Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
2587. Суправаджальны ліст дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Літве Антона Аўсяніка (Коўна) Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР (Коўна) за 4.01.1921 (вых. №3), дасланы з копіямі выбарак з тэкстаў Беларускага Прэс-Бюро ў Коўне за 1920 год
582.2.58:001 — ма
2588. Копія выбарак з тэкстаў Беларускага Прэс-Бюро ў Коўне за 1920 год
582.2.58:002&г-012 — мк
582.2.54:486-496 — мк
У 1920 годзе выйшлі гэткія нумары бюлетэню:
№1,20.11.1920
№2, 22.11.1920
№3, 24.11.1920
№4, 27.11.1920
№5, 3.12.1920
№6, 8.12.1920
№7, 8.12.1920
№8, 11.12.1920
№10, 12.12.1920
№11, 13.12.1920
№12, 14.12.1920
№13, 15.12.1920
№14, 19.12.1920
№15, 22.12.1920 — 582.2.54:488
№16, 23.12.1920 — 582.2.54:487
№17, 29.12.1920 — 582.2.54:486
2589. Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.01.1921
[...] Пасылаю Вам з г. Чэрэпуком Вашы ксёнжкі [...]
582.1.45:107
2590. Ліст Юрыя Гладкага (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.01.1921
582.1.45:108&г
Перасылаючы з Чарапуком атрыманы з Масквы ліст (ад С.Кісель).
2591. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.01.1921
Berlin, 9.1.1921.
Глыбокапаважаны Пане Вацлаве!
Пасылаю Вам чародны кавалак тэксту. He адмоўце у сваей ласке — перагледзець! Разам з тым папрасіце ад майго імяні П. Галавінскага, каб прачытаў стр. 2-5, дапоўніў і наагул дадал аргумэнтаў да тэксту на страніцы 5: аб, бытцым, вялікай беднасьці Беларусі.
Пакуль што яшчэ не атрымаў тую рату, каторую паслаў праз пошту. Чакаю — і першую і гэтую назад.
У мяне — радасць: прыехала жонка з дзецьмі. Усе здаровы. Памясьцілісь пакуль у пансыоне — страшэнна дорага — і ня ведаю, як выйду із палажэньня. Калі-б была кватэра на Літве — адразу ж пераехаў туды.
Спытайце і Вы, пане Вацлаве — можа прыпадкам што небудзь будзе. Напамінайце аб гэтым Івану1 і Галавінскаму.
Аб палітычных справах пішу асобна.
Ваш АлЦьвік...
!!Перашліце кніжку: Olszewicz, «Znaczenie gospodarcze Litwy i Bialej Rusi» — !! Яна павінна быць разам з запіскай А.Галавінск. у Жэнэву.
582.2.53:073-074 — ра
1 Івану Ів. Цьвікевічу, брату Аляксандра.
2592. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 10.01.1921
Бэрлін, 10 студзеня 1921 г.
Паважаны п. Вацлаве!
Пастараюся па меры магчымасьці адказаць на тыя пытаньня, якія закранулі у сваім лісьце Вы, а так сама Антон.
Справа пашпартоў: Пасьля майго візіту Міністру Сімансу,— місія зрабіла спробу націснуць на гэтую справу офіцыальным і пісьменным парадкам. Само сабою зразумела, што атрымалі негаціуны адказ. Але разам з тым, пад уплывам усіх гутарак і самаго прынцыпу адносін да нас (які, магу зазначыць зауседы быу прыхільны),— было зроблено неофіцыальнае разпараджэньне пашпарты нашые візаваць, дзеля чаго цяпер нашы
звычайныя загранічныя пашпарты, што выдае місія візуюцца без уселіякіх перашкод у Цэнтрум-Бэрліне. Гэта — явішча вялікае вагі! Апошнімі днямі я быў два разы у Ген. Консула Мін. Загрн. Спраў п. Гофмана і атрымаў ад яго тэлеграфную візу для Камарынца і так сама візу (на асобным пеперу, як для Вас было зроблено апошні раз) — для Лурье і яго жонкі у Парыж. Наагул, па усяму відаць, што перашкод цяперыка з боку Міністэрства у справе пашпартоу ня будзе; трэба зьвертацца за гэтым безпасярэдна да Консула Гофмана, мінуючы Блюхера, які па свайму становішчу асобы, якая павівна ведаць палітычныя стасункі і тое, што мы Нямеччынай не вызнаны, — ня можа інакш нам адказываць на нашыя запытаньня, як толькі шляхам офіцыальным і, разумеецца, негаціуным.
Што датычыцца візы для Крэчэускаго і Захарко, дык аб гэтым трэба асьцярожна перагаварыць зноў такі з Гофманам. Магчыма, што нямецкі пасол на Літве не мае гэткага неофіцыальнага загаду ставіць нам візы і прытрымоуваецца пеперы з Міністэрства. Пытаньне гэтае — надта як кажуць «шчэкотлівое» і яго трэба вырашыць асьцярожна. Прасілі мы з Зайцам аб гэтым Мюлера, які ужо у гутарках з Міністэрствам спецыалізавауся. Лічу, што на гэтым тыдню справу залатвім добра. 3 свайго боку раіў бы, каб і у Літве, з нямецкім паслом не ставіць пытаньне аб візаваньні пашпартоу офіцыальна, і барані Бог — на пісьме. Нічога апроч непрыемнасьці ня будзе, бо трэба памятаць, што мы не вызнаны! Націскаць жа у гэтым кірунку неофіцы[а]льна, будзем далей, пакуль не дабьемся свайго.
2. Аб тым, што украінская місія у Рызе ліквідуецца я ужо чуу раней ад тутэйшых украінцау. Гэта — зусім зразумелая рэч, паскольку Латвія хоча зрабіць умову аб паразуменьню з Савецкай Украінай. Думаю, што нам гэта не пагражае, асабліва у такой самай гострай форме. Думаю, што гэта залежыць у большай меры ад нас саміх. I вось чаму. Па першае, незалежнай савецкай Беларусі, хоць бы у тым выглядзе, як мае Савецкая Украйна — нема. Права загранічнае паліытыкі і разам з тым права загранічнага прадстауніцтва, савецкая Беларусь не мае. Гэта аргумэнт — формальны. Па другае, Чэрвякоў і К-о, на мой пагляд не будуць стаяць, як Ракоускі1, за абавязковую барацьбу з нашымі місіямі, паскольку апошнія ня будуць біць іх разам з палякамі. Для іх наш урад — свайго роду «аддушына», каторою моўчкі зауседы можна карыстаць у абарону Беларусі ад Полыпчы. Па трэцьце — паскольку мы з літоуцамі і проціу палякау, пастольку мы увыходзім у ігру бальшавікоу проці Польшчы. Такім чынам, у большасьці справа залежыць ад нас.
Зусім другое — украінцы Петлюры, які вядзе вайну з Расеей, у саюзе з Полыпчай. Апроч таго, — ён фактычная, аружная сіла, а мы — ідэя. Само собою, што як толькі мы занадта высоуваемся з сваімі паустанцамі і пр., дык гэта непрыемна бальшавікам і яны злуюць. Але да змаганьня, скіраванага да ліквідацыі нашай пакуль што яны не сягаюць. Так мне, на першы пагляд, здаецца. Вам там, бліжэй да справы — відней.
3. Ці не пагражае нам зліквідаваньне у Літве дзякуючы вымаганьням тых самых бальшавікоў? Думаю, што не. Але толькі зноу пад тым варункам, калі мы не надта будзем выпірацца з сваімі паўстанцамі і наагул проціў-бальшавіцкай пазіцыей. Трэба памятаць, што мы можам сідзець у 1004
Літве толькі тагды, калі ня будзем зьяуляцца урадам, варожым Савецкай Расіі (гл. умову літоуска-расейскую). Кожны раз, калі мы выйдзем за граніцу магчымага у гэтым сэнсі, дык напорэмся на пратэст Аксэльрода2. Гэта — ясна. He ведаю, што можна закінуць у гэтым кірунку бальшавікам і літоуцам? Нічога!
I вось, паустае пытаньне — як быць? Проста кажучы, што для нас карысней: ці білютэні аб паустанцах, ці рэальная праца, — праца, скіраваная да узмацаваньня нашых сіл пакуль што у Літве і у тым абшары, якой магчыма прыпадзе ей пасьля таго, як Польшча будзе пабіта?
Мне здаецца, што рэальная праца, хоць бы і не у вялікім маштабе, якую мы цяперыка вядзем на Літве, ужо добры крок наперад. Вы, напрыклад, пішаце, — да і без вашаго паведамленьня я добра ведаю, што справа звычайнай нацыональнай прапаганды, стаіць надта дрэнна. Нема нават каму кіраваць «Бюро прэсы і прапаганды». Нема людзей і сіл на гэтуль маленькую рэч! Нема сіл — гэтаж трагічна зычыць! — нават на тое, што мы зусім свабодна можэм рабіць у Літве. Мне гэта не дзіва, гэта старая наша бяда.
Наша палітычная сьмерць, як кажэ Антон3, не у тым, што Расея падпіша мір з Польшчай, а у тым, што да гэтага міру далучыцца Літва. Я ж лічу, што міра паміж Літвой і Польшчай — ня будзе да апошняго! Вы самі добра ведаеце, што такое Вільна для літоўцаў і для палякау? Ведаючы гэта, я зусім спакойна углядауся на гутаркі іх у Варшаве і на спробы (пад націскам французаў!) як небудзь вырашыць справу Вільні. Нічорта не выйдзе з гэтых разгаворау да таго часу, пакуль Літва не згодіцца федэравацца з Полынчай. А насколькі рэальна гэта апошняя магчымасьць — мы добра ведаем.
Ітак, на мой пагляд — трэба узмацоуваць нашу базу у Літве, аб якой было столькі мовы, трэба гуртаваць у стройную сістэму тыя сілы, якія у нас есьць. Трэба як мага рэальней зьвязацца з Вільней і Горадней, бо толькі пакуль што там мы можам спадзевацца чаго небудзь дабіцца. Плятформа «Беларускага Слова» — да нас больш чым прыхільная. Каб зьбіць на тое ж усе віленскія групы, а пасьля гэтага аб’еднаць пад нашым загадам і Горадню і Вільну, арганізацыйна і тактычна зьвязаушы іх, дык гэта усё, што можна было-б у данны момэнт зрабіць. Як далей зложацца лёсы гэтага абшару — нема ведама, але гэта той рэальны об’ект, каторы адзіна мы можам мець на уваге і на каторым можэм працаваць. У гэтым кірунку перашкод ні з боку бальшавікоу, ні з боку літвіноу мы сустрэнуць ня можэм. Усё другае — на мой пагляд трэба пакуль што пакінуць у старане. Цягнуцца да бальшой дзяржаунай палітыкі у той час, калі нам трудна выдаваць які небудзь маленькі «Сьцяг» — не трэба. He трэба забываць, што ужо адзін толькі факт нашаго істнаваньня як ураду — палова беларускай палітычнай справы і добрая чверць будучай незалежнай Беларусі. За уселякую цану трэба трымацца Літвы і арганізаваць Віленшчыну і Горадзеншчыну. Пераезд, як некаторыя думаюць у Прагу, — гэта зусім на мой пагляд немагчымая рэч. Гэта значыць вертацца у становішча у дзесяць разоў горшае, чым было у свой час у Рыге. Бо пасьля Прагі нам застанецца пераехаць толькі на... Прынцэвы астравы.
Літва ні пры якіх варунках ня можа ігнараваць нас, так сама як і мы ня можэм ігнараваць яе. Мы да зарэзу патрэбны друг другу. Толькі разам мы можам хоць крыхку забаспечыць сябе ад маіорызацыі палякамі. Мне здаецца, што гэта добра разумеюць усе літоускія дзеячы і што дзеля гэтага мы можэм спакойна працаваць на далей разам з імі.
Трэба карыстацца з тых хоць невелікіх рэальных концэссій, якія можна ад іх атрымаць, як напр. марка, вайсковыя часьці, грашовая, дыплематычная і інш. дапамога, у тым ліку рэалізацыя выдавецкага фонду. Аб гэтым апошнім, так сама як і аб марачнай справе я мімаходам гутарыў з Гершовічам. Ён едзе у Копенгаген, дзе між іншым, парадзіцца з патрэбнымі асобамі, ведаючымі марачнымі справамі. Пасьля звароту яго б[у]дзем мець спецыальную нараду у гэтых справах, аб зьместе якой буду лічыць абавязковым Вас паінфармаваць.
4. Які напрамак агульнай палітыкі прыняць у зьвязку з сучасным момэнтам? 3 папярэдняга зьместу майго ліста гэта больш-менш відаць. Калі верыць пастановам апошняга зьезду саветау у Маскве4, — мір паміж Польшчай і Расеей будзе падпісаны і той ці іншы тэрмін будзе трымацца. Адзіна з чаго могуць яны пачаць вайну (г.зн. да чаго прычапіцца) дык гэта усе тая-ж Вільня. Калі мір будзе падпісан нам прыдзецца на час пакінуць думаць аб усходняй Беларусі і, як я за[з]начау выжэй, зьвярнуць усю увагу на абшар Вільні-Горадні. Тут, дзякуючы асобным абставінам, мы зможам надалей весьці працу, пры гэтым працу рэальную. Наагул, пакуль што нам прыходзіцца махнуць рукой на усходнюю Беларусь; туды мы ніякім чынам ня можэм дасягнуць — сіл мало; добра, калі будзем хоць трымаць сувязь інфармацыйнага характару.