• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Горадзенскі Беларускі Нацыянальны Камітэт (21.01.1921 зачынены й працуе нелегальна), Грамада Моладзі, Беларуская гімназія, Беларускі прытулак, Саюз каапэратываў Горадзеншчыны, газэта «Беларускае Слова» (зачыненая 21.01.1921).
    Кіраўніцтва ГБНК: старшыня С.Баран, намесьнік старшыні Якавюк, сакратар Антонаў.
    2673. Каштарыс штомесячных выдаткаў на ўтрыманьне Беларускага Нацыянальнага Камітэту Горадзеншчыны ад 1.01.1921, далучаны да дакладу Сяргея Барана
    582.1.55:009 — мк
    2674. Каштарыс штомесячных выдаткаў на ўтрыманьне Беларускай Гімназіі й прытулку ў Горадні
    582.1.55:010-011 — мк
    2675. Тлумачальная запіска да каштарысаў штомесячных выдаткаў на ўтрыманьне Беларускага Нацыянальнага Камітэту й Беларускай Гімназіі й прытулку ў Горадні
    582.1.55:012-013 — мк
    2676. Ліст Міколы Вяршыніна (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 19.03.1921
    Б.Н.Р.
    УПОЎНАМОЧАНЫ ПА СПРАВАМ
    ВАЕН.-ПАЛОН. БЕЛАРУСАЎ В ЧЭХА-
    СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛІЦЕ.
    B.R.D.R.
    CHARGE DES AFFAIRES DES PRL
    SONNIERS DE GUERRE
    BL ANCS-R UTHENIENS
    DANS LA REPUBLIQUE ТСНЁСО-
    SLOVAQUE.
    Сакавіка 19дня 1921
    №207
    ПРАГА Praha II PRAGUE
    Wenzigova 4
    Пану Старшыне Рады Міністрау Беларускае Народнае Рэспублікі Коуна
    Маю гонар прэдставіць пры гэтым пісмо грамадзяніна С.Бубешка з Ньюёрка ад 3 III г.г. на распараженне і данясьці, што атрыманыя мною ад п. Бубешка дзве амерыканскія газэты з яго артыкуламі адасланы у Беларускую Націянальную Сувязь у Коуні ужо тыдзень таму назад і тагды же пасланы п. Бубешка №№6, 7 і 8 «Нашае Думкі» у якой зачэплена пытане a «Беларусах у Амерыцы» і «Адозва да Амерыканскіх Беларусау» з указанем адрэса Беларускай Націянальнай сувязі. Перад тым былі посланы №109 «Волн Россін» з артыкулам «а польскам грабеже беларускіх земель» і адозва Ураду Б.Н.Р. «Усім». Ніякай іншай літэратуры я не пасылау яму.
    М.Вершынін
    поунам. прэдстаунік ураду Б.Н.Р.
    582.2.12:094
    26П. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.03.1921
    Паважаны пане Вацлаве!
    Баркову трэба выслаць адстаўку з Коўны — на аснове пастановы Рады Міністраў. Матыў кароткі: за сокрашчэніем штатаў. Тэрмін — ад 20 сакавіка. Трэба указаць — што месячн. пэнсыя (заштатная) будзе яму пераведзена па адрэсу — які ён пакажэць у красавіку.
    АлЦвікевіч
    582.1.45:133
    2678.	«Поможемь освобожденію дружественныхь намь білорусскаго н украннскаі о народовь». Пераклад артыкулу з газэты «Le Moniteur du Commerce» №578 за 20.03.1921
    582.1.36:01І&г — мк
    Надрукавана ў: Беларускі Звон. №5. 1921.04.28
    2679.	Ліст Янкі Чарапука (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.03.1921
    Даражэнькі! Выехаць заразжэ мне нельга. Затрымваюць паважныя справы. Найвышэйшыя1 задумваюць штосці паважнае. УсеуВаршаве — хутка варочаюцца назад. Мяне Тарас2 затрымаў (напэуна паразумеушыся з імі) ён лічыць патрэбным бэзумоўна аб’еднаньне, яно думаю ня будзе мець перашкод, калі яны не згаварыліся у Варшаве. «Тато»3 арудуе яму спамагаюць. «Палюк»4 тутака тое самое робіць супольна з ім. Але «Тато» падходзіць да зрабленьня кантакту з Вамі. Там дзе быў Язэп5 ўсе пайшло старым і лепшым шляхам, але ён адвезяны далей6. Як толькі удасца паразумецца хуткож выеду. Чэкайце на свяці.
    нядзеля 20.
    Янка Чарапук
    582.1.45:150
    1 Дзеячы, згуртаваныя вакол Найвышэйшай Рады БНР. 2 Тарашкевіч. 3 С.Булак-Балаховіч. 4 Аляксюк. 5 Мамонька. «Там дзе быў Язэп» — у Менску. 6 У Казанскую турму.
    2680.	Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20(?).03.1921
    Высокапаважаны гр. Старшыня!
    Карыстаюсь зручнасцьцю каб напісаць Вам некалькі слоў. Покуль што «зондзірую почву», но Ів<аноўскі> і См<оліч> выкліканы ў Варш. Ў тутэйшых «туга» да нас ёсць, тым болей, што з грашыма справа дрэнь. Пасля прыезду сюды Ів. і См. выеду ў Варш. Справа Укр<аінцаў> вельмі добра стаіць са ўсіх бакоў. Тымчасова трымаюсь як бы ў старане і карыстаюсь Янкам. Катэгарычна прашу інфармацый аба ўсім, а так сама інструкцый. Ня адмоўце зрабіць распараджэньне, каб пры ўселякай магчымасьці пярэсылалісь сюды бюллетэні, бо яны тут ня атрымліваюцца. Сувязь са мной можна падтрымліваць праз падаўцу гэтаго ліста звоіцыка Хонэ1, а так сама праз Б.-ку2. Было б вельмі добра, каб падтрымаць грашыма Саюз С. Гасп., які істнуе, але Кузьма3 ня маючы грошэй ня можэ яе пашырыць. Усё гэта можна зрабіць, бо грошы гэтые ня прападуць, калі у гэты саюз паступлю і я.
    Ваш ЎП.
    [Прыпісана рукою Ластоўскага:] 26.III.21 ВЛ.
    582.1.45:151
    Дакладная дата невядомая. 1 Хонэ Палецкі, кур’ер. 2 Асоба ня высьветленая. 3 Цярэшчанка.
    2681.	Ліст Давіда Анэкштэйна (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 22.03.1921 з паведамленьнем аб выніках плебісцыту ў Верхняй Сілезіі
    582.1.45:129&г
    У лісьце цытуецца тэлеграма ў варшаўскай газэце «Свобода», атрыманая 21.03.1921: «Беларускія паўстанцы занялі Іб.ІІІМенск. 8-ая савецкая дывізія пе1052
    райшла на старану паўстанцаў. Паўстанцы абвесьцілі Незалежную Беларускую Народную Рэспубліку».
    2682.	Ліст Лявона Зайца (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 22.03.1921
    [ Віншаваньне на візытоўцы: ]
    ЛЕАНАРДЫ ЗАЯЦ
    Дзержауны Кантралёр Беларускай Народнай Рэспублікі 582.1.45:152
    2683.	Ліст Кастуся Езавітава (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.03.1921
    23.111.21
    Дзьвінск. Даражэнькі Вацлаў Юстынавіч,
    маю прыемнасьць Вас паведаміць, што спаткаў тутака неспадзеваныя прыемнасьці.
    Свой прыезд сюды я падрахаваў такім чынам, каб прыняць удзел ў працы вучытельскага павятовага кангрэссу ў Дзвінску. На кангрэссі, які адбываўся 20-21 сакавіка была прысутна 200 вучыцелеў (расейцы, жыды, латышы, палякі і беларусы). Па маім данным мяне павінны былі цекавіць чалавек 15-20, якіе ужо паспелі зарэгістрыравацца як беларусы, але на мейсцу аказалася куды больш: каля 25-30.
    He лічучы магчымым выступаць на кангрэссі, хоць мяне аб гэтым і прасілі, я зрабіў некалькі інфармацыйна-літэратурна-вакальных сходак ў сябе у нумэру. Раздаў шмат літэратуры і зацекавіў не толькі беларусаў, але і латышоў.
    3 вялікай прыемнасьцьцю заўважыў я, што, хоць увесь кангрэс раз’ехаўся ноччу 21, ўсе беларусы затрымаліся яшчэ і 22, а некаторыя і 23 сакавіка.
    Пастанавілі залажыць «Бацькаўшчыну», пры ей вучыцельскі беларускі хаўрус і дамагацца стварэньня курсаў беларусазнаўства для вучыцелеў, каб потым ў восені мець магчымасьць прыступіць да стварэньня беларускай школы.
    Гутарыў у гэтай справі ужо і з інспектарам і з Управай і яны аднесліся зусім прыхільна.
    Местовыя вучыцелі прышлі апошнімі, але і сярод іх знайшліся мае старыя знаёмыя, якія таксама бяруцца за працу.
    Праз некалькі дзен раблю публічную лекцыю. Згоду на гэта атрымаў ешчэ ў Рызе ад Мін. Унутр. Спраў, што крыху і затрымала мой ад’езд. Згода дадзена на радок лекцый у Дзвінску, Люцыну, Рэжыцы, Крэслаўцы і Іллюксту.
    На гэты аб’езд будзе патрэбна ня меньш месяца, а можа і больш, але рэзультаты, спадзеваюсь, атрымаюцца добрыя.
    На вялікую уцеху сябе спаткаў неколькі сваіх былых вучаніц, якія цяперыка ужо вучыцелькамі. Яны вельмі дапамагаюць справе.
    Вельмі прашу Вас спісацца з Вільняй, каб па першаму майму вызаву выехалі двое добрых лектараў на курсы і ўзялі з сабой як мага больш кніжак для навучэньня, бо яны ідуць найбольш, а у мяне іх нема зусім. Калі можэце пераслаць што-кольвек праз Літвіноў у Рыгу, дык перашліце на мой стары адрэс, а мне перашлюць сюды.
    Дзвінскі мой адрэс Hotel Astorija N12, але пішыце мне па адрэсу: Дзвінск, Варшавская каз. здан. N5, кв. Эггерт — мне.
    бо атрымліваць лісты на Hotel я не хачу, ды і потым калі я куды выеду, дык мне з Варшаўскай будуць дасылаць.
    Бюлліцені хай па старому ідуць на Рыгу: там іх чытае ў мяне адзін каррэспандэнта і потым перасылае мне.
    У Белпрес і наагул шырока нічога інфармаваць аб маей працы тутака пакуль што ня трэба, бо можа пашкодзіць.
    Бывайце здаровы. Чэкаю вестак ад Вас. К.Езавітаў
    582.1.45:142&г-142а&г
    2684.	Ліст Міколы Вяршыніна (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.03.1921
    Б.Н.Р.
    УПОЎНАМОЧАНЫ ПА СПРАВАМ ЦЫВІЛ.
    I ВАЕН.-ПАЛОН. БЕЛАРУСАЎ В ЧЭХАСЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛІЦЕ.
    Сакавіка 23 дня 1921
    №210
    Praha II
    Wenzigova 4
    Пану Старшыне Рады Міністрау Беларускае Народнае Рэспублікі у Коуні
    Маю гонар данясьці, што у нядзелю 20/ІП вечарам прыехау у Прагу міністр закардонных спрау Б.Н.Р. пан Ладноу. У панядзелак мы разам зрабілі візыт чэскаму міністру закардонных спрау, які прыняу нас вельмі ласкава, сказаушы, што ім вельмі міла, што мы хочэм завязаць з імі больш блізкія-прыязныя адносіны. Пытауся а палажені нашых спрау і.т.д. Ва уторак мы былі у Украінскага пасла, з якім вялі доугую беседу. Здаецца што справы іх і нашы стаяць цяпер на лепшым грунце, чым перад тым стаялі.
    Рускіе эсэры у Празе рады з пісьма, якое Вы ім прыслалі. Яны чакаюць прыезда сюды сваіх главароу.—
    Дапускаючы мысьль, што бальшавікі хочуць саставіць кааліцыонны урад і шукаюць кампрамісау з эсэрамі і меньшавікамі, яны сумлеваюцца прыме-лі іх парція варункі бальшавікоу.
    Я даказывау ім, што каліб яны цяпер прызналі незалежнасьць Беларусі, то гэтым зыскалі бы прыхільнасьць беларускаго народу і тагды саюз паміж намі і імі быу бы пэўны і моцны, бо быу бы гарантован взаемнымі сымпаціямі народау Беларускаго і Велікарускаго, дабравольна сашоушыміся як вольны з вольным і роуны з роуным.
    Яны адказываюць што так сама кіруюцца гэтай мэтай і надзеюцца што прыдзе к дабравольнай федарацыі, але жалуюцца на тое што цяпер некатарыя новыя дзержавы ня хочуць мець з Расеей федарацыі і па узору Швэйцарыі ні Нямеччыны, стаяць на грунце поунай самастаяцельнасьці, вароже нарыхтованой праціу Расеі. Буду з імі размауляць далей.
    Сягоння я аддау у «Волю Россін» новую стацью а каланізацыі беларускіх земель польскімі салдатамі разам з перакладам сваім «распараження» польскаго ваеннаго мінісьцерства, надрукованаго у «Gazecie Warszawskiej» ад 15 сакавіка г.г.-
    М.Вершынін
    Поунамоцны прэдстаунік Ураду Б.Н.Р.
    Сягоння рана у 7 гадзін пан Ладноу паехау з Прагі у Вільну, адкуль прыедзе у Коуну.
    582.1.45:148&Г
    2685.	Ліст Сьцяпана Бубешкі (Ныо-Ёрк) Беларускаму Прэс-Бюро (Коўна) за 23.03.1921
    S.O.BUBESHKO
    63 Park Row
    New York
    Марта 23 1921 год.
    Белорусское Прес Бюро Метрополь, 22 Ковно.
    Уважаемыя граждане!
    Последнюю неделю получаю от Вас бюллетенн, за которыя очень благодарен, всвою очередь стараюс распространііть, по возможностн шнре между нашнмн Белоросамн, которнх в Амернке жнвет довольно много. К велнкому сожеленню мы обсолютно не органнзованны, в Нацнональныя органнзацнн, пробуем, но пока разультатов еіце не вндно хотя маленькня расточкн нест, Русская преса немного ннтересуется, н дает место на свонх страннцах хотя конечно по выбору, да н самн то Белоросы начннают понемногу ннтересоваться судьбой своей Батьковгцпны, дожндаем более подробных сведеннн нз Берлнна Рнгн а также нот Вас.