• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    1)	Членамі Рады Рэспублікі, астаушыміся у розных мейсцох Беларусі.
    2)	Праз спэцыяльных урадовых камісарау, арганізуючых насяленьне у абедзьвіх частках Беларусі (пад бальшавіцкай акупацыей, а так сама і пад польскай акупацыей).
    3)	Праз палітычныя партыі (глауным чынам праз партыі беларускіх с.-р.).
    4)	Праз коопэратывы і усякія нацыянальныя арганізацыі: абласныя, губэрнскія і павятовыя Рады болыная частка якіх функцыаніруе з дазваленьня акупацыйных улад (польскай і расейскай).
    He гледзячы на военны стан і рожныя перашкоды Беларускі Урад дзякуючы жывой і чыннай сувязі у працягу барадзьбы не траціць спайкі з народам. Найлепшым довадам гэтай сувязі з народам зьяуляюцца па-
    устаньня, якія маюць мейсца то пад акупацыей бальшавікоу, то пад польскай акупацыей і канчаюцца захватам зямлі.
    Барадзьба беларускіх нацыяналістау проціу акупантау настолькі цяжкая, бо ім прыходзіцца змагацца проціу двух сільных ворагоу: Савецкай Расеяй і Полыпчай. Сусьцігі гэтага паустаньня звычайна выкарыстываюцца аднэй з двух старон знаходзячыхся у стане вайны. Дзеля гэта[га] Беларускі Урад ня меу да гэтага часу магчымасьці асвабадзіць сваю тэрыторыю ад варожай акупацыі.
    II.	Адносіны Беларусі да суседніх Дзержаў.
    Беларускі Дэмакратычны Урад ня можэ прыастановіць да той пары сваей барадзьбы проціу Савецкай Расеі, пакуль яна не прызнае незалежнасьці Беларусі і не дагаварыцца з ею да міру.
    Прызнаньне незалежнасьці Беларусі Расеяй Рыжскім мірным догаварам 12 кастрычніка 1920 году не здавольнівае Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, дзеля таго, што гэта прызнаньне можэ быць вытлумачэна як прызнаньне «Савецкай Беларусі».
    Адносіны Беларусі да Эсьціі, Латвіі, Літвы самыя найлепшыя. Незалежнасьць палітычная Беларускай Народнай Рэспублікі прызнана гэтымі дзержавамі, якія нават прапануюць Беларусі сваю дапамогу, асабліва Літва аказывае самае прыязнае падтрыманьне Беларусі на тэрыторыі якой часова знаходзіцца Урад Беларускай Рэспублікі.
    Адносіны паміж Беларусей з аднаго боку і Украінай, Грузыей і Азарбейджанам з другога боку таксама прыязныя.
    Што датычэ адносін Беларусі да Польшчы, трэба засьведчыць што не гледзячы на усе міралюбныя стараньня Ураду Беларускай Рэспублікі, узаемныя адносіны астаюцца нявысьветленымі і нават варожымі.
    Польскі Урад да гэтага часу ня можэ дапусьціць, каб наш народ паустау, як незалежная Дзержава і меу бы свой нацыянальны Урад.
    Польскае грамадзянскае пераконаньне, якое пяць гадоу таму назад было здаволена сваім этнаграфічным істнаваньнем Дзержавы цяпер свае прэтэнсыі распаусюжывае за Буг і Нарэу. Польскі Урад думае, што захват і дэнацыяналізацыя Беларусі (альбо нават заходняй яе часткі г. зн. Гродзенскай, Менскай і Віленскай губ.) узмацуе Полынчу проціу Расеі і дасьць ей эканамічную базу, якая гварантуе будучае эканамічнае разьвіцьце Польшчы. Гэта заблуда. Такая анэксыя пародіць вечную воражасьць паміж Беларусей і польскім народам. Гэткія спробы не магчымы ня толькі для слабой Польшчы, але для самой Расеі нават у яе старых граніцах, каб выкарыстаць Беларусь для інтэрэсау другіх Дзержау. Такое заданьне ня можэ быць выпаунена, дзеля таго, што беларускі народ толькі што перажыу асвабадзіцельную рэвалюцыю.
    Спроба анэксыі Беларускай тэрыторыі зроблена Полыпчай у Рызе 12 кастрычніка 1920 г. Фармальнае запатрэбаваньне Беларускага Ураду прыймаць удзел у гэтых перагаворах было адкінута польскай дэлегацыей. Спроба найсьці выйсьце з такога становішча шляхам афіцыяльных перагаворау паміж беларускай і польскай дэлегацыямі ня прывяла ні да чаго, дзеля пазыцыі яунага імпэрыялізму занятага апошняй.
    Насільны захват заходняй Беларусі Польшчай быу падмацаваны захватам літоускіх тэрыторый. Генэрал Жэлігоускі захапіу узброенай сілай гістарычны цэнтр Літоуска-Беларускага княжства — Вільню, без якога Літоуская Дзержава а супольна з ей і беларускі народ ня мыслюць свайго істнаваньня.
    III.	Аб плебісцыце.
    Саюз Народау лічыць магчымым спрауляць гэтыя акты гвалту Польшчы правядзеньнем плебісцыту на захопленых тэрыторыях'. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць што адзін аружны захват чужых зямель Польшчай есьць ня грунтоуная аснова правядзеньня на гэтых землях плебісцыту.
    Тэрыторыя Гродзенскай, Менскай і Віленскай губэрній, захопленая палякамі, ні у якім выпадку ня можэ лічыцца спрэчнай тэрыторыяй. Яна усюды заселена беларусамі: праваслаунымі і каталікамі, а заходняя частка Віленскай губ. заселена літоуцамі. Усе данныя польскай статыстыкі, зробленныя у апошні час сьведчаць аб гэтым агульна вядомым факце.
    Едыны спосаб падкапаць гэту фактычнасьць гэта зьмешываньне прынцыпа нацыянальнага з прынцыпам рэлігійным (	).
    Да такога спосабу падходзіць Польшча, называючы беларусау-каталікоу «белапалякамі» (	).
    Правядзеньне плебісцыту на гэтых адвечна беларускіх землях тлумачыцца толькі часовай слабасьцю Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, які не мае магчымасьці сілаю атбараніць свае сьвятое права на гэтыя землі перад напорам польскага імпэрыялізму.
    Ссылаючыся не на сілу, а на свае сьвятое права Беларускі Урад можэ толькі прасіць Саюз Народау аб аслабаджэньні гэтых зямель ад акупацыйных войск Польшчы.
    Плебісцыт непрыемлімы і па другіх прычынах:
    а)	па статыстычным данным аб уцекачох у 1915 году відаць, што з Гродзенскай, Віленскай і часьці Менскай губ. выбыло у цэнтральную Расею болей, як 2 мільены жыхароу. Выехалі у большасьці беларусы-праваслауныя, якія ідучы за прыкладам сваіх праваслауных сьвяшчэннікау уцекалі ад прыхода германскай арміі, у той час як каталіцкае духавенства аставалася на сваіх мейсцох пад германскай акупацыяй. Польскія статыстычныя досьледы зробленыя цывільным упрауленьнем усходніх зямель і надрукаваныя у афіцыяльным выданьні «Всхуд Польскі» за першую палову 1920 году сьведчуць, што да гэтай пары яшчэ не вярулася назад ад 25 да 50 % усей люднасьці гэтых губэрняу. Польскі Урад (праект законау у Польскім Сойме) хочэ перадаць часова абезлюдзеушыя землі дэмабілізаваным польскім салдатам.
    Правядзеньне плебісцыта пры такіх варунках немагчыма;
    б)	Змучаная і зруйнаваная беларуская люднасьць гэтых зямель, прымушаная жыць і зімою у земляных ямах і напалову разрушаных акопах, сьведчыць аб шасьцігадовай усе руйнуючай вайне, — лішне змучаная голадам і пошасьцямі, інфэкцыйнымі хваробамі (сыпны тыфус) люднасьць не можэ спакойна рашаць пытаньня аб сваей будучай доле. Люднасьць
    думае аб адным — як бы не памерці з голаду. Праудзівыя гаданьня не ідуць далей куска хлеба і другіх прадуктау першай патрэбы, якія дастауляюцца з заграніцы праз Польшчу і перадаюцца люднасьці рукамі польскіх паноу і адміністратыунымі установамі польскай акупацыі. Польскія чыноунікі даводзяць, што голас беларускай вескі можна купіць за амэрыканскую муку, і на жаль, гэта не саусім але атчасьці справядліва.
    Пэуне-ж плебісцыт немагчымы пры гэтых варунках у народзе, які знаходзіцца у руках польскіх чыноунікау і магнатау.
    в)	Рэжым польскай акупацыі настолькі цяжкі, што нават у выпадку астауленьня палякамі заходняй беларускай тэрыторыі, тэрарызаваны народ гэтым рэжымам у працягу блізка двух гадоу нема ведама чы зможэ выразіць сваю праудзівую волю.
    IV.	Заметкі да формы плебісцыту.
    Працэс умацаваньня беларускага народа на базах сваей палітычнай незалежнасьці і сваей непадзельнасьці разгледаецца беларускім урадам саусім натуральна і ен павінен зьдейсьніцца у формах незалежнай беларускай дзержавы. Рана чы позна дзержауная улада Беларусі установіцца у Гродзеншчыне і Меншчыне і у усходняй часьці Віленскай губэрніі.
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі не перэстане вясьці барадзьбу за сваю тэрыторыю да тэй пары покуль яе не атрымае і гэтым самым знойдзе спосаб задаволіць жаданьні польскай меншасьці і іншых нацыянальных меншасьцяу.
    Беларускі Урад разгледае пытаньне аб плебісцыце, як прылучэньне беларускіх земляу да Польшчы і неправідловы а так сама недапусьцімы у інтэрэсах беларускага народу — чын.
    Пытаньня пастаулена такім чынам што:
    1)	імкненьне беларускага народу да сваей палітычнай незалежнасьці саусім ігнаруецца і
    2)	з незапамятнага часу беларуская тэрыторыя разгледаецца як спрэчная обласьць.
    Беларускі Урад разгледае лінію лорда Кэрзона, як найвышшую прэтэнсыю Польшчы, этнаграфічная граніца якой акрэсьліваецца між двумя народамі цячэньнем рэк Буга і Нарева. Толькі тэрыторыя паміж лініяй Кэрзона і рэкамі Бугам і Нарэвам можэ падлегаць плебісцыту.
    Дзеля таго, што Беларускі Урад не кіруе яшчэ сваей старонкай, мог бы згадзіцца на плебісцыт у часьці тэрыторыі, каторая разгледаецца як спрэчная, пад варункам каб галасы паданыя проціу Польшчы разгледаліся як часовую аддачу гэтых тэрыторый пад упрауленьня Літоускай Дзержавы.
    Што датычэ максімальных прэтэнсый Літвы акрэсьленых граніцай устаноуленай літоуска-расейскай умовай 12 ліпеня 1920 году, то Беларускі Урад заінтэрэсаваны гэтым пытаньнем пастольку, паскольку у гэтай обласьці есьць жыхары беларускай нацыянальнасьці, і у той самы час нічога проціу гэтага плебісцыту не будзе мець і згодзіцца Урад Літвы, але і у гэтым выпадку формула плебісцыту павінна быць зьменена.
    Галасаваньне можэ быць за Польшчу з аднэй стараны, а за Беларусь і
    Літву з другой. Плебісцытная картачка (надрукаваная на чатырох мовах: беларускай, польскай, літоускай і жыдоускай) павінна быць раздадзена люднасьці адна з голасам за Польшчу, другая з голасам за Літву і Беларусь разам.
    Пытаньне аб граніцы паміж Літвой і Беларусей будзе унутраней справай гэтых двух дзержавау.
    Тэрыторыя распаложаная на усход ад лініі Кэрзона да граніцы накрэсьленай літоуска-2расейскай умовай 12 кастрычніка і літоуска-расейскай умовай 12 ліпеня 1920 г. чыста беларуская тэрыторыя павінна быць перададзена Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі або часова пад кірауніцтва Літвы, што павінна быць абгаворана у спэцыяльнай умове паміж Літвой і Беларусей.
    582.1.11:114-123 мкбел
    582.1.45:	111-11 la-111g — мк рас
    582.2.51:048-055 — мкрас
    582.2.51:104-111 — мкрас
    582.2.52:118-127 — шк фра
    1	Ліга Нацыяў 28.10.1920 прыняла пастанову аб плебісцыце ў Сярэдняй Літве. 2 Памылкова замест польска-.
    2553. Квітанцыя аб уплаце Вацлавам Ластоўскім як сябрам-заснавальнікам на фонд «Вызваленьня» 100 ням. марак і 206 лат. рублёў