк у Горадні вераломна быу разаружэны, абрабованы і разогнаны, а ахвіцэры інтэрнаваны, хто у Кракау, хто у Брэст, хто у Беласток і г. д. Беларускія школы за выключэньнем толькі аднэй у горадзе Горадне закрыты, вучыцелі-ж, часьцю пасаджэны у турму, часьцю інтэрнаваны туды куды і ахвіцэры, часьцю проста разагнаны. Беларускія нацыянальныя арганізацыі прымушаны былі замоукнуць і замерьці, дзеля таго што блізка усе дзеячы былі арэштаваны, пасаджэны у турмы, а пасьля разасланы у канцэ[н]трацыйныя лагеры Польшчы і Галіцыі. Аставалася яшчэ некаторы час у Горадні «Беларуская Рада Гродзеншчыны», але гэта была ужо не беларуская арганізацыя, а простая фікцыя з 3-4 падстауных асоб чэрпаушых шмат грошы з польскага кішаня... Беларускія вясковыя арганізацыі былі разгромлены, а больш відныя дзеячы былі арэштаваны, штрафованы, рухомая маемасьць іх рэквізована, самі-ж яны пасаджэны у турмы, дзе яны падвергаліся пабоям і у рэшце большасьць з іх была інтэрнавана у Польшчу і Галіцыю. У замену вясковых беларускіх камітэтау на весках палякі сарганізавалі парафіяльныя камітэты пад прэдседацельствам ксяндзоу-палякоу, солтысау і войтау, назначаных палякамі; польскія паны і польскія жандармы сталі сільна прыгнетаць і тэрорызаваць мейсцовую беларускую люднасьць праваслауную у надзеі перацягнуць на сваю сторану беларусоу-каталікоу. Праваслауныя цэрквы ніколі не быушыя касьцеламі часьцю закрываліся, часьцю перарабляліся у каталіцкія касьцелы. Праваслауных сьвяшчэннікоу выганялі з прыходау, забараняючы ім адпрауляць службу. Нанова назначаных праваслауным Гродзенскім біскупам сьвяшчэннікау не дапушчалі у прыходы, адбіралі у праваслаунага духавенства іх зямельныя надзелы, поле і сенажаці, а так сама прыхацкія дамы, выганяючы праваслауных сьвяшчэннікау з цэркоуных кватэр і прэдстауляючы ім ютіцца у цесных селянскіх хатах разам з селянскай сямьей. Праваслаунага біскупа Уладзіміра у Горадні уселяк зневажалі і здзеківаліся над ім, рабілі у яго памешканьні обыскі, падымаючы нават падлогі. Было пяць выпадкау, калі польскія салдаты у Горадні астанаулівалі на вуліцы біскупа Уладзіміра, хваталі яго бораду і гразілі бораду абрэзаць... У замену беларускіх школ аткрыта палякамі многа польскіх школ у гарадах і весках, проціу жаданьня насяленьня, не сьмеушага голасна пратэставаць. Абучэньне у школах гэтых вядуць запрошаныя з Галіччыны польскія вучыцелі і пераважна вучыцелькі.
    Гэты страшны дзевяты вал польскі пакрыу чорнай пеляной беларускую Гродзеншчыну у працягу блізка 1'/2 года, з студзеня—красавіка
    1919 года па ліпень 1920 г., калі палякі пад націскам бальшавікоу вышлі з межау Гродзеншчыны.
    У канцы месяца верасьня гэтага 1920 году палякі узноу занялі Гродзеншчыну, а па Рыжскай умове 12 кастрычніка нешчаснай Гродзенскай Беларусі гразіць сьмяртэльная небязпечнасьць быць праглынутай Польшчай назаусегды.
    Нешчасная беларуская Гродзеншчына у сьмяртэльным жаху працягівае ужо скаваныя польскімі путамі свае рукі да Лігі Народау і да усіх народау сьвету і моліць выратаваць яе ад палякоу і вярнуць ей свабоду, права і магчымасьць істнаваць непадзельна з усей Беларусей.
    Беларуская Гродзеншчына не адзін раз ужо заяуляла сваю волю і свае права на самастойнае нацыянальна-дзержаунае істнаваньне супольна і непадзельна з усей Беларусей. Заяуляла аб гэтым на Усебеларускім Устаноучым Кангрэсе у Менску у сьнежню 1917 году. Заяуляла аб гэтым у Вільні на Беларускай канфэрэнцыі 20 лістапада 1918 году. Заяуляла аб гэтым у Горадні на зьездзе каля трохсот правамоцных дэлегатау ад беларускага насяленьня усіх гарадоу і весак усіх дзевяці паветау Гродзеншчыны.
    Разам з тым Гродзеншчына беларуская не адзін раз заяуляла энэргічны пратэст свой, як праяуленьне волі усяго беларускага насяленьня Гродзеншчыны, ня толькі проціу прылучэньня да Польшчы, але нават проціу польскай акупацыі. Пратэст такі заяулен быу дыплематычным прэдстаунікам Амэрыкі, Англіі, Францыі і Італіі у Спаа 8 студзеня 1919 года.
    Такія жа пратэсты неаднаразова пасылаліся Польскаму Ураду і у Польскі Устаноучы Сойм (31 студзеня 1919 году, 31 сакавіка 1919 году і інш.).
    Непадстаунасьць польскіх прэтэнсый на прылучэньне да Польшчы Беларускай Гродзеншчыны ясна відаць і з таго, што, як выжэй сказана, Гродзеншчына ніколі, да астатняга раздзелу Полыпчы у 1795 году, не уваходзіла у склад этнаграфічнай Польшчы. Этнаграфічна-дзержауная граніца самаго каралеуства Польскага чы Польскай Кароны на пауночна-усход усегды гранічыла р.р. Бугам і Нарэвам, за якімі непасрэдня пачыналася Літоуска-Беларускае Вялікае Княжства, насяленьне якога складалася з беларусау і літоуцау. Гэта граніца ніколі не аспарывалася нікім, ні нават самімі палякамі і калі у 1815 году на Венскім Кангрэсе пастаноулена было вазстановіць «Герцагства Варшаускае», то граніцай Герцагства на пауночна-усход з боку Беларусі была выстаулена старая этнаграфічная лінія паміж Польшчай і Беларусей па рэкам Бугу і Нарэву.