• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Красавіка 1
    Ад імені Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі звертаюся да Вас, Паважанае Таварыство, с просьбай памагчы грашыма на надрукаваньне патрэбных для беларускіх школ кніжак.
    He глядзя на ўселякіе перашкоды і перапоны са стараны Палякоў, якіе часта арэштовываюць нашых вучыцялёў і закрываюць школы, усё-ж такі на тэрыторыі занятай палякамі істнуе цяпер каля 500 пачатковых школ (у Віленшчыне і Горадзеншчыне), 3 гімназыі (у Вільні, Горадні і Гарадку, вілейскага павету) да 1 вучыцельская сэмінарыя (Баруны ашмянскаго павету).
    Усе гэты школы ўтрымліваюцца на кошт беларускаго насяленьня. Многа пачатковых школ істнуе пакрыёма, дзеля таго, што палякі не даюць пазваленьня. I пры ўсіх труднасьцях барадзьбы за сваё нацыанальнае жыцьцё, у нас ешчэ вялікі недахват кніжак для школ. У некаторых школах на 5-10 вучнеў адна школьная кніжка, а мейсцамі справы с кніжкамі і ешчэ горэй.
    Ня лепей наша культурная справа стаіць і у савецкай часці Беларусі. Праўда там аткрыта каля 5000 пачатковых школ і некалькі сярэдніх, але
    кніжны голад там ешчэ вастрэйшы: часта на ўсю школу маюць усяго адзін камплект кніг, а ёсць школы, дзе дзеці вучацца саўсім бяз кніг, пішучы на досках. Тлумачыцца гэта найперш тым, што ў Савецкай Расеі наагул німа паперы і паразбіваны друкарні. Зрэшта адношэньня савецкіх уласцей да культурных патрэб беларускага народу прыхільны толькі на словах і ў газэтах, а фактычна каб нашы арганізацыі не падтрымлівалі самі сваёй культурнай справы, то з аднэй іхняй помачы трэба было-бы саўсім пазачыняць усе школы. Напрыклад на дзержаўнае савецкае беларускае выдавецтво апошнімі часамі асыгнавана аж 5 000 000 савецкіх рублёў. Перавёўшы гэты вялікіе грошы на долеры атрымаецца ўсяго... 250 доляраў. Ведама, што з такімі грошамі многа зрабіць ня можна.
    Па самаму скромнаму падсчоту трэба надрукаваць для нашых школ 1000 аркушоў. Лічучы па 2500 ням. мар. (каля 38 доляроў) за аркуш друку без аплаты аўтарскіх гонорароў і кліш для ілюстрацыі, атрымаецца сумма 2 500 000 ням. марак. На аўтарскія і клішэ далічыўшы 1 500 000 атрымаецца круглая сумма ў 4 000 000 нямецкіх марак, або каля 60 000 доляроў.
    Урад знаходзячыся на чужой тэрыторыі і вядучы палітычнае змаганьне за цэласць і Незалежнасць Беларусі с такімі сільнымі ворагамі, як польскі імпэрыялізм і расейскі цэнтралізм, ня можа здаволіць гэтые нашы патрэбы звертаючы ўсе свае сілы і ўсе кошты (вельмі ў дадатку кошты агранічаныя) на палітычную работу і змаганьне за лепшую будучыну. На сваё ўтрыманьне ўрад дабывае грошы праз нацыональные арганізацыі з абяднеўшаго і разбурэнаго вайной краю. Пры найлепшай ахвоце вялікіх грошэй выдаць ня можэ. Тым болей, што кнігі прыходзіцца раздаваць дзецям дарма, як гэта робяць і палякі ў нас з мэтай каб перэцягнуць дзяцей у свае школы, а значэ затрачэны капітал, можэ вярнуцца толькі ў незначнай частцы.
    Калі-бы Паважанае Таварыство знайшло магчымым прыняць на сябе ўсе, або часць коштоў па выдавецтву кніг для беларускіх школ, то наша просьба да Вас перэвясьці азначэную падмогу тэлеграфна, каб скарэй можна было прыступіць да працы і каб на восень школа наша была ўжо забаспечэна кніжкамі. Грошы найлепей перэвясьці на Літоўскі Дзержаўны Банк у Коўне на імя нашаго Ўраду.
    3 вялікай пашанай
    Старшыня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі 582.1.30:001 — мк
    2709.	Справаздача Уладзімера Пігулеўскага (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1.04.1921
    Грамадзяніну Старшыні Рады Н.М. Б.Н.Р.
    Заўсім патаемна
    1-IV-21 г.
    Справаздача
    У сучасны момэнт становішча беларускіх палітычных групп і агульная сытуацыя ў часткі Беларусі аккупіраванай Палякамі можэ быць абрысавана гэтакім чынам:
    I Група Найвышэйшых
    Цягне досыць кепскае істнаваньне як з матэрыяльнага боку, так і ў сэнсі сваёй аўтэрытэтнасьці у Палякоў. У сакавіку месяцы яны вялі пярэгаворы з Палякамі і ў звязку з гэтым См<оліча>м туды былі выкліканы Ів<аноўскі> і Гап<ановіч>. Сур’езных канкрэтных вынікаў яны ня далі, бо палякі ня толькі з імі мала лічацца, але яшчэ меньш ім давяраюць. У іх ачах здаецца вельмі нядвузначным ігнараваньне ўвесь час Вамі Найвышэйшых і Найвышэйшымі Вас. Тые вынікі якіх яны дабіліся па маючымся у мяне весткам сводзяцца к такому:
    У Вільню на стала перэезжаюць ўсе яны. У Сярэдняй Літве арганізуецца Камітэт польска-беларускаго сбліжэньня на чале С<моліч> і Ів<аноўскі>. Камітэт мае вайсковую моц ў асобе Гап<ановіча> які павінен аб’еднаць пад сваім камандаваньнем ўсе беларускіе вайсковые арганізацыі на заход ад Радашковіч, ў тым ліку і вайсковую Камісію ў Лодзі, якая павінна зліквідавацца. Усяго можэ налічыцца ня больш 1.000 штыкоў. Іх помыслы зводзяцца пры магчымасьці разам з палякамі сунуцца на ўсход. Матэрыяльны бок выясніць ня удалось; вядома толькі, што Ів<аноўскі> астаўся у Варш<аве> нібытта атрымаць нейкіе грошы. Але ў ўселякім выпадку на што небудзь значнае спадзевацца ня можна. Па пытаньню аб аб’еднаньні Найвыш<эйшыя> раскалолісь на 2 группы: адна на чале са См<олічам> лічыць гэта аб’еднанье не на часе дзеля таго, што «Ласт<оўскі> звязаўся з Коўна, а гэтакім чынам сувязь з Ласт<оўскім> азначае звязь з Коўна, што ў сучасны момэнт пацягнула б за сабою поўную ліквідацыю нават ўсей нацыянальна культурнай беларускай працы, другая на чале з Р<акам>-М<іхайлоўскім> ўсецела стаіць на аб’еднаньні, гатова злажыць поўнамоцтва: нават Р<ак>-М<іхайлоўскі> сёнека мне заявіў, што апублікуе дагаворы пад якімі маецца яго подпіс.
    II.	Беларускі Палітычны Камітэт
    Арганізацыя на чале якой стаіць Адам<овіч>, але якой фактычна кіруе Алекс<юк>. Да гэтай арганізацыі як вайсковая сіла належыць Б<улак>-Бал<аховіч>. Палітычная праца ў ёй стаіць на другім мейсцы і глаўная увага аддаецца справам вайсковым. Палякі да гэтаго часу адпускалі ім прадукты на 30.000 чэл. а цяпер выдаюць вопратку і пэнсію. Лік жоўнераў прыблізна: «Зялёны дуб» каля 10.000, іншые арганізацыі 5.000 і глаўнае ядро гэта дывізія Б<улак>-Б<алаховіча> каля 2.000 ч. Коні лікам каля 1.000 і гарматы каля 38 знаходзяцца пакуль што у Палякоў. У сучасны момэнт значная частка гэтых арганізацый ўходзіць з нарожнага боку ў польскае войска і займае фронт, афіцыяльна нясе пагранічную службу ад Радашковіч да Украіны. Асобные атрады згрупірованы ў Слуцкам і Навагрудзкім паветах. Іх помыслы з асушкай грунту (а гэта ў раіёне Лунінца можэ наступіць ня раней як праз 3 тыдні) зводзяцца к пасуваньню ў сторану Менску і далей пад штандарам Б.Н.Р. Але для гэтаго ім прыдзецца на захвачэнай тэррыторыі стварыць трэці Урад, які магчыма будзе вясьці барацьбу і з Вамі і з Найвыш<эйшымі>. Па пытаньню аб аб’еднаньні яны гатовы ўсецела стаць на аб’еднаньне толькі з Урадам Ласт<оўскага> але ня с цяперэшнімі Найвыш<эйшымі>, але ўсе ж такі пад варункам
    некаторай змены палітыкі Кабінэту бяз якой зразумела магчымасць разгрома Польшчай ўсей арганізацыі і арэшта яе членоў.
    Ўсе перегаворы я тут веў неафіцыяльна з Тэр<эшчэнкам> С<молічам> Тар<ашкевічам> Р<акам>-М<іхайлоўскім> і інш. і больш-менш афіцыяльна, але саўсім конспіратыўные з Алекс<юком>. Як інфарматарамі карыстаўся Чэр<эпуком> і афіцэрамі. На мой погляд ўсе прэдстаўляецца ў такім відзе: Палякі ня адмовілісь ад думкі прагнаць бальш<авікоў> за Бярэзіну, аб чым сьведчыць напр. іх тайная умова у Рызе. Так сама ім трэба затармазіць справу Віл<еншчыны> ў звязку з паражэньнем на Горн<ым> Шл<ёнску>. 3 гэтай мэтай ім патрэбна скарыстаць беларусоў і папутна інсцэніраваць бунт некаторых польскіх войск. Па маючымся ў мяне весткам ў Вільні да гэтаго ужо прыгатаваны 2 паўка пяхоты і Кавал. дівізія Домбровскаго, апрача таго робіцца арганізацыя і групіроўка афіцэраў і жоўнераў, выхадцаў з мяйсцовасьцяў1
    582.2.12:052&г
    1 На гэтым дакумэнт абрываецца.
    2710.	Паштоўка Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму і Пятру Крэчэўскаму (Коўна) за 2(?).04.1921
    Паважаные Таварышы! п. Вацлаве і Петра Антон.!
    1)	Формальнасьць вымагае, каб спытацца Мін. Йургутіса — ці можна надрукаваць ў журнале фотаграфію з апошней страніцы дагавору. Вы аб гэтым забылі, а таму якнайхутчэй даведайцеся і дайце тэлеграму. Першы NQ1 ужо гатоў да друку. Працы — страшна многа. Астаноўка — заграшмі.
    2,	Hi Сам<уіл> Іоснф<авіч>2, ні Чэрэпук, ні інш. — ніхто не прыслал нічога. Атрымаў толькі артыкул Петра Ант<онавіча>3, якій скарыстаю ў №2. Так працаваць нельга!
    3,	Прашу выслаць апошнія №№ «Эхо»4.
    4,	Калі хто будзе ехаць у Бэрлін — надта прашу прывесьці мне 3 фунта тварагу — сьвежага!! Пачастую пасхай! і адзін фунт сьвежага масла!
    5)	Больш нічога! Бывайце здаровы! Добра было-б, каб прывязлі дзеравяную форму для пасхі.
    Ваш АлЦвікевіч
    582.1.25:071&г
    Дакладная дата невядомая. На блянку-паштоўцы: «Выдавецкае Таварыства Вызваленьне (Менск—Вільня—Бэрлін)». 1 Маецца на ўвазе часапіс «Беларускі Сьцяг». Першы нумар удалося выдаць толькі праз год (красавік-травень 1922 году). 2 Жытлоўскі, ад сакавіка 1921 году — міністар у справах нацыянальных меншасьцяў БНР. 3 Крэчэўскі. 4 Ковенская расейскамоўная газэта.
    2711.	Зварот Ураду БНР за 6.04.1921 (вых. NQ362), пададзены на літоўска-польскую канфэрэнцыю ў Брусэлі на ймя старшыні канфэрэнцыі Поля Іманса
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Рада Народных Міністрау
    Republique Democratique Blanche-Ruthenienne La Conceil des Ministres.
    Le 6 Avril 1921 №362 Kovno. Lithuanie
    A MONSIEUR
    LE PRESIDENT
    de la Conference entre la Lithuanie et la Pologne a Bruxelles.
    Monsieur le President.
    Par la resolution cu Conseil de la Societe des Nations la Pologne et la Lithu­anie vont traiter a la Conference de Bruxelles les questions concemant les frontieres entre ces deux Etats.
    C’est un fait que la Pologne et la Lithuanie n’ont qu’une frontiere commune sur la ligne du canal d’Augustowo. Plus loin a 1’ouest et au nord de cette fron­tiere se trouve le territoire vraiment blanc-ruthenien, c’est le fait qui n’est pas dispute ni par les Lithuaniens, ni par les Polonais. Le Conseil de la Societe des Nations, apres avoir examine les causes du conflit polono-lithuanien, en est bien convaincu lui meme. Le Traite de Versailles a etabli cette verite avec une auto­rite indisputable. La population blanche-ruthenienne de ces territoires a le plein droit de prendre part dans la discussion de sa destinee. Elle a son gouvemement legal qui doit defendre ses interets. Vu la superiorite numerique des forces militaires polonaises et bolchevistes, le Peuple Blanc-Ruthenien n’a pas pu defendre son territoire contre 1’agression hostile et 1’asservissement temporaire. Ainsi le gouvemement Blanc-Ruthenien est oblige actuellement de chercher d’hospitalite dans un pays amical; neanmoins, §a le ne prive pas du droit de defendre les interets de son Peuple.