• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Огнтацлю ведем как устно на мнтннгах, так н посредством печата, конечно не втаком маштабе, вкаком желательно былобы, для шнрокой огнтацнн ест не початое поле деятельностн, но нет почвы, нбо Белорусскне крестьяне н тепер после того как нх роднну розорвалн, не счптают себя Белоросам[н] н ковсем делам косаюіцнмся нашей Белороснн, относятся совершенно ііндеферентно. Прн первом удобном случае органнзуем Белорускую органнзаціію, которая займется прапогандой, между Амернканцев н Белорусов; нашнх Белорускнх ндей.
    Сначала прндется очен туго, но думается что н мы нмеем право на самостаятельное сушествованне, наровне с другнмн народамн, апотаму смотрю бодро вперод н думаю что рано ялн поздно одумаются те которыя теперь ведут себя подобно разбойннкам, нбо нам Белорусам жмт без
    своей роднны также ужасно, как бы это было человеку между днкнх зверей... н только слепые нлн совершеньнейішіе ндноты этаго вндет не могут.
    Поведенне поляков очень много способствует тому, чтобы каждый вз нашнх Белорусов прнзадумался над выборам быть лн рабом, ллн свободным гражданнном, пздвух вбор должен быть — н он будет, наблаго нашего многострадального народа.
    Нз полученнаго толькочто Вашего пнстма, узнал что для просвеіцення нашего радного народа нужны средства, апотому рекомендую обратіітся через меня в Русско-Славянское обіцество взанмопомоіцн, членом котораго состаю н которое почтн что одно нз самнх солндных обіцеств в Амернке, состоячее целнком нз Мннчан да Гродненцов. Совместнымн снламн обсуднм н думается получется хорошне результаты. Еслн нмеется Белорусская азбука нлнчтолнбо вэтом роде прншлнте. Пншнте пнсьмо спредложенлем о сборах для печатонья лнтеротуры, спрнложеннем офнцналнаго н есліі вазможно то подробнаго опнсання задач н целей которые преследует Белоруское правнтельство. Пншнте чем могу служнть нлн чем ннтересуетес буду по вазможностн весь к Вашнм услугам. Попробую высылат регулярно одну нз газет выходяіцую в Амернке, желательнобылобы получат нз Ковно. Я нз Гродненской Губ. н уез. Села Дубна. Посылаю в этом пнсьме копню пнсьма посланнаго мной в Прагу, іізкатораго будет более вндно, атакже вопросный лнст который послан в Рнгу т.е. ответы.
    Отвечайте по Белорусскіі
    с нскреньннм к Вам уваженнем Ваш
    покорный слуга С.О.Бубешко.
    582.2.12:054
    2686.	Ліст палкоўніка Беньяшэвіча (Бялград) [Вацлаву Ластоўскаму (Коўна)?] за 25.03.1921
    582.1.25:074&г
    Адказ на «іізв-біценіе от 10 марта 1921 г. за №342» і бюлетэнь. У лісьце сярод іншага паведамляецца: «Здісь очень много білорусовь всьхь будеть до 600 челов-ькь н средн ннхь много было бы полезныхь работннковь на Mtcraxb т.е. вь Б^лоруссін, какь по зашнтЬ ея от большевнковь, такь н оть поляковь, нбо всь этн б’Ьженцы не прнмнрнмые врагн, какь тьхь, такь н другнхь, а также н прн возсозданііі Бьлоруссін, но нзь ннхь моглн бы уіхать теперь maximum 150-200 чел. а остольные абсолютно безь всякнхь средствь».
    Палкоўнік О.К.Беньяшэвіч — сябра Літоўскай Рады ў Бялградзе. Інфармацыя пра яго: Часопісь Міністэрства Беларускіх Спраў. №3-4. 11-12.1919.
    2687.	Адозва Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі «Усім Жыхарам Беларусі» за 25.03.1921, Коўна
    582.1.11:	038 — д
    582.1.11:	126 — д
    582.1.16:	001 — д
    2688. Адозва Рады Беларускай Народнай Рэспублікі й Рады Міністраў БНР да беларускага й жыдоўскага народаў за 25.03.1921
    25 сакавіка 1921 году прайшло 3 гады ад часу калі Беларускі Народ у асобе лепшых сваіх прэдстаўнікоў выявіў сваю непахібную волю да самаіснага дзержаўнага будаваньня і апавесьціў Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Hi векавое панаваньне шляхэцкай Польшчы, ні рабскі уціск Расейскага самадзержаўя ня вырвалі з душы народу яго сьвятога імкненьня да свайго вызваленьня ад векавых прыгнетчыкаў.
    Наадварот, пракавечнае змаганьне за свае нацыанальнае бытаваньне выкавала ў ім непахібную волю да свабоды і загартавала лепшых сыноў народу ў імкненьні да зьдзейсьненьня сваіх нацыанальных ідэалаў.
    Гістарычны шлях быў доўгі і цярністы. Многа ахвяр палажыў Беларускі Народ на аўтар свабоды. Многа жывых палягло ў самаахвярным змаганьні за шчасьце і дабро народу. Вечная слава волатам змагарным. Маці-бацькаўшчына будзе вечна праслаўляць іх імёны.
    Ды не сам адзін быў Беларускі Народ ў сваім змаганьні. Побач яго цярпеў і бароўся другі Народ — пракавечны мучанік Народ Жыдоўскі — з незапамятных часаў паліваўшы зямлю беларускую сваім потам, сьлезамі і крывёй.
    Бязьмерны — быу глум панявольнікаў над верай і жыцьцём сыноў Ізраіля.
    Самадзержаўе Маскоўскае мяркавала, што яно ў крыві жыдоўскай патопіць народны гнеў, які не адзін раз парываўся разбурыць тыранскую ўладу, — шляхта польская шчыра памагала свайму-ж кату распаляць інстынкты разбэшчанай чэрні.
    Жыдоўскі народ зразумеў ясна, што яму німа чаго чакаць ласкавасці ад сваіх панявольнікаў, — што толькі ў змаганьні жыды дабудуць правы на жыцьцё і свабоду.
    Ўразумеўшы гэта жыды падалі прыязную руку свайму брату па нешчасьцю — Народу Беларускаму, дзеля супольнага змаганьня за Незалежнасць, змацаваўшы гэта актам 25 сакавіка.
    Сталося: дзьве сувэрэнные нацыі, населяючые Зямлю Беларускую ўявілі сябе і аб’едналіся ў адзін народ, дзеля далейшага змаганьня за сваю зямлю, культуру і дзержаўную незалежнасць.
    Ў вялікі гістарычны дзень 25 сакавіка 1918 году — Дзень апавешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі першы раз была ясна і голасна на ўвесь сьвет высказана дзержаўная воля гэтых дзьвех сувэрэнных нацый. Ніякіе найміцкіе штыкі, ніякіе інтрыгі і авантуры, ап’янеўшых ад шовіністычнага чаду імпэрыялістаў не прымусяць Беларусаў зьвярнуць з раз выбранага імі шляху. Лёгіка гісторыі прымусіць прызнаць народы, каторые шчыра зацікаўлены ў тым, каб спыніць братабойчую разьню — што толькі поўнае прызнаньне правоў Беларускага Народу на мірнае дзержаўнае будаўніцтва, згодна з яго нацыянальнымі ідэаламі, супакоіць развогненую пасыю і дасць магчымасць усім іншым суседнім народам улажыць мечь у похвы і ўзяцца за плуг і молат.
    Ў вялікі гістарычны дзень 25 сакавіка 1918 году Беларуская Рада, перэняўшая ўладу ад Ўсенароднага Беларускага Кангрэсу першы раз развярнула запраўды народны сьцяг на якім накрэсьлены запраўды сьвятыя словы:
    1)	Незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, як свабоднай працоўнай дзержавы.
    2)	Перэдача ўсей зямлі працоўнаму народу і дзержаўная абарона працы.
    3)	Сувэрэннасць нацый беларускай і жыдоўскай і поўнае аб’еднаньне іх у адзін дзержаўны Беларускі Народ.
    4)	Грамадзянскае роўнапраўе ўсіх нацый населяючых Беларусь бяз розніцы веры і поўнае здаволеньне рэлігійных і культурных патрэб.
    Вялікія словы. Пад гэтым сьцягам шчасьце жыць і змагацца і пачэсна паміраць.
    У трэція гадавіны вялікага народнага сьвяткаваньня Беларуская Рада і выканаўчая ўлада ў асобе Рады Міністраў не да сьмерці клічуць вас, грамадзяне, а да жыцьця і змаганьня за сьвятые ідэалы, пакінутые ў спадчыну нам вялікімі змагарамі за шчасьця і свабоду Беларускага Народу.
    Грамадзяне! Мы цьвёрда верым, што ў гэты вялікі дзень на ўсей зямлі кождае чэснае беларускае сэрца б’ецца разам з намі і разам з намі клічэ:
    Слава Беларускай Народнай Рэспубліцы! Ніхай жыве Беларуская Незалежнасць!
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі.
    582.1.11:081-083 — мк бел
    582.2.12:050,028-029 — м для друкарні бел
    582.1.11:084-086 — мкрас
    582.2.12:086-087 — д бел/жыд
    582.1.37:004г-005 — д бел/жыд
    2689. «Усяму культурнаму сьвету». ПратэстУраду БНРза 25.03.1921 у справе падпісаньня Міравой умовы паміж Полыпчай і Расеяй 18.03.1921 у Рызе
    Усяму культурнаму сьвету.
    У Рызе 18 сакавіка 1921 году учынен цяжкі праступак Урадамі Польскай і Савецка-Расейскай Рэспублікамі супроць 16 мільонным насяленьнем Беларусі.
    Гэты ганебны праступак носіць названьне Міравой умовы паміж польскай дэмакратычнай Рэспублікай і Расейскай Савецкай Рэспублікай.
    Полыпча і Расея не маючы паміж сабою супольных граніц тры гады ваевалі на тэрыторыі Беларускай Рэспублікі: палілі, руйнавалі, грабілі і мучылі насяленьне, а урэшце завяршаючы безканечны рад сваіх безправій раздзерлі жывое цела Беларускага народу на двое. Польшча заграбіла заходніе, а Расея усходніе беларускіе землі.
    Рыжскі Польска-Бальшэвіцкі мір гэта кашмарная насьмешка над дэмакрацыей і яе ідэаламі.
    Імя яму насільле і грабеж.
    Урад Б.Н.Р. імянем Беларускага народу заносіць самы гарачы пратэст перад усімі культурнымі дзержавамі і народамі сьвету, шукаючы заступніцтва і справядлівасьці
    і заяуляе:
    1)	Мір разрываючый на часці жывы організм Беларусі ніколі ня будзе прызнаны Беларускім народам.
    2)	Супроць гвалту і паняволеньня Беларускі народ бароуся і будзе бароцца да канца за сваю незалежнасьць і непадзельнасьць.
    УРАД БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ.
    25 сакавіка 1921 году.
    582.1.	06:026 —шкбел
    582.1.	06:078 — шк бел
    582.1.07	:001 — шкбел
    582.1.07	:002 — шк бел
    582.1.11:	076 — шк бел
    582.1.19:	003 — шкфра
    582.1.20:	021 — шкфра
    582.2.51:138 — шк бел
    2690. Дэклярацыя Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі з прычыны трэцяй гадавіны абвешчаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі за 25.03.1921
    Дэклярацыя.
    Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі з прычыны трэцьцяй гадаўгцчыны абвешчаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.
    Дзень 25 сакавіка — нацыянальнае сьвята Беларусі.
    Тры гады таму назад у сталіцы Беларусі Менску, Беларуская Дзяржаўная Рада, выпаўняючы пастановы Ўсебеларускага Зьезду і баронючы Беларусь ад падзелу, абвесьціла наш край Дзяржавай вольнай і ад нікога незалежнай.
    Гэтай граматай былі паложаны галоўныя падваліны Дзяржаўнага бытаваньня Беларусі:
    а) што яна зьяўляецца Дзяржавай працоўных мас Беларускай Народнай Рэспублікі і што граніцы яе абхопліваюць усе тыя землі дзе ёсьць лічэбная перевага беларускага народу.
    в) што у гэтай народнай дзяржаве ўся зямля павінна належыць працоўнаму селянству як стану, на які дзяржава апіраецца.
    с) што ўсім нацыянальным меншасьцям Беларуская Народная Рэспубліка забаспечае ўсе грамадзянскія свабоды, поўнае роўнапраў’е перад законам і культурна-нацыянальную аўтаномію.
    д) што моцны парадак дзяржаўнага жыцьця Беларусі ва ўсіх галінах зацьвердзіць яе галоўны гаспадар —Устаноўчы Збор.
    3 таго дня і дагэтуль Урад Б.Н.Р., разам з старшынамі Дзяржаўнай Рады, як адзінная нацыянальная ўлада Беларусі, не пакідаў змагацца за правы свайго народу, вылажэныя ў гэтых пастановах.