Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Caluj? Ci? serdecznie
Lazdynu Peleda
Jezeli masz czasu napisz do Hanki o tych obrazkach zeby dodac ochoty do pisania, to rozwija umysl. Dostalam swoj^maszyn? do szycia!!!’ Hural!
582.2.53:119&r —pa
582.2.53:118 — канвэрт
Дакладная дата невядомая.
2917. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 12.08.1921
Рыга.
12.VIII.21.
Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
пасылаю Вам для спраў і ведама даклад мой на імя Бенасу (так радзіў бы я называць Беларускую Нацыянальную Сувязь).
Вельмі прашу Вас напісаць Вашые думкі па гэтаму дакладу мне, а таксама падтрымаць іх і перад Бенасу.
Гэты думкі — плод перабродзіўшага пачуцьця і есьць апошняе мае рашэньне.
Да выбараў ў Парламэнт асталася часу вельмі мала, а таму пажадана, каб просьбы мае былі споўнены срочна.
Шчыра жадаю Вам усяго лепшага.
Нецярпліва чэкаю адказу на ўсе лісты разам.
Прывет Станіславе Пятроўне.
3 вялікай да Вас пашанай.
К.Езавітаў.
582.2.58:102 — ра
2918. «Беларусы ў Латвіі». Даклад Кастуся Езавітава Беларускай Нацыянальнай Сувязі за 12.08.1921
Дублікат
Беларусы ў Латвіі.
Беларусы ў Латвіі дзеляцца на дзве нераўные группы:
1, беларусы — грамадзяне Беларускай Народнай Рэспублікі — іна-
странцы 6.000 чал.
2, беларусы — грамадзяне Латвійскай Рэспублікі 60.000 "
Першые жывуць пераважна ў Рызе і Лібаве, дзе маюць свае крамы, майстэрскіе, заводы, а таксама працуюць і простымі рабочымі на іх.
Другіе жывуць у Латгаліі і Курляндзіі і займаюцца земляробствам ў паўднёвых і усходніх валасьцёх, дзе часта састаўляюць да 80% ўсяго жыхарства воласьці.
Першые, працай Вайскова-Дыплёматычнай Місыі Б.Н.Р., яшчэ ў концы 1919 года былі зарганізаваны ў «Беларускую Калёнію ў Латвіі», з Радай Каленіі і Беларускім Консульствам на чале, мелі свой клюб, КультурнаПрасьветнае Т-ва «Бацькаўшчына», Дамскі Камітэт помачы бедным, Гурток Моладзі, курсы беларусазнаўства, фінансавую камісыю помачы Ураду Б.Н.Р. і свой журнал (часопісь) «На чужыне».
Другіе да сярэдзіны 1920 году былі адрэзаны ад беларускіх уплываў і знайходзіліся пад бальшавіцкай і польскай аккупацыямі.
Толькі з сярэдзіны 1920 году, аглядаючыся з апаскай на палякоў і бальшавікоў і ня ведаючы яшчэ адносін да сябе Латвійскага Ураду, трымаўшага і да гэтага часу трымаючага па ўсей Латгаліі вайсковае становішчэ (военное положеніе), пачынаюць беларусы праяўляць першые знакі свайго жыцьця: зьяўляюцца «пагутарыць» і «паінфармаваць» ў Місыю асобные адзінкі і асабістые знаёмые Шэфа Місыі, цікавяцца беларускай і расейскай кніжкай аб Беларусі, шукаюць вестак аб беларускіх справах ў газэтах.
З’арганізаваць іх аднак ў якой-небудзь нацыянальны гурток не ўдаецца, бо, з аднаго боку, жыхарства тэррорызуецца бальшавікамі і ўвесь час чэкае і баіцца іх павароту (асабліва пасля вайсковых афэнзіў на Варшаву), з другога ж боку не дремлюць і палякі, распускаючы весткі аб адцачы Латвіяй Латгаліі паляком, каб загарадзіцца ад Расеі, агітуючы проціў Латвіі і Латвійскай аграрнай рэформы, адчыняючы польскіе школы, арганізуючы вялікіе касьцельные і крыжовые ходы з польскімі гэрбамі і харугвямі.
Запуганае беларускае жыхарства не адважываецца падняцца і прыступіць да працы над сваей культурна-нацыянальнай аўтаноміей, права на якую і належныя рэальныя абставіны мае згодна Латвійскім законам.
Папыткі Вайскова-Дыплёматычнай Місыі Б.Н.Р. пайсьці на спатканьне і падмогу беларускаму жыхарству ў Латгаліі і вызваць ў іх мейсцовую інітыатыву канчаюцца вельмі неудачна:
1, на двукратную прапазыцыю-просьбу Місыі аб дазваленьні адчыніць ў Дзьвінску, ці Рэжыцы, па прыкладу Лібавы і Рэвеля, Аддзел Місыі, — Латвійскае Міністэрства Міжнарадовых Спраў, двойчы адмаўляе, грунтуючыся нібыто на непэўным вайсковым становішчы Латгаліі;
2, сапрацоўнік Місыі, Гр. Багданаў, пасланы ў Люцын, каб стварыць там Т-ва «Бацькаўшчыну» і беларускі камітэт з беларусаў-грамадзян Латвіі, быў арэштаваны і выслан мейсцовай Латвійскай уладай;
3, сапрацоўнікі-каррэспандэнты, пасля гэтага здарэньня, не пісалі і не адказывалі на лісты неколькі месяцоў;
4, сапрацоўнік Місыі ў Дзьвінску, Гр. Паўчэр, — спаліў даручаную яму беларускую літэратуру, з вялікім трудом атрыманую пзрад тым з Вільні.
Аднак, не глядзючы на ўсе гэта, калі пачалася перапісь жыхароў Латвіі 14.VI.20 году, 53.773 беларуса (грамадзян Латвіі) мелі адвагу і сьвядомасьць заявіць, што яны не вялікаросы і не палякі, а беларусы.
Безумоўна, пасля гэтага перапісу і пасля належных гутарак і інфармацыеў ў цэнтры, мейсцовая улада, разгледзіўшая ўжо сваіх «хаўруснікоў» палякоў, перастала чыніць беларусам перашкоды і праца пайшла-б бордза наперад, але тутака, ў восені 1920 году, ў грашовым становішчы Місыі настуіў гэтакі крызыс, што яна, неплаціўшая ўжо неколькі месяцоў пэнсыі служачым і задалжаўшая шмат грошей на старане рожным асобам і установам, стаяла на краю зачыненьня за атсутнасьцьцю дапамогі Ураду.
Дагавор з Літвой і 1921 год прынеслі некаторае грашовае палепшэньне справы, але затое пагоршэла справа юрыдычнага становішча.
1 лютага 1921 году, па проіскам палякоў і бальшавікоў, а найбольш за ад’ездам Гр. Мейеровіца і за пераходам кіраўніцтва Міністэрствам Межнарадовым Спраў да слабавольнага, крыху труслівага і не маючага шырокага палітычнага гарызонту Гр. Албат, — Місыя была пастаўлена ў неабхадзімасьць спыніць сваю афіцыяльную працу ў Латвіі і прыстасаваць Консульства да Літоўскага Прэдстаўніцтва.
Са згоды Ураду Б.Н.Р. я астаўся ў Латвіі, як прыватная асоба, і заняўся справамі беларускай нацыянальнай меньшасьці.
3 сакавіка месяца і да сёнешняга дня я, не маючы ў гэтай справе ніякіх назначаных памошнікаў, паспеў зрабіць вось што:
1, пабываў у Латгаліі на мейсцох (ў агульным ліку да 3 месяцоў):
ў Дзьвінску — 5 разоў
" Рэжыцы — 3
" Люцыну — 1 "
" Крэслаўцы — 1
2, прачытаў 3 кароткіх лекцыі, меў 12 сабеседаваніеў (гутарак);
3, прыняў ўдзел ў 2 Кангрэсах (Латгальскім у Рэжыцы і вучыцельскім ў Дзьвінску);
4, залажыў Беларускае Культурна-Прасьветнае Т-ва «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, адчыніў яго Аддзел ў Люцыну і падгатаваў адчыненьне Аддзелаў ў Рэжыцы , Крэслаўцы і Корсаўцы;
5, падняў справу адчыненьня пры Міністэрстве прасьветы Беларускага Аддзелу;
6, нарыхтаваў і са згоды Латвійскай улады адчыніў беларускіе курсы ў Дзьвінску;
7, цяперыка пачаў і вяду падгатоўку беларускай выбарчай кампаніі ў Парлямент Латвіі;
8, апрача ўсяго гэтага, веў і вяду абшырную каррэспандэнцыю з беларусамі ў Амэрыкі, якім дапамагаю радамі, інструкцыямі і пасылкай літэратуры.
Латвійскі Урад і грамадзянства ўжо добра паінфармаваны ў нашых справах, добра разумеюць агульную небязпеку з боку Польшчы і пачынаюць адносіцца да нас з лойяльнасьцьцю і следамі сымпатыі.
АЛЕ ГЭТА HE АДЗНАЧАЕ, ШТО ЯНЫ ПАДЫХОДЗЯЦЬ ДА ЯЕ САНТЫМЕНТАЛЬНА-ПРЫХІЛЬНА. АБО БУДУЦЬ РАБІЦЬ БЕЛАРУСКУЮ СПРАВУ ЗА НАС.
Мы павінны рабіць яе самі.
Сілы беларускіе тутака есьць, але яны вельмі абмаскалены і абпалячаны. Кідаць іх адных з поваду гэтага не магчыма. Ды і іныцыатывы ж іх нема для самастойнай працы. Патрэбны кіраўнікі.
Захопленьне беларускай нацыянальнай справай пачынае патроху ўлівацца ў душы і ўсе больш атрымліваю я лістоў, напісаных ў беларускай мове.
На беларускіе курсы ў Дзьвінску запісалася і слухае 60 чалавек вучыцелеў. Лекцыі чытае выпісаны мной з Вільні беларускі вучыцель-паэта Гр. Дворчанін. Абецалі прыехаць яшчэ, але я не мог іх выпісаць, бо немаю грошэй (гэтага лектара трымаю за свой кошт), а латышы хоць і абацалі, ды да гэтага часу нічога не далі. Прыезд Паўлінкі Г<рыб>, якая бралася дапамагчы, астаўся чамусьці толькі ў праэкці, а яна тутака была б вельмі патрэбна.
Цяперыка аб маіх поглядах на Латгалію і аб плянах на далейшую працу тутака:
1, Латгалію я лічу вельмі важным мей[с]цем для беларускай справы, бо гэта мейсцовасьць цікава ня толькі тым, што ў ей як нацыянальная меньшасьць жывуць беларусы, праца над нацыянальным ўсьведамленьнем якіх есьць наш сьвяты абавязак, але яшчэ і таму, што гэта мейсца адначасна зьяўляецца і апошняй фартэцыяй пальшчызны на Поўначы, ў тылу нашай этнаграфічнай тэрыторыі,
і ўспамагацельным фортам маскоўцаў, маючых тутака не толькі уплывы, але і вельмі моцные і рэяльные сілы ў асобі стараабрадчаства,
і вельмі ўдобным і выгодным плацдармам для адбудоўкі беларускага Пьемонту, з якога, як з добрай батарэі, магчыма дапамагаць нашым ваякам на бацькаўшчыне і абстрэліваць польскіе і расейскіе тылы.
2, Прэтэнзый на гэту мейсцовасьць, ці на некаторые яе часткі Беларускі Урад, як я разумею, не мае бо да гэтага часу не апратэставаў сам і не даручаў мне апратэставаць Латвійска-Расейскую міравую умову, устанаўліваючую межы Латвіі на усходзе. Умовы ж Літвы і Расеі і Расеі і Польшчы ў свой час былі належным чынам апратэставаны.
3, з гэтага вынікае, што беларуская праца ў Латгаліі можа ставіць сабе мэтай і кіравацца толькі да нацыянальнай аўтаноміі ў межах Латвіі.
4, Нацыянальная аўтаномія, згодна Латвійскім законам, дае права на працу палітычную і культурна-прасьветную.
У справах культурна-прасьветных першые крокі ўжо зроблены і ў далейшым сваім развіцьцю павінны прывесьці да стварэньня Беларускага Аддзелу пры Міністэрстві Прасьветы і арганізацыі беларускай школы і тэатру, а мо’ і выдавецтва.
У справах палітычных ідзе яшчэ толькі падгатоўка да крокаў, якіе павінны прывесьці да стварэньня Беларускай Нацыянальнай Сувязі ў Латвіі, статут якой я ужо выпрацовываю, і да атрыманьня неколькіх мейсцоў ў Парламенці Латвіі.
5, Пляны гэты і мая праца над імі да гэтага часу перашкод з боку Латвійскаго Ураду не спатыкалі. Магчыма, што і далей я змог бы, не зменяя сучаснага становішча адносін і спраў, весьці яе тым жа парадкам. Але пакуль рэч ідзе аб справах культурна-прасьветных, дык ніякіх зьменаў і не вымагаецца і ўсё ідзе добра. Калі ж пераходзімо да працы палітычнай, дык адразу паўстае пытаньне фармальнага характэру — аб грамадянстве: або я павінен кіраваць ўсей справай збоку, або павінен прыняць Грамадянства Латвіі.
6, Права на Латвійскае грамадзянства я, як уражэнец м Дзьвінска, — маю. Але з прыняцьцем его я, наперш, фармальна выходжу з беларускай дзержаўнай працы і грамадзянства, па-другое — трачу званіе Члена Рады Рэспублікі, па-трэцьцяе — пасады дэлегата Міністэрства Межнарадовых Спраў (хоць з юрыдычнага боку гэта і не абавязкова), па-чацьвертае — буду, напэўна, мець шмат непрыемнасьцеў, як для сябе гэтак і для ўсіх беларусоў, — з маім палкоўніцкім чынам, якога латвійскі штаб можа і не прызнаць, бо не прызнае Ураду, даўшага мне гэты чын.