Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
3 вялікай да Вас пашанай
К.Езавітаў
582.1.45:110&г
1 Амбасада савецкай Расеі. 2 Маркі Асобнага Атраду БНР, выпушчаныя зь ініцыятывы К.Езавітава ў лютым 1920 году. Гл.: Jaeger W. Die Briefmarken des Weissrussischen Armeekorps // Der Baltische Philatelist (Libau). Nr. 1. 20.04.1920. S.13-14.
2610. Ліст Васіля Захаркі (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 21.01.1921
Даражэнькі пане Вацлаве!
Справа с хворымі стаіць так як стаяла да адьезду Цьвіка. Сеньняка прыехаў Розенбаум. 8 гадзін вечэра павінен быць у нас. Негледзячы на гэто, я не думаю каб што перэменілася.
Сеньнека я яшчэ раз быу у Прэзыдэнта Чаксте у справе місіі. Афіцыальна місію прыдзецца зліквідаваць, прычына не афіцыальная заява Іоффе1. После такое заявы латышы баяцца інцыдэнтаў, асабліва с прыбліжэньнем вясны. Неафіцыальне пазваляецца усякая праца і мажлівая дапамога, так прынамся сказаў мне пан Прэзідэнт.
Мы тутака думаем даручыць засчыту інтэрэсаў нашых грамадзян Літоўскаму пасольству, на што апошні згадзіуся, пры варунках разрашэньня на гэто Міністра Пурыцкіса. Зрабеце крокі у гэтым напрамку перэд
Пурыцкісам і рэзультат тэлеграфуце Езавітау. Пры літоускам пасольстве павінен быць адзін наш чалавек.
Каго аставіць я не ведаю на мой погляд гэтым чалавекам павінен быць Пігулеўскі альбо Грунтоў. Рэвізыі я не рабіу дзякуючы таму што бухгалтэрыя ідзе у Коуно гдзе усе гэто можна будзе зрабіць ціхо і спакойна.
Бывайце здаровы
Васіль.
Я выезжаю у суботу альбо недзелю2
582.1.45:114&г-114а&г
1 Старшыня савецкай дэлегацыі на мірных перамовах у Рызе. 2 22-23.01.1921.
2611. Польскій грабежь//Воля Россін (Прага). №109. 22.01.1921 582.1.36:006
Камэнтар да закону аб надзяленьні зямлёй польскіх жаўнераў у беларускіх і ўкраінскіх паветах.
2612. Ліст Цэнтральнага Беларускага Нацыянальнага Камітэту міністру замежных справаў Польшчы (Варшава) за ??.01.1921 у справе ўстрыманьня русыфікацыі праз школы й праваслаўную царкву
582.2.38:118&г — мк
Дакладная дата невядомая.
2613. Адкрыты ліст [Цэнтральнага Беларускага Нацыянальнага Камітэту] да польскаг а грамадзтва ў справе закрыцьця міністрам унутраных справаў газэты «Беларускае Слова»1 і рэпрэсіяў супраць Горадзенскага Беларускаг а Камітэту
582.2.38:119 — мк
1 «Беларускае Слова» было зачыненае на загад горадзенскага старасты Рагалевіча. Гл.: Наша Думка. №5. 4.02.1921.
2614. Ліст Цэнтральнага Беларускага Нацыянальнага Камітэту міністру ўнутраных справаў Польшчы (Варшава) за ??.01.1921 у справе выдзяленьня крэдыту на выплату Камітэтам даўгоў
582.2.38:120&г — мк
Дата невядомая.
2615. Пастанова за 23.01.1921 аб выплатах з Цэнтральнай Касы Беларускай Народнай Рэспублікі
23 студзеня 1921 году ухвалена:
выдаць з Цэнтральнае Касы Б.Н.Р.
1) Сябру Н.Р., п. К.Тарэшчанку у лік аканчальнай пэнсіі за студзень 2.000 м. і сутачн. за студзень 9.000 = 11.000 мар.
2) Віцэ-старш. Н.Р., п. Рак-Міхайлоўскаму сутачныя з 26 верасьня па 3 кастр. 2.400 мар. (пры паездцы з Горадні у Варш.), у лік аканчальнай пэнсіі за 1920 год — 3.000 м., сутачныя (Горадня—Варшава—Вільня, Варшава— Горадня—Вільня) за 11 па 31 студз. 1921 г. — 6.300 м. і пэнсія за студзень — 13.000 м. = 24.700 мар.
3) Сутачныя прадст. Ураду, п. Арк.Смолічу за студзень 1921 = 9.000 мар.
4) Сябру Найв. Рады, Ал.Уласаву, пэнсія за студзень 1921 г. = 10.000 "
5) Прадстаўніку Ураду, п. Л.Дубейкоўскаму пэнсія за студзень месяц і сутачныя з 14 па 19 студзеня = 11.800 "
6) Мейлаховічу за друк газэты «Белр. Слова» = 50.000 "
7) Рэдактору «Бел. Слова» п. Шалешку пэнсія за сьнежань 1920 г. = 3.000 "
8) Беларускай Гімназіі у Горадні 30.000 "
Разам 149.500 мар.
Рак-Міхайлоўскі
ЛДубейкоўскі
582.2.40:094 — ра
2616. Заява Рады Народных Міністраў БНР міністру замежных справаў Літоўскае Рэспублікі за 25.01.1921 (вых. №315)
Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Народных Міністрау
25 студзеня 1921 года №315.
Яго Дастойнасьці
Пану Міністру Міжнарадовых Спрау Літоускай Рэспублікі.
Згодна адбытай гэтага 25-го студзеня 1921 г. нарадзе пры Вашым пасрэдстве між мною і Прэдстаунікам Р.С.Ф.С.Р. у Літве грамадзянінам Аксельродам было адзначэна, што другі пункт нашай заявы пададзенай Вам 20-1,-21 пад №312 не здавальняе Р.С.Ф.С.Р. дзеля сваей якобы, неяснасьці што да нашых адносін да Савецкай Беларускай Рэспублікі, прычым была зазначэна грамадзяінам Аксельродам, што больш выразная формуліроука гэтага пункту магла-бы павясьці ад прыхільных да саюзных адносін з Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, абапертых на умоуных асновах.
Гэтым у дапауненьне нашай заявы ад 20-1,-21 г. паясняем:
Лічучы, што апавешчэньне і устанауленьне Беларускай Савецкай Рэспублікі есьць адна са ступеняй да поунага здзейсьненьня незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі ня толькі ня мае на мэці вясьці аружную ці іншую якую барацьбу з ею, але наадварот, будзе памагаць Савецкай Беларускай Рэспубліцэ, як у справе адраджэньня беларускага народу, так і у справе поунага здзейсьненьня незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі.
Ластоускі Старшыня Рады Народных Міністрау. Аусянік за Дзержаунага Сэкрэтара.-
3 арыгіналам згодна:
М.Севасьцянюк
За Кірауніка Канцэлярыі Рады Народных Міністрау
582.1.15: 273 — мк
2617. Матэрыялы «Для помііценія вт> прессі» за 25.01.1921
Пра перанос базы арміі БССР зь Менску ў Кіеў (газэта «Время» (Бэрлін) за 17.01.1921); пра выбары Беларускага Савету Народных Камісараў; пра абсалютны цэнтралізм Масквы.
582.1.38:001-003 — мк
2618. Ліст шэфа Беларускай Midi ў Бэрліне Леаніда Баркова (Бэрлін) канцылярыі Міністэрства Замежных Справаў БНР (Коўна) за 25.01.1921 зь перасланымі рэзалюцыяй інтэрнаваных беларусаў у Ліхтэнгорсьце і 3 камплектамі Бюлетэняў Прэс-Бюро за 1920 год (да №14 улучна)
582.1.46:014
2619. Ліст Тамаша Грыба (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 26.01.1921
Дарагі таварыш Вацлаў Ластоўскі!
Азнаёміўшыся з палітычным настроем у Рызе — мушу прызнацца што нашая справа, т.е. справа беларускага дзяржаўнага адраджэньня стаіць ня вельмі блага. Кажу ня вельмі блага, бо і ня вельмі хораша...
Справа ў тым: Беларусь становіцца цэнтрам палітычных інтрыг. 3 аднаго боку Польшча, Савінкоў, Булак-Балаховіч, а з другога Савецкая Расея. Польшча працягае свае рукі на Беларусь маючы на ўвазе як найдалей пашырыць свой уплыў на Заходзе, а Савінкаў з сваей грамадой розных кваліфікаваных «бандытаў і зладзеяў» стараіцца як небудзь «пятушком, пятушком», як той бязсьмертны Гоголеўскі Добчынскі і Бобчынскі, пралесці йзноў на верх палітычнага жыцьця і цаной розных тэрыторыальных уступак «расейскіх абластей» дабіцца ад Польшчы права на сваё марнае жыцьцё ў Варшаве, каб потым праз нейкі час стаць героем у ролі збаўцы «святой і недзелімай матушкі Расеі».
Узапраўды мы перажываемо цекавы гістарычны мамэнт. Гэтаж ніколі хіба ў гісторыі нябыло такой подлай, ганебнай сьпекуляцыі ідэямі, лёзунгамі; гандлем народным сумленьнем, народнай воляй. I гэта ўсё робіцца ў наш дваццаты век!..
Расейскія комуністы сьпекулюць ідэямі комунізма, сьпекулюць соцыалістычным сумленьнем. Яны дайшлі да вертуознасьці ў гэтай сьпекуляцыі. Маленькі і дужа вялікі прыклад: для іх маленькі, а для нас вельмі вялікі — Беларусь абвешчана Незалежнай Савецкай Рэспублікай. Ужо трэці раз здаецца яны абвешчаюць гэтую незалежнасьць, а незалежнасьці гэтай пэўна-ж, як ня было так няма. Я не маю права судзіць аб тым што робіцца цяпер у Менску, але чую пасьля гутаркі з тутэйшымі савецкімі прэдстаўнікамі, што мала ёсьць там чаго цекавага. Усё гэта імі робіцца толькі для вельмі складнай бугальтэрыі — сьпекуляцыі. У іх шчырасьць я зусім ня веру. Бо ўсе яны перш маскалі, а пасьля ужо камуністы, як і тыя Расейскія эс-эры з Чэрновым і Керэнскім на чале што засядаюць у Парыжы разам з кадэтамі і на ўвесь сьвет крычаць аб «отторженнн нсконн рускнх областей» чужаземнымі дзяржавамі, як напрыклад Бесарабіі Румыніей, а Дальняга Вастоку (Камчаткі і інш.) Японіей. Яны на ўвесь сьвет крычаць, што яны як адзін чалавек бяз розьніцы на партыйную 7022
прыналежнасьць гатовы выступіць на абарону «еднной н неделнмой», a што справа новых паўстаўшых дзяржаў на тэрыторыі царскай Расеі ёсьць унутранная справа Расеі. Усім «ннородцам» яны абяцаюць даць «культурно-нацнональную автономіію». Татарскія прэдстаўнікі ім сказалі на гэта — дзякуй!.. Яны сказалі, што часы Івана IV прайшлі, што мэтад сабіраньня «еднной н неделнмой Русі» цяпер нелыа прымяняць. Але дзе там — ад імя ўсей быўшай царскай Расеі эс-эры крычаць на ўвесь сьвет, што яны ёсьць цяпер (гэта на мейсца Врангеля і С<уполжі) «блюстнтелямн іінтересов еднной н неделнмой». Дзе-ж іх тагды соцыалістычныя ідэі? Дзе іх соцыалістычная эціка?
Розьніцы у гэтым пытаньні паміж цяперашнім расейскім Парыжам і Савецкай Масквой няма, а калі і ёсьць, то ў тым толькі, што Савецкая Масква ўжо сабірае Расею, а расейскі Парыж «думае» сабіраць.
А Савінкаў проста сабе рашыў, што (гэта усьлед ідучы за Савецкай Масквой) прызнаньне незалежнасьці дзяржаў паўстаўшых на тэрыторыі б. царскай Расеі ёсьць вельмі модна, то і чаму-б не надзець яму гэты модны касьцюм. А тым больш што гэта прыкрые крыху яго воўчыя зубы і зьмяіннае жала.
Так абстаіць справа з усходу. Гэткая вядзецца сьпекуляцыя лёзунгам «вольнае самаазначэньне народаў».
Польшча тая дрыжыць за сваю скуру цяпер як ніколі раней. Ей усё стаіць перад вачыма здань чацьвёртага і апошняга падзелу. Яна кідаецца як тая апошняга пашыбу прастытутка то таму то другому на шыю, а не то выступае ў пекнай вопратцы збаўцы эўрапейскае культуры ад дзікага усходу — Бачыця якая я пекная ў гэтай позе, якая прыгожая. Ну, хто болып заплаціць за мае ласкі?.. I разврашчонная Эўропа, як той стары развратны Рым чуіць свой ганебны канец, чуіць што дажывае апошнія свае дні гатова хоць які прыняць наркоцік, каб толькі хоць мамэнт, адзін мамэнт адцягнуць апошняю гадзіну сваей сьмерці. Гэтым наркоцікам, гэтым морфіем зьяўляіцца палітыка Антанты інтэрвэнцыі на Савецкую Маскву пад лёзунгам «права на вольнае самаазначэньне народаў», каб потым усіх іх аддаць у новую няволю, у новае рабство «едііной н неделнмой» трэцяй нібы дэмакратычнай Расеі. Але пакуль што няма гэтай трэцяй Расеі, ёсьць толькі Савецкая Масква, якая нясе згубу старой Эўропе, якая руйнуіць старыя ўжо нікуды нягодныя прыйшоўшыя ў ветхасьць ад часу турмы і заместа таго, як прапануюць некаторыя, іх напраўляць, рамонт рабіць, — яны руйнуюць гэтыя турмы а будуюць новыя турмы па ўсім спосабам сучаснай тэхнікі і культуры. Старушка Эўропа баіцца, вельмі баіцца гэтай новай турмы — бо ў ёй будзе крыху больш сьвету, але ня хочыць ці мо’ ня можыць бачыць таго, што больш таўстыя у новай турме будуць краты, больш моцныя ланцугі няволі...