• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    582.1.25:067
    2722. Дэклярацыя аб утварэньні Дзяржаўнага Камітэту Беларускай Народнай Рэспублікі 17.04.1921
    Дзяржаунае будауніцтва Беларускае Народнае Рэспублікі перажывае цяжкую хваробу. 13 сьнежня 1919 году паміж членамі Рады Рэспублікі прысланыя з Бэрліну агенты спровоціравалі раскол. Адна часьць радных аддала мандаты новавыбранай Найвышэйшай Радзе Беларускае Народнае Рэспублікі і загадала ей вясьці далей старую дзяржауную працу; другая часьць выбрала свой выканаучы орган, назваушы яго Урадам Рэспублікі. У рэзультаце гэтага расколу беларуская дзяржауная праца была надоуга расстроена. Абодвы прадстауніцтвы беларускае дзяржаунае ідэі аказаліся абязсіленымі. Дзяржауная праца Найвышэйшае Рады замерла. Прадстаунікі-ж Ураду Ластоускага павялі у Бэрліне работу, праціуную прынцыпам дэмократызму і беларускай дзяржаунай і нацыянальнай ідэі: яны зьвязаліся з цантральнай арганізацыяй расейска-нямецкай рэакцыі, якая кіруецца да адбудовы монархічнае Расеі і монархічнае Нямеччыны, разьбіушы усе новаутвораныя вольныя дэмократычныя рэспублікі, — і гэтым самым Урад Ластоускага зрабіу немагчымай сваю сувязь з беларускім дзяржауным будауніцтвам.
    Стварыушаеся палажэньне пагражае самаму існаваньню беларускае дзяржаунае ідэі, вольнасьці і сьветлай будучыне Беларускага Народу. Дзеля гэтага мы, прадстаунікі розных групау, што рознымі, часта спрэчнымі ідуць шляхамі, але аб’яднаны справаю нацыянальнага адраджэньня Беларускага Народу, злучаемся разам, каб супольнымі сіламі стануць на абарону незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі. Ня маючы магчымасьці склікаць у гэтым часе Раду Рэспублікі, мы, сябры Рады Рэспублікі, Цантральнае Беларускае Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны, прадстаунікі мяйсцовых нацыянальных камітэтау і палітычных партый, карыстаючыся даверыем да нас беларускага грамадзянства, лічым сваім абавязкам безадкладна распачаць вольную ад знадворных уплывау беларускую дзяржауную работу, дзеля чаго завязываем ДЗЯРЖАУНЫ КАМІТЭТ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСІІУБЛІКІ, зложаны з ніжэйпісаных асоб з правам далейшае кооптацыі.
    Дзяржауны Камітэт пераймае усе функцыі і правы Рады Рэспублікі.
    Цвёрда стоючы на грунце Устаунае Граматы Рады Рэспублікі з 25 сакавіка 1918 году, Дзяржауны Камітэт будзе дабівацца міжнароднага прызнаньня незалежнасьці Беларусі і у найцясьнейшай еднасьці з дэмакратыяй
    суседніх народау рашуча змагацца з сусьветнай рэакцыяй, асабліва-ж з расейска-нямецкімі монархічнымі плянамі, пагражаючымі існаваньню усіх новапаустаушых дэмократычных рэспублік.
    Для рэалізацыі сваіх дзяржауных ідэалау Дзяржауны Камітэт прыкладае усе свае сілы дзеля стварэньня БЕЛАРУСКАЕ АРУЖНАЕ СІЛЫ і дзеля падгатоукі дзяржауна-адміністратыунага апарату.
    Дзяржауны Камітэт учыніць усё дзеля чымхутчэйшага скліканьня Рады Рэспублікі у поуным яе складзе, дапауняючы яе — згодна з законамі Беларускае Народнае Рэспублікі — выбранымі на дэмократычных асновах прадстаунікамі усяго насяленьня валасьцей і мест Беларусі у меру яе вызваленьня.
    17 красавіка 1921 году.
    582.2.11:	009 — мк
    582.2.37:	062 — мк
    582.2.37:	063 — мк
    582.2.37:	066 — мк
    582.2.37:	071 — мк
    Пра абставіны ўзьнікненьня Дзяржаўнага Камітэту БНР гл: Собственноручные показання А.Н.Луцкеввча. 30 октября 1939 г.//Нёман. №1. 1995. C.152.
    У палітычным рэфэраце II аддзелу польскага генштабу паведамляецца гэткая інфармацыя пра дзейнасьць Дзяржаўнага Камітэту БНР:
    «Пад уплывам дзеячоў з Найвышэйшай Беларускай Рады быў заснаваны Беларускі Дзяржаўны Камітэт як кіраўнічая палітычная інстытуцыя, надзеленая мандатамі шматлікіх групаў, з мэтаю кансалідацыі ўсяго беларускага руху.
    Дзяржаўны Камітэт пакуль што дзеіў канспірацыйна, ён меў бясспрэчна антылітоўскі й антынямецкі характар і быў у сталым кантакце з Польшчай. Роля Камітэту ў выкрыцьці нямецкага кіраваньня «урадам Ластоўскага» была такая эфэктыўная, што яна падарвала ў значнай ступені некалі безканкурэнцыйны асабісты ўплыў Ластоўскага. Ластоўскі імкнуўся нават навязаць кантакт зь Дзяржаўным Камітэтам, не выключаючы залежнасьць ад яго.
    Склад Дзяржаўнага Камітэту быў у 1921 г. такі:
    Старшыня — Антон Луцкевіч
    Намесьнік старшыні — Ладноў
    Сакратар	— Тарашкевіч
    Скарбнік	— Дубейкаўскі
    Сябры: кс. Адам Станкевіч, Ярэміч, Гарэцкі, Рак-Міхайлоўскі, Смоліч, Будзька.
    Спачатку ў склад камітэту не ўваходзілі эсэры, але канфэрэнцыі, праведзеныя з Пракулевічам і Жаўрыдам, прывялі да станоўчых вынікаў.
    У сфэры ўплываў Дзяржаўнага Камітэту быў і ген. Станіслаў Балаховіч».
    (Krotki zarys zagadnienia biatoruskiego. [Referat II Oddzialu Sztabu Generainego]. S. 127-128)
    2723. Пастанова Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі за 17.04.1921 аб перадачы мандатаў Дзяржаўнаму Камітэту Беларускай Народнай Рэспублікі
    Найвышэйшая Рада
    Беларускае Народнае
    Рэспублікі 	192...
    Прынімаючы пад увагу сучасны падзел жывога цела Беларусі на часткі паміж прагавітых суседзяў, нездаволеньне працаю Найвышэйшае Рады з боку некаторых беларускіх дзеячоў і групаў, вінавацючых яе ў-ва ўсіх бедах, якія адбываліся і адбываюцца дагэтуль на Беларусі, немагчымасьць шырокае працы Найвышэйшае Рады ў справе здзейсьненьня сьвятых ідэалаў НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ I НЕПАДЗЕЛЬНАСЬЦІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ БЕЛАРУСІ, поўную немагчымасьць скліканьня да гэтага часу Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, што мела Найвышэйшая Рада сваей першай мэтай у адпаведны і магчымы мамэнт, -
    НАЙВЫШЭЙШАЯ РАДА БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ, лічучы, што перажываны мамэнт вымагае новых формаў арганізацыі беларускага дзяржаўнага будаўніцтва, ПЕРАДАЕЦЬ СВАЕ МАНДАТЫ ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМІТЭТУ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ, ускладаючы на яго разам з правамі і свае абавязкі датычна скліканьня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.
    ВІЦЭ-СТАРШЫНЯ: Сымон Рак-Міхайлоўскі
    СЭКРЭТАР:
    Змацаваў:
    Старшыня Дэлегацыі Беларускае Народнае Рэспублікі:
    582.2.37:	064-065 — мк
    2724. Асабістая анкета Тамаша Грыба
    Фамілія маё прозьвішча Г рыб
    Імя, отчэства	Тамаш, бацькі імя Тамаш
    Калі радзіуся	у 1895 г. 7/IIL
    Дзе радзіуся (губ., павет, і мейсца)	вёска Паляні, Вішнеўскай вол., Сьвенцянскага пав., Віленскай губ.
    Дзе атрымау пачатковую навуку	ў Нестанішным народным вучылішчы
    Дзе вучыуся 	 Скончыў Тэхнічную школу Марскога Ведамства у Петраградзе
    Дзе і якія закончыу навукі 	 Студэнт медыцынскага факультэту Псыхонэвролгічнага Інстытуту у Петраградзе
    Якія знае мовы	Беларускую, Рускую, Польскую і штудзфую Эўрапейскія мовы.
    Якія займау дзяржауныя становішчы	Сябра С<паўняючага> К<амітэту> Р<ады> З’езду, народны сэкрэтар земляробства першага беларускага ўраду сябра Р.Б.Н.Р.
    У якіх грамадзянскіх арганізацыях працавау	 ў Беларускім культурна-прасьветным таварыстве ў Менску
    Да якіх належау партый	да Р.П.С-Р; з 1917 г. да Б.С.Г. і
    Цяперашняя партыйная прыналежнасьць	да Б.П.С-Р.
    Ці працавау літэратурна і якія друкавау літэратурныя працы	 Рэдактар «Грамадзяніна»1 і «Роднага Краю»2
    Ваш погляд на будучае разьвіцьце беларускай літэратуры і навукі	 Погляд партыі Б.С-Р.
    Ваш погляд на беларускую дзяржаунасьць	Погляд Б.П.С-Р.
    Якімі шляхамі павінна ісьці беларуская дзяржауная праца	Погляд Б.П.С.Р.
    Якія павінна беларуская дзяржаунасьць ставіць сабе бліжэйшыя мэты 	Аткрытае змаганьне з окупантамі за дзержаўную незалежнасьць Беларусі.
    Да чаго павінна кіравацца	да утварэньня свабодна выбраных радаў, да соцыялізацыі зямлі і г.д. (глядзі праграму Б.П.С-Р. і рэзалюцыі загранічнае групы Б.П.С.Р.).
    Подпісь	Тамаш Грыб
    17/IV—921.
    м. Коўна
    Фатаграфічная картачка		
    582.1.62:011-012
    1	Вільня, 14.01-25.03.1919. 2 Горадня, 22.06-10.07.1919.
    2725.	Асабістая анкета Янкі Чарапука
    Фамілія	Чарапук
    Імя, отчэства	Ян Антонаў
    Калі радзіуся	 1896 г. 12 жніўня
    Дзе радзіуся (губ., павет, і мейсца)	ў Горадзеншчыне Сакольскага павету мястэчко Новы-Двор
    Дзе атрымау пачатковую навуку	у Навадворскім Гарадзкім Учылііцу (расейскае)
    Дзе вучыуся	у Горадні і Пецербурзі
    Дзе і якія закончыу навукі	Пецербургскую Гімназію Відэмана Якія знае мовы	расейскую, польскую, слабей нямецк. і франц.
    Якія займау дзяржауныя становішчы	ў 1917 г. быў Сэкрэтаром Украінскай Midi у Пецярбурзі, затым быў адкам. да М.З.С. Укр. Н. Рэсп.; у Бел. Ураду быў за часоў Кабінэта Луцкевіча, Дыплематычным кур’ерам затым Чыноўнікам спэцыальных даручэняў за Урадам Ластоўскага Сэкрэтаром Midi у Латвіі і Эстіі за тым Дэлегатам Міністэрства Загран. Спраў
    У якіх грамадзянскіх арганізацыях працавау	у Пецербурзі з’яўляўся Тав. старш. Культ.-Прасьвет. Тав. «Вольных Беларусоў», ў Кіеві Сябром Бел. Рады на Украіне і Сябром Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны
    Да якіх належау партый	зарганізаваў на Украіне бел. парт. незалежных-рэвалюцыанэраў, пасля у 1918 г. ўступіў да б. п. соц-рэв.
    Цяперашняя партыйная прыналежнасьць	соц-рэвалюц.
    Ці працавау літэратурна і якія друкавау літэратурныя працы	толькі у Газ. «Беларусь» у Горадні, у «Родным Краю» і ў «Нашай-Думцы» ў Вільні
    Ваш погляд на будучае разьвіцьце беларускай літэратуры і навукі	--
    Ваш погляд на беларускую дзяржаунасьць	павінна быць Дэмакратычнай з шырокім соцыальным укладам
    Якімі шляхамі павінна ісьці беларуская дзяржауная праца	у сучасны мамэнт толькі рэвалюцыйным змаганьнем з чужынцамі ўсходу і захаду дарогай ірляндзкіх сэйфанераў1.
    Якія павінна беларуская дзяржаунасьць ставіць сабе бліжэйшыя мэты 	стварыць войско у Літве на Бацькаўшчыне падняць паўстаньне проціў усходнікаў і палякоў прылажыць стараньне над умацаваньнем выдавецтва 1084
    Да чаго павінна кіравацца	да цеснага хаўрусу эканамічнага і вайсковага з Прыбалтыцкімі Рэспублікамі, асабліва з Літвой і пасьля з Украінай
    Подпісь	Ян Чарапук
    Фатаграфічная картачка		
    582.1.62:001-002
    Дакладная дата невядомая. 1 Маюцца на ўвазе шынфэйнэры.
    2726.	Асабістая анкета Аляксандра Карабача
    Фамілія	Карабач
    Імя, отчэства Александар Язэпавіч
    Калі радзіуся 22/VII 1878 года
    Дзе радзіуся (губ., павет, і мейсца)	у весцы Вехатніца Росскай вол Ваукав. павету Горадзен. губ.
    Дзе атрымау пачатковую навуку	Ваукав. павет вучылішчы
    Дзе вучыуся	Сярэдніх агульно абразав. курсах і электротэхнічных курсах на мэханіка
    Дзе і якія закончыу навукі	Электро тэхнічныя курсы мэханікаў
    Якія знае мовы 	 беларускую, расейскую, польскую — патроху французскую і нямецкую