• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Натуральны па істоце справы і па фармальна-юрыдычным нормам вывад з усяго выжэйпаказаннага можэ быць вылажан у наступаючых пунктах:
    а)	не падлежачыя спрэчцы гістарычныя і этнаграфічныя даныя сьведчаць, што адвечнай граніцай Беларусі, як часткі Вялікага Княжства Літоуска-Беларускага на заходзе (з боку Польшчы) была рака Буг, прыблізна ад м. Владавы да упадзеньня у яе ракі Нурца, пасьля, тячэньне ракі Нурца да ракі Нарэва паміж гарадамі Суражам (беларускі г.) і Лапамі (польскі г.), далей р. Нарэу да упадзеньня у яе ракі Бабра і нарэшце тячэньне ракі Бабра у напрамку на горад Аугустоу.
    б)	гэта заходняя граніца Беларусі за увесь польскі перыед істнаваньня польскага каралеуства і Віленскага Княжства Літоуска-Беларускага ніколі не нарушалася ні да Люблінскай уніі (1569 г.) ні пасьля яе аж да астатняга раздзелу Польшчы у 1795 году.
    в)	Гродзеншчына, непасрэдна прылегаючая з усходу да рэк Бугу, Нурца, Нарэву і Бабру, г. зн. да гістарычна-этнаграфічнай граніцы самой Польшчы, спакон вякоу заселена была беларускімі племенамі дрэгавічэй, бужан, наравян і заусегды вялі барадзьбу з жыушымі па другой старане гэтых рэк польскімі племенамі (мазурамі і інш.) — за гэту гістарычную і этнаграфічную сваю граніцу і утрымалі яе да канца XVII сталецьця.
    г)	Умацаваньне Польшчы за шчот Літвы і Беларусі пасьля Люблінскай уніі не закранула тэрыторыяльную граніцы Гродзеншчыны з боку Польшчы, граніца аставалася тая самая, як натуральная этнаграфічная. Замест гэтага Польшча прабавала колонізаваць Гродзеншчыну выхадцамі з Польшчы, перацягівала на сваю старану літоуска-беларускіх баяроу прэдастауленьнем рожнага роду пасад, прывілегій і польска-шляхэцкіх гярбоу (Городэльскі Сойм 1413 году) і надзеляла на Літве і Беларусі польскіх магнатау зямельнай уласнасьцю. Плян колонізацыі не удауся, дзеля энэргічнага пратэсту літвіноу і беларусау, але апалячэньне літоускіх і беларускіх баярау пайшло скорым тэмпам і літоуска-беларускія баяры папоунілі сабой рады польскіх магнатау, адракліся ад свайго народу. Справа надзяленьня польскіх магнатау зямлей на Літве і Беларусі не сустрэціла асобных перашкод, дзеля збліжэньня польскіх магнатау з быушымі літоуска-беларускімі баярамі шляхом прыняцьця астатнімі польскіх гярбоу і станавіліся радней польскіх магнатау.
    д)	Здрада літоуска-беларускіх баярау свайму народу і апалячэньне іх адарвалі іх ад народных мас, але астатнія аднак цьверда асталіся вернымі сваей мове, быту і нацыянальнасьці і зьбераглі сваю нацыянальную беларускую самабытнасьць да гэтага часу, — часу нацыянальнага падняцьця і адраджэньня беларусоу і літвіноу.
    е)	Апалячэньне верхняга слою на доугі час пазбавіла беларускі народ кіраунікоу, але большае зло скуткам гэтага было у тым, што вялізарныя зямельныя маенткі цяперашніх патомкау старых беларускіх дваранскіх фамілій лічацца ужо польскай зямлей, як і самі уласьнікі гэтых зямель лічуць сябе палякамі. Такім чынам адвечныя беларускія землі узятыя калісь-то з беларускага народнага фонду, землі, якія як спадчына есьць уласнасьць беларускага народу штучна падводзяцца пад рубрыку польскіх — і зьяуляюцца аб’ектам прытязаньняу польскага ураду і польскай грамадзкай думкі, — прытязаньняу, як відаць з выжэйуказанага, зусім не падстауных, штучных.
    ж)	Так сама штучны і непадстауны указаньня на тое, што у Гродзеншчыне, гэтай адвечна беларускай часьці, жыве многа палякоу, — настолькі много, что Гродзеншчына больш Польшча чым Беларусь. А папраудзе у Гродзеншчыне палякоу усяго наусяго ня болын 5,5% усяго насяленьня. Гэтыя палякі — гэта у большасьці памешчыкі-каталікі, старых беларускіх баярскіх радоу. Пасьля апалячэныя мешчане-беларусы у
    гарадох і дзесятак шляхэцкіх аколіц — дауніх коланістау выхадцау з Полынчы.
    з)	Грамадзкая думка Польшчы і Польскі Урад хочуць пераканаць сябе і усіх, што усе каталіцкае насяленьне Гродзеншчыны — палякі.
    Падцьвярджэньне гэта зусім не падстаунае, гэтага прауда і даказываць ня трэба, дзеля тага што рэлігійная прыналежнасьць ні у якім выпадку не можэ быць прызнаваема за прызнак нацыянальны. Гэта зусім відочна вытлумачываецца прыкладам Гродзеншчыны. У 9 паветах Гродзеншчыны 1.000.050 праваслауных і 370.000 каталікоу. I праваслауныя і каталікі дома у сябе, гаворуць «папросту» — г. зн. па-беларуску (а не «па-панску», г. зн. па-польску); мацярынская мова, як тых так і другіх «простая» г. зн. беларуская. Нацыянальна беларускі рух захапіу як тых, так і другіх, як сярод народных мас у селах і весках, так і сярод гарадскога насяленьня і інтэлігэнцыі, нават больш таго, у радох першых і глауных дзеячоу і працаунікоу беларускага руху беларусоу каталікоу было і есьць ня меньш чым беларусоу праваслауных.
    I калі сярод беларусоу-каталікоу есьць пэуны лік такіх значна апалячэных, якія цягнуць да Польшчы, то % іх у агульным ліку беларусоу-каталікоу Гродзеншчыны не вялік. Значна большы лік беларусоу-каталікоу лічыць сябе беларусамі і жадае прылучэньня не да Польшчы, а да сваей роднай Беларусі.
    і) Гродзеншчына з 1 */2 мільеным беларускім насяленьнем досьць умыслова развітым і у большасьці граматным, не можэ і не павінна быць разглядываема, як этнаграфічнае удабрэньне для якой-небудзь суседней, напрыклад польскай нацыянальнасьці. Паутара мільена гродзенскіх беларусоу цьверда ведае, што яны беларусы, што належаць яны да вялікай 16-мільеннай сямьі беларускага народу і жадае жыць сваім нацыянальным жыцьцем разам з усей Беларусей.
    к) Каля 1 '/2 гадічная акупацыя Гродзеншчыны палякамі у 1919 і 1920 гадох да наступленьня бальшавікоу дало беларускаму насяленьню Гродзеншчыны такую цяжкую і страшную картіну терору і гвалту з боку польскай улады і польскіх жандармау, што адна думка аб прылучэньні іх да Польшчы прыводзе у жах нешчаснае насяленьне у гэта[й] многа перамучыушайся заходняй акраіне Беларусі.
    I гістарычныя і этнаграфічныя даныя і настрой і жаданьня і воля агромнага насяленьня большасьці Гродзеншчыны, як чыстакроунай часткі Беларусі і апошняя спроба жорсткага тэрору і гвалту з боку палякоу у адносінах да беларусоу Гродзеншчыны зьяуьляюцца выстарчаючымі довадамі і указацелямі да рашэньня пытаньня аб Гродзеншчыне.
    У імя справядлівасьці, у імя права на нацыянальнае самаазначэньне, у імя прыналежнасьці этнаграфічнай, гістарычнай і бытавой да 16 мільенай беларускай сямьі, у імя народнага дабрабыту і міру і у рэшце для спыненьня незаслужаных і незвязаных патрэбнасьцю цяжкіх мук 1 ’/2 мільена беларусоу праз далучэньне іх да чужой для іх і воражай ім Польшчы, Гродзеншчына уся цалком у старых гістарычных і этнаграфічных граніцах павінна увайсьці у склад Беларусі, але ні у якім выпадку не у склад Польшчы.
    Г. Вільня — дрэуняя сталіца Літвы і Беларусі. Горад будавауся (з 1313 году), умацовывауся і украшауся усільлямі і трудамі літоуцоу і беларусоу. Гэта быу ня толькі палітычны, але культура-прасьветны і духоуна-рэлігійны цэнтр, як для літоуцау-каталікоу, так і праваслауных беларусоу. Горад Вільня быу і таргова-прамысловым цэнтрам для абодвых народау.
    Такое значэньне для Літвы і Беларусі горад Вільня зьберэгае і да нашых дней.
    Насяленьне Віленшчыны толькі літоуска-беларускае. Заходняя частка Віленшчыны населена літоуцамі, большая-ж частка усходняя заселена беларусамі. Палякоу у Віленшчыне незначны процэнт. Беларусоу-каталікоу нельга лічыць палякамі, як таго жадала-б Польшча. Хаця сярод беларусоу-каталікоу і есьць прыхільнікі да Польшчы, але % іх не вялікі і у кожным выпадку яны астаюцца беларусамі і гавораць дома «па-просту», г. зн. па-беларуску. Начынаючы з 13 сталецьця гістарычны лес цесна зьвязывалі і зьвязываюць беларускі народ з народам літоускім. Абодвы гэтыя народы у добрай згодзе і брацкім пажыцьці мелі агульную моцную і слауную дзержаунасьць да другой паловы 16 сталецьця, а пасьля у працягу больш 300 гадоу разам адналькова мучыліся ад польскага імпэрыялізму (200 гадоу) і пасьля ад расейскага (150 гадоу).
    Вялікая вайна дала таучок да нацыянальнага і дзержаунага адраджэньня як літоуцау так і беларусау. Больш спрыяючыя замежныя варункі далі магчымасьць Літве яшчэ два гады таму назад пачаць дзержаунае будауніцтва і залажыць фундамэнт для новага дзержаунага самастойнага жыцьця. Беларусы-ж да астатняга часу пазбаулены была гэтай магчымасьці. Тэрыторыя Беларусі да гэтага часу служыць тэатрам барадзьбы паміж Расеяй і Польшчай і аб’ектам прытязаньняу тэй і другой, а дзеля гэтага справа дзержаунага будауніцтва Беларусі як самаістнага палітычнага арганізму, на сваей дарозе да гэтага часу сустрэчае непрэадольныя перашкоды. Але гэта не значэ, што 16 мільены беларускі народ адмовіуся ад права на сувэрэннае нацыянальна-дзержаунае жыцьце і не хочэ яго, а пазбавіць яго гэтага права ніхто ня можэ, дзеля таго што гэта было бы актам жорсткай несправядлівасьці і гвалту, з якім беларускі народ ніколі не памірыуся бы і бароуся бы за сваю свабоду да канца. Але старыя брацкія узы, добрыя гістарычныя успамінаньня і преданьня даунейшага часу, а так сама агульныя цяжкія варункі паднявольнага жыцьця у працягу трох астатніх вякоу цесна зьвязывае гэтыя два народы літоуцеу і беларусоу — узаемнай сымпатыей, даверьем і дружбай. Гэта гістарычная і маральная зьвязь у месяцы лістападзе 1920 году нашла сабе выражэньне у асобнай фармальнай згодзе ураду Літоускай Народнай Рэспублікі з урадам Беларускай Народнай Рэспублікі. Пытаньне аб будучых узаемаадносінах Літвы і Беларусі — пытаньне унутранае, пытаньне дамовае і формулы для апрэдзяленьня гэтых адносін найдуцца лехка, самі сабой, парукай гэтаму служаць і гістарычныя традыцыі, узаемнае дружалюбіе і даверье, эканамічныя варункі і аднальковасьць бытовых асобнасьцеу, А дзсля Ta­ro і пытаньне аб г. Вільні, адналькова важным і дарагім як для літоуцау так і для беларусау і аб Віленшчыне наагул — есьць дамовае унутранае 982
    пытаньне, толькі літоуцау і беларусау.
    Але на жаль у гэтым пытаньню, як відаць ясным і простым, узьнік зацемняючы і затрудняючы яго рашэньне асаблівы варунак — гэта прытязаньне на г. Вільню з боку Польшчы.
    Але гор. Вільня ніколі ня быу польскім горадам.
    Як сталіца Вялікага Княжства Літоуска-Беларускага спачатку злучанага з Польшчай на началах асабістай уніі а пасьля паступова захопленага польскім імпэрыялізмам, г. Вільня у працягу 2-3 астатніх сталецьцій быу аб’ектам сільнага імпэрыялістычнага польскага націску. Дзеля гэтага, высшы слой літоускага і беларускага грамадзянства у г. Вільні а пачасьці гарацкое мешчанства уляглі нацыянальнай пераработце і пачалі цягнуць да Польшчы, — імі вот і прыкрываецца Польшча, стварыушы авантуру Жэлігоускага, але праудзівая мэта Польшчы — імпэрыялістычная, г. зн. пашырэньне сваіх граніц на шчот Літвы і Беларусі і разам з тым абарона тут вялізарных маенткау польскіх магнатау, як фонду для польскай колонізацыі.