Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Ваш погляд на беларускую дзяржаунасьць .... народ Беларускі можа адрадзіцца толькі праз сваю Дзержаўнасьць і усе сілы павінны быць паложаны да таго, каб здзейсьніць ідэю Беларускай Дзержаўнасьці, як найхучэй
Якімі шляхамі павінна ісьці беларуская дзяржауная праца у сучасны мамэнт яна можэ нсьці толькі рэволюцыйным і культурна-прасьветным, уключна з коопэратыўным рухам. Мэта рэволюцыйнай барацьбы в[ызва]леньне паняволеных нацый
Якія павінна беларуская дзяржаунасьць ставіць сабе бліжэйшыя мэты Барацьба з Польшчай і комуністамі, пры якой мы будзем мець заужды дапамогу народу. Селянскі рух і паўстанья рэклямаваць за граніцай, як імкненьне народу да Дзержаўнасьці
Да чаго павінна кіравацца Да незалежнасьці і непадзельнасьці, без якіх ідэя Дзержаўнасьці будзе провізорычнай і разбіушы нашы сілы не дасьць магчымасьці забэзпэчыць Дзержаўнасьць ні у якой частцы, а ворагам дасьць права гаварыць а недаросласьці Беларускаго народу да Дзержаўнасьці.
Подпісь ПКрэчэускі
18.IV.21.
Коуна
Фатаграфічная картачка
582.1.62:015-016
1 Пар. зь інфармацыяй пададзенай у Энцыкляпэдыі Гісторыі Беларусі: Кобрынскі павет Горадзенскай губэрні.
2732. Паўнамоцтва Дзяржаўнаі а Камітэту Беларускай Народнай Рэспублікі Аўгену Ладнову за 19.04.1921 (вых. №14)
N 14
ПАУНАМОЦТВА
Дзяржауны Камітэт Беларускае Народнае Рэспублікі гэтым пацьвярджае усе правы і мандаты, дадзеныя у розным часе Урадам Беларускае Народнае Рэспублікі Палкоуніку Эугенію ЛАДНОВУ, як Міністру Абароны і Міністру Загранічных Спрау, а такжа як Старшыні Дэлегацыі Беларускае Народнае Рэспублікі у Парыжу.
Вільня, 19 красавіка 1921 году.
Старшыня Дзяржаунага Камітэту:
Сэкрэтар:
582.2.37:053 — мк
2733. Паўнамоцтва Дзяржаўнага Камітэту Беларускай Народнай Рэспублікі Аўгену Ладнову за 19.04.1921 (вых. NQ15)
N 15
ПАУНАМОЦТВА
Дзяржауны Камітэт Беларускае Народнае Рэспублікі гэтым упаунамочывае свайго Сябра Прэзыдыюму Палкоуніка Эугенія ЛАДНОВА вясьці ад імя Камітэту перагаворы і падпісаць усе патрэбныя умовы з Генаралам Булак-Балаховічам у справе стварэньня АРУЖНАЕ СІЛЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ дзеля адбудовы НЕЗАЛЕЖНАСЫДІ БАЦЬКАУШЧЫНЫ.
Вільня, 19 красавіка 1921 году.
Старшыня Дзяржаунага Камітэту:
Сэкрэтар:
582.2.37:054 — мк
2734. Паўнамоцтва Дзяржаўнага Камітэту Беларускай Народнай Рэспублікі Браніславу Тарашкевічу за 19.04.1921 (вых. N016)
Comite d'Etat de la Republique Democratique de la Russie-Blanche N 16
ПАУНАМОЦТВА
Дзяржауны Камітэт Беларускае Народнае Рэспублікі гэтым упаунамочывае свайго Сябра Прэзыдыюму, грам. Браніслава ТАРАШКЕВІЧА, вясьці ад імя Камітэту перагаворы і падпісаць усе патрэбныя умовы з Генаралам Булак-Балаховічам у справе стварэньня АРУЖНАЕ СІЛЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ дзеля адбудовы НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БАЦЬКАУШЧЫНЫ.
Вільня, 19 красавіка 1921 году.
Старшыня Дзяржаунага Камітэту:
Ант.Луцкевіч
За Сэкрэтара: Палкоўнік Э.Ладноў
582.2.37:052 — мк
582.2.37:055 — ма
2735. Статут Беларускага Таварыства Дапамогі Ахвярам Вайны (Варшава)
582.1.60:002&г-004Лг — мк
Дакладная дата заснаваньня Таварыства невядомая. Паведамленьне пра заснаваньне падаецца ў газэце: Беларускі Звон (Вільня). 1921.04.28. Пералічаныя ў Статуце заснавальнікі Таварыства: Браніслаў Друцкі-Падбярэскі, Лявон Дубейкаўскі, Аляксандар Уласаў, Аркадзь Смоліч, Антон Трэпка, Вацлаў Іваноўскі,
Браніслаў Тарашкевіч, Міхал Федароўскі, Рамуальд Зямкевіч, Францішак Кушаль, Павел Жаўрыд, Гальяш Ляўковіч, Уладыслаў Сталыгва, Віктар Галаўня, Сяргей Баран, Лукаш Дзекуць-Малей, Эдмунд Якабіні, Адам Більдзюкевіч, Адам Курыловіч, Антон Борык, Станіслава Буйла, Эвэліна Ястжэмбска.
2736. Ліст Беларускага Таварыства Дапамогі Ахвярам Вайны (Варшава) невядомай установе за ?.??.1921 з просьбай даць Таварыству пазыку 500.000 польскіх марак
582.1.60:001 &г
Дата невядомая.
2737. Ліст з друкарні Otto Elsner (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму за 20.04.1921 у справе друку папяровых грошай (Rubel) для Беларусі, аб тэхнічных умовах і магчымасьцях
582.1.25:003&г-004&г
2738. Асабістая анкета Самуіла Жытлоўскага
Фамілія Жытлоускі
Імя, отчэства Самуэль Іоснфовнч
Калі радзіуся 30 сентября 1870 года
Дзе радзіуся (губ., павет, і мейсца) г. Внтебск
Дзе атрымау пачатковую навуку Внтебск
Дзе вучыуся в Смоленске, Смоленском Реальн. Учіілшце
Дзе і якія закончыу навукі в Московской Консерваторін по классу скрнпкн н теорін, н в Нмпер. Уннвер. Юрнд. Фак. (вольнослуш.)
Якія знае мовы Русскій, еврейскій, немецкій, французскій
Якія займау дзяржауныя становішчы
У якіх грамадзянскіх арганізацыях працавау Председ. правл. 06ва прнкаідйков, Председ. совет. старшнн 2го Обіц. Собранія, член Правл. Ссудо-сберег. т-ва, евр. дешев. стол; член совета Коммер. учнлніц, торгов. классов н другнх обгцест. учреж. в Внтебске; в Москве — Председ. об-ва Евр.; член Евр. Обіцнны, Председ. Рабочаго дома н др.
Да якіх належау партый беспартійный
Цяперашняя партыйная прыналежнасьць беспартійный
Ці працавау літэратурна і якія друкавау літэратурныя працы В Внтебскнх ведомостях, Смоленск. вестннке, н столнчной періоднческой прессе.
Ваш погляд на будучае разьвіцьце беларускай літэратуры і навукі Необходнмо устройство народных школ, средннх н высшнх — в духе белорусской національностн, необходнмы професіон. н агрономнч. школы, бнбліотекн, музен, школы нскусств — н твердо верю в расцвет белорус. лнтерат. н наукн.
Ваш погляд на беларускую дзяржаунасьць Незавнснмая народная Белорусская Республнка в свонх этнографвческнх граннцах
Якімі шляхамі павінна ісьці беларуская дзяржауная праца Актнвная н полнтнческая борьба. Об’еднненіе всех полтнческнх, партійных н обіцественных групп. Полное еднненіе народностей белорусской н еврейской.
Якія павінна беларуская дзяржаунасьць ставіць сабе бліжэйшыя мэты Шнрокая пропаганда нден незавнснмостн на местах. Концентрація кругом Белорус. Правіітельства всех обіц. снл. — Агнтація в Запад. Европе н Амернке.
Да чаго павінна кіравацца По достнженін полной незавнсностн Б.Н.Р. тесная федерація с соседн. государ. — в первую голову с Лнтвой. Вхожденіе в союз Балт. Государ. — Развнтіе нндустрін н промышленностн, разработка прнродных богатств н осуіцествленіе соцнального строя.
Подпісь С.Жытлоускі
20 Апреля
1921. Ковно
Фатаграфічная картачка
582.1.62:017-018
2739. Ліст Міхася Кахановіча (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.04.1921
20/IV 21 Дзядзька Ўласт!
Кам-т1 атрымаў ад Вас дэклярацыі і бел.-жыд. дэклярацыі2. На жаль Ярэміч некуды-сь запрапасьціў паперу аб Сав. Беларусі.
Новага у нас нічога няма. К<араба>ч усе Вам расказаў. П<ігулеўск>і так сама мусіць дадаў.
Чакаемо грошаў, бо у Камітэце нічога няма і людзі сядзяць галоднымі.
Л<адно>ву мы пазычылі ад Школьнай Рады, з грошаў на выдавецтва, 3.000 мар-ост. Калі будзеце прысылаць нам грошы, будзьце ласкавы «учэсьць» гэтую суму. Найвышэйшыя прымоўклі. Наогул усе прыціхла і толькі эндэкі задаюць трэзвон. Напрыклад, учора, 19, сьвяткавалі 2 гады «вызваленьня» Вільні з пад бальшавіцкага іга. Прыехаў Рыдз-Сьміглы. Так моцна стралялі з Замк. Гары, што маса шыб з магазынаў і кватэр павылецяла. У адным толькі магазыне польск. вучыцельск. саюзу, што проціў Целятніка, вылецялана 150.000 п.м. шыбаў. О, о, цуд! Тая ваконная шыба, перад каторай стаяў партрэт Піл<судзка>га, толькі адна асталася цэлай. На Замкавай вуліцы узьвіўся было польскі флаг, але праз гадзіны дзьве яго ізноў сьцягнулі й зьмесьцілі ізноў флаг Сярэдняе Літвы3. Гэта другі цуд нашае Віленскай сучаснасьці.
Ну, бывайце здаровенькі!
Ваш МКах.
582.2.12:051&г
1 Віленскі Беларускі Нацыянальны Камітэт. 2 Дакумэнты №№2687 і 2689.
3 Бела-блакітны.
2740. Ліст аташэ Місіі БНР у Нямеччыне Аляксандра Дзьмітрыева (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 22.04.1921 у справе апрацоўкі каталёгу ўсіх перададзеных ва ўласнасьць выдавецкаму таварыству «Вызваленьне» клішэ
582.1.25:077
2741. Ліст аташэ Міністэрства Замежных Справаў Літвы капітана Гірдвайніса Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.04.1921 з дасланай карткай №51 сябра Літоўскага Клюбу
582.1.46:022
2742. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 24.04.1921
Бэрлін, 24.IV. 1921. Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
Згодна нашае сёняшняе нарады — п. Заяц1 раскажэ аб тым, што і як мы думаем аб шэрагу спраў, зьвязаных з апошнімі днямі. Апроч асабістай перадачы — пішу Вам пару слоў. Першае — Ладнова трэба прызваць да парадку2. Гэта — абавязкова. Аб форме — Вам скажа Лявон. Калі што — дык прыдзецца з ім растацца. Хоць цяжка — але нічога не зробішь. Другое — Жытлоўскі што-нешта ужо пачаў рабіць і можа што будзе. Ён ужо набыў тон. і, наагул, мае сваю апінію, крытычную. Выхаванасьць, лічу, йсьці у гэтым напрамку даст яму не патрэбнага рубу. Магчыма, справа пашырыца, але ўсё-ж такі трэба было-б арганізаваць за ім групу. Дубейкоўскі у Варшаве, відаць, ўжо рафініраваўся і трэба над ім і яго камандзёрам3 паставіць крыж. Але пашпарты усё-ж такі ім выслаць, крыху. Нацыянальны зьезд — рэч добрая, але трэба яго склікаць так, каб не было глупства, а дапамога. Гэта залежыць ад нас і гэта трэба добра арганізаваць. 3 літоўцамі — я лічу патрэбнім захоўваць найлепшыя адносіны. Літва для нас — гэта ўсё пакуль што. Тавары — атрымоўваем4, але на ласку Божаю — трэба з кооператываў атрымаць нашыя грошы (3 міл.) — а усё рэшту аддаць ім, ніхай яны займаюцца гандлем і самі за усё адказваюць. Ураду не трэба мешацца, каб пасьля ў выпадку чаго нас не лаялі.за «операцыі». 3 «Беларускім Сьцягам» — шмат працы. Наагул, гэта надта адпаведдая рэч — і я тут мазгую і турбуюсь. Першы нумар — аддаю ў друк. Ён ужо быў раней прыгатаваны — але не было грошы. Што нешта выйдзе. «Б. Сьцяг» будзе штомесячнай часопісью. Другі № выйдзе к 1 чэрвеня5. Кніга мая6 — даканчываецца. Абрыдла яна ўжо мне!..
Раней думаў, што хто небудзь з Вас пад’едзе сюды — ці Вы, ці Пётра. Але відаць ніхто не прыедзе. Я прабуду тут-ка да канца друку — тыдзень, ці крыху болыв. Краскоўскі — ў Вене. Мы далі яму дзьве тысячы з «Вызваленьня». Відаць, ён ужо будзе працаваць з намі. Яго крыху палаялі у «Волі»7 і, здаецца, караблі ужо папалены.
Пасылаю Вам прозьбу Камарынца. Прашу яе здаволіць, бо усе-ж такі ён і ў турме сядзеў за нашу справу і ледзь не памер ад тыфу так сама пры працы. Стан яго наагул цяжкі, і ён морально такі нездароў. Трэба задаволіць яго прозьбу — яна зусім законная. «Вызваленьне» выдае кнігу аб Рыжскім міру. Ніхай Душэўскі вышле свае матэрыялы. Выдаем — «Песьні змаганьня» — абавязкова вышліце усё толькі што есьць. Ніхай Паўлінка напіша ноты «Пад гоман вясёлы». Так сама вы вышліце «Гэй, хто з намі» — словы і матыў. I наагул — все, што хто ведае. Але хутчэй!! Чы даст, урэшці, Варонка, брашуру аб Прушынскам?? Спытайце яго!.. Вітаю усіх! Дарма не пріехалі на чарку гарэлкі на Пасху!.