• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Ўсе гэта, не кажучы ўжо аб настроях і пачуцьце, мне вельмі цяжка і балюча.
    Але я бачу, што, пакуль што, некаму ўзяцца за працу і, калі я не вазьмуся за яе, дык — яна заглохне.
    I таму я, з болем і сумам, але адважываюся і на гэты крок і падаў ўжо Ураду Беларусі просьбу аб дазваленьню выйсьці з грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Хай гэта будзе яшчэ адна ахвяра Беларускай Справе.
    Магчыма, што мейсцовые палякі зробяць са мной тое ж, што з пакойным Гр. Курловым1, але і гэтага я не баюся, і не толькі не баюся, але лічыў бы для сябе за вялікі гонар.
    7,	Зусім зразумела, што істнуючай ў Латгаліі агульнай беднасьцьцю a не адсутнасьцьцю пачуцьця трэба тлумачыць тое здарэньне, што касса «Бацькаўшчыны» зусім пуста.
    Зусім зразумела, што пры патрэбе распачынаць працу, пры патрэбе прыцягіваць новых членаў і рабіць паездкі, пры праведзеньні, нарэшці, выборчай кампаніі, — будуць патрэбны і ўжо патрэбны грошы.
    На мейсцу атрымаць іх немагчыма.
    Да гэтага часу ўсе, што зроблена, — зроблена за мой уластный кошт.
    Але два месяцы таму назад я ўжо страціў апошняе, што меў, спыніў аб’езд Латгаліі (ня быў ў Бальбінові, Разаноўскай і Корсаўкі), не папаў ў Курляндзію (Іллукст і Нова-Александроўск) і жыву сам і падтрымліваю другіх і справу — асабістымі пазыкамі, як гэта была і ў прошлым годзе.
    Зусім зразумела, што так далей цягнуцца ня можа, бо праца сойдзе нанет.
    Я хачу каб была зроблена вось што:
    а)	зьвернута і выплачэна ад Ураду тое, што мне ад яго належыць за гэты год;
    б)	знойдзена Нацыянальнай Сувязью крыніца да субсідыраваньня Бенасу ў Латвіі, каб яна магла правесьці выборную кампанію ў Парлямэнт (выбары Ў Лат. Парламент адбудуцца ў сьнежэню, і ўсе ўжо да іх рыхтуюцца), наладзіць Аддзел і дастаўку падручнікаў ў школы.
    ДАЛЕЙШАЙ ДАГІАМОГІ ГІАТРЭБНА HE БУДЗЕ.
    Справа пойдзе сама і на мейсцовые кошты.
    Даводзючы аб гэтых зусім рэальных і простых плянах да ведама Беларускай Нацыянальнай Сувязі і яе Рады, вельмі прашу срочнага адказу.
    К.Езавітаў
    Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
    член-дэлегат Бенасу.
    Рыга. Латвія
    12.VIII.21.
    Мікалаеўская, 20, кв.1.
    582.2.58:	103-112 — шк
    1	Курлоў Яўграф — старшыня Беларускай Горадзенскай Земскай Управы, рэд часапісу «Голось Гродны», літаратар і грамадзкі дзеяч, забіты невядома кім у сябе на вёсцы пад Горадняй увосень 1919 году.
    2919.	Запіска аб зьверствах польскіх войскаў у вёсцы Ханевічы Скідальскай воласьці ў сакавіку 1919 году
    582.2.58:113 — р
    Дата невядомая.
    2920.	Запіска аб зьверствах польскіх войскаў у вёсцы Ланы Вількамірскага павету. 3 Архіву Міністэрства Жыдоўскіх Справаў Літвы. 28.11.1920
    582.2.58:114 — мк
    Дата невядомая.
    2921.	Ліст Кляўдыюша Душэўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.08.1921
    Berlin 14. VIII. 1921
    Паважаны Пане Старшына.
    Мне прышлося тутака затрымацца з двух прычын.
    1.	Тое што я хацеў бы выкарыстаць сваю паездку поўнасьцю і пасядзець у бібліатэках.
    2.	ІПто я не разлічыў і аказаўся абсолютна без грошы.
    Аб сваей працы даю кароткі нарыс. (Выехаў я у сваіх асабістых справах якіе закончыў у 3 дні).
    Глауным чынам я налег на бібліатэкі і знайшоў у Konigsbergu у Унівэрсытэцкай бібліатэцы шмат матэр’ялу які я абавязкова павінен выкарыстаць для сваей статыстыкі. Працаваў я што дзень не разгібаючыся ад 8 зрана да 3 дня (гадз. у бібліат.) і усе-ж тыкі за 142 тыдні маей бытнасьці у Konigsbergu мне не удалося закончыць і 1/з часьці намечэнага мной.
    Бачыце я думаю: калі не удасца выдаць поўнасьцю статыстычнага зборніка, то трэба прынамсь выпусьціць асобыя выпускі (сшыткі) такія.
    1.	Прастор, люднасьць і граніцы Беларусі з картай.
    2.	Прамысловасьць Беларусі.
    3.	Камунікацыя і гандаль.
    4.	Сельская гаспадарка
    5.	Асьвета.
    6.	Фінансы
    7.	Інтэлігентныя сілы Беларусі.
    8.	Суды і адміністрацыя
    9.	і г.д.
    Першых шэсьць сшыткоў ясныя самі па сабе. Семы-ж складаецца вось з чаго.
    а.	Сколькі давала Беларусь што год маладых людзей са срэдней асьветай (і з закончанай ніжэйшай прыкл. рамесьленікаў вучоных і наагул спэцыальн. школ, з гарадзкіх і др. школ).
    Ь.	Сколькі Беларусь мела:
    1.	інжэнераў і тэхнікаў
    2.	аграномаў
    3.	дактароў і наагул мэдычнага пэрсоналу
    4.	Адвакатаў усіх рангаў і наагул юрыстаў.
    5.	вучыцялеў (з вышэйшай і сярэдняй асьветай).
    6.	і г.д.
    Шмат што мне ужо удалося бліска таго закончыць, але не усе ешчэ.
    Я думаў аб стварэньні камісыі, але бачыце яна столькі каштавала бы што хіба не аплаціцца. Тым больш што сырога матэр’ялу апрацовываць не прыходзіцца. Прыходзіцца глауным чынам сядзець у Бібліатэцы і рыцца у кнігах закапаўшыся па вушы у кнігі і час ад часу рабіць выбаркі і выпіскі.
    Каб я мог распараджацца часам хаця бы у працягу 2-3 месяцаў, то я закончыў бы на столькі што можна было бы ужо без баязьні выпусьціць у сьвет закончаную працу.
    Апроч гэтай работы я не пакідаў і палітычную. Удалося тое сёе памесьціць у Konigsberg’скую нямецкую прэссу. Памесьцілі яны нашу адозву у справе жыдоускай пад загалоукам «Культурны чын Беларускага Народу» удалося пазнаеміцца і інфармаваць некаторых прэдстаунікоў прэссы і палітычнай думкі.
    У Бэрліне мне мала работы пасьля п. Цьвікевіча, Зайца і др., але я тутака знайшоў праз сваю сястру1 сваіх знаемых і новых людзей, якія тутака маюць некаторую вагу і для каторых беларускае пытаньне было саусім Ma­na знаемым.
    3 афіцыяльнымі візытамі нідзе не быў і мусіць не буду.
    Тутака есьць Тва нямецкіх інжэнераў, з якім хочу завязаць стасункі. Маю ужо знаемых сяброў яго. Прасілі мяне на Лейпцігскую выстаўку. Але	(о как вы меня поннмаете).
    Пан Жытлоўскі паехаў на 1-2 тыдні у Мэмэль да сямьі. Праз якісь тыдзень вернецца.
    Ад «Iweg'a» покуль што нічога не чуваць, бо п. Лебо некуды выехаў.
    Гр. Бароускі працуе усе робяць тое самае.
    Покуль што засылаю свае шчырыя пажаданьні Вам і усім супрацоунікам.
    К.Душэускі
    582.2.12:058&г-059
    1	Ганна Душэўская, вучылася ў Бэрлінскай Кансэрваторыі ў клясе вакалу.
    2922.	Зварот Рады Беларускай Нацыянальнай Сувязі да беларускага грамадзянства, усіх беларускіх партый, арганізацый і групаў зь інфармацыяй аб скліканьні Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады ў Празе 25.09.1921
    582.2.12:062
    582.2.12:063
    582.2.12:065
    582.2.12:066
    582.2.12:075
    Дакладная дата невядомая. Пастанова аб скліканьні нарады й рассылцы звароту была прынятая на паседжаньні Беларускай Нацыянальнай Сувязі ў Коўне 8.08.1921. Гл.: НАРБ, 325.1.169:001-002.
    2923.	Білорусская національно-полнтнческая конференція II Воля Россім (Прага). №280. 14.08.1921
    582.2.59:004 — д
    2924.	Ліст Аляксандра Галавінскага (Масква) Ураду БНР (Коўна) за 15.08.1921
    15-VIII 21. Высокапаважаные грамадзяне!
    Нашу справу у поўнам маштабе парушыть адразу ня можна. Трэба у кожнага дзеяча па асобку прабнвать мур знмнасьцн да нашай справы.
    Тутака зьвязн усе н трэба уплывовых грамадзян пасылаць, каб яны праз зьвязн рабнлн тое, што трэба. Мне да гэтага часу не нарыхтаваў гр. Б.1 ауднэнцын с Каменевым, і я у поўным маштабе справу яшчэ не паставіў. Напнсаў «ннформацнонную запнску»2, якую распаўсюжу па уснм уплывовым грамадзянам н установам. К ей толькн дабаўлю аб жыдоўскім пытаньнн.
    Наша справа зараз тутка абстаіць так:
    гр. Мароз3, хоць н маладый хлопіц, але працуе добра. Худка, па яго ініцыатыве, будуць выпрацаваны правіла предстаўніцства савецкіх рэспублік у Маскве.
    He так даўно зроблена фінансавая умова паміж Р.С.Ф.С.Р. н С.С.Р.Б., па якой смета С.С.Р.Б. будзе выпрацовывацца у Менску і затым сцвержывацца С.Н.Кам. Р.С.Ф.С.Р.
    Тяперыка у Менску узмацаваліся на столькі, што могуць аткамандіровываць не мейсцовых парт. працаўнікоў назад у Маскву.
    Менскія газэты лічуцца лепшымі провінцыальнымн газэтамі у Р.С.Ф.С.Р.
    Мароз сказаў так: «Наша адрадженьне толькі што пачалося, шмат хто да гэтага часа нічога ня ведаў аб сваей Бацькаўшчыне. Вялікая шкода у тым, што тыя працаўнікі, якія пачалі працу беларускага адраджэньня не знайходзяцца у Менску. Напр. Смоліч напісаў геаграфію, а бадзяецца чорт яе ведае ідзе. Гэта абвінувачэньне трэба узяць пад увагу і зрабіць належныя вынікі. Беларусы застаюцца заўседы беларусамі. — На універсітэт Свердлова палагалася па 1-2 челавекі з губ. На Менск далі тры; a усяго набралося беларусоў свердлоўцау 40 чэлавек — нашы людзі былі камандзіраваны іншымі губ. ідзе яны працавалі, цяперыка усі напраўлены на Бацькаушчыну.
    Так сама напраўляецца шмат культурных працоўнікоў — вучыцелей і інш. Напр. з Уфімскай губ. атпраўлена на Беларус 200 вучыцялеў. Будуць кніжкі — усі школы будуць беларускія. Мінскае Ц.К. бел. кам<уністаў> зрабіла пастанову прапанаваць культурным бел. працаўнікам зьвярнуцца з заграніцы на Бацькаўшчыну.
    Справа аб аб’еднаньнн усей усходней Беларусі стаіць вос як: Було эканамічнае совеіцаніе у Менску, якое пастанавіла, што эт<награфічная> беларус зьяўляецца адзіным гаспадарчым арганізмам.
    Гэтая справа цяперыка разбіраецца у Особай каміссіі па разьбіўке Р.С.Ф.С.Р. на райены.
    У мяне стварылася пераконаньне (дай-то — каб яно спраўдзілася), што аб’еднаньня доўга чыкаць не прыдзіцца.
    Нашы напфаюць, што Беларусь з’яўляецца фарпостам мір<авой> соц<ыалістычнай> рэвалюцыі і дамагаюцца усе атрымліваць у першую чаргу.
    С Беларусі у Маскве будзе 1,000 студэнтаў на чарговый рок. У гаспадарчай горыцкай акадэміі, якая зрабілася першай пасля Разумоўскай Меніцыне атведена 20% студэнтскіх мест. Універсітэты у Менску і Смаленску працуюць, але состаў прафессуры слаб і на выкладаньне па беларуску ня можна пакуль-што спадзевацца. Пытаюцца перэцягнуць у Менск Даўнара-Запольскага, якій зараз у Харкаве.
    У Мароза быў 13-VIII-21 Філіповіч — паўнамоцны міністр — предстаўнік Польшы у Р.С.Ф.С.Р.
    На запытаньне аб дружэственнам добрасуседскам сожытельстве — Мароз атказаў, Добра, але Вы адхапілі '/з частку Беларусі і цяперыка зьдекаваецеся над заходнімі беларусамі.
    Філіповіч атказаў, што інфармацыі тэндэнцыозны і што беларусы у Варшаўскам сойме сумеюць атстаяць свае правы.
    Мароз — Вот вы прэтендуеця на граніцы 72 году скажыце вот я уражэнец Меншчыны хто я — паляк. Філ. Мы лічымся з беларускім адраджэнческім рухам, якога зараз замоўчываць няможна. Расея так сама атхапіла 3 бел. губ.
    Мароз — У Расеі з намі хатняя справа — сягодні, або заўтра усходняя Беларус будзе злучэна, а Полыпчы мы не забудзем, што яна атняла 1/3 частку Беларусі.