Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
3 вялікай пашанй
К.Езавітаў
582.2.58: 095-096 — ра
1 Маецца на ўвазе артыкул Антанаса Сметоны ў газэце «Lietuvos Balsas». NO38. 1921.07.??.
2900. Запіска Тамаша Грыба Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.08.1921
Тав. Власт!
Абмеркаваўшы справу паездкі АГ<алавінскага> я прыйшоў да пераконаньня, што там у М<енс>ку можна будзе пашырыць нашу працу. Было-б надта добра, каб паслаць туды хоць-бы адну тысячу марак. 3 сваіх асабіста я пасылаю 200 т. сов<ецкімі> і 60 т. думскімі. Гэта будзе доказ таго, што мы разам і душой і целам з імі. Падніме настрой. Падумай аб гэтым. Заўтра каля 11-ай зайду.
Т
2/VIII.21.
582.2.58:147 — ра
2901. Карэспандэнцыя зь Вільні [у газэту?] з водгукам на спробу Поля Іманса зноў склікаць у Жэнэве 25.08.1921 польска-літоўскія перамовы аб Вільні
582.2.58:014 — мк
2902. Ліст Янкі Чарапука (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 3.08.1921
Даражэньні пане Старшыня,
Сёньня едзе у Рыгу мой добры знаемы. Сын Дырэктара М.У.С. Латвіі, ён сюды прыбыў па даручэньню Ульманіса — асоба пэўна і паважна, я знаю яго яшчэ з часоў Рыжскай Місіі, калі маеце, што перэслаць п. Станіславе, тагдэ паведамце мяне, калі зайсьці — ці прышлеце. Затым прашу Вашэй ласкі даць мне хаця 1.000 ням. мар. і 200 мар. каторыя я пазычыў Вам у Жылінскаса
Янка
3/VIII 1921
582.2.58:169 — ра
2903. Візытоўка Янкі Чарапука
J.Czerepouk
Delegue du Ministere des Affaires Etrangeres de la Republique Democratique Blanche-Ruthenienne
582.2.58:170 — d
Ha адвароце алоўкам напісана: «Лешково около Друскеннк н Мернчэм вз Ярмошук Нв....»
2904. Візытоўка Джына Вівальбы
Gino Macchioro Vivalba
Ministre Plenipotentiaire de S.M. Ie Roi d'Italie
Riga
582.2.58:174 — d
2905. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.08.1921
4.VIII.21.
Рыга.
Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
пасылаю Вам фатаграфічную картку вялікага яшчыка, зробленаю тым жа спосабам, што і Ваша скрыначка (мозаіка).
Знайшоў у Рызе.
Таргую.
Але просяць вельмі многа.
Колькі, на Ваш пагляд, за гэту рэч магчыма б была даць?
I ці не цікавіць Вас гэта справа?
Скрынка паказана з адчыненай бакавой крышкай.
Відны маленькія яшчыкі.
Сенека бачыўся з Галав<інскім>, але нічога путнага ад яго не пачуў.
Ад Грунтова я нічога не атрымаў, апрача 2.000 латутаў1.
Вальковіч маўчыць.
Кэпска зусім.
Курсы адчыніў.
Латышы даюць ўсяго 5.000 (абецалі, але яшчэ не далі).
Дварчаніна трымаю з уласных коштаў.
Шлю прывет.
К
P.S. Што тычыцца паездкі Гал<авінскага>, то яна, мне здаецца, дасьць нам меньш карысьці, чым шкоды.
Жонка ваша зусім паправлася і выгледае вельмі добра.
Вам было б трэба крыху аддахнуць і самаму.
К
582.2.58:091&г — ра
1 Латаў?
2906. Фатаздымак інкруставанай скрыні, дасланы Езавітавым Ластоўскаму
582.2.58:092 — ф
2907. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.08.1921
4.VIII.21.
Рыга. Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
учора праехаў Гр. Галавінскі. 3 гутарак з ім я убачыў, што нашы адносіны да літвіноў, а іх да нас, нібыто, палепшаюцца. Гэта добра, бо Літвінам без нас будзе кепска.
Лічу патрэбным зьвярнуць Вашу ўвагу, што Літвіны зусім не учытываюць ўсей важнасьці Гэльсінгфорскай Канфэрэнцыі, якая для іх вельмі шкодна:
1, Латвія заявіла свой нейтралітэт ў Польска-Літоўскім канфлікце;
2, весткі аб латышска-польскіх трэніях на канфэрэнцыі — не адпаведаюць праўдзе;
3, ўсемі участнікамі канфэрэнцыі прыняты на сябе абавязак «не заключаць з кім бы то ні было дагавораў, скіраваных проці аднаго з канфірыруючых гаспадарстваў» і «кожная дзержава, заключаючая які-небудзь дагавор з іншымі дзержавамі, паведамляе аб гэтым ўсех канфэрыруючых»;
4, з гэтага выходзіць тое, што Латвія не будзе бараніць Літвы, калі на яе накінецца Польшча;
5, за гэто ж Польшча і Фінляндзія «абавязаліся супольна падтрымліваць законные патрэбаваньня Эстіі і Латвіі, каб іх прынялі ў Лігу Нацый».
Есьць і яшче адна цікавая рэч, якая пралівае сьвет на ўсю Канфэрэнцыю і яе тайные мэты:
«Лічучы заключэнныя з Расеяй умовы грунтам да мірных з ей адносін, Балтыйскіе Дзержавы пастанавілі ўзаемна падтрымліваць друг-друга ў выпадку парушеньня, або «неспоуненьня» Расеяй ўзятых на сябе абавязкоў».
Як чутна худка будзе коллекціўнае выступленьне ўсех канфэрэнтаў з нотамі, ў якіх будуць пералічаны ўсе выпадкі «парушэній» і «неспоўненій».
30 .VII.21 Латвія гэткую ноту ужо ўручыла ў Маскве.
Польшча яшчэ не атрымала свайго золата.
Антанта вязе войска ў Снлезію.
Г-кі1 «аб’явіў вайну» і атправіўся ў дарогу.
Становішчэ вельмі пікантнае: і карыстнае і шкоднае ўдвайне. Наша справа ад яго не павінна стаць горшай, хоць і апошняе, як бачыце, не выключэна.
Справы тутака — нішто, каб ні адна вельмі пастаянная, нудная і брыдкая рэч, аб якой я ўжо не толькі не хачу пісаць, але не хачу навэт і думаць.
Курсы — адчынены. Працуюць добра. У прэссу аб гэтым даваць ня трэба, бо спалохаюцца палякі і пачнуць інтрыгі і проціў мяне і проці Дварчаніна. Курсантоў што дня — больш. Сенека атрымаў Дзьвінскі спісак ў 60 чалавек.
Становішча мае — все яшчэ невыразнае.
Магчыма, што прыдзецца прыймаць грамадзянства.
На гэты выпадак, хацеў бы мець не толькі ад Кіраўніка Канцэлярыі, але і ад Вас фармальную, кароткую і за пэчаткай паперу з паведамленьнем, што да выхада майго з грамадзянства з Вашага боку, як Ст. Рады Мін., перашкод нема.
Жонка Ваша зьбіралася ўжо ехаць ў Коўну, але я яе затрымаў і паспарта не візаваў. Як раз і добра, бо сенека атрымана Ваша пісьмо да Грунтова і яна супакоіцца аж да канца жнівеня, ці сяредзіны вересеня.
Выглядае яна ўжо добра.
Каб упэўніць Вас ў гэтым сфатаграфавалі яе з Башкіравым, адпэчаталі і, навэт — без яе згоды, пасылаем Вам картку.
Учора, праз Гр. Генне, паслаў Вам ліста, таксама з карткай, але іншага зьместу.
2 .VIII.21 паслаў Вам ліста поштай.
Літвіны можа яго прачытаюць, але — ніхай.
Чакаю адказу.
Шлю прывет і найлепшые пажаданьня.
3 пашанай
К.Езавітаў.
P.S. Дзе Бонч-Асмалоўскі?
Чаму «Вызваленьне» не пасылае кніжак? — Яны тутака патрэбны да зарэзу.
582.2.58: 099-101 — ра
1 Магчыма, Якаў Ганецкі — дыпляматычны й гандлёвы прадстаўнік савецкай Расеі ў Латвіі (1920-1921).
2908. Ліст Аляксандра Галавінскага (Рыга) Старшыні Ураду БНР Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 47.08.1921
Высокапаважаны грамадзянін Старшыня!
Шлю Вам свае пріветаньне. У мяне крыху не хапіла тых грошы, якіх я узяў пры сабе; бо прышлося плаціць каля пяці тысяч латутаў за праезд.
Грунтоў пазычыў мне з сваіх грашэй дзве тысячы латутаў. Будзця ласкавы перэшліця яму гэтыя грошы. Павінен Вам зазначыць, што у мяне зусім мала засталося грошы і на узварот, асабліва, калі буду ехаць з жонкай. Калі будзіць магчымасьць, то я вельмі прасіў-бы перэслаць к майго прыезду у Латвію. Аб грошах я толькі паведамлю, бо пасля трудна будзе аб гэтым давясьці да Вашага ведама.
У латышоў настрой ня кепскі да нас. Езавітаў працуе па арганізацыі асьветы. У Дзьвінску існуюць курсы, на якіх 45 вучыцялеў слухаюць лекцыі Дварчанінава па беларусазнаўству.
Костусь крыудзіцца, што не успамінаюць аб яго патрэбах. Між іншым ён просіць даставіціць яму яго кніжкі «Беларусы і палякі». За гэтую кніжку ён мог-бы атрымліваць грошы.
Зараз у Латгаліі вельмі патрэбна ачыніць курсы для вучыцелеў. У Люцыне — 40 чалавек. Крэслаўкі — 25 чалавек.
На гэтую справу па маей думцы трэ’ зьвярнуць увагу. Костус шмат страціў на арганізацыю школьнай справы, яна амаль што зусім налажэна. Асігноўкі на курсы ад Латвійскага ураду мажліва чыкаць толькі па восіні, цяперыка-ж трэба скарыстаць вольнае лета вучыцялеў. Костус прасіў зазначыць, што ён доўгі час не атрымлівае пражытачнага мінімума.
Мая вялікая прозьба да Вас. Я не пасьпеў здаць свой пашпарт беларускі дыплематычны літвінам. Мажліва, што літвіны сачтуць як злая воля з майго боку — трэба гэты паспарт перэслаць — ён або у рэчах што засталіся у Грыба, або на старой квартэры. Будзьця ласкавы напомніць Чэрэпуку, каб ён мой пашпарт занес. Ваш АГ.
Ваша жонка патроху папраўляецца. — Бачыў фотаграфію.
Усім мае прыветаньне.
582.1.14:007&г-008&г
582.1.24:010,002 — мк
Дакладная дата невядомая.
2909. Ліст Самуіла Жытлоўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 5.08.1921
Берлнн 5/VIII 1921.
Г лу бокоуважаемый Вацлав Устнновнч,
Как я нм-Ьл честь Вам пнсать в прошлом пнсьм’Ь в предположенін, что Вы ннчего не будете нміть протпв того, чтобы я немного отдохнул, я сегодня уйзжаю на несколько дней к семь-ь.
За это время я здЬсь усггЬл поговорнть с очень многнмн вліятельнымн людьмн, которые об'Ыцалн мнН полное содьйствіе прн моей поіздкЬ в Лондон с ручательством за усп-Ьх.
Я также получнл прііглашеніе на Карлсбадскій конгресс сіоннстов, нм-ьюіцій быть 1 сентября с.г., там я встр^чусь с Соколовым, Моцкнным п Люсьеном Вольфом н другнмн обіцественнымн д^ятелямн вс-Ьх государств. Наша справа все бол^е н бол-ье проннкает в сознаніе людей, д-Ьлаюіцнх хорошую н бурную погоду н онн начннают разд’Ьлять нашу точку зр-Ьнія н я твердо в-Ьрю, что в связн с событіямн, которые теперь разыгрываются в голодной Россііі возможно, что нашн мечты осуіцествлятся скорііе, ч-Ьм мы думаем. Нужное сочувствіе нетолько Германін, но н Антанты нам будет обеспечено, а также н матеріальныя средства. Нам надо только пережнть н переждать этот мертвый сезон. Само собою разумііется, что во вс-ьх монх бесЬдах н выступленіях я провожу ту лннію поведенія, которая глубоко проннкает во всю нашу д-Ьятельность а нменно, что Лнтва является нашей нсторнческой союзннцей в прошлом н д-ьйствнтельной союзннцей в настояіцем н будуіцем. Я см-Ьло могу сказать, что работая для нас, я в тоже время работаю для Лнтвы. ЗдЬсь н в Лондон-Ь прекрасно оріентнруются н знают, что удЬльный в-Ьс Лнтвы без Б^лоруссін очень не велнк. Мн^ в бесЬдЬ сказал однн нз отв'Ьтственных редакторов «Берлннер Тагеблат»: «Еслнбы Б’Ьлоруссін не было, то Лнтва должна былабы ее выдумать!» ТЬм бол-Ье меня огорчают св'Ьд-Ьнія, переданные мнь г.г. Душевскнм н Гладкнм о том, что отношенія Лнтовцев к нам недостаточно дружественны н даже несовс-Ьм предупреднтельны. Еврейское обіцественное мн-Ьніе Европы м Амернкн очень встревожено уснлнваюіцнмся антнсемнтнзмом в Лнтв'Ь н я см^ло заявляю, что г.г. Сметоны н подобные ему блнзорукіе полнтнкн, сЬюіціе раздор между Лнтвой н Б'Ьлоруссіей, льют воду на польскую мельннцу. Нам-же теперь необходнмо полное еднненіе н об’еднненіе всЬх жнвых снл. Нам в-Ьроятно скоро прндется выступнть на полнтнчекую арену. Я в-Ьрю, что мрачные днн остаются позадн н что для нас начннает заннматься прекрасная заря. Я полагаю напнсать пнсьма н-Ькоторым отв^Ьтственным д-Ьятелям в Внльнй, как представнтель еврейскнх обіцественных кругов с указаніем всей важностн об’еднненія в настояіцій момент н гнбельностн разлнчных оріентацій. Прошу Вашего мнінія н указанія по этому предмету.