• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Адразу усе турмы пазапауняліся беларускай сьвядомай інтэлігэнцыей і селянствам. Даволі было прызнацца, што ты беларус, як зараз-жа жандары хапалі, пры дапыце страшэнна ізьбівалі, адсылалі у лагер, або трымалі у турме. Сярод зарэштаваных між іншым былі: вядомы беларускі дзеяч у Горадзеншчыне — Дзекуць-Малей (беларускі эс-эр), вядомы поэт Дварчанін (беларускі эс-эр) і шмат іншых. Было зусім ясна, што польская клерыкальна-імпэрыалістычная буржуазія вядзе вайну за паняволеньня Беларусі, вайну з беларускім народам, з беларускім адраджэнскім рухам.
    Па заняцьці Вільні, пан Пілсудзкі, як галоуны начальнік польскіх войск выдае маніфэст да народау гістарычнае Літвы. У гэтым маніфэсьці ен абецае даць волю жыхарам гэтага краю і заяуляе, што ен прывеу свае легіены не для паняволеньня, а толькі для высвабаджэньня з «пад большавіцкага гнету», каб устанавіць парадак «вольных з вольнымі і роуных з роунымі».
    Настау вельмі крытычны час для усей справы адраджэньня беларускае дзяржаунасьці.
    Урад Антона Луцкевіча змушаны польскімі наезьнікамі пакінуць родны свой край — эміграваў у Эуропу.
    Шляхэцка-палонафільствуюшчыя беларускія элемэнты паверылі у пекныя словы абецанкі быушага сацыаліста (П.П.С.) пана Пілсудзкага і ад радасьці ім, як той казау, «в зобу дыханье сперло», яны кінуліся як тыя мухі на мед да ног пана Пілсудзкага і сталі біць сваім халопскім чалом, просячы у Яго Яснавельможнасьці панскае ласкі да засьцянковай беларускай шляхты.
    На 10-е ліпня2 1919 г. быу скліканы у Вільні «беларускі кангрэс», які павінен быу «нізлажыць» урад Антона Луцкевіча і выбраць новы урад прыемлімы для польскіх акупантау. На чале гэтае авантуры былі: прыхвасьцень п. Скірмунта П.Алексюк ды Аркась Смоліч, міністр народнае прасьветы ураду Ан.Луцкевіча.
    «Беларускі Кангрэс» быу скліканы, але такі «паганы» быу настрой у адносінах да польскіх акупантау у з’ехаушыхся беларускіх селян, што арга-
    нізатары «беларускага кангрэсу» проста струхнулі і назвалі гэты «беларускі кангрэс», Беларускім З’ездам Віленшчыны і Горадзеншчыны. He дапамог і званы банкет для членау З’езду, арганізаваны Недзялкоускім і Голувко, членамі П.П.С. сьпецыальна для гэтага прыехаушымі з Варшавы.
    Тры дні і тры ночы высказываліся прамовы перд З’ездам; стараліся пераканаць беларускага селяніна, што ен пападзе у «зямны рай» толькі пры дапамозе пана Пілсудзкага і толькі праз Варшаву — аднак, беларускі селянін не надта падкі да пекных слоу і абецанак, ен хоча мець нешта грунтоуна-рэальнае, а перш за усе свае роднае беларускае. Бо ен разумее, ен любіць сваю Беларусь і зусім не хочыць мець нічога супольнага з панскае Польшчай. А пры гэтым надта яшчэ баляць раны нанесяныя самаупрауствам жандармерыі.
    Гэтага маглі незразумець толькі гэткія тупыя галовы, як падлыжнік панскі П. Алексюк і вечна захопляны у чароуным сьне высокай дыплемацыі А.Смоліч ды іх прыяцелі Недзялкоускі з Голувко.
    Як і трэ’ было спадзявацца — З’езд Віленшчыны і Горадзеншчыны з трэскам праваліуся. Выступленьне на гэтым З’ездзе Б.П.С.-Р. з ясна сфармулаванай дэклярацыей расчыніла вочы беларускаму селянству — авантура была спынена.
    Прауда, хутка па аканчаньні З’езда былі зарыштаваны члены З’езду беларускія эс-эры: т.т. Тамаш Грыб, выступаючы з дэклярацыей ад імя Б.П.С.-Р. на гэтым З’ездзе і Пауліна Мядзелка, а т.т. Янка Чарапук і Міхась Маркевіч толькі бегствам за граніцу уратаваліся ад польскае турмы.
    Пераможны паход польскіх войск ішоу усе упярод ды упярод. Польскія імпэрыалісты захапілі усю пауднева-заходнюю Беларусь аж да Днепра, Бярэзіны і Дзьвіны, захапілі і Менск — гэты рэвалюцыйны асяродак беларускага высвабадзіцельна-адраджэнскага руху.
    Усе што толькі было жывое, чыннае і чэснае — задушана было польскімі акупантамі.
    На паверх жыцьця усплыла мерцьвячына на чале з Язэпам Лесікам, гэтым «найвыбітнейшым» рэдактарам «Звона» і «Беларусі». У гэтых двух органах — ды яшчэ у «Беларускім жыцьці», што выходзіла пад рэдакцыей па недаразуменьню неяк стаушага палітычным дзеячом, вядомага драматурга — Ф.Алехновіча — складаліся нізкія паклоны польскім панам і шчырая падзяка пану Пілсудзкаму за «высвабаджэньне Беларусі з пад большавіцкага гнету».
    Цекава адзначыць, што у той час, як Віленшчына і Горадзеншчына стала пад знакам апазыцыі да польскіх акупантау, Менск стау асяродкам усяго беларускага полонафільства. Пачаліся новыя авантуры, новыя сьпекуляцыі на ідэі беларускага высвабадзіцельна-адраджэнскага руху.
    Пры дапамозе «пілсудчыкау» была утворана «Беларуская вайсковая камісія» на чале з п. П.Алексюком, якая павінна была даць сыноу беларускага селянства у рады «беларускіх аддзелау польскага войска», каб абараняць польска-панскія інтарэсы на Беларусі.
    I от-жа, каб спыніць уселякую асабістую палітыку розных авантурнікау, па ініцыатыве фракцыі Б.П.С.-Р. у Радзе Рэспублікі (пераважная група членау Рады Усебеларускага З’езду) — склікаіцца у кастрычніку 1919 г. Рада
    Беларускай Народнай Рэспублікі папоуненая прэдстаунікамі ад валасных ды павятовых Беларускіх народных Радау.
    Абсолютная большасьць у Радзе Рэспублікі была на старане фракцыі Б.П.С.-Р., якая у сваей дэклярацыі горача запратэставала проці самаупрауства акупантау у аснове нарухаушых дзержауную незалежнасьць Беларусі, заявіушы, што на Беларусі толькі сам беларускі народ мае права устанауляць сваю дзержауную уладу і дзеля таго, што Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пераняушы сваю уладу ад Першага Усебеларускага З’езду, з’яуляіцца адзіна законным і правамоцным органам народнай улады на Беларусі — уся улада павінна належыць толькі Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Гэтая дэклярацыя вельмі устрывожыла польскіх акупантау. Разагнаць Раду Рэспублікі ім было не выгадна. Яны выбралі іншы спосаб — узарваць Раду Рэспублікі знутры.
    I вось знайшліся такія палітычна-адсталыя, шляхэцка-паланофільскія дробна-мешчанскія элемэнты, каторыя па загаду паноу Воеводзкага і Рачкевіча — гэтых двух прэдстаунікоу акупацыйнае улады на Менскі вокруг «Kresow Wschodnich» паднялі нечуваную траулю проці Б.П.С.-Р Амаль не што-дня у газэце «Беларусь» даводзілася, што Б.П.С.-Р. — адны маскалі і навет больш таго «агэнты болыпавікоу» у той час, як члены Менскай арганізацыі Б.П.С.-Р. т.т. А.Карач, Барташ і Заброцкі зарыштаваныя болыпавікамі вывязяны у бутырскую турму. Плеткі і мана газэты «Беларусь» былі відавочны. Ня меньш былі відавочны плеткі і брудная мана газэты «Беларусь» калі яна з дня на дзень нападала на Беларускі Педагогічны Інстытут дырэктарам каторага быу прафэсар Ігнатоускі, член Б.П.С.-Р. Газэта «Беларусь» не застанавілася навет і перад тым, каб ясна і аткрыта заявіць, што дзеля карысьці усей беларускай справы неабходна «ізоляваць» Б.П.С.-Р., ці інакш кажучы, гэты падгалосак панскі дамагауся, каб акупанты спынілі «шкадлівую дзеяльнасьць» Б.П.С.-Р.
    Для каго-ж была шкадлівая дзеяльнасьць Б.П.С.-Р.?
    Пэуна-ж не для беларускага працоунага селянства, абарону інтарэсау каторага партыя зауседы ставіла у першую чаргу. А дзеяльнасьць Б.П.С.-Р. вельмі шкодзіла вось тое самае панска-шляхэцкае групе, што гуртавалася ля газэты «Беларусь» і «Беларускае жыцьце»; партыя была проці самаупрауства акупантау, а гэныя усе паночкі усімі спосабамі стараліся падладзіцца да акупантау нашае бацькаушчыны і адзін перад адным стараліся зрабіць сабе кар’еру на беларускай справе. Ідэйнасьці і беларускасьці у іх было на столькі, колькі вымагалі гэтага польскія окупанты.
    Урад Антона Луцкевіча у гэты час знаходзячыся за граніцай неяк расклеіуся. Усе міністры яго кабінэту рабілі палітыку на свой рыск і страх. Адны міністры былі у Бэрліне, іншыя у Коуне ці у Парыжу, а сам А.Луцкевіч быу чамусьці у Варшаве. На сэсію Рады Рэспублікі з’явіліся толькі А.Смоліч і Тэрэшчэнко, што у той час выпадкова былі у Менску. Адным словам Урад А.Луцкевіча ня меу аднэй цьвердай лініі, ня быу вырашыушы аканчацельна сваіх адносін да польскіх акупантау. I што найбольш дзіунае, Антон Луцкевіч, каторы амаль ня усе свае жыцьце веу антыпольскую палітыку — раптам ен сядзіць у Варшаве, а значыцца вядзе полонафільскую палітыку.
    Ведама, пры тым антыпольскім настрою, якім было ахоплена усе сьвядомае беларускае грамадзянства — урад А.Луцкевіча утраціу уселякую папулярнасьць. Больш чымся калі-небудзь час вымагау станоучасьці і яснасьці у палітыцы — урад А.Луцкевіча ні таго ні другога ня меу. Гэта і паслужыла к таму, каб у Радзе Рэспублікі было пастаулена пытаньне аб даверыі ураду А.Луцкевіча.
    I вось настау час, калі трэ’ было ясна сказаць: з польскімі акупантамі, ці проці іх; ад разрашэньня гэтага пытаньня залежала уся доля ураду Луцкевіча.
    Аднак, Антон Луцкевіч, прыехаушы нарэшці з Варшавы апынууся у групе газэты «Беларусь».
    Само-сабою, фракцыя Б.П.С.-Р. у Радзе Рэспублікі лёгічна прадаужаючы сваю палітыку і як болыпасьць у Радзе Рэспублікі азяушы на сябе ініцыатыву утварэньня левага ураду запрапанавала у гэтай справе вясьці перагаворы з правай часткай Рады Рэспублікі з групай беларускіх сацыяльдэмакратау. Hi дачаго ня прывялі усе гэныя перагаворы. Але за тоя 13-га сьнежня 1919 г., калі быу скліканы пленум Рады Рэспублікі, каб аканчацельна вырашыць гэтае пытаньне — шляхэцка-паланофільствуюшчая група на чале з А.Уласавым і беларускія сацыяльдэмакраты на чале з А.Смолічам не з’явіліся на засяданьне Рады Рэспублікі і на прыватнай кватэры абвесьціушы свой сход засяданьнем Рады Рэспублікі выбралі дырэкторыю з пяці асоб у складзе Александра Уласава, Язэпа Лесіка, Сымона Рак-Міхайлоускага, Кузьмы Тэрэшчэнко і Івана Сірады. Гэтую пяцерку яны назвалі Найвышэйшай Радай Беларускай Народнай Рэспублікі. Ураду Антона Луцкевіча было выражана поунае даверые.
    А у гэты час зусім легальна у беларускім доме адбывалася засяданьне Рады Рэспублікі. He зважаючы на тое, што дзьве групы не з’явіліся на засяданьне Рады Рэспублікі — кворум быу поуны. Да фракцыі Б.П.С.-Р. далучылася фракцыя беларускіх соцыалістау-фэдэралістау. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выбрала новы урад у гэткім вось складзе: Вацлау Ластоускі — старшыня Рады Народных Міністрау, Александр Цьвікевіч — народны міністр справядлівасьці, Еугеній Ладноу — народны міністр загранічных спрау, Белевіч — народны міністр грашовых спрау, Тамаш Грыб (толькі што выпушчаны на волю з Горадзенскае турмы) — народны міністр унутраных спрау і прапаганды, Кляудыш Душэускі — дзержауны сэкрэтар, Лявон Заяц — дзержауны кантралер.