Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Ставіць цяпер пытаньне: ці з Масквой, ці з Варшавай, — на мой пагляд ня можна. Мы маем найлепшага хаурусніка — Літву і да таго часу, пакуль мы можэм трымацца на Літве, гэткіх пытаньняу ня можа быць. Аддаць свае пазіцыі мы зауседы пасьпеем, на гэта зауседы хопіць часу. A ставіць пытаньне, ці з Масквой, ці з Варшавай, гэта значыць ісьці у Каноссу. Вы зусім слушна зазначаеце, што калі Аксельрод гаворыць аб супольных фармаваньнях, фінансах і г.д. — дык гэта адна мана і азначае не больш як аутаномію. Я нават думаю, што не аутаномію, а упрост службу у Кнорына, добра яшчэ калі не дамашні арэст.
Ня болып даст нам і пан Васілеускі. Мы, паметаеце, маглі добра у гэтым перэканацца па гутаркам у Рыге. Аб гэтым жа сьведчыць і тон «Беларускага Слова» і становішча нашых у Вільні. На «краевы сойм» мы будзем гадзіцца толькі тагды, калі да гэтага будут прымушаны і літоуцы. А апошняга яшчэ прыдецца чакаць!
Будзем трымацца да апошняга і — чакаць як разьвінуцца далейшыя падзеі. Парадку яшчэ доуга ня будзе, яшчэ далёка да вырашаньня усходняга пытаньня у ва усім яго аб’еме. I нам сьпешацца з тым, каб пасоуваць наперад гэтае вырашаньне — ня карысна. Толькі тагды мы маглі быць зацікаулены у гэткім пасоуваньні, калі-б чуліся на сілах. Пры нашам сучаснам палажэньні — невыразнасьць палітычнай сітуацыі — адзіны козыр.
Дзеля гэтага ня трэба ставіць пытаньняу аб орыентацыях. Адно толькі трэба: каб кожны быу заняты пэунай працай. Горш усяго калі дарма трацяцца сілы тыя, якія есьць. Добра, апроч таго, каб наш цэнтр быу усе-ж такі не у Коуне, а дзе небудзь у другім месцы на Літве, каб не было гэтага нуднага мадзеньня без працы і на віду у ковенскіх жыхароу. Цяганьне да Пяркоускага і назад і вечныя спрэчкі могуць убіць самы найлепшы настрой. Падумайце аб гэтым!
5. Справа аб грашох. Самая важная справа — ад яе «все качества», як кажуць. Я не бачу падвалін асаблівых для непакою і з гэтага боку. На тую працу, якая перад намі ёсьць, грашэй нам заусягды хопіць. Для літоускага ураду якія небудзь сто-дзьвесьці тысяч на месяц для нас — грошы пусцяковыя. I мы іх у тым, ці іншам відзе мець будзем, — трэба толькі быць запрауды з імі у дружбе.
Лурье гаворыць, што на гэтых двох тыднях ен дабьецца аканчаньня даручанай яму пазыкі. Я не бачу у гэтым вялікага усьпеху, нават калі банк пойдзе нам насустрэч — настолькі варункі гэтае пазыкі цяжкія. I лічу патрэбным запрасіць офіцыальнай згоды Прэзідыума і Рады Н.М. на гэтыя варункі. Абставіны часу прымусяць усеж такі нас, каб пазыку прыняць, калі дадуць. Але паутараю, толькі прымус прадыктуе нам гэты крок. Пабачым, што будзе...
Што датычыцца справы пазыкі праз Гершовіча, дык Банк атрымау ад Міністэрства адказ такога зьместу, што ен ставіць пытаньне аб пазыке нам ад падгатауляючагося праэкту літоуска-нямецскае гандлевае умовы. Так мне перэдау Гершовіч, папярэдзіушы што гэтага ен чакау. Што павінна гэта азначаць — я дакладна ня ведаю і ламаю над гэтам сабе галаву. Факт той, што нам не адмовілі, но чаму паставілі нашу справу у залежнасьць ад зусім старонняй умовы — пытаньне. Тут у чымсьці сабака зарыта. Я зрабіу крокі, каб раскрыць гэтыя скобкі. Перэгаворы аб умове пачынаюцца паміж Літвой і Нямеччынай у сярэдзіне Студзеня і павінны скончыцца у канцы месяца. Разам з тым вырашыцца і наша справа, пры чым Гершовіч абецае залатвіць яе памысьльна: ён назначаны галавой літоускай дэлегацыі для перэгаворау. Я буду тут пакуль што і буду трымаць руку на пульсе гэтае справы. У зьвязку з перэгаворамі Гершовіч, відаць, едзе у Копенгаген і пасьля яго звароту мы умовіліся дэтальна аба усім пагаварыць. Думаю, што можна будзе нам так, ці інакш скарыстаць з гэтых перэгаворау.
Справу новай пачтовай маркі трэба залатвіць як найхутчэй, але заразам — як найсурьезней. Трэба, каб былі прэдстаулены Радзе Н.М. атпаведныя праэкты і каб былі гарантыі у добрай карысьці справы для нас (а не для розных шыберау). Я гаварыу, паутараю, аб гэтым з Гершовічам і з Др. Шоттэ — ободва абецалі даць пэуныя праэкты. Тое ж — патрэбна і ад знаемых, з каторымі размауляе тут-ка Вальковіч. Разам з тым трэба сур’езна пагаварыць з літоускім Міністрам Почты і Тэлеграфа.
6. Я выезджаю на гэтых днях (пазаутры, ці у пятніцу) у Карлсбад і Прагу. Абавязкова трэба абгаварыць сучаснае становішчэ разам з Украінцамі і, у першую чаргу, з Віннічэнко. Без інфармацый апошняго у нас
ня будзе поунага пагляда на справу усходу. Вырашу так сама справу пазыкі у чэхау, галічан і справу місіі у Праге. Калі прауда, што Петрушэвіч у Праге, дык у Вену ехаць не прыдзецца.
Што датычыцца нашае палітычнае нарады, то я зауседы стаял на тым, каб яна адбылася. Але гэтая нарада толькі тагды будзе мець сенс, калі на ей па першае будзе Ладноу, і па другае — будуць прэдстаунікі з месц, у тым ліку з Менску і Варшавы. Я пісау Вам як можна знасіцца з Варшавай (праз Данціг — Укр. Конс. палкоунік Паулюк). Грыб павінен хатука прыехаць і прывесьці патрэбныя весткі аб стане рэчэй пад Польшчай.
Ці атрымоуваеце Вы сталыя весткі ад Ладнова? Ці зноў, як раней ніякага зьвязку з ім нема? Паутараю, без яго нарада немагчыма, хоць бы толькі таму, што ён офіцыальны кіраун[і]к нашай загранічнай палітыкі і інфармован у паглядах Антанты.
Гэты ліст, пане Вацлаве, прачытайце разам з Антонам, дзеля таго, што я не магу перапісываць яго яшчэ раз. Цяпер адкажу на спецыальныя пытаньня, якіе закрауу Антон.
а) Умова наша з літоуцамі ясна кажэ, што граніца паміж Беларусью і Літвой пакуль што застаецца неакрэсьлянай. Да часу скліканьня нашага Сойму. Значыць — граніца Літоускага гаспадарства йдзе па г[р]аніцы умовы 12 ліпеня. Гэта-ж нам было ясна, калі мы дагаварылісь з літоускім урадам. I з гэтага трэба рабіць адпаведныя вывады. Што датычыцца пагляда на гэтае пэтаньне нашых віленскіх і горадзенскіх організацый, дык яны — установы грамадзкіе і для іх ніякі загад не абавязковы. Што хочуць, то ніхай і робяць. Трэба глядзець, што для нас карысней, ці легальна працаваць на Літве, ці выігрываць у апініі віленскіх дзеячоу.
в) йсьці на компромісы з бальшавікамі можна толькі тады, калі з гэтага што небудзь выйдзе. Пакуль што з гэтага нічога выйсьці ня можэ, a ужо адзін факт нашага істнаваньня як ураду — палова справы. Тое самае — з палякамі.
с) фармаваць войскі — добра, але з каго і за якія кошты? Адзіна, што рэальна — гэта тварыць у Літве тое, што твораць палякі на Беларусі — беларускіе вайсковыя часткі. Арганізоуваць іх толькі у складзе літоускае арміі і на літоускі кошт. Патроху людзей мы можам надсылаць адсюль. Рабіць гэта паціху беза усякае шуміхі і рэклямы.
д) паустаньня у Жэліговіі — рэч патрэбная і палітычна не шкадлівая. Згодзен; але больш лічыу бы карысным весьці грунтоуную агітацыю, бо паустаньня гэтыя, насколькі яны робяцца не па нашаму безпасярэднаму загаду, нема ведама каму яшчэ прыносяць карысьць, а каштуюць дорага.
Дадам две навіны:
1 — Польшча падпісала сэкрэтную абараніцельна-наступацельную умову з Фінля[н]дзіей проціу Саветау. Вядуцца аб гэтым жа гутаркі з Румыніей: Фатаграфічны зьнімак з першае умовы бачыу Бруно5.
2 — Польскі урад, як паведамляе карэспандэнт «Голаса Росіі» атрымау ад Лігі Нацый цыркуляр, у каторым гаворыцца, што у справе Вільны і абшару, апроч двох заінтэрэсаваных старон есьць яшчэ трэці, і што з гэтым трэба лічыцца. Тэкст цыркуляру дакладна няведам ні польскай прэсі
(якая, відаць, яго замаучывае) ні карэспадэнту, апошні строіць дагадкі, што тутка йдзе гутарка аб Расеі. Ці не аб нас гаворыць цыркуляр?
Бывайце здаровы.
Цісну руку АлдрЦвікевіч
Мюллер быў сягонні у Міністэрстві, дзе яму сказалі: «Афіцыальна мы ня можэм адказаць на запытаньня аб візах інакш я[к] негаціўна. Неафіцыальна мы знайшлі тут у Бэрліне спосаб даваць Вам магчымасьць пераездаў (вядомые Вам пасьведчаньня!). Мы заўсёды рады, калі нашы прэдстаўнікі у другіх дзяржавах робяць гэта, не пытаючыся нас. Калі-ж яны запрашываюць офіцыально — дык мы адмаўляем, як гэта было недаўна між іншым з запросам з Лодзі». — Трэба залатвіць справу на месцы с прэдстаўніком — знайсьці для гэтага ходы. — Візу для Грыба далі адразу-ж і па тэлеграфу.—
Інымі словамі — тое, што я ужо напісаў у пачатку ліста.
Быв. зд. АлЦв...
582.1.45: 116&r-l 16a&r-l 16d&r
1 Старшыня СНК савецкай Украіны. 2 Дыпляматычны прадстаўнік савецкай Расеі ў Літве. 3 Аўсянік. 4 Восьмы Ўсерасейскі Зьезд Саветаў адбыўся ў Маскве 22-29.12.1920. 5 Мюллер.
2593. «Да ўсіх». Пратэст Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі за 10.01.1921 супраць надзяленьня польскіх жаўнераў землямі ў абязьлюдзелых паветах Беларусі
582.2.58:064 — шк фра
582.2.58:065 — шк фра
582.2.58:066 — шк фра
582.1.23:008&г — мк бел
582.2.58:080 — мк бел
582.2.58:081 — мк бел
582.2.58:082 — мк бел
582.2.58:084 — мк рас
582.2.58:085 — мк рас
582.2.58:086 — мк рас
582.2.58:087 — мк рас
582.2.58:088 — мк рас
582.2.58:089 — мк рас
582.2.58:090 — мк рас
Тэкст супадае з тэкстам дакумэнту NO 2597.
2594. Справаздача Сымона Рак-Міхайлоўскага (Варшава) за 11.01.1921 аб выдатках з 45.000 польскіх марак, атрыманых ім 19.12.1920 ад Цэнтральнай Касы БНР праз Аркадзя Смоліча
582.2.56:175&г-176
2595. Рапарт паўнамочнага дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Літве Антона Аўсяніка старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму за 12.01.1921
Копія БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ
РЭСПУБЛІКА
ПАЎНАМОЧНАЕ ДЫПЛЁМАТЫЧНАЕ ПРЭДСТАЎНІЦТВО
у ЛІТВЕ
12 I 1921 №6
Яго Дастойнасьці п. Старшыне Рады Народных Міністрау Б.Н.Р.
Маю гонар паведаміць аб ніжей пісаным:
1. У справе перагаворау з Савецкай Расіяй
Перагаворы мае з Аксельродам1 спыніліся з прычыны катэгарычна выстауленых ім мне запытаньняу, змест якіх Вам ведамы, на якіе я не маючы дэрэктыу, ня мог даць адповедзі.
Аднак, у вуснай заяве Вам і сябрам Прэзыдыуму Рады Б.Н.Р., я некалькі разоу зауважау, што для карысьці нашай справы гэтые перагаворы трэба вясьці як Коуне, так і глауным чынам у Маскве.
У даны час перагаворы з Аксельродам, як мне ведама, вядуць п.п Цьвікевіч2 і Галавінскі, — аб ходзе перагаворау я не паінфармаваны.
Я пазволю сабе высказаць свае погляды на справу дзержауных адносін да Савецкай Расеі, тым больш, што гэтая справа, дзякуючы палітычным абставінам, сталася актуальнай.