• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    А тепер пока мы органлзавываемся Вы прлсылайте нам побольше матеріалов както: о ждзнл под польшей, повозможностд подробно желательно былобы лмет факты, ожлзнл нод большевлкамл, особенно желательно лметь яо больше фактов лбо мы желаем выступлт открлто с oбpau^eнieм к Амерлканскаму обліественнаму мненію а для этаго нужен матеріал.
    Думаю что унас скоро что нлбуд выйдет всмысле організаціонном, начлнаем плсат в Руссклх газетах о Белоросіл.
    582.2.12:056-057 — мк
    1 «Расейскія» арганізацыі ў Амэрыцы.
    2654.	Запіскі Клаўдзія Дарашкевіча аб зьверствах польскіх уладаў у м. Сэмятычах Гарадзенскай губэрні і ваколіцах (1918-1920)
    582.2.16:001-020
    Дата невядомая. Аўтар быў арыштаваны 4.06.1920, вызвалены 5.03.1921.
    2655.	Паведамленьне Літоўскага Інфармацыйнага Бюро ў Парыжы за 7.03.1921 аб паўстаньнях у Сярэдняй Літве супраць генэрала Жэлігоўскага
    582.2.37:047 — мк
    Пазначана:
    «8/ІП 21 Параж
    К д-Ьлу
    Ладнов».
    2656.	Ліст Міколы Вяршыніна (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.03.1921
    Прага 9 III 21
    Паслаушы апошні раз №9 «Волн Расен» і жальбу Беларускаго Ураду «Усім», я прасіу сябра Бубешко памясьціць у Амерыканскіх газэтах не толькі русскіх але і Англійскіх а польскіх злачынствах на Беларусі, што ен часцью і зрабіў. Цяперь я паслау яму №6, 7 і 8 «Нашае Думкі», просячы каб ен газэты з заметкамі а Беларусі пасылау так сама у Коуну у «Беларускую нацыянальную сувязь». Пасылаю так сама цікавы для нас вестачкі у «Нашу Думку» у Вільню, але неведаю ці яны туды даходзяць.
    3 прывітаннем М.Вершнннн
    Адрес п. Бубешко
    S.Bubeshko
    63 Park row
    New York
    Amerique
    582.1.45:132&r
    2657.	Нота Ураду БНР Лізе Нацыяў, Урадам Польшчы й Літвы за 10.03.1921 у сувязі з адменай плебісцыту на Віленшчыне й Горадзеншчыне й перадачай справы на арбітраж
    582.1.45:135-135а — р
    Рукапіс П.Крэчэўскага. Зьмест: пратэст і патрабаваньне правесьці плебісцыт
    2658.	Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 10.03.1921
    Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
    вельмі рад, што магу Вас парадаваць добрай весткай: у Амэрыканскай расейскай прэссі пачалі пісаць аб Урадзе Ластоўскага і змястілі абвестку «да усіх».
    Бубешку удалося мне упрасіць выступіць у прэссі, і ён гэта ужо зрабіў ў адной з вялікшых Амэрыканскіх расейскіх рабочых газэт — «Амернканскне Нзвестня».
    Мала таго — да мяне хутка прыедзе чалавек ад Бубешкі з Нью-Іорку, з якім магчыма будзе гутарыць і ў нацыянальных і, глаўным чынам, ў эканамічных справах.
    Чакаючы прыезду Пур<ыцка>га, патрошку агітую тутака за гарантыю.
    Пасылаючы Вам адрэсы амэрыканскіх украінскіх і карпатарускіх газэтаў (расейскіе ужо павез Гладкі), вельмі прашу даць Ваш строгі наказ, каб Прэс-Бюро ў кожную з гэтых рэдакцый пасылала бюллітэнь. гэта для нас — жыцьце і сьмерць.
    Асабліва будуць друкаваць усе, што проці палякоў.
    Хай Лурье1 не адмаўляецца, што шапірограф бяре толькі 30-40 штук: хай друкуюць 2 і 3 разы. У Амэрыцы мы мусімо зрабіць шум, бо бяз гэтага нічога не будзе з дапамогай і арганізацыей тамака нашых.
    Шлю найлепшые пажаданьня
    Ваш Кастусь Езавітаў
    582.1.45:	136&г
    1	Кіраўнік Беларускага Прэс-Бюро ў Коўне.
    2659. Копія ліста Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Вільня) за 10.03.1921
    КОПІЯ
    Бэрлін, 10 сакавіка 1921 г.
    Яго Міласьці п. А.Луцкевічу.
    у Вільні.
    Каб даць магчымасьць староннай асобе — Дру Абрамовічу адшукаць свае грошы, пераданые праз Вас п. Дубейкоускаму, даважу да Вашага ведама:
    Грошы ад Л.Дубейкоускага я фактычна HE АТРЫМОУВАУ.
    У дзень майго адьезду з Варшавы мы з ім умоуна абменяліся распіскамі: я дау ему распіску, што атрымау тры тысячы марак для перэдачы п. Абрамовіч у Бэрліне, а ен дау мне так сама распіску, што атрымау ад мяне тры тысячы марак у лік сум на утрыманьне варшаускау дэлегацыі.
    Абмен распіскамі рабілі у той надзеі, што проціу распіскі п. Дубейкоускага я атр[ы]маю грошы для перадачы п. Абрамовіч з дзяржаунага скарбу. Між тым, грошы у Бэрліне не было, аб чым Дубейкоускага паведамілі як лістоуна, так і вусна пры асабістым спатканьні у Бэрліне. У прысутнасьці некалькіх асоб у Midi яму зьвярнулі увагу на тое, што ен сам павінен клапаціцца, каб аддаць грошы п. Абрамовіч. Відаць ен палічыу за лепшае паказаць маю распіску і тым супакоіць свае сумленьне.
    Дзеля таго, што грошы супроць распіскі п. Дубейкоускага я атрымаць не мог, я перадау яе на перахаваньне у Дзяржауны Кантроль, дзе яна ляжыць і дагэтуль.
    Дзяржауны Кантроль пры першым запатрэбаваньні перашле яе па належнасьці Дру Абрамовічу, каб нарэшці грошы яму былі зьвернуты тым хто фактычна іх расходавау і не патуровіуся як трэба усе выясьніць і свой доуг аддаць. — гэта значыць ласкавым панам Дубейкоускім.
    Я-ж таго, што не брау — нікому аддаваць не зьбіраюся і Вашы пагрозы дарэмны.
    Што датыча Вашых дурацкіх ламэнтацыяу і сэнтэнцыяу, дык — даруйце — не знайходжу патрэбным на іх атказываць. Проста скажу, што да гэтага ліста я лічыў Вас болып разумным чалавекам.
    Падпісау (А.Цвікевіч.)
    582.2.12:093
    2660. Рахунак кнігарні Ф.Топіча ў Празе (Narodni tffda, 11) на кнігі, купленыя [Міколам Вяршыніным?] для Вацлава Ластоўскага й перасланыя ў Коўна 12.03.1921
    Slabikar 3.20
    Neruda IV 19.80
    два слоўнікі па 2.75
    582.2.58:171-172
    2661. Ліст Прэзыдыюму Рады БНР (Коўна) «групе Пяці» (Вільня) за 13.03.1921 з заклікам да адмовы ад супрацоўніцтва з палякамі й аб’яднаньня
    Прэзыдыум Рады
    Беларускай Народнай рэспублікі
    13.III.21 Коуна
    Грамадзяніну Тарашкевічу
    Праца Рады Б.Н.Р. да 13 снежня 1919 г. йшла едыным нацыанальным шляхам. Група сяброу Рады Рэспублікі прыняушая польскую арыентацыю кіравалася да зруйнаваньня Рады Рэспублікі, прыкрываючыся с пачатку Менскім Нацыянальным К-там, а пасьля расколу 13 снежня тайна абраушы на прыватным сходзе новую арганізацыю «Пяці» т. зв. Найвышэйшую Раду, якая старалася узурпаваць правы Рады Рэспублікі проціу волі і жаданьня усяго беларускага жыхарства. Адмовіушыся ад чарговага сходу сэсіі Рады, не паддаушыся большасьці, усе аткалоушыеся сябры Рады с прыватнымі асобамі аткрыушы прыватны сход, не у памешканьні Рады, а па за яе сьценамі бэз уселякай да гэтага прычыны — стварылі ганебны для Рады Рэспублікі учынак, які мусіць карацца, калі не законам, то грамадзянскім сумленьнем.
    Рада Рэспублікі, стоючы на дзяржауным грунце незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі хацела прыйсьці да згоды і тры разы пасылала дэлегатау да адкалоушыхся з прапазыцыяй ім мейсц у Прэзыдыуме Рады і Радзе Міністрау і запрашаючы на сход, але яны не прыйшлі, а нашых дэлегатау спаткалі насьмешкамі і зневагай. Адарваушыся самі, дзякуючы простай несьвядомасьці адных і злой волі другіх — унясьлі той самы разлад і у грамадзянства, даушы магчымасьць польскім акупантам, бязкарна арэштовваць сяброу Прэзыдыума Рады і Урад.
    Беларуская група прыватнага сходу, якой спрыялі акупанты, ня толькі не пратэставала проціу гэтага зьдзеку над беларускай дзяржаунасьцю, а яшчэ наадвароть, гаварыла, што палітычная барацьба аморальна і пры ей дапусцімы усякіе спосабы змаганьня.
    Адступіушы ад дзяржаунага грунту раз, група «Пяці» ужо не магла устрымацца і пайшла на уступкі перад акупантамі, далей апусьціушыся да культурна-прасьветнай аутаноміі у польскай Дзяржаве.
    Такая праца паленафільскай групы беларусоу, нават бэз умацаваньня гэтага на паперы, давала права Польскаму Ураду гаварыць за граніцай, што беларусы адмауляюцца ад Дзяржаунага будауніцтва і самі згаджаюцца на культурна-прасьветную аутаномію.
    Стала яшчэ горш, калі гэтай самай групай была падпісана умова з Польскім Урадам аб культурна-нацыянальнай аутаноміі. Гэтай умовай і у Парыжы, і у Рызе анулявалася уся праца Рады Рэспублікі па здабыцьцю незалежнасьці і непаддзельнасьці Б.Н.Р.
    Толькі дзякуючы гэтай умове, якой опэравау Домбскі у Рызе, Урад Б.Н.Р. ня быу дапушчаны, як самаістная старана на міравые перагаворы. Толькі дзеля гэтай умовы Беларусь была падзелена.
    Польскі Урад выкарыстау гэту умову у найлепшым для сябе кірунку і абсалютна за гэта нічога не дау Беларусі. Бачучы гэта група «Пяці» не адвернулася ад іх, а яшчэ раз увыйшла у зносіны з Полыпчай і дала сваіх кандыдатоу Іваноускага і Тарашкевіча у склад Ураду Срадковай Літвы, дзе ізноу іх скарысталі і, высмактаушы, выкінулі як нягодных і больш ім непатрэбных. За увесь здек і падломываньне групы «Пяці» да Польскай палітыкі Беларусь не скарысталась ні водным крокам і Беларусь як і paHeft лічыцца «крэсамі усходнімі» Польскім Урадам.
    Такая праца шкодзіць да гэтай пары беларускай справе іначэй, як дзяржауная здрада разглядацца ня можэ, але патрэбуе толькі высьвятленьня, чы яна зроблена памылкова, ці зусім сьвядома.
    У час, калі яшчэ раз у Брусэле будзе зноу разгледацца наша пытаньне1 і можа зноу на аснове тэй самай умовы з палякамі захочуць нас дзяліць. Патрэбна зараз-жа ануляваць аткрыта, праз друк усе умовы з палякамі, якія нас увесь час абманывалі і стварыць зноу ядыны нацыянальны фронт для здабыцьця сваей дзяржаунай незалежнасьці.
    Арбітражная камісыя у Брюселе паміж літвінамі і палякамі толькі і будзе апірацца на гэтыя умовы і даказываць, што Беларусь хочэ прылучыцца да Польшчы. Калі там мы усе разам не скажам, што хочэм жыць самастойна нас зноу раздзеляць і віну за гэты падзел вы павінны будеце узяць на сябе.
    Дзеля гэтага група «Пяці» і палітычны камітэт у Варшаве, які быу вынікам разладу і шкоднай працы паленафільскай групы зараз-жа павінны злажыць свае паунамоцства і пайсьці на супольную працу з Урадам. Hi Балаховічам ні Савінкавым мы сябе не падапрэм, а справу сваю загубіць можэм.
    Ужо некалькі разоу тэлеграмамі у Рыгу паасобныя члены «Пяці» віталі працу Ураду Ластоускага на карысьць Беларускай Дзяржаунасьці. Калі гэта шчырае пераконаньне, а не палітыканства, то трэба найсьці у сабе адвагу і сказаць гэта аткрыта усяму сьвету і парваць усякую зьвязь з палякамі.
    Апроч таго, дэлегат «Пяці» у Рызе, Тэрэшчэнко, злажыу мандаты перад Урадам Ластоускага і што за прычына, калі да гэтай пары шкодная
    праца гэтай групы вядзецца — няведама. У гэтым прыдзецца разьбірацца пасьля, а цяперака усе разам павінны здабываць сваю незалежнасьць.
    Пара зразумець, што жэбрацкія капейкі на культурна-прасьветную справу, якія давала беларусам Польшча з іх жэ селянскіх грошей — бэз прызнаньня Ураду і тэрыторыі не павінны спыняць змаганьня з ею за Дзяржауную незалежнасьць і непаддзельнасьць Беларусі.