• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Як ведама, яшчэ першы Урад Б.Н.Р. — Народны Сэкрэтарыят — у 1918 годзе старауся навязаць прыхільныя дзержауные стасункі з Масквой. Дзеля гэтай мэты Народны Сэкрэтарыят праз свае дэлегацыі уступау у перагаворы з Масквой. Перагаворы гэтыя аднак канкрэтных вынікау не далі і даць не маглі дзякуючы гэткім аснауным прычынам:
    а)	Бальшэвізм, а гэтым самым і Урад Савецкай Расеі, які здзейсьняе ідэалы сусьветнай рэвалюцыі і камунізму, па сваей істоце зьяуляецца інтэрнацыянальным. Ідэі нацыянальныя ен лічыць перажыткам буржуазным.
    б)	Беларускую дзержаунасьць разгледае у значэньні тэрыторыяльным — абласным.
    I як ведама, у 1919 годзе «Літ-Бел» гэта паказау на практыцы.
    Дэлегацыя Ураду Б.Н.Р. гэтак сама у прошлым годзе не дайшла да згоды з Маскоускай Уладай дзякуючы вышэй пісаным прычынам.
    I у перагаворах з Аксельродам выявілося, што Савецкая Расія прызнаць незалежнасьці Беларусі у тым значэньні, у якім жадаюць і разумеюць гэта беларускіе палітычные партыі, грамадзкія арганізацыі і Урад Б.Н.Р., ня можэ. Сталося ужо ясным, што Савецкая Беларусь федэратыуна зьвязана з Савецкай Расіяй, а гэта значыць, што і юрыдычна і фактычна незалежнасьці Беларусь ня мае.
    Маючы на увазе вышэй памяненыя факты і кіруючыся перш за усе нашымі нацыянальнымі інтэрэсамі, я асьцерэгауся ісьці у сваіх перагаворах
    з Аксельродам на абецанкі цеснага Беларуска-Маскоускага збліжэньня. I цяпер — у цяжкі час для нашай гасударственнасьці — я лічу, што перагаворы з Савецкай Расіяй павінны вясьціся вельмі асьцярожна і толькі у плоскасьці абароны непадзельнасьці і незалежнасьці Б.Н.Р.
    Рэч ясная, што Савецкі Урад, ужо праклямаваушы Савецкую Беларусь у імя сваіх комуністычных ідэй і палітычных мэтау, ня згодзіцца прызнаць Урада Б.Н.Р., бо Масква лічыць ужо уконстытуаваныя камісарыяты органамі на Беларусі.
    Калі Аксэльрод прапанавау мне, каб наш Урад дагаварвауся з «Ревкомам» — я гэтую прапазыцыю лічыу патрэбным адкінуць, матывуючы тым, што Урад Б.Н.Р. зьяуляецца ядыным правамочным Урадам на Беларусі, нясучым сваю прыемственнасьць ад 1-га Усебеларускага Кангрэсу, a дзеля гэтага разгледае «Рэвком» як орган сілком накінуты беларускаму народу; з гэтай прычыны Урад Б.Н.Р., жадаючы аднак паразумецца з Масквой мог-бы вясці перагаворы толькі безпасрэдна з Уладай Р.С.Ф.С.Р.
    Ставячы справу гэткім парадкам, я прыняу пад увагу захаваньне ауторытэту Ураду Б.Н.Р. і ідэю незалежнасьці Беларусі.
    Перагаворы Ураду Б.Н.Р. з Урадам Савецкай Беларусі умацавалі-б яшчэ больш праконаньне, як некаторых Дзержау Эуропы, так і самой Савецкай Расіі, што справа беларуская — хатняя справа Расіі.
    Каб забязпечыць сабе пашырэньне ідэі сусьветнай рэвалюцыі у першы чарод на Захадзе — бальшэвікі стараюцца, як і самі у гэтым прызнаюцца, стварыць буфэрныя Савецкія Дзержавы, якіе і палітычна і эканамічна падпарадкаваны Маскве.
    Я глыбака праконаны, разумеючы ідэалегію маскоускіх камуністау, што навет пайшоушы на компроміс з Савецкай Расіей, наш Урад, як выканауца ідэі аслабаненьня нашага народу з чужацкага ярма, як абаронца нацыянальна дзержауных правоу яго, ня здоляе здзейсніць сваіх заданьняу, супрацоунуючы з Масквой.
    Мір Полыпчы з Савецкай Расеей трэба разгледаць як факт часовы. 3 поуным правам, можна сказаць, што мір гэты, як не натуральны і штучны, з пачаткам падхадячага палітычнага момэнту парвецца, і мы ізноу будземо сьведкамі вайны паміж нацыяналістычнай Польшчай з камуністычнай Расіей. Гэта пацьверджаецца цэлым радам фактау: як Польшча, так і Расія сьпешна рэарганізуюць і умацоувываюць свае арміі, а падарож Начальніка Польскай Дзержавы у Францыю звязана з Польска-Францускай мілітарнай угодай.
    Хто выйграе гэту вайну — ня ведама, а дзеля гэтага нашы адносіны да абедзьвіх старон павінны быць дужа асьцерожнымі.
    Падзеі палітычныя у даны час дужа меняюцца і хто сягоння яуляецца ворагам, заутра можа стацца прыяцелем.
    2.	У справе адносін Літоускага Ураду да Б.Н.Р.
    У сваей працы я зауважыу, што Літоускі Урад у сваіх афіцыяльных адносінах да Ураду Б.Н.Р. застаецца прыхільны.
    Аднак, фактычна Літоускі Урад у апошніе часы вядзе сваю палітыку, якая нашай справе можа пашкодзіць.
    Факт перагаворау Літвіноу з Палякамі, аб чым сьведчыць польская і загранічная прэса, аб справе цеснага збліжэньня абедзьвіх дзержау — стау безпярэчным. Літоуская-ж прэса і Літоускі Урад гэту справу затушоуваюць, прыдаючы ей значэньне «Перагаворау аб абмене ваенна-палоннымі».
    Бяручы пад увагу, што угода Літоуска-Польская можа адбыцца за кошт нашых зямель, а гэтак сама ануляваньне умовы нашай з Літвінамі 12 Лістападу 1920 г., безаткладна патрэбна з нашага боку прыступіць да падгатаваньня грунту для Дзержаунага Беларускага і Польскага збліжэньня.
    Вядучы гэту справу покі што зусім сэкрэтна, я лічыу-бы што работу трэба распачаць у двух кірунках: першае — распачаць гутаркі з прэдстаунікамі Польскай Рэспублікі у Прыбалтыцэ, другое — увайсьці у цесныя зносіны і паразуменьня з Беларускімі групамі, якіе вядуць палітычную працу, апіраючыся на Польшчу.
    Я ужо паведамляу Вам, што Літоускі Урад лічыць сваймі дзержаунымі граніцамі на Усходзе, абазначэныя лініі 12-га Ліпеня, і па гэтаму праву ня лічыць магчымым, каб дыплематычнае Прэдстауніцтво у Літве выдавала пашпарты грамадзянам-беларусам з чыста беларускіх зямель як Г орадзеншчыны, так і Віленшчыны.
    Гэты факт пры лепшым становішчы нашай дзержаунасьці трэба былоб разгледаць як факт нам варожы, але я лічыу-бы па прычынам тактычным не рабіць з яго, покі што, казус-бэльлі.
    Да гэтага часу другі пункт умовы Літоускай Дзержавай ня выпаунены. Міністэрство Загранічных Спрау тлумачыцца, што вайсковыя беларускія фармацыі выклічуць незадаволеньне з боку Савецкай Улады і сам факт фармаваньня можа паслужыць канфліктам між Літвой і Савецкай Расіей.
    Матывы такога тлумачэньня нельга прызнаць слушнымі, бо перш чым падпісываць умову з намі — Літоускі Урад паразумевауся з Масквой, тым болып і Масква не магла і ня можа мець супроць нашых вайсковых фармацый, бо яны, як ведама, павінны былі-б стварацца дзеля карысьці саміх-жа бальшавікоу. Значыцца, у матывах Літоускага Міністэрства Загранічных Спрау трэба шукаць другую прычыну, а яна есьць у факце Літоуска-Польскіх перагаворау.
    Справу вайсковых фармаваньняу, хацяб компрамісова, трэба, на мой пагляд, вясьці далей і дабівацца яе вырашэньня.
    3.	У справе Беларускіх Партызан.
    У білютэнях прэс-бюро пры дыплематычным прэдстауніцтве я стараюся усімі мерамі павялічыць значэньне барацьбы партызанау, а гэтым самым нашай нацыянальнай сьпеласьці.
    Справу Беларускіх партызан, як і справу Першай Беларускай Брыгады узяла на сябе група беларускіх дзеячоу, якая называе сябе «Найвышэйшай Радай Б.Н.Р.».
    Угледаючыся-ж на тое, што факт партызанскай барацьбы нашага селянства з маскоуцамі мае значэньне ня толькі маральнае, а і глыбака палітычнае і карыснае для справы нашай Дзержаунасьці, партызанскі рух трэба усімі мерамі пашыраць і мець на яго Урадовы Уплыу.
    Аднак, гэта можна зрабіць дарогай згавору з цяперашнімі правадырамі партызаншчыны. Але вырашэньне гэтага пытаньня зьвязана з вырашэньнем і другога пытаньня, а ласьне: нікаторые з нашых выдатнейшых дзеячоу угледаюцца на справу партызан не прыхільна, лічуць яе шкадлівай для агульнай беларускай справы. Стоючы на іншым грунце, я лічыу-бы, што гэтую паважную справу можна было-б і патрэбна абгаварыць сярод беларускіх дзеячоу, розных палітычных напрамкау, а дзеля гэтай мэты патрэбна безаткладнае скліканьне канфэрэнцыі прэдстаунікоу усіх палітычных партыяу і грамадзкіх арганізацыяу. Гэтая канфэрэнцыя, паміма абгавору пытаньня тут памяненага, заняушыся вырашэньнем сучаснага нацыянальна-дзержаунага становішча нашай Бацькаушчыны, маральна памаглаб у рабоце Ураду Б.Н.Р.
    4,	У справе адносін Міністэрства Беларускіх Спрау да Ураду Б.Н.Р.
    Мне стала ведама ад асоб, якім можна верыць, што як пан Семашка, так і яго агэнты-урадоуцы стараюцца здэскрыдытаваць Урад Б.Н.Р. перад ангельскім Камісарам3, называючы наш Урад «самазванным» і «авантурыстычным». Лічыу-бы, што такога роду факт трэба давесьці да ведама Літоускага Ураду, прынцыпова ставючы пытаньне аб непатрэбе і шкоднасьці такіх міністрау, як п. Семашка.
    5.	У справе перагаворау з Прэдстаунікамі загранічных Дзержау.
    У перагаворах з Ангельскім Камісарам зауважыу, што справай нашай Англія зацікаулена, асабліва нашым прыродным багацьцем. Англійскі Камісар запрапанавау мне падаць ад Ураду Б.Н.Р. мэморандум на імя Ангельскага Ураду, пры чым Камісар у мэморандуме [прасіу] паказаць: 1) Якую суму грошэй жадае Урад Б.Н.Р. пазычыць ад Англіі і на якіх варунках; 2) чым можа забезпечыць гэтую пазыку; 3) на які лік войска жадае атрымаць Урад Б.Н.Р. абмундыраваньня, зброі і інш.; 4) дзе мае тварыць сваю армію; 5) кароткі нарыс гісторыі беларускага руху; 6) сучаснае палажэньне Беларусі; 7) адносіны да суседзяу; 8) статыстычныя даныя аб прыродным багацьці Беларусі.
    Пры візыце да французскага Прэдстауніка выясьніу, што адносіы яго да Ураду Б.Н.Р. прыхільныя.
    Паунамочны Дыплематычны
    Прэдстаунік у Літве.
    582.2.49:019&г-020&г — мк
    1	Дыпляматычны прадстаўнік савецкай Расеі ў Літве. 2 Іван Цьвікевіч. 3 Палкоўнік Р.Б.Ўорд (R.B.Ward).
    2596. Бюлетэнь Беларускага Прэс-Бюро ў Коўне. №19. 14.01.1921
    Польскій террорь вь ГродненшннЬ. — Белорусскія войска не разбнты. 582.2.58:078 — мк 582.2.58:079 — мк
    2597. «Усім». Пратэст Ураду БНР за 15.01.1921 супраць надзяленьня польскіх жаўнераў зямлёю ў абязьлюдзелых паветах Беларусі
    УСІМ
    Польскі Урад унес у Сойм праэкт двух законау і Сойм прыняу іх:
    1)	аб пераходзе зямлі у абезлюднеушых паветах Беларусі у уладаньне Польскай дзержавы; і
    2)	аб надзелі гэтай зямлей польскіх жаунерау.
    Так, беларускія землі абезлюднелі. 3 аднэй Гродзенскай губэрніі расейскі царскі урад, пры атступленьні пагнау з сабой каля мільена жыхароу. У часе польскай акупацыі дзесяткі тысяч селян беларусау былі згноены у турмах і лагерах Польшчы пачынаючы ад Берасьцейскага лагеру і канчаючы Кракаускім.
    Касьцьмі беларускіх уцекачоу высланы крыжовы шлях ад Кракава да Сібірскай тайгі... Армія нешчасьлівейшых у сьвеце людзей, страціушых усе што мела, да гэтай пары яшчэ не можэ вярнуцца на свае старыя папелішчы.