• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Усё-ж такі Антанта стаіць за тое, каб істнавала як доўга гэта ўсё роўна, але усё-ж такі старая турма, стары ганебны для чалавека спосаб жыцьця. Дзеля чаго яна і стараіцца падтрымаць Польшчу, а мо навет у хуткім часе і Латвію аб’еднае з Польшчай і Літву etc. Трэ стварыць новы калючы дрот. Авантура другой Расеі правалілася, трэцяя пад самненьнем, — трэба ствараць новы кардон проці Савецкай Масквы, яшчэ крыху адцягнуць час сваей сьмерці...
    I вось паездка Майеровіча1 у Парыж і Лёндан вельмі характэрна, як і спыненьне беларускага консульства у Рызе. Усе гэта паказавае, што тут ёсьць рука усё той-жа Антанты перад якой вы таварыш аклеветаны ясновельможнай панначкай Польшчай. Ня трэ-было сварыцца і вы былі-б у пачоце ў старушкі, бабці беззубай... А мо яшчэ бабця і зьменіць свой пагляд, бо ей у гэтай новай комбінацыі, ў гэтай новай авантуры патрэбны будуць і беларусы. Бяз іх і тут не абыйдзешся. Вось, мне здаецца падыходзе такі мамэнт, калі старушка бяззубая зашамкае: а дзе-ж тут мае беларусікі... I іх я хачу прыласкаць... прыгалубіць. Бачыця як абласкана мной Польшча, Лотва, Літва etc. Хадзі ка мне беларуска, якой скажа і стане Незалежная вольная Беларусь, аж пакуль не настане час трэцяй «еднной н неделнмой» Святой Расеі матушкі.
    Полыпча, Лотва, Літва карыстаюць з часу і поўнымі жменямі забіраюць, прыгортаваюць к сабе беларускае дабро, беларускія землі. Бо, бачыш, яны ў пачоце, ў асобым фаворы у бяззубай бабушкі... А беларуска, нібы нейкае неўдалае дзіцянё, як той Іванка прастачок з народнага эпасу, ніяк няможа прыстасавацца да бабулькі. А калі нарэшці бабулька і прыгалубіць то пэўнаж скажыць, каб не сварылася з Польшчай, Літвой, Лотвай — яны ў мяне старшыя... I будзе Беларусь абкрамсанай зусіх бакоў аж да другога прышэствія, калі ўзапраўды устануць усе із мертвых і пачнецца новае не зямное жыцьцё.
    Дык вось дарагі таварыш у якім палажэньні знаходзіцца нашая беларуская [справа], у такім-жа аналогічным з нашым палажэньнем знаходзяцца і ўкраінцы.
    Мо я памыляюся, але найбліжэйшыя месяцы пакажуць наколькі правільны мае ўвагі. Адно толькі можа зусім папсаваць усе гэтыя пляны Антанты, гэта упартасьць Літвы і Беларусі і навет Украіны. Глаўным чынам тут коордынальныя працеўлежнасьці ў тэрыторыальных інтэрас[ах] Польшчы з гэтымі трэмя народамі, бо Польшча, на колькі я зразумеў ні ў якім разе не адмовіцца ад сваей каланізацыйнай палітыкі на ўсход. А гэта ляжыць зусім не ў нашых інтарэсах, а ні ў інтарэсах Украіны, ані Літвы. Тут ёсьць глаўная загвоздка, якую Антанта ў бліжэйшыя часы і пастараіцца як небудзь выняць, каб пагадзіўшы паміж сабой гэтыя народы стварыць так званую Балтыцка-Чарнаморскую фэдэрацыю, як кардон проці Саветаў, да часу прыхода трэцяй Расеі, бо рэцівая Парыжская Расея хочыць ізнутры ўзарваць Саветы.
    3 другога боку пры уселякіх комбінацыях частка Беларусі ўсё-ж такі будзе пад Саветамі і на гэта трэба зьвярнуць пільную увагу.
    Занавес падымаіцца, артысты ў розных косьцюмах выходзяць на сцэну, цекава было-б усе-ж такі ведаць, якую ролю адыграе Беларусь? A што нейкую роль адыграе, я ў гэтым пэўны!..
    3 таварышскім прыветам і
    шчырай пашанай ТамашГрыб.
    26/1-921.
    м. Рыга.
    582.1.45:119&г-119а&г
    1 Прэм’ер-міністар Латвіі.
    2620.	Запрашэньне Міністэрства Замежных Справаў Літвы Вацлаву Ластоўскаму на вечарыну ў «Мэтраполі», якая мае адбыцца 29.61.1921
    582.1.45:158
    2621.	Выпіска з пратаколу пленарнага пасяджэньня Рады Случчыны за 30.01 1921
    Выпіска з пратакола пленарнага пасяджэньня Рады Случчыны ад 30 студня 1921 г.
    Слухалі:	Ухвалілі:
    Заметкі у польскіх газэтах аб рожПадцьвердзіць, што Рада Случчыны ных урадах на Беларусі, якіх наліувесь час лічыла і лічыць адзіным чывалі 8 штук	правамоцным дзяржауным Урадам
    Б.Н.Р. Урад, на чале з В.Ластоускім, выбраны 13 снежня 1919 году. Уселякіе іншые Урады, каторые называюць сябе дзяржаунымі, ці бяруць на сябе часткі дзяржауных функцый бэз згоды на тое Ураду Рэспублікі лічым самазванымі і здраднымі.
    Аб адносінах да Польшчы	Прымаючы пад увагу, што Урад
    Польшчы за увесь час паустанчэскага руху на Случчыне, пабачыушы, што гэта есьць запрауды нацыянальны рух, ня толькі не падтрымлівау змагаушуюся з Савецкім Урадам першую брыгаду Б.Н.Р. і Раду, але ен нават умысльна рабіу уселякіе перашкоды і правацыравау справу баючыся пашырэньня руху, што пагэтаму усе спробы дабіцца ад Полыпчы дапамогі аружжам, збожжам ці грашмі ня згубіушы сваей самастойнасьці, канчаліся нічым і аставаліся толькі абецанкамі;
    што за увесь гэты час ізнемагаушым у барацьбе з пераважнымі сіламі савецкіх акупантау галодным, неадзетым, азброеным толькі трафеямі, здабытымі у бойках, вайскам беларускім была атрымлена ад іх падачка: 100 пудоу збожжа ад цывільнай улады і 300 карабінау з патронамі і 3 кухні ад вайсковых часьцей;
    Аб генералу Булак-Балаховічу
    Аб заметках у газэце «Народ» 5.1 і «Работнік» 12.1.1921
    меж іншым, як здрадніка Беларусі генерал Булак-Балаховіча Польшча падтрымлівала і дапамагала яму; Рада Случчыны падраховывае першые тры месяцы паустаньня (ад 1 лістападу 1920 г. да канца студня 1921 г.) прыходзіць да перакананьня, што і у папярэднія часы пры вызваленьні Бацькаушчыны ня можна спадзевацца на шчырую дапамогу Польшчы, што супольная з ей праца можа быць дужа шкодліва для дзяржаунасьці.
    Прыймаючы пад увагу, што генерал Балаховіч вядзе барацьбу ня толькі супраціу здабыткау мартаускай рэвалюцыі1 і яе дальнейшых здабыткау а так сама супраціу рожных сацыялістычных партый;
    што не толькі не вызнае законнага Ураду Б.Н.Р., але-ж нават вядзе з ім барацьбу і утварае пры сабе штучные Урады, кампрамітуе дзяржауную справу: Рада Случчыны лічыць яго толькі авантурнікам, а не народным і нацыянальным павадырам, як яго называюць яго найміты — палітычны камітэт; уся-ж яго праца есьць вельмі здрадная для Беларусі.
    Заслухаушы аб тым, што у польскіх газэтах надрукована: 1)інтэрвью (Оріента) з сябром гэтак званага палітычнага камітэту Сенькевічам, каторы заявіу, што генерала Балаховіча прызнае Случчына;
    2)	дэклярацыя аб арганізацыі «Зяленага Дуба», у якой так сама значыцца аб прызнаньні гэтай арганізацыі і Балаховіча Случчынай;
    3)	што ад імені Случчыны з дэклярацыяй выступау сябр Рады пар<учнік> Мацэллі ухвалілі: Рада, дэмакратычна выбраная на зьездзе Случчыны 15 лістапада 1920 году і рэпрэзэнтаваная усімі валасьцямі і местам Слуцкам, даручыушым ей усю грамадзянскую і вайсковую справы ка-
    тэгарычна пратэстуе супраціу гэтых заяу якія есьць толькі фальсыфікацыя волі жыхароу Случчыны, бо ні раней, ні у гэты час ніколі не прызнавалі Балаховіча, палітычны камітэт пры ім і арганізацыю «Зяленага Дуба». Сябру Рады пар. Мацэлі, каторы выступау ад імені Случчыны з гэтымі заявамі, Рада абьяуляе выгавар.
    (Падпісана усімі прысутнымі сябрамі — 9 чалавек)
    Старшыня Рады Случчыны У.Пракулевіч.
    2Пратакол падпісалі: У.Прокулевіч, Б.Русак, Ю.Радзюк, У.Дубіна, Ю.Лістапад, Я.Каўпак, П.Бабарека, Ц.Мяшочак, С.Бусел.2
    582.1.32:	001-004 — мк
    582.1.32:	005&г-006 — мк
    582.1.32:	007&г-008&г — мк
    582.2.12:	096&г-097 — мк
    1	Маецца на ўвазе абвяшчэьне незалежнасьці БНР 25.03.1918. 2'2 Дапісана рукой В.Ластоўскага.
    2622. «Песьня Случчакоў»
    Яшчэ Паляк ня быу панам тут на Беларусі
    Яшчэ прыдзе час наш разам чужынцоу падушым
    прыпеу: «Гэй наперад наш народзе
    моц наша не слаба,
    зараз з могілак выходзіць атаман Нябаба.
    Пойдзе бойка роуным тэмпам, даунейшім ня горша, Што заможным нашым панам не дасьць мейсца Польшча. прып. «Гэй наперад і г.д.
    582.1.32:009 — мк
    Дата невядомая.
    2623. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.01.1921
    30.1.1921.
    Даражэнькі Вацлаў Юстынавіч,
    пасылаю Вам з Вальковічам камплект «Беларусі»1, але на жаль не зусім полны, бо шмат нумероў да нас не даходзіла.
    Пасылаю і замэткі Вашы, што знайшоў ў адным з атласаў. «Беларускі Гэрб Пагоня» напісаць ў гэтай катавасіі не змог, а таму усе клішэ пэрасылаю да Вас. Есьць тутака ў мяне шрыфт, але я не хачу выбіраць яго з тыпаграфіі: хай будзе на уселякі выпадак ў Рызе беларускі шрыфт.
    Архівы часткай вязе Вальковіч, а рэшту прывязу я сам. Будьце ласкавы зараз жа пратэлеграфаваць мне ў Рыгу як мне ехаць ці з усім маім багажом, ці «налегке»: гэта, канешна, залежыт ад таго куды Вы мяне збіраецеся упхнуць.
    3 пашанай К.Езавітаў
    582.1.45:	098&г
    1	Газэта, выходзіла ў Менску пад польскай акупацыяй ад 21.10.1919 да 9.07.1920.
    2624.	Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.01.1921
    582.1.45:118&г
    3 дасланымі праз А.Вальковіча матэрыяламі Рыжскай Дэлегацыі і Нацыянальна-Палітычнай Канфэрэнцыі (20.10.1920).
    2625.	Пераклад ноты міністра замежных справаў Літвы д-ра Юозаса Пурыцкіса Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму за ??.02.1921
    Пану Вацлаву Ластоўскаму Старшыні Рады Міністраў Беларускай Рэспублікі
    Ваша Дастойнасьць,
    Як вынік з умовы ад 11-га лістапада 1920 г. паміж Літвой а Беларускай Рэспублікай, я маю гонар давесьці да Вашага вёдама, што ў выпадку калі Літва будзе мёць пабёду у плебісцыці паміж Польшчай а Літвой на тэррыторыі даўняй Гродзенскай губэрніі, — Літоўскі Урад выражае сваю згоду, каб з тэррыторыі, якая ляжыць на поўдзень ад міжы, зазначанай у літоўска-расійскай умове ад 12-га ліпеня 1912 [sic!] г., — зрабіць палітычную адзінку, якая будзе аўтаномнай на дэмакратычных асновах і з Літвой будзе знаходзіцца толькі у фэдэратыўнай сувязі.
    падп. Д-р Пурыцкіс
    Міністр Міжнародовых Спраў.
    582.1.29:020 — пераклад на бел.м.
    Дакладная дата невядомая.
    2626.	Ліст Сьцяпонаса Кайрыса (Коўна) Язэпу Варонку (Коўна) за ??.??.1921
    Wielmi pawazajemy Panie!
    Wa utomik wiarnuiisia z Vilni tw. Venclauskas ir priwioz dla Was pasyiku ir pisulku ad Waszej Pani. Ksi^zak dwie paczki. Nie maju czasu zajsci da Was i nie maju praz koho paslac, dyk praszu Was abo samamu zabiagczy, abo koho prislac pa toj list i ksiqzki. Kalib mine nie bylo doma, dyk spytajcie dzieuczynu naszu. Doma bywaju zrania i pa abiedzi do 4-5 gad.
    Najlepszyja zadannia
    St.Kairys
    Kaunas, Daukanto gv. 5, 6.1.
    582.2.36:072 — pa
    Дата невядомая.
    2627.	Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.02.1921
    2.II.21.
    Даражэнькі Вацлаў Юстынавіч,