• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    582.1.45:121
    Дата невядомая. На квітанцыі пячаткі:
    1.	Выдавецкае Таварыство «Вызваленьне»
    2.	Хаўрус Дапамогі Беларускім Пісьменьнікам імені А.Прушынскага
    2554.	Ліст Аўгена Ладнова (Парыж) Вацлаву Ластоўскаму (Бэрлін) за 21.12.1920
    21/ХП 20
    Вельміпаважаны, Пане Старшыня!
    Справы ман вельмі кепскія. Меу я надзею на памогу пана де В<уліча>, бо ен абецау падтрымаць, але ннчого з гэтаго не выйшло. Ен выехау paHeft, чым я прыехау у Парыж.
    Кватэру, якую мы раней занімалі, прынімаў пан Стош. Як мы выежджалі с туль, то да нас была прэтэнзія гаспадара дому, што нема некалькнх рэчеу (адзеял, пасуды, матрацау н др., папсованы кауры у пакоях канцэлярыі). Я казау, што нічого ня ведаю, бо я прыехау у дэлегацыю позней ад усіх н ня ведаю, што было а чаго нема?
    Гаспадар падау у суд. Мяне вызывалі, але я быу у той час з Вамі. Суд пастанавіу узыскаць з дэлегацыі 2000 фр 75 см н 169 fr 50 ct за судебные нздержкі.
    Ня ведаю што рабіць!
    Чакаю ад Вас вестак. Пасылаю да Вас нашаго чэлавека, але з внзай зноу хлапоты.
    Ен Вам прывязе дакумэнты, кніжкі, ннфармацыю. Пасылаю смэту. Каб толькі разлічыцца з усімі арганізаваць працу і выехаць у Коўно.
    Абрыдла такая сытуацыя!..
    Калі Вы атрымалі, што належало, то вельмі прашу Вас як найхудшэй прыслаць, каб я мог ліквідаваць усі прэтэнзіі як за кватэру за 2 мФсяцы, так усім служаіцым, за старую кватэру 2170 фр 25 см н на дарогу. Добра было б калі хоць бы на месяц упяред я мог аставіць грошы тут маму замесьціцелю, н тоды я зразу паеду да Вас.
    Нема сіл сядзець без прадуктыунай працы — талоч ваду у ступе.
    Прашу, калі ласка, зрабіць праз літоускага предстауніка у Б<эрліне>, каб ен тэлеграфавау пану Мілошу, што атрымау ад Вас н належыць выдаць мне. Вас прашу тэлеграфаваць мне: Зроблена. Павідаіце пана Мілоша. Калі у Вас таксама кепска, то дайце як найхудшей вестку. Я зараз зліквідую усе, а далей што Бог даст?! Вельмі прашу даць вестку тэлеграмай.
    Курьер выедзе як толькі атрымае візу.
    Чы паслалі пану Павлу грошы? Калі у Вас нічого нема, то лепей, каб ен сюды не ехау, бо празь 7-10 дней ен нікого тут не знайдзе.
    3 пашанай
    Ваш Эугені.
    Вітаю усіх працоўнікоў нашых!
    Калі не пабачымся, хай Бог Вам усім памагае у Вашай іцырай працэ для Роднаго Краю, для дарагой Бацькаушчыны!
    Выбачайце за стыль лісту, бо роднага языка ня ведаю, ня меу часу вучыць, але буду вучыць!
    Бывайце, дараженькі, здаровы!
    582.1.45:077-077а&г
    2555.	Ліст Аўгена Ладнова (Парыж) Вацлаву Ластоўскаму (Бэрлін) за 22.12.1920
    22/ХІІ 20
    Вельміпаважаны, Пане Старшыня!
    21/XII атправіў Вам ліст почтай; у ауторак 20/ХІІ паслау Вам тэлэграмму.
    Становііцэ у данны момэнт вельмі цяжкае. На тых, на каго тутака я меу іце надзею, далей спадзевацца нема чаго.
    Калі мажліва, прашу як найхудшей прыслаць згодна за смэтай, якую пасылаю панам Кахоўскім; ен наш — смаленскій. Чалавек — працаўнік і добры патрыот.
    Тутэйшую сытуацыю ен Вам акрэсліць дэтальна.
    Прашу як наіхудшей даць мне вестку; чекаю тэлеграмму. Чым раней я буду ведаць становііце, тым лягчей будзе адбыць ліквідацыю. Чым далей цягнуць тым болей будзе усякіх претензій.
    Адповедзь на рожные пытаньня прышлю праз літвіноу.
    Пасылаю дакумэнты, кніжкі, якіе меу час падабраць. Буду пасылаць праз літвіноу па часьцям архіу. Як толькі становігца акреслітся (выяснітся) паеду да працы у Коўну. Меморандумы нашы разаслаў усюды.
    Вітаю усіх працаўнікоу за Святам Божаго Народження.
    Найлепшыя пажадання Ваш, Эугені
    Прашу не адмовіць выдаць прагоные і сутачныя грошы пану Кахоўскому на дарогу туды н назадь, бо ен паехау на грошы, пазыченные у знаемых. Я даць яму нічого ня могь, бо нічого сам не маю.
    Эугені
    22/ХІІ 20
    Парыж
    582.1.45:074&г
    2556.	Чарнавік тэлеграмы Вацлава Ластоўскага (Бэрлін) Аўгену Ладнову (Парыж) і іншыя нататкі
    Парнж
    Ladnoff 25 Avenue Victor Emmanuel
    J’ai envoye le 18 Paris Delegation lithuanien Vingt milles stop Prier communiquer reception stop L-wsky
    2)	Прошу прііслать пашпарт праз літвіноу
    3)	Мандат на право участія в см-Ьшанной лнквндаціонной Комнссін по лнквндацін остатков денегь прежней Россін
    4)	Прнслать б^лор газеты, кннгн в Женеву по адресу:
    Suisse
    Monsieur Kojevnikoff
    35 Av. de Champel
    5)	Біографін б-ьлор Госуд Д-Ьятелей
    582.1.45:081
    Дата невядомая. Запісана рукою перакладчыка (сакратара? кур’ера?).
    2557. Справаздача Сымона Рак-Міхайлоўскаг а (Горадня) за 26.12.1920 аб авансах, атрыманых ім з Цэнтральнай Касы й аб выдатках за сьнежань 1920 году
    582.2.56:142
    582.2.56:141 — канвэрт
    2558. Апраўдальныя дакумэнты аб выдатках Сымона Рак-Міхайлоўскага за сьнежань 1920 году
    582.2.56:142-152
    2559. Справаздача Сымона Рак-Міхайлоўскага (Горадня) за 26.12.1920 аб выдатках з 15.000 польскіх марак, пазычаных Цэнтральнай Касай ад Дэлегацыі Беларускай Вайсковай Камісіі ў Горадні 22.11.1920
    582.2.56:153
    2560. Апраўдальныя дакумэнты аб выдатках з 15.000 польскіх марак, пазычаных Цэнтральнай Касай ад Дэлегацыі Беларускай Вайсковай Камісіі ў Горадні 22.11.1920
    582.2.56:153-173
    2561.	Апраўдальныя дакумэнты аб выдатках з 45.000 польскіх марак, атрыманых Сымонам Рак-Міхайлоўскім 19.12.1920 ад Цэнтральнай Касы БНР праз Аркадзя Смоліча
    582.2.56:174,177-215
    2562.	Ліст Льва Нікіціна (Рыг а) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.12.1920 аб выхадзе з працы ў канцылярыі
    582.1.45:076&г-076а&г
    2563.	Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.12.1920
    Бэрлін, 27 сьнежня 1920 г.
    Паважаны Пане Вацлаве!
    Надсылаю Вам неколькі страніц тэксту. Я умысльне не стараўся тлумачыць некаторыя словы на беларускую мову, каб даць Вам магчымасьць зрабіць патрэбныя стылістычныя папраўкі. Калі ласка — марайце як мага болып*, трэба каб усё мела запраудны стыль. Рабіце так сама патрэбныя рэмаркі, што да тэксту, ці лепш, што да зьместу. Маю надзею, што не пашкадуеце часу, — і гэты раздзеў будзе мець добры выгляд, як і першы, каторы мы пісалі першы раз.
    Толькі — ласкавы будзьце — не закладайце надта далека гэтай справы у шафу. Як толькі атрымаеце, — прагледзьце — і назад. Друкар ня чакаець!! На гэтым тыдню патрэбна здаць у друк!!!
    Чакаю назад!!!
    За гэтыя дні, нічога апроч тэлеграм, з Коуны, што усе што небудзь забыліся і т.д. — нічога новага, што бы зьяулялась важным. Вярнуўся з Польшчы Крыстіні. Бачыуся з Смолічам, Дубейкоускім, Дзекуць-Малеем, Вернікоускім і інш. 3 гутарак выяснілася, што яны пакладаюць надзеі на нашу працу і чакаюць дапамогі ад нас. Гэта трохі дзіуна. Грыб і Комарынец выпушчаны на волю, Комарынец хутка прыезджае сюды. Таму і другаму мы паслалі грошы. Робім захады, каб выцягнуць Грыба заграніцу. У Варшаве Крістіні бачыу штандар I бел. стрэл. палка Б.Н.Р.!! Кажэць, што надта «роскошны»! Цэнтр вайсковых фармаваній у Лодзі1, дзе працуець вайсковая камісія. Рэгістрацыя афіцэрау і салдат на Шпітальнай 12, — ідзе досьць добра. Но асаблівага настрою няма — усе лічаць патрэбным, каб быу вызнаны Беларускі Урад. Найвыжэйшіе далі у прэсу спраставаньне, аб тым, што іх, як «глаўных»! — забылі упісаць у лік «беларускіх урадаў»! Памятаеце, была заметка?
    Атрымаў ліста ад Краскоўскага — Івана Ігнатавіча. Пішэ, што хацеў бы працаваць культурна на ніве беларускай, пытаецца ці можна праехаць у Вільню і там устроіцца, гаворыць аб працы у Грузіі і т.д. Я адказаў, што усё гэта магчыма, што мы з радасьцю хацелі бы бачыць яго сярод нас, але што наша грашовае становішча ня моцна і, наагул, што мы, кошты, патрэбныя для яго, як сам папярэджвае, відаць прэдстаівіць ня зможам. Што будзе ён далей рабіць — пабачым, хутко павіне[н] атрымаць ад яго адказ. Ён цяперыка са усей сямьей у Вене.
    Прыехаў Гершовіч, пачалі гутаркі далей. Так сама началісь гутаркі з Лурье. Магчыма, што што небудзь будзе. Скажыце, пане Вацлаве, дзе той дагавор з французамі, які перэдау нам Ладноу? Ён абавязкова патрэбен тут, каб пусьціць яго у ход. Паведамьце аб гэтым мяне тэлеграмай, і калі ен у Вас, то вышліце заказным.
    Справа з пашпартамі палепшылась значна, візы ставяць без уселякіх затрудненій у Цэнтр-Бэрліне (поліцэйпрэзідзіум), «с предупреднтельностью». Як і трэба было чэкаць офіціально нам яны атказалі адно, а фактычна — далі знаць куды трэба і што трэба. Цяперыка будзем націскаць, каб рэгістравалі у Міністэрстві.
    Галавінскі выезджаець заутра, ці пазаутры. Затым Заяц, за Зайцам — я. Сямья мая не магла выехаць разам з Крістіні, бо не атрымала грашэй. Прыедзе разам з Комарынцам. Як толькі устрою сямью — вазьмуся за справу зубамі і нагамі. Будзем жыць!
    Пятру, Базылю, Антону2 і усім — мой нізкі берасьцейскі паклон. Добрых сьвят, добрага Новага Году усім. He пішу ім паасобку — бо страшэнна завален работай па коррэктуры і па прэсс-бюро. Заутра візіт Галавы3 і Анэкштэйна у усходнікау4. Я знайшоў сярод палонных пару добрых людзей і хачу прапусьціць праз свае рукі дзесятак-другі новых дз[е]ячоў. Між іншым будзе у мяне — М.Колас5, ня ведаю, ці не сваяк гэта старога Коласа; добра пішэ па-беларуску.
    Абавязкова зрабіце захады, каб Клімас споўніў свае слова (2 словы, памятаеце, аб чым?). Так сама зьвярніце увагу каго сьлед, што беларусы Горадні і наагул, занепакоены надта тым, што робіцца імі у Варшаве. Нам трэба быць у курсе іх спраў. Памятаеце, мы аб гэтым гутарылі з Вамі. 3 Гравенгофам яшчэ не бачыўся!..
    Чакаю назад рукапіс.
    Цісну руку — бывайце здаров!
    Ваш АлдрЦвікевіч
    *Я маю другі экзэмпляр, які папраўлю згодна Вашым папраўкам — і ужо яго буду здаваць у друк.
    582.1,45:090&г
    1 Беларуская Вайсковая Камісія дзейнічала ў Лодзі ад 3.10.1920 да 15.05.1921.
    2 Крэчэўскаму, Захарку і Аўсяніку. 3 Галавінскага. 4 Бальшавікоў. 5МіхасьКолас пазьней жыў у БССР, друкаваў апавяданьні ў «Савецкай Беларусі», памёр у сакавіку1924 году ў Чэрвені.
    2564. Ліст дыпляматычнага прадстаўнка БНР у Літве Антона Аўсяніка (Коўна) старшыні Рады Народных Мінітраў БНР Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.12.1920 з просьбай выдаць аванс 3.000 марак на выдаткі Прадстаўніцтва і з «цэдулай» МЗС Літвы за №5223
    582.2.51:152 — ра
    2565. Заява Дзяржаўнага Сакратара БНР Кляўдыюша Душэўскага за 27.12.1920 з просьбай вызваліць яго ад пасады
    582.2.53:066 — ра
    2566.	Рапарт дыпляматычнаг а прадстаўніка БНР у Літве Антона Аўсяніка старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.12.1920 (вых. №3)