Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Факт стауся. Утварыліся два урады Б.Н.Р. Адзін урад шляхэцка-паланофільствуюшчы дробна мешчанскі, што хацеу абаперці усе дзержаунае будауніцтва Беларусі на панска-шляхэцкай Польшчы, а другі, а другі селянскі соцыялістычны урад, які абапіраючыся на уласныя сілы працоунага народу Беларусі дау покліч на змаганьне за Незалежнасьць і Непадзельнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Зусім зразумела — польскія окупанты пачалі фліртоваць з «Найвышэйшай Радай», пачалі рабіць ізоляцыю Б.П.С.-Р. Зараз-жа былі заарыштаваны члены Ц.К.Б.П.С.-Р. т.т. Палута Бадунова, Язэп Мамонько і Наум Козіч, быу так сама заарыштаваны і старшыня новаго ураду Вацлау Ластоускі і пасаджаны у Менскую турму.
Але ня доуга прадаужауся флірт польскіх паноу з самазвнай «Найвышэйшай Радай». Выехаушы йзноу у Варшаву, каб рабіць там вялікую дыплематычную справу Антон Луцкевіч быу інтэрнаваны. Усім нарэшці стала ясна, да чаго давядзе полонофільская палітыка увесь беларускі высвабадзіцельна-адраджэнскі рух. Але прыехаушы з большавіцкага палону Вацлау Іваноускі новую распачынае «высока дыплематычную справу» з польскімі панамі. Як-жа, асабістае знаемства з панам Пілсудзкім і усе такое, каб гэта дай не памагло. З’ездзіушы некалькі разоу у Варшаву на бачаньне з панам Пілсудзкім Вацлау Іваноускі пачау усіх пераконаваць, што думка аб незалежнасьці Беларусі есьць не па часе, што у нас беларусоу няма сьвядомай інтэлігэнцыі і навет з нейкім таемным жахам пачау казаць: «а што-ж мы будземо рабіць, калі раптам дадуць нам незалежнасьць, мы нічога ня зробім, зусім ніякай рады недамо...» За Вацлавам Іваноускім пачалі плакаць ды гараваць і усе «найвышэйшыя».
А калі гэтая падгатоучая праца была зроблена — пан Вацлау Іваноускі а з ім Аркадь Смоліч падпісаваюць, як прэдстаунікі Беларусі дагавор з прэдстауніком польскага ураду п. Васілеускім аб культурна-нацыанальнай аутаноміі Беларусі у межах польскае дзяржавы. А пан Скульскі міністр загранічных спрау Полынчы абвешчае на увесь сьвет, што беларусы адракаюцца сваей дзяржаунае незалежнасьці... згаджаюцца толькі на культурна-нацыанальную аутаномію у межах польскае дзяржаунасьці. Гэтая заява была напраулена глауным чынам проці ураду Б.Н.Р. на чале з В.Ластоускім, які у гэты час прабрауся за граніцу і распачау акцыю перад усей культурнай Эуропай у справе абароны сувэрэнных правоу беларускага народу на вольнае незалежнае дзержаунае жыцьце.
Проці гэткае умовы з Польшчай групы «найвышэйшых» запратэставалі усе беларускія арганізацыі: Рада Віленшчыны і Горадзеншчыны, Віленскі беларускі нацыанальны камітэт, Горадзенскі беларускі нацыанальны камітэт, Менскі беларускі нацыанальны камітэт і шмат іншых арганізацыяу.
Ведама, гэтая здрадніцкая умова, як незаконная ні для каго з беларускага грамадзянства не абавязковая і беларускі народ ясна нарэшці уцяміць сабе хто яго есьць вораг і хто прыяцель, праудзівы абаронца яго працоуных інтарэсау.
I вось у той час, як самазваная «найвышэйшая Рада» падпісавала умову аб культурна-нацыанальнай аутаноміі зракаючыся дзяржаунай незалежнасьці нашай бацькаушчыны, а «Беларуская вайсковая камісія» на чале з Паулам Алекскжом напружавала усе свае сілы каб уцягнуць беларускі народ у панска-польскую авантуру вайны з Савецкай Расіей дзеля здабыцьця гістарычных межау Польшчы з 1772 г. — у гэты самы час беларускі працоуны народ паустае проці польскай паншчыны і вядзе аткрытае змаганьне за Незалежнасьць і Непадзельнасьць Беларускай селянскаработніцкай Рэспублікі.
На чале гэтага усенароднага паустанчаскага руху стау Беларускі Цэнтральны Паустанчаскі Камітэт, які быу зарганізаваны па ініцыатыве Б.П.С.-Р.
I от-жа не расійская чырвоная армія, а беларускіе паустанцы у трауні і чэрвені 1920 г. праганяюць з роднага краю польскіх наезьнікау-акупантау.
Аднак, расійскія камуністы, карыстаючыся сваей збройнай перавагай йзноу прыходзяць на Беларусь і пры дапамозе сваей чырвонай арміі праводзяць «дыктатуру пролетарыята».
Йзноу абвешчаіцца незалежнасьць Беларускай Савецкай Сацыалістычнай Рэспублікі, штучна утвараіцца урад, «Совнарком» на чале з беларусам комуністам Чэ[р]вяком — йзноу падауляіцца воля народная.
I беларускае працоунае селянства пачынае разглядаць савецкую уладу Беларусі, як уладу маскоуска-акупацыйную і з пачатку недзе у глыбокім падзямельлі пачынаіцца ропат нездаволянасьці, а пасьля пераходзе у аткрытае браджэньне і нарэшці у аткрытае змаганьне за Зямлю і за Волю, за Незалежнасьць роднай Беларусі.
Гэтую нездаволенасьць працоунага селянства Беларускай Савецкай, a фактычна маскоускай комуністычна-камісарскай акупацыйнай уладай — стараюцца выкарыстаць дзеля сваіх чорных авантурністычных мэтау розныя наймыты польскае буржуазіі, як Булак-Балаховіч, Алексюк, Адамовіч і С<уполжа.
Яшчэ раз пры дапамозе клерыкальна-імпэрыалістычнай польскай шляхты робяцца новыя авантуры, новыя сьпекуляцыі вялікай і сьвятой ідэяй беларускага высвабадзіцельна-адраджэнскага руху.
Але здаровы інстынкт абароны свайго жыцьцевага істнаваньня, інстынкт абароны сваіх працоуных інтарэсау і, нарэшці, здаровы творскі розум беларускага селяніна-земляроба, ясна падсказавае дзе істнуе небязпека яго жыцьцевым патрэбнасьцям і ен голасна заяуляе, як гэта было у часе Слуцкага паустаньня у лістападзе і сьнежні 1920 г., калі беларускія селянскія паустанцы папраганялі з сваіх радоу агэнтау Булак-Балаховіча — нам ня трэба ні паноу ні балыпавікоу, у сваей гасподзе лад новага жыцьця ствараць мы будзем самі.
Дык вось тыя унутраныя і надворныя сілы, што разьбіваюць еднасьць у радах змаганьнікау за высвабаджэньне і адраджэньне Беларусі, — хоць і у цяжкіх муках і цярпеньнях, але усе-ж такі родзіцца новае маладое, шчасьлівае жыцьце.
I на чале гэтага новага адраджаючагася жыцьця стаіць народны урад Беларусі — Рада Народных Міністрау на чале з Вацлавам Ластоускім.
Урад Б.Н.Р. — Рада Народных Міністрау знаходзячыся у глыбокім падзямельлі у сваім родным краі, а так сама і за граніцай, моцна стаіць на грунце змаганьня за права на вольнае самаазначэньне Незалежнай і Непадзельнай беларускай сацыалістычнай селянска-работніцкай Рэспублікі і як мага абараняе сувэрэнныя правы беларускага народу перад народамі Эуропы.
Цяпер Беларусь падзеляна на часьці. Рыжскі мір паміж Савецкай Расіей і Польшчай гвалтам разарвау жывое цела Беларусі, але народ беларускі ніколі з гэтым ганебным расійска-польскім мірам не пагодзіцца, a як мага будзе змагацца за свае натуральнае права на волю і самаістае незалежнае дзержаунае жыцьце.
Цяпер на Беларусі пануюць розныя акупанты, збройнай сілай яны устанауляюць свае парадкі — але народ беларускі самаахвоць ніколі іх акупацыйнай улады над сабой ня прызнае, бо мае, прызнае, і падтрымаувае адзіна законны і правамоцны свой урад — Раду Народных Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі.
III.
От-жа абмеркаваушы мінулы і сучасны палітычны стан Беларусі мы павінны зрабіць належныя вывады.
Ва унутранасьць Беларусь разьдзіраюць вялікія нацыанальныя і сацыальныя супярэчнасьці. Глаунай і аснауной прычынай гэтаму есьць не нацыанальная беларуская буржуазія: памешчыкі, паны ёсьць палякі; фінансова-гандлевы кляс буржуазіі — жыды; а беларускі народ, 90% усіх жыхароу Беларусі — працоунае селянство.
Аднак, ня гледзячы на усе гэтыя нацыанальныя і соцыальныя супярэчнасьці беларускі нацыанальны, высвабадзіцельна-адраджэнскі рух шпарка пашыраіцца, прыбірае усе болыныя разьмеры і становіцца грознай стыхійнай сілай у аснове сваей будучы глыбока рэволюцыйна-соцыалістычным селянскім.
Беларусь з’яуляіцца полем уселякіх чужадзержауных інвазый і нацыанальных дамаганьняу; коштам Беларусі суседзкія дзержавы хочуць збудаваць сваю моц, нерахуючыся пры гэтым з волею беларускага працоунага народу.
Беларуская нацыанальная буржуазна-шляхэцкая інтэлігэнцыя дзеля сваіх, па буржуазнаму зразумелых. нацыанальных інтарэсау, легалізуе варожыя інвазыі, заклікаючы, для будауніцтва беларускае дзержаунасьці, буржуазныя сілы Эуропы, за цану нечуваных у гісторыі высвабаджэньня людзкасьці самапаніжэньняу, уступак і насільствау над беларускім народам, — аддаючы яго гаспадарска-эканамічную будучыну, культурную творчасьць і незалежнасьць у скрывауляныя рукі ворагау яго нацыанальнай і соцыальнай волі — польскае шляхце, за каркам каторай стаіць міжнарадовы капітал.
А што датыча Савецкай Беларусі, альбо, інакш кажучы, маскоускакамуністычна-камісарскай інвазыі у Беларусі — безумоуна мы высказваемся проці усіх відау гнету і паняволеньня, мы высказаваемся проці штучна утворанага, па загаду з Масквы, ураду Савецкай Беларусі, а мы стаім за поунае выяуленьне народнай волі, за самаістнасьць беларускай соцыалістычнай рэволюцыі.
На мой погляд, мы павінны зьвярнуцца да работнікау і соцыалістау усяго сьвету з шчырай просьбай, каб яны заклікалі працоуны народ, увесь арганізаваны сьвядомы пролетарыят да пратэсту проці тых нечувана жорсткіх злачынствау, якія робяцца над беларускім працоуным народам окупантамі і нарэшці проці ганебнага рыжскага міру, якім жывое цела Беларусі разрываіцца на часьці.
Асабліваю-ж увагу усіх соцыалістау Эуропы мы павінны зьвярнуць на нечувана жорсткія насільства, якія робяцца польскімі імпэрыалістамі над беларускім народам.
У аснове руйнуіцца увесь гаспадарскі лад нашага краю, жахлівая пошасьць розных хваробау што-дня дзісяткамі тысяч нішчыць наш народ; бязьмернымі рыквізыцыямі да шчэнту руйнуіцца народная гаспадарка Беларусі.
I гэта усе робіцца польскай клерыкальна-імпэрыалістычнай буржуазіей, каб абярнуць Беларусь у зусім апустошаны край і тагды азяць у няволю галодны і змучаны народ і абярнуць яго у пакорных рабоу.
Беларускі народ разгледае польскую окупацыю, як звычайную паншчыну, а глауным чынам з таго часу, як окупанты беларускай селянскай зямлей, пераважна бежанскай, пачалі надзяляць сваіх польскіх жаунерау.
Працоуны народ Эуропы. Работнікі і соцыалісты. Да вас зьвертаіцца разьдзертая на часьці, замучаная і прыгнецяная селянская Беларусь. Знайдзіця у сябе людзкай сілы пачуцьця і зразуменьня нечувана-цяжкіх цярпеньняу беларускага народу, скажыця вашае слова прауды, зрабіця што у вашых сілах будзе.
Да польскага працоунага люду мы зьвертаемся з прасьцярогаю, што яго пасыунасьць будзе прычынай яго уласнага паняволеньня, што незабауна прыдзе за панявленьнем селянскай Беларусі.