Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Жму руку Ваш АлЦвікевіч
582.1.25:080г-080
1 Лявон Заяц у красавіку 1921 году пераехаў у Коўна. 2 Пасьля кантактаў Ладнова ў Вільні з былымі дзеячамі Найвышэйшай Рады. 3 Ладновам. 4 Паводле кантракту з фірмай IWEG. 5 Hi першы, ні другі нумар у 1921 годзе так і ня выйшлі. 6 «Адраджэньне Беларусі і Полывча». 7 Газэта «Воля Россін» (Прага).
2743. Ліст Івана Краскоўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 25.04.1921
Внсокоповажаннй пане Ластоўскі!
Внбачте, іцо пншу по-украінськн — покн іцо лепше. На велнкпй жаль поіздка моя в Вільно, чого я так бажаю як найскоріше, може затрнматнсь по незалежннм від мене обставннам, головннм чнном фннансовнм. В кожном разі постараюсь не забарнтнся. Справу с-р., іцо яку Вн зі мною говорнлн я обміркував і маю бажання, як буде треба, за нее взятнсь. Здаеться булоб дуже коріістній м значно полегчало б працю мою участь моя в Раді чн Правленні Внленского Союза кооператнвов, про ідо слід було б сповістнтн Вільно особлнво прнймаючн під увагу іцо 26 буде з’ізд. До того часу я в кожном разі вже буду там. Мій іцнрнй прнвіт всім прнятелям і знаемнм. Вітаю Вас з товарамн, а значнт і з можлнвісттю пошнрнтн працю поставівшн іі на справжннй шлях.
3 товарнскнм прнвітом
ІКрасковскій
1921р. 25/IV
Берлін.
582.1.25:078-079
2744. Запрашэньне Паўнамоцнага Дыпляматычнага Прадстаўніцтва БНР у Літве Вацлаву Ластоўскаму на таварыскі абед у рэстаране «Вэрсаль» з нагоды сьвяткаваньня 3-й гадавіны Незалежнасьці БНР, які мае адбыцца 25.04.1921
582.1.46:017
2745. Даклад Тамаша Грыба, прачытаны на сходзе загранічнае групы Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў з прычыны трэцяе гадавіны абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 25.III.1918 — 25.IV.1921
Тамаш Грыб
ДАКЛАД прачытаны на сходзе загранічнае групы Беларускай партыі СацыялістауРэвалюцыянэрау з прычыны трэцяе гадаушчыны абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 25/ІП. 1918r.-25/IV.21r.
Беларускі высвабадзіцельна-адраджэнскі рух пачынаючы з другой паловы XIX сталецьця, калі ен выяуляуся глауным чынам у адраджэньні літэратуры — значна узмацавауся у часе расейскае рэвалюцыі 1905-1906 г.
Прауда, мы ведаем, што у часе польскага паустаньня 1863 г. — Беларусь таксама узварухнулася і паустала на змаганьне за прывярненьне сабе волі. Кастусь Каліноускі — гэты першы беларускі рэвалюцыанэр, адзін з выдатнейшых начынальнікау беларускага адраджэнскага руху заіснуушы у няроуным змаганьні з маскоускім царызмам і польскае шляхтай на Лукішскім пляцу у Вільні 7.III. 1864 г. ад рукі маскоускіх катау — голасна казау аб дзяржаунай незалежнасьці Беларусі, аб уваскрошаньні мінулай славы Літоуска-Беларускай дзяржавы. Ен змагауся і загінуу у імя зьдзейсьненьня гэтае «сваей прауды» — завешчау ен змагацца і нам, патомным сваім.
Беларуская Сацыялістычная грамада паустаушы да жыцьця у канцы 1905 г. у Менску — напісала на сваім чырвоным штандары змаганьне за незалежнасьць Беларусі*, як канцавую мэту, як максімум сваіх дамаганьняу, — прауда згаджаючыся прыймаючы пад увагу тагочасныя палітычныя варункі, на фэдэрацыю у мэтах расейскай дзяржаунасьці — гэта быу мінімум праграмы Б.С.Г.
Вялікая усесьветная вайна, а пасьля рэвалюцыя у 1917 г. якая сталася вынікам гэтае вайны — разбудзілі у беларускага народу драмаушую думку дзяржаунай незалежнасьці Беларусі.
3 самага пачатку рэвалюцыйнага руху у лютым 1917 г., беларускі народ і уся сьвядомая беларуская інтэлігэнцыя прыймалі актыунае учасьце у змаганьні з маскоуска-царскім візантыйска-татарскім самадзяржауем і разам з рускай рэвалюцыйнай дэмакрацыей старалася устанавіць лад новага жыцьця у свабоднай федэрацыйнай расійскай дэмакратычнай рэспубліцы.
Беларускі Нацыянальны Камітэт у Менску, бежанскія беларускія арганізацыі у Маскве, Петраградзе, Арле, Яраславе, Казані, Кіеве і інш. выставілі і падтрымоувалі лезунг аб аутаноміі Беларусі у межах расейскай дэмакратычнай фэдэрацыі, моцную маючы веру, што рэвалюцыйная дэмакрацыя шчыра адносіцца да ідэі аб федэрацыйнай сувязі усіх народау Расеі.
Аднак, уся дзеяльнасьць часовага расейскага Ураду, ясна даводзіла, што рэвалюцыйны лезунг аб федэрацыйнай сувязі усіх народау Расеі есьць толькі на паперы, а на практыцы утварылася «еднная н неділнмая Расія» з «Всероссійскнмь Учреднтельнымь Собраніемь» на чале, якоя ужо ні бы з ласкі надзяляла аутаноміей усіх «ннородцевь».
Стала ясна і зразумела, што гэта будзе за аутаномія Беларусі, калі аб гэтым будзе пастанауляць не сам беларускі народ, а недзе там далека, у Петраградзе «Всероссійское Учреднтельное Собраніе» скліканае пад апекай штыкоу «усерасійскага часовага Ураду».
Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый у Менску, беларускія вайсковыя арганізацыі і інш. пачалі дамагацца скліканьня Усебеларускага Устаноучага Сойму, у якім бы сам народ зямлі беларускай свабодна мог заявіць аб сваіх жаданьнях, устанавіць лад свайго унутранага дзяржаунага жыцьця, а таксама і аб форме сувязі з народамі быушай Расіі.
5-17 сьнежня 1917 г. у Менску быу скліканы першы Усебеларускі Зьезд, на якім было каля 700 правамоцных прэдстаунікоу беларускага народу. З’ездам была уканстытуавана Беларуская Народная Рэспубліка і быу выбраны орган дзяржаунай улады у краі — Рада З’езду у складзе 54 асоб.
Гэтай сваей пастановай з’езд адразу увайшоу у востры канфлікт з расейскім «областнымь комнтетомь ОЬверо-западнаго фронта н областн», які адкінуушы усе прапазыцыі прэзыдыуму З’езда, каб знайсьці паразуменьне і устанавіць модус узаемных адносін дзеля змацаваньня здабыткау рэвалюцыі, а карыстаючыся сваей часовай збройнай перавагай, сілай штыка і кулямета разагнау Першы Усебеларускі З’езд.
Аднак, ня гледзючы на гэта, дзеяльнасьць Рады З’езду ні на адзін мамэнт не спынілася.
На канспірацыйным сходзе Рада З’езду пастанавіла увайсьці у падзямельле і з туль вясьці змаганьне з узурпатарамі народнай волі, — а дзеля большай канспірацыі выбрала з свайго складу Спауняючы Камітэт у складзе 17 асоб, якому і даручана было кірауніцтва гэтым змаганьнем.
Спауняючы Камітэт Рады З’езду, папоуніушы свой склад прэдстаунікамі ад нацыянальных меншасьцяу супольна з Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Радай распачау актыуную дзеяльнасьць па падгатоуцы паустаньня.
Прауда, ня усе сябры Спауняючага Камітэту — Вайсковай Рады ведалі аб арганізацыі паустаньня — невялікая толькі група фактычна займалася гэтай справай, у распараджэньнні якой даволі было аружжа і дзе якія беларускія вайсковыя часьці.
3 18-га на 19-е лютага 1918 г. у Менску выбухла паустаньне і уся улада перайшла у рукі паустанцау, гэткае-ж самае паустаньне выбухла у Вітэбску, Воршы, Барысаве і шмат у якіх іншых мейсцох Беларусі.
На чале паустанчага руху стау Спауняючы Камітэт Рады З’езду, які да скліканьня Рады З’езду абвесьціу сябе вышэйшай законнай уладай у краі і выбрау Народны Сэкрэтарыят — першы Урад Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гэтую адзіна-законную і правамоцную уладу у краі прызналі земскія і гарадзкія дэмакратычныя самаурады і усе нацыянальныя меншасьці, прызнау і абласны камітэт р.п.с.р., які раней быу у апазыцыі да усяго беларускага высвабадзіцельнага адраджэнскага руху.
Шпарка пачала узмацоувацца адрадзіушаяся беларуская дзяржаунасьць. Штодня прыбывалі дэлегацыі з Магілеушчыны, Смаленшчыны і Віцебшчыны і рабілі заявы аб даверыі і падтрыманьні Народнага Сэкрэтарыяту.
Аднак, прыйшоушая у хуткім часе на Беларусь нямецкае акупацыя спыніла рэвалюцыйна-дзяржауную працу Народнага Сэкрэтарыяту на чале якога стаяу член Цэнтральнага Камітэту Беларускай Сацыялістычнай Грамады Язэп Варонко, а таксама спынілася праца і Спауняючага Камітэту Рады З’езду, старшыней якога быу Тамаш Грыб, член Беларускай Сацыялістычнай Грамады.
Зусім зразумела, чаму нямецкія акупанты адразу так жарстка аднясьліся да беларускага ураду — гэты урад быу дэмакратычны і складауся выключна толькі з сацыялістау.
У гэты самы час утвараецца «Беларускае Народнае Прэдстауніцтва у Менску» на чале з п.п. Скірмунтам, Уласавым і Алексюком, якоя робіць розныя захады перад буржуазна-імпэрыялістычнай кайзараускай акупацыйнай уладай аб перадачы у рукі гэтага самазванага «народнага прадстауніцтва» усей цывільнай улады на Беларусі.
«Беларуская Народнае Прэдстауніцтва у Менску» — гэта панска-шляхэцкая арганізацыя, каля якой згуртаваліся ня толька беларуска-шляхэцкія элемэнты, а і польскія паны з « »■, у сваім органе
«Беларускі Шлях» старалася збэсьціць Спауняючы Камітэт Рады першага Усебеларускага З’езду, гэты рэвалюцыйны орган працоунага народу Беларусі і давясьці акупантам, што толькі адно «Беларускае Народнае Прэдстауніцтва» мае права казаць ад імя усяго беларускага народу.
Сама сабой, што усе гэтае «народнае Прэдстауніцтва» было нішто іншае, як лоука прыдуманая панам Скірмунтам авантура, каб карыстаючыся з агульнага крытычнага палажэньня усей беларускай справы — свайго роду сьпекульнуць на ідэі беларускага адраджэнскага руху.
Еднасьць беларускага нацыянальна-палітычнага, высвабадзіцельна-адраджэнскага фронту была аснавацельна нярухана. Распачалося актыунае змаганьне беларускай рэвалюцыйнай дэмакрацыі з шляхтай і польскімі панамі дый паупанкамі.
Каб узмацаваць сваю пазыцыю перад акупантамі у абароне працоуных інтэрэсау беларускага народу Спауняючы Камітэт Рады Зьезду на 18-е сакавіка назначае сэсію Рады Зьезду і запрашае прэдстаунікоу ад дэмакратычна-выбарных земствау і гарадзкіх самаурадау, а таксама і прэдстаунікоу ад нацыянальных меншасьцяу — жыдоускай, польскай і велікарускай прыняць учасьце у працах сэсіі Рады Зьезду. I вось 18-га сакавіка адбываіцца сэсія Рады Зьезду у новым складзе — увайшлі у склад Рады прэдстаунікі ад дэмакратычнага выбраных земствау, і гарадзкіх самаурадау і ад нацыянальных меншасьцяу: жыдоускай, польскай і велікарускай. У гэтым новым складзе Рада Першага Усебеларускага Зьезду прыймае назву — Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Якраз у гэты час у Берасьці расійскія балынавікі дагаварываліся з нямецкімі кайзараускімі гэнэраламі аб падзеле Беларусі на часьці і от-жа Рада Беларускай Народнай Рэспублікі папоуніушы свой склад прэдстаунікамі ад Беларускай Рады у Вільні — гэта ад Заходняй часьці Беларусі, што знайходзілася пад старай нямецкай акупацыей — выносіць рашучы пратэст проці гэтага небывалага гвалту над беларускім народам і на засяданьні 25 сакавіка 1918 г. прыймае Устауную грамату у якой між іншым сказана: «Мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошяе ярмо дзяржаунай залежнасьці, якую гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край».