Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
«Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаіцца вольнай незалежнай дзяржавай.
«На моцы гэтага трацяць сілу усе старыя дзяржауныя зьвязі якія далі магчымасьць чужому ураду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці, што забівае на сьмерць беларускі народ дзелючы яго зямлю на часьці.
«Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, а уласьне: Магілеушчыну, беларускія часткі Меншчыны, Горадзеншчыны (з Горадней, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаушчыны і сумежныя часьці суседніх губерняу, заселяных беларусамі.
«Абвешчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада спакладае свае надзеі на тое, што усе любячыя волю народы дапамо1098
гуць беларускаму народу у поунай меры зьдзейсьніць яго нацыанальнадзяржауныя ідэалы.»
Здавалася-б, што пад гэтым павінны былі-б падпісацца усе чэсныя соцыалісты — аднако-ж, абласны камітэт р.п.с.р. уперся і галасавау проці прыняцьця гэтае Устауной Граматы, а за ім неяк нясьмела, гуськом земствы і гарадзкія самаурады, але у апошніх нябыло еднасьці паглядау і галасы іх разьбіліся — часьць галасавала за прыняцьце Уста[у]ной Граматы.
Апазыцыя з боку абласнога камітэту р.п.с.р., а так-жа часьці земствау і гарадзкіх самаурадау, што да абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, была выкарыстана, як асноуны матыу для узмацаваньня беларускай нацыанальнай большасьці у Радзе Рэспублікі тым, каб прыняць у яе склад амаль што ня усе Беларускае народнае Прэдстауніцтво: Асабліва на гэтым настаівалі адны з найстарэйшых членау Б.С.Г. браты Іван і Антон Луцкевіч. Гэткамуж настрою паддаліся і члены Ц.К.Б.С.Г. Язэп Варонко і Аркадзь Смоліч.
Пачаліся гутаркі у напрамку аб’еднаньня з «беларускім народным Прэдстауніцтвам» і к вялікаму задаваленьню братоу Луцкевічау, гэтае аб’еднаньне хутка было дасьцігнута. «Беларускае Народнае Прэдстауніцтво» — нягледзячы на пратэсты левай часьці Б.С.Г. на чале з членам Ц.К.Б.С.Г. Палутай Бадуновай — было прынято у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Тая група, што галасавала проці абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, форменна сабатавала усе паседжаньні Рады Рэспублікі. Відаць было па усяму, што гэтая група чакала толькі удобнага мамэнту, каб зусім выйсьці з Рады Рэспублікі.
Падзеі так склаліся, што ня доуга прышлося чакаць гэтага «удобнага мамэнту». Нацыанальна сьвядомай беларускай большасьцю Рады Рэспублікі — гэта галасамі «Беларускага народнага Прэдстауніцтва» на чале з п. Скірмунтам — была прынята пастанова аб пасылцы тэлеграмы кайзару Вільгельму з падзякай за «вызваленьне Беларусі з пад бальшавіцкага гнету».
Гэтая злошчасная тэлеграма «гэніальнага палітыка і дыплемата» пана Скірмунта мела шмат благіх пасьледствау.
Па першае, гэтую тэлеграму падпісау член Ц.К.Б.С.Г. Язэп Варонко і ц.к. не захацеу у тое ці іншае форме рэагаваць на гэты недапусьцімы, з боку сацыаліста, паступак — гэтым самым Ц.К.Б.С.Г. салідарызавауся з тэлеграмай Кайзару Вільгельму.
Тагды левая частка Б.С.Г. з рэвалюцыйна-народніцкім напрамкам на чале з членамі Ц.К. т.т. Палуты Бадуновай, Язэпа Мамонькі і Міколы Шыло і фракцыя у Радзе Рэспублікі у складзе — Томаша Грыб, М.Пашковіч, Н.Козіч, С.Немкевіч, Л.Сівіцкая і А.Карач — адкалолася ад Б.С.Г. і утварыла зусім самаістую арганізацыю — Беларускую Партыю Соцыалістау-Рэволюцыанэрау; адазвала сваіх членау з Народнага Сэкрэтарыяту: Томаша Грыба — Народнага Сэкрэтара Земляробства, Александра Карача — Народнага Сэкрэтара почты і тэлеграфа і Палуту Бадунову — Народнага Сэкрэтара соцыальнага абеспэчаньня; аднак засталася у Радзе Рэспублікі, як апазыцыя.
Прэдстаунікі-ж земскіх і гарадзкіх самаурадау, а так сама і абласны камітэт р.п.с.-р. пачуушы, што гэта есьць найлепшы, удобны мамэнт, каб
выйсьці з Рады Рэспублікі і стаць у аткрытую апазыцыю да усей яе дзеяльнасьці, а пасколька ня было іншага беларускага нацыанальна-палітычнага цэнтру — гэтым самым сталі у апазыцыю да усяго беларускага адраджэнскага руху.
Узапрауды пачала надыходзіць чорная хмара на ясным небі беларускага высвабадзіцельна-адраджэнскага руху. 3 гэтага часу на чале большасьці у Радзе Рэспублікі стау пан Скірмунт з сваей хэурай.
Распачаліся тайныя «дыплематычныя» перагаворы пана Скірмунта з кайзароускім гэнэралам Фанкельгэйнам. Рада Рэспублікі даручае пану Скірмунту арганізаваць новы склад ураду; у паветры носіцца думка аб «беларускім вельможным пану Скоропадзкім». Ведама, ня трудна было дагадацца хто будзе «беларускім гэцьманам» з ласкі нямецкіх акупантау. I от-жа раптам аж галава закруцілася у быушага Старшыні Народнага Сэкрэтарыату Язэпа Варонкі — дасадна, чорт вазьмі, як гэта можна правароніць... «беларускім гэцьманам» будзе пан Скірмунт, а не я — Язэп Варонко. Гэта-ж і я падпісау тэлеграму, і я вернаподданічаскі біу сваім халопскім чалом кайзару Вільгэльму. I вось распачалася грызьня, інтрыгі, плеткі. Быушы старшыня народнага Сэкрэтарыяту Язэп Варонка не здае партфеля новаму старшыні пану Скірмунту, які між іншым у свой кабінэт запрасіу і вядомага польскага пана Хржэнстоускага. Пабядзіу нарэшці пан Скірмунт, які больш імпанавау акупантам, як пан і крупны земляуласьнік. Справа, што называецца, наладжавалася. Беларусь зусім аказалася прыгоднай для каленіі нямецкага імпэрыалізму. Аж як гром праняслася вестка аб рэвалюцыі у Нямеччыне; спыніліся залатыя чароуныя сны пана Скірмунта атрымаць у свае уладарства беларускі дзяржауны пасад.
Факт стауся, рэвалюцыя у Нямеччыне усе павярнула па-новаму. У Менску пры штабе Х-ай арміі утварыуся нямецкі «Soldatenrat». Земскія і гарадзкія самаурады супольна, калі не пад дыктоуку абласнога камітэта р.п.с.-р. утвараюць «Нсполннтельный Комнтеть земскнхь н городскнхь самоуправленій, професснональныхь союзовь н полнтнческнхь партій Б1лорусскаго края» на чале з «тожэ» беларусам Н.Ярошэвічам. Гэты «нсполком» абвесьціу сябе вышэйшай уладай у краі і паставіу сваей найбліжэйшай задачай склікаць «Учреднтельное Собраніе Б'Ьлорусскаго Края».
Аднак, ня усе партыі і ня усе профэсыйныя союзы згадзіліся з гэтай чудачлівай ініцыатывай абласнога камітэта р.п.с.-р.
Б.П.С.-Р. стоячы на грунце пастаноу Першага Усебеларускага З’езду выступіла з рашучым пратэстам проці арганізацыі гэткага «нсполкома» і запрапанавала, каб земскія і гарадзкія самаурады, а так сама і абласны камітэт р.п.с.-р. йзноу увайшлі у склад Рады Рэспублікі, ці інакш кажучы, каб аб’едналіся з Радай Усебеларускага З’езду, гэтым усенародным беларускім прэдстауніцтвам — каб такім спосабам выкінуць з Рады Рэспублікі групу пана Скірмунта «Беларускае народнае прэдстауніцтво», утварыць Раду Рэспублікі у яе пачатковым складзе і устанавіць суд над тымі хто пасылау «вернаподданічаскую» тэлеграму кайзару Вільгэльму.
Прапазыцыю Б.П.С.-Р. падтрымоувалі жалезна-дарожны саюз, Беларускі Вучыцельскі саюз і Саюз пачтова-тэлеграфных служашчых.
А «нсполком» адкінуу гэтую прапазыцыю і дапамог групе пана Скфмунта у разьбіцьці еднасьці рэволюцыйнага высвабадзіцельна-адраджэнскага беларускага руху.
У гэты час нямецкія войскі пачалі выходзіць з Беларусі — сьледам за імі йшла большавіцкая навальніца.
3 адходам нямецкія акупанты вывозілі з сабой усе народныя багацьці Беларусі.
I от-жа група членау Рады Усебеларускага З’езду (беларускіх эсэроу) — арганізуе паустаньні, разаружае нямецкія эшалоны і не дае вывозіць нарабованае народнае дабро з Беларусі. Уся Меншчына была у вагні паустаньняу. Але найбольш магутным было паустаньне у Піншчыне, на чале якога стаяу т. Астроускі, член Рады Усебеларускага З’езду.
Паустаушы проці нямецкіх акупантау — гэткімі-ж самымі акупантамі, гэройскія паустанцы Піншчыны і сумежных паветау Меншчыны, лічылі і надыходзіушую гразу маскоускага большавізму.
Гэтае паустаньне пасьля ужо вясной 1919 г. ціснутае з двух бакоу — з аднаго боку большавікамі, а з другога палякамі — у моры крыві было задушана акупантамі, а т. Астроускі зарыштаваны і адвезяны у Маскву у бутырскую турму.
3 апошнім эшалонам нямецкіх акупацыйных войск, эвакуавауся з Менску і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі — Рада Народных Міністрау на чале з Антонам Луцкевічам. Рада Рэспублікі распусьціла сябе на не азначаны час.
He праявіушы ні у чым сваей актыунай дзеяльнасьці, а спадзеючыся на ласку нямецкіх «Soldatenrat'ay» адыйшоу на той сьвет «лсполком» — гэтае мертва-роджанае дзіця абласнога камітэту р.п.с.-р.
Захапіушы Менск, большавікі абвесьцілі Незалежнасьць Савецкай Беларусі і сфабрыкавалі у Маскве Урад для незалежнай Савецкай Беларусі і у чэмоданах пераслаушы яго у Менск, каб ашчасьлівіць ім беларускае працоунае селянства. На чале гэтага ураду стаяу вядомы беларускі поэт Жылуновіч (Цішка Гартны).
У сваім маніфэсці да селян і работнікау Беларусі гэты урад абвесьціу «нізложанай» «буржуазную беларускую Раду» і без абароны закона Б.П.С.-Р.
А калі маскоускія большавікі захапілі Вільню і так сама штучна утварылі Незалежную Літоуска-Беларускую Савецкую Рэспубліку на чале з літоускім камуністам Міцкевіч-Капсукасам, Урад Савецкай Беларусі у Менску з «цэнтра» быу скасованы і быу дадзяны загад усім ехаць у Вільню. Спрабавалі было крыху камуністы беларусы паартачыцца, іх заарэштавалі, азялі з іх падпіску, што яны самаахвоць згаджаюцца на падзел Беларусі і на утварэньне «Літбела».
Што-ж, далі падпіску — пакарыліся Маскве.
Аднак, як кожная штучная падбудова — гэты «Літбел» ня сумеу заваяваць сымпатыі народнае масы, ня сумеу грунтоуна умацавацца, а як картачны домік разваліуся пры першым-жа націску з боку польскіх імпэрыалістау.
II.
Вясной 1919 году польскія імпэрыалісты пад знакам вайны з расійскімі комуністамі-большавікамі распачалі вайну на усходзе, карыстаючыся тым, што у калішняй Расіі ідзе вялікая унутраная нацыанальная грамадзкая вайна — яны хацелі коштам Беларусі і Украіны павялічыць сваю тэрыторыю.
Польская вайна на усходзе, ясна раскрыла увесь свой унутраны зьмест, як вайна імпэрыалістычная (дзеля захвата беларускіх і украінскіх земляу), калі пасьля заняцьця Горадні, дзе у той час знаходзіуся урад Б.Н.Р. — Рада Народных Міністрау на чале з Антонам Луцкевічам, дзе знаходзілася так сама і міністэрство па беларускім справам пры літоускай Тарыбе на чале з Язэпам Варонка — польскі гэнэрал Фалевіч адразу разаружыу беларускія вайсковыя фармаваньні, паразганяу усе беларускія установы і арганізацыі. Распачауся нечуваны тэрор проці усяго беларускага жыхарства.