Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
пасылаю Вам афіцыяльны даклад, вычэрпываючы становішча Місыі.
А тутака хачу Вам асьветліць два пытаньня:
1 , чаму замест таго, каб разлічыцца з Захаркам, я даў яму вексель і
2 , чаму я, глаўным чынам, хачу папасьць ў Эстонію.
Вы, памятаеце, далі мне 10.000 ням. марак, каб я разлічыўся са сваімі далгамі. Мне іх як раз і хапілаб, калі б я усе іх мог узяць ў пэнсыю, але на жаль я не змог гэтага як бы мне гэтага не хацелася, зрабіць, бо прышлося задаволіць за студзень служачых, а некаторым даць і наперад ліквідацыйныя за люты. Усе гэта, разам з іншымі выдаткамі па Місыі, прымусіла мяне, каб не пакідаць тутака незадаволеных, — разлічыцца з імі, і ў мяне на гэта выйшла роўна палова грошэй.
5 .000 — я узяў ў лік пэнсыі.
3 гэтых пяці тысячаў, 1000 адразу павінен быў пакінуць Вальковічу бо быў яму вінен, 1000 — даў Баку, a 3.000 узяў сябе на зубнога дохтара (які злупіў з мяне не толькі 3000, але 15.600 латвійскіх рублёў).
Вось чаму я без грошы і вось чаму я змушен прасіць як найхутчэй зрабіць ў мяне рэвізыю, каб я мог атрымаць належачую мне пэнсыю (13.400 н.м. за мінулы 1920 год і 4000 марак за 1921 год; усяго 17.400 нямецкіх марак), бо гэта есьць ўсе што ў мяне можа быць.
Папасьць у Эстію я хачу не толькі для таго, каб зрабіць перадачу беларусаў літвіном, але і затым, каб раз на заўсёды, карыстаючыся Вашай тэлеграмай разабрацца ў справах Васнлеўскага і Эльвенгрэна.
Вельмі прашу не адмовіць у маей просьбі наконта задаваленьня украінскіх прэтэнзый, бо не хацеў бы мець тутака непрыемнасьцяў ў сваей будучай працы, на якую Вы мяне тутака пакідаеце.
Грамадзянства наша зусім супакоілася і чуе сябе пакуль што добра.
Шчыры прывет і найлепшыя пажаданьня
К.Езавітаў
582.1.45:099&г-099а&г-099с&г
2628. Запрашэньне на вечар-спэктакаль Асобнага Беларускага Батальёну, які мае адбыцца 4.02.1921 у салі Тыльманса ў Коўне
582.1.45:100 — В.Ластоўскаму
582.2.36:068 — А.Аўсяніку
2629. Праграма вечара-спэктакаля Асобнага Беларускага Батальёну 4.02.1921 у салі Тыльманса ў Коўне
582.1.45:101
2630. Рахунак інвэнтарызацыі Беларускай Кнігарні (Вільня, Завальная 7) за 4.02.1921
582.1.45:147&г-147а&г
Усяго 109 назоваў у колькасьці ад 4 да 8 асобнікаў на агульную суму 4957 марак.
2631. Рэзалюцыі нарады загранічнае групы Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў у Коўне 6.02.1921
582.1.31:001-005 — мк
Зьмест:
I. Міжнарадовае і унутранае становішча Беларусі
II. Адносіны да Ураду Савецкай Беларусі
III. Адносіны да Народнаго Ураду Беларусі
IV. Аб Венскім Міжнарадовым Сацыялістычным Кангрэссе
V. Аб партыйнай звязі і аб інструкцыях партыйным арганізацыям на мейсцох
2632. Мэмарандум Ураду БНР Папу Рымскаму за 7.02.1921 у справе становішча беларусаў-каталікоў
Яго Сьвятаблівасьці Сьвяцейшаму Айцу Папе Рымскаму1
Ад Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі МЭМОРАНДУМ.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць сваім абавязкам зьвярнуць увагу Апостальскага Пасаду, у інтарэсах Сьв. Каталіцкай Цэрквы, на тое, што у гэты час адраджэньня Беларускай нацыі хрысьціанская навука у касьцелі і у школах Беларусі ня можэ больш карыстацца польскай мовай, як тое гвалтоуна вайшло у звычай ад цяжкіх часаў польска-маскоускіх экспэрымэнтау дэнацыянналізацыі Беларускага народу. Беларуская мова павінна мец[ь] належачае ей мейсца і у беларускім касьцеле і у тым што датычэцца рэлігійнай навукі у беларускай школе.
Гэта есьць справа Беларускай нацыі і настау ужо час распольшчыць Беларускі касьцел. Каталіцкая цэрква, абыймаючая мала ня усе нацыі, якія есьць на сьвеце, як паказвае ея гісторыя, кожнаму народу у сфэры рэлігійнай дае тоя, што яму патрэбна, згодна з яго нацыянальнымі псыхічнымі і культурнымі патрэбнасьцямі. Подлуг гэтага Апостальскім Пасадам дазволена кождай нацыі ужываць сваю нацыянальную мову ля дадатнага набажэнства у касьцеле 2 2 як у пацерах,
малітвах, касьцельных набожных песьнях, такь і у казаньнях і катэхізацыі, а такжа і у школах пры навуцэ хрысьціянскай. Гэтыя правы карыстацца роднай мовай у касьцелі маюць усе народы.
Толькі гаротны наш Беларускі Народ не карыстае гэтым сваім натуральным правам маліцца на роднай мове, а яшчэ горш усяго тоя, што ворагі нашы сполыпчылі касьцел беларускі і у сваіх імпэрыалістычных мэтах, каб дэнацыяналізаваць нас і паняволіваць накінулі беларусам мала зразумелую польскую мову у малітвах і казаньнях. Гэткая вялікая кріуда і здзек тым болей атчуваецца беларусамі, што у даунейшыя часы беларусы-каталікі рэлігійна выховываліся у сваей Беларускай мове, пакуль варожыя гістарычныя варункі не затрымалі нацыянальнага разьвіцця і зрабілі нашу Беларусь абьектам польскіх і маскоускіх экспэрымэнтау прышчапляючы нам польскую або маскоускую «культуру».
Гісторыя сьведчыць, што Беларусь мела у XV-XVI сталецьцях сваю культуру і што культура беларуская была тады вышэйшая чым польская і маскоуская. Гісторыя сьведчыць, што Беларусь карысталася сваей мовай, як сьведчаць старыя хронікі, «пекнай мовай», і у Урадах, і у судох, і у касьцелах. Так, у 1501 годзе, у прамове да Папы Аляксандра VI пасол вялікага князя Літоускага Аляксандра канонік Эразм Вітэлі сьведчыу, што «у князьстве Літоускім звычайна гаворуць па беларуску, таму, што беларуская мова пекная і распаусюджэная». Аб тым жа сьведчаць польскія хронікі Длугоша, Ярашэвіча, Даніловіча, Стрыкоускага, Гаркнона3 і іншых.
Пасьля Люблінскай уніі (1569 г.), зьвязаушай Літву і Беларусь з Полыпчай, польская мова стала гвалтоуна прашчапляцца на Літве і на Беларусі, але дзякуючы правілам Трыдэнтскага Сыноду 1545 году аб Віленскія Сыноды 1604, 1607 і 1613 гадоу, такжа Віленскі Біскуп Мікола-Стэфан Пац у 1682 гаду і Магіл[е]ускі архібіскуп Станіслау Богуш-Сестржэнцэвіч у 1772 г. трэбавалі, каб у сьвята і у нядзелі у касьцелах казаньня і катэхізацыі вяліся на (простай) народнай мове, якой на Беларусі, была і есьць Беларуская.
Але с пачатку XVII сталецьця, як палякі узялі сілу на Літве і на Беларусі, яны пачалі перш-на-перша польшчыць касьцел ператвараючы яго у інструмэнт сваей палітыкі. Чынілі яны гэта апіраючыся на сваю дзяржауную сілу. Захапілі у свае рукі цэнзуру і друкарні; польскія кнігі пачалі распаусюджываць, а кнігі беларускія без пашчады нішчыць. Ня мала было такіх польскіх фанатыкау, каторыя мала не за сьвятую справу лічылі зьнішчыць як магчыма больш беларускіх кніг, асаблліва рэлігійных. Як ймя Гыстрастрата4 гісторыя захавала у сваіх хроніках толькі за тоя, што гэты варьят спаліу мастацкі храм Дзіаны Эфэскай, так і беларускія хронікі, не забудуць імяні Віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча, Юрыя Радзівіла Сіроткі, Акакія Гархоускага і інш., каторыя мэтай свайго жыцьця і сваей працы мелі як найбольш зьнішчыць беларускіх кніг і розных пісьменых дакумэнтау, каб прачысьціць шлях на Беларусі польскай мове і польскай кнізе, яны не шкадавалі грошы, — скуплялі беларускія кнігі.
Такім шляхам пачала ісьці на Беларусі польская «культура», такім шляхам вайшла і польская мова у Беларускі касьцел...
He зауседы Апостальскі Пасад знау аб тым зьдзеку які тварыуся на Беларусі, і не зауседы загады Апостальскага Пасаду выпауняліся. Напрыклад, Папа Бэнэдыкт XIV у 1742 г. выдау буллу, згодна з каторай Віленскі Сынод 1744 году пастанавіу, каб казаньня і катэхізацыі і дадатныя набожэнства у касьцелах Літвы і Беларусі ат-
прауляліся «па старому звычаю мовай простанароднай». Здавалася бы, што «стары звычай» трэбавау у касьцелах Беларусі мовы беларускай, але палякі і гэтае правіла аб у сваіх імперыалістычных
планах тлумачылі па свойму простанародную беларускую мову у касьцелах Беларусі паменялі мовай польскай.
Пасьля разьдзелу Польшчы калі Беларусь прылучана была да Расеі,
здавалася, што цяпер німа перапону для беларускай мовы у касьцеле, але расейскі Урад замест таго, каб памагчы беларусам адпольшчыць свой касьцел і увясьці у яго беларускую мову і тым адгарадзіць ад польскага гвалту Беларускі Народ памагау палякам яшчэ больш польшчыць яго, таму што не дазваляу беларускай мове вярнуцца у касьцел, таму што хацеу у сваіх імпэрыалістычных мэтах увясьці у беларускі касьцел мову расейскую, каб абрусіць беларусоу. Палякам тоя было надта на руку. Яны найлепш ля польскай справы скарысталі абмылкі расейскага імпэрыялізму умоцніушы польшчыну у беларускім касьцеле, каторы стау у іх руках праз усе XIX сталецьця інструментам ужо нерэлігійнай а нацыянальна-палітычнай барацьбы з Расейскім Урадам і спосабам да дэнацыяналізацыей беларусоу. Польскі пісьменнік Адам Міцкевіч у 1842 гаду так пісау аб гэтай ролі касьцела, як інструмэнце спольшчэньня беларусоу і украінцау: «Што гэта за бязмерная сіла, каторая падняла польскі народ і пасунула яго на рускія землі і адкінула за Днепр рускую народнасьць. Гэта — вялікая сіла касьцела каторы узяу-пад сваю апеку польскую справу і зрабіу польскую справу сваей справай»...
Аб гэткай ролі польскага касьцела на Беларусі будзе сказана яшчэ ніжэй, а цяпер трэба сказаць аб тых лепшых прэдстауніках беларускага касьцелу, якія жадалі, каб касьцел быу толькі мейсцам рэлігійнай прасьветы, а не арэнай палітычнага паняволеньня народау.
Так, пасьля першага разьдзелу Польшы 1773 году беларускі каталіцкі біскуп Станіслау Сэстрэнцэвіч прасіу у 1776 годзе дазваленьня Расейскага Ураду дру[ка]ваць касьцельныя кніжкі беларускай мовай, але расейскі Урад адмовіу яму. Напрацягу XIX сталецьця яшчэ не раз прэдстаунікі каталіцкага касьцелу на Беларусі аб тым жа зьверталіся да Расейскай улады, але на кожны раз адмауляла ім гэтага. Так адмоулена было Магілеускаму Біскупу Сымону, каторы пасьля гэтай адмовы, будучы у Рыме, падау другога верасьня 1896 году мэморыял Апостальскаму Пасаду, у якім сцьверджэна, што каталікам-беларусам дадатковае набожэнства атпрауляецца на польскай мове, «каторай яны па большай часьці не разумеюць» біскуп Сымон
прапануе Апостальскаму Пасаду дазволіць ксяндзам гаварыць для селян
Пры гэтым біскуп Сымон паясьняе, што Расейская улада адмовіла яму у тым.
Віленскі біскуп барон Ропп такжа сьведчыу, што у беларускіх касьцелах трэба даць мейсцэ беларускай мове, бо беларусы не разумеюць польскай мовы і што Апостальскі Пасад не адмовіу бы якбы гэтага стау вымагаць народ.
Але такія галасы лепшых прэдстаунікоу беларускага касьцелу якія старалісь аб хрысьціянскім выхаваньні беларусоу-католікау да каторых лепш усяго і скарэй падыйсьці можна праз родную іх мову, тапіліся у вадавароце польска-расейскага імпэрыялістычнага змаганьня і аставаліся «голасам клічучага у пустыні». А тым часам польская справа са усіх сілау працавала, каб ня выпусьціць беларускі касьцел з сваіх рук, каб не страціць уплыву на беларусау-каталікоу, на якіх палякі грунтуюць свае імпэ-