• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    рыялістычныя планы, у стасунку да	як яны
    называюць Беларусь, каторую хацелі прылучыць да Польшчы,
    У гэткіх мэтах палякі выкарыстовывалі кожную абмылку, кожны пачын Расейскага Ураду. Так званая «злучэньне беларускіх уніатау» 1839 году, а асабліва Холмскіх уніатау 1875 г. далі кадры так званых «упорных» ці то такіх, каторых Расейскі Урад лічыу праваслаунымі, а самі яны хацелі заставацца каталікамі. Гэты гвалт Расейскага Ураду палякі цяпер карыстаюць з народнай цямнаты і прашчапляюць і каталікам-беларусам перакананьня, што паляк і каталік — адно і тоя-ж, хто каталік, той і паляк.
    Бедны і цемны беларускі селянін, веручы сваім духоуным пастерам ідзе ведзены імі, на утрату сваей нацыянальнасьці, не пачувае таго, што яго беларуская мова у маліцьве ля яго таксама сьвятая, як для паляка польская. Ен не пачувае, што польская імперыялістычная справа прафануе яго чыстае, простае рэлігійнае пачуваньне, яго сьвятую шчырую веру. Ен не пачувае што праз яго простую веру польская справа пракладае мост праз Буг і Нарау на родную яго Б^ларусь, каб пасьля ея каланізаваць, а польскім капіталістам паняволіваць і трымаць у рабстве беларускі народ.
    Усе тоя, што польская справа праз касьцел пры Расейскай уладзе рабілася патаемна, цяпер, з пачатку 1919 году, як пачалася польская акупацыя Беларусі, робіцца аткрыта і зьдзек польскі перайшоу уселякія межы...
    Але усяму павінен быць канец.
    Чорныя хмары, пакрыушыя Беларусь у XVII сталецьці, а асабліва у XVIII ст. і XIX ст., у апошнія часы разганяюцца, беларуская нацыя адраджаецца, нацыянальны рух разьвеяу злыя чары польскага і расейскага імпэрыялізму, і беларускі народ ламае ланцугі няволі, каторыя сковавалі ня толькі цела, але і душу яго. Беларус-каталік пр[а]снууся ужо, ен жадае, каб касьцел яго стау ізноу беларускім, каб мова яго бацькоу ізноу стала яму сьвятой мовай малітвы і у касьцеле і дома.
    Наша Беларуская літэратура таксама праснулась ад доугага літаргічнага сну, шырыцца і дадаецца новымі выданьнямі па розных галінах навукі, у тым ліку і навукі рэлігійныя. У ліку новых выданьняу есьць Сьв. Пісьмо беларускай мовай, есьць такія жа малітаунікі, касьцельныя песьні і іншыя. Новае грунтуецца на старым.
    Да ліку першых друкароу у Эуропе належыць Беларусь, Францішак Скарына з Полацка, які надрукавау спачатку у Празе у Чэхау у 1517-1519 гадох Псалтыр і 22 кнігі Старога Закону, а потым у м. Вільні у 1525 гаду надрукавау «Апостал», «Месяцаслоу» па касьцельнаму уставу, «Канонік». У Вэнэцыі у 1527 годзе надрукованы беларускай мовай «Каталіцкі Катэхізм». На працягу XVII ст. у м. Вільні надрукоано было беларускай мовай многа кніжак, у тым ліку рэлігійнага зьместу.
    Беларускі нацыянальны рух апошніх гадоу зрушыу увесь абшар Беларусі, — ад Буга і Нарэва да Дзьвіны; ад Бабра і Немана да Прыпяці і Днепра, — увесь 12 міліонны беларускі народ і у Віленшчыне, Горадзеншчыне, Меншчыне, Магілеушчыне, Вітэбшчыне, Смаленшчыне, у Аугустоускім павеце Сувальшчыны і у іншых мейсцох, дзе жывуць беларусы.
    Гэты нацыянальны Рух ускалыхнуу і каталікоу-беларусоу. Па расей-
    скім перапісу 1897 году беларусоу-каталікоу лічылася:
    1.	у Віленшчыне	526.361
    2.	" Горадзеншчыне	225.878
    3.	" Меншчыне	152.320
    4.	" Магілеушчыне	28.318
    5.	" Вітэбшчыне	87.085
    6.	" Аугустоускім п	14,859
    7.	" Ковеншчыне	33.677
    Разам	1.068.468
    Апроч таго, па афіцыяльным ведамасьцям, пасьля указу 17 красавіка 1905 году перайшло у каталіцтва:
    1.	у Віленшчыне	25.381
    2.	" Горадзеншчыне	4.242
    3.	" Меншчыне	14.846
    4.	" Магілеушчыне	1.456
    5.	" Вітэбшчыне	4.311
    6.	" Аугустоускім п	16.012
    7.	" Ковеншчыне	1.148
    Разам	67.396
    Такім чынам Расейскі Урад лічыу беларусоу-каталікоу .... 1.135.864.
    Ведама, што лік быу паменшаны. I тагды каталікоу-беларусоу было больш. Цяпер бэз абмылкі на усім абшары Беларусі трэба лічыць каталікоу ня менш як .... 2.000.000
    Гэтыя два міліоны каталікоу-беларусоу поленізуюцца праз касьцел і палякі па усяму сьвету галосяць, што гэта ня беларуссы, а палякі, таму толькі, што яны прымушаны маліцца па польску і слухаць польскія казаньня. Ды каталікі-беларусы самі добра ведаюць, што яны не палякі, і жадаюць слухаць хрысьціянскую навуку і маліцца дома і у касьцеле на роднай беларускай мове, і каб у касьцеле іх ксендз быу не паляк, а беларус. Каталікі-беларусы шчыра аддадзены каталіцкаму касьцелу і Апостальскаму Пасаду. Яны спадзеюцца, што нацыянальнае іх вымаганьне ня будзе мець больш перашкод, што беларускі касьцел будзе служыць ня польскай справе, а толькі рэлігійнай асьвеце народу у яго роднай мове.
    На аснове выжэй вылажэнага, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі ад імяні двох міліонау (2.000.000) каталікоу-беларусоу з вялікай павагай зьвертаецца да Апостальскага Пасаду і прапануе:
    1)	Каб у касьцелах Беларусі — Віленшчыны, Горадзеншчыны, Меншчыны, Магілеушчыны, Вітэбшчыны, Смаленшчыны і беларускіх парафіях Аугустоускага павету — казаньня, катэхізацыі, набожныя песьні і агульна усе дадатнае набожэнства	атпрауляліся
    бы беларускай мовай, а не польскай.
    2)	Каб у духоуных семынарыях выклад беларускай мовы літэратуры і гісторыі быу абавязковы.
    3)	Каб у Менск дыоцэзыях біскупы былі беларусы, а не палякі, і каб у парафіях беларускіх каталіцкія ксяндзы-палякі заменены былі бы ксендзамі-беларусамі.
    4)	Апроч таго Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зьвертае увагу Апостальскага Пасаду на тоя, што ксяндзы польскай нацыянальнасьці на Беларусі падмацняюць польскі імпэрыялізм, вядучы вялікую агітацыю на карысьць прылучэньня часьці Беларусі да Польшчы. У той час, як беларускі Народ цьверда і голасна выявіу сваю волю, каб уся Беларусь згуртавалася у адну незалежную і непадзельную дзяржаву. Цяпер частка Беларусі — Горадзеншчына і Віленшчына акупавана палякамі. Справа складаецца так, што можэ Ліга Народау пастановіць шляхам плебісцыту разьвязаць пытаньня аб будучыне Горадзеншчыны і Віленшчыны. Палякі яшчэ здауна «прыстасовываюць» дарогай агітацыі праз касьцел жыхароу да злучэньня з Польшчай, а польскія ксяндзы малююць пекнасьць жыцьця у Польшчы, ды пагражаюць пракленам касьцелу страчэньнем збауленьня душы, пеклам і іншымі стратамі, — каб гэткім маральным гвалтам паралізаваць волю народа і не дапусьціць свабоднага выяуленьня праудзівых жаданьняу жыхарства. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што гэткая «хрысьціянская» праца польскіх ксяндзоу Горадзеншчыны і Віленшчыны не карыстна ні для беларускага народу, ні для каталіцкага касьцелу. Дзеля гэтага Урад просіць Апостальскі Пасад загадаць польскім ксяндзам Горадзеншчыны і Віленшчыны, каб яны у часе плебісцыту ні яуна, ні патаемна ніпроста не датычна, ні словам, ні пісьмом, не вялі плебісцытнай агітацыі паміж сваіх парахвіанау і агульна паміж насяленьня і паустрымаліся бы ад запа[ло]хваньня тых каталікоу, каторыя шчыра кахаюць касьцел, але да Польшчы не прыхільныя.
    582.1.45:088-088a-088h — мк
    582.1.54:	001&Г-005 — мк
    1	Папам рымскім у 1914-1922 гадох быў Бэнэдыкт XV. 2-2 У пропусках тут і далей мусілі быць упісаныя ўстаўкі лацінкай. 3 Магчыма, памылкова замест Гваныні. 4 Памылкова замест Герастрата.
    2633.	Мэмарандум дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Коўне Антона Аўсяніка брытанскаму камісару ў Коўне за 14.02.1921
    582.1,45:102-102a-102d
    У дакумэнце няма першай старонкі. Пра падрабязнасьці кантактаў А.Аўсяніка з брытанскімі дыпляматамі ў Коўне й Рызе гл.: Dingley J. Lastouski as Politician // The Journal of Byelorussian Studies. Vol.V, Nos 3-4. London, 1984. P. 20.
    2634.	Запрашэньне в.а. Прэзыдэнта Літвы Аляксандраса Стульгінскіса1 Вацлаву Ластоўскаму з жонкай2 на раўт у залі Ратушы з нагоды Дня Незалежнасьці, які мае адбыцца 16.02.1921
    582.1.45:159 — д
    582.1.45:160 — д
    1 Старшыня скліканага 15.05.1920 Устаноўчага Сойму Літвы Аляксандрас
    Стульгінскіс выконваў абавязкі прэзыдэнта да 21.12.1922, калі ён быў абраны на гэтую пасаду ў адпаведнасьці з нормамі прынятай Устаноўчым Соймам Канстытуцыі. 2 Жонка Ластоўскага Станіслава Кісель у тым часе жыла ў СССР.
    2635.	Ліст рэдактара газэты «Украінське Слово» Д-ра Зэнана Кузэлі (Бэрлін) Язэпу Варонку (Коўна) за 15.02.1921 у справе абмену матэрыяламі
    582.2.36:070 — ма
    2636.	Наснлія польскнхь офнцеровь. — Балаховнчь «спаснтель» ББлоруссін. — Полякн закрывають б-Ьлорусскія школы // [Невядомая расейская газэта]. 15.02.1921
    582.2.53:068,070 — д
    2637.	Верш-віншаваньне «Bratam Litwinam ad Bielarusau na 16 lutaho 1921 h.» ад Беларускай Нацыянальнай Сувязі
    582.1.45:123 — мк
    582.1.45:124 — мк
    2638.	Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.02.1921
    Паважаны Пане Вацлаве!
    Калі не вымагалі таго варункі — я не лічыў магчымым прасіць таварышоў павялічыць мае кошты... Цяперака мне будзе цяжко — прыезджае семья (+6 душ!) — і я прынаймсі поў года прымушаны буду жыць далёка не у рамках свайго бюджэту. Летам пераедзем у Літву — там лягчэй!
    I вось, зьвертаюсь да Вас з прозьбай: Павялічыць маю пэнсію і назначыць мне, прыймаючы пад увагу мае семейнае становішча, — грошы на кватэру, 1500-2000 мар. Інакш — ня выжыву. Ніяк! Пражытачны mini­mum, як ведаеце, 100 мар. у дзень, а нас будзе 7 душ! = 7.000 мар.
    3 свайго боку — далажу усё, каб фінансы нашыя палепшыць.
    He надта прыемна мне зьвертацца з гэтакай прозьбай — але варункі прымушаюць.
    Зьвертаюсь толькі асабіста да Вас, таму што знаю Вас. Зрабіце адпаведную пастанову і вышліце чэк на пэнсію за два месяцы.
    Цісну Вашу руку —
    Ваш сябра АлдрЦвікевіч
    Тэлеграфуйце:
    а) Дзе дагавор Ладнова?
    1)	Куды ехаць Грыбу і Комарынцу, якіе хутка пріезджаюць сюды. Грошы ім ужо паслалі.
    2)	Ці ехаць Бароўскаму1 у Вільню праз Коўна — ці адсюль у Варшаву. Парадзіўшысь з Гершовічам мы вырэшылі, што калі ён праедзе туды для зьвязі, то будзе больш карысьці, чым ён будзе тут сідзець. Добра, я лічу, яму было б паказацца хоць на адзін-другі дзень ў Коўне і тым сам рэпрэзэнтаваць нашу зьвязь з кооператывамі.
    Ваш АлЦвікевіч
    582.1.45:095&г
    Дакладная дата невядомая. 1 Андрэй Бароўскі — член праўленьня Цэнтрабелсаюзу, у красавіку 1920 году выехаў у Бэрлін дзеля закупкі тавараў для сельскіх каапэратываў. 1.04.1921 прызначаны паўнамоцным прадстаўніком БНР у Бэрліне. 1036
    2639.	Даклад Міколы Вяршыніна (Прага) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму за 20.02.1921 (№193) з аглядам чэскага друку ў справе зьнешняе палітыкі Польшчы