Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
м) Візытоўка Дамініка Сямашкі
Дамінік Семашко
Міністэр Беларускіх Спраў Літоўскага Ураду
н) Канвэрт з запрашэньнем ад прэм’ер-міністра Казіса Грынюса
[Адрасаваны:]
Jo Ekscellencijai Baltgudziq Ministeriui Pirmininkui Ponui Lastouski'ui (Ministeris Pirmininkas) K.Grinius
о) Запрашэньне Вацлаву Ластоўскаму ад прэм’ер-міністра Казіса Грынюса на сустрэчу Новага 1922 году ў Літоўскім Клюбе
п) Канвэрт зь віншаваньнямі Анны й Ісака Лур’е
[Адрасаваны:]
Seiner Exellence Herm Ministre-Prasident W.Lastouski. Abs. Dr Lourie, III Damm, Danzig
p) Візытоўка Анны Лур’е
Mme Anna Lourie
[3 тэкстам:]
1922
c) Картка-віншаваньне
Віншую Bac з днем Нового Года. І.Лурье. Гданьск, 30.XII. 1921
1922
3071. Старонка рукапісу вайсковага маскоўска-літоўска-беларускага слоўніка
582.2. 06:055 — р
Дата невядомая. Аўтар — А.Ружанцоў (?).
3072. Сымон К-а. Дагадаўся. Ваўкавыск. Друкарня «Прамень», 1922. 15 стар.
582.1.43:186 — д
3073. С.Кашчына. Адстаяў. Беласток. Друкарня «СПОЛКА», 1922. 22 стар.
582.1.43:187 — 6
3074. Пратакол [Лігі Нацыяў] у справе мірнага вырашэньня міжнародных спрэчак
582.2.52:029-047 — шк пол
Дата невядомая.
3075. Канвэрт Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа з блянкамі сяброўскіх картаў
582.1.43:160
Пустыя блянкі з подпісамі:
Старшыня Кіраўніцтва Язэп Варонка
Сэкрэтар А.Галавінскі
3076. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) невядомаму мастаку Высокапаважаны Пане.
Праз грамадзяніна Кл. Степ. Душэўскага, з яго апаведаньняў, я пазнаёміўся з Вамі і заахвочэны ім наважыўся навязаць з Вамі лістоўнае
знаёмства. Разлічаючы на Вашу уважлівасць пазволю сабе прыступіць да выкладу істотных прычын, пабудзіўшых мяне на гэты крок.
Справа у тым: увязаўся я у тупік званы міфалогіей; напісаў тэкст паясьняючый беларускую міфалогію і паясьніцельны мой тэкст астаецца ўсё-ж такі нямым, трудна ўясьнімым, дзеля таго, што нашы прадзеды саўсім іначэй уяўлялі сабе пабудову ўсесьвету, чым мы цяпер. Трэба чытача увесьці у інакш пабудаваны ўсесьвет, акружыць яго іншымі ідэямі, цяпер ужо саўсім перэзабытымі. Гэтага ўсяго можна дасьцігнуць толькі пры помачы ілюстрацый. Але і гэты ілюстрацыі ня здолее зрабіць ніхто іншы, акром мастака, які душой зросся з нашай зямлей і прыродай. Отжа я і хачу прасіць Вас далажыць сваей душы да гэтай справы.
Конкрэтна мне да тэксту патрэбны гэткія ілюстрацыі:
1) да тэксту каляднай песьні (шчэдроўкі);
...«А на дварэ тры церамы:
А ў першым цераме Сам Госпад Бог,
А ў другім цераме Сын Божы,
А ў трэйцім цераме Божыя дзеткі;
Ой ня Госпад Бог — сьветлае сонейка,
Ня Сын Божы — ясен месік,
Ня Божы дзеткі — часты зоранькі»...
Згодна первабытнай веры неба тут трох паверхае: ў найвышэйшым небе сонце, у сярэднім месік, у ніжнім зоркі. I наш прашчур аткрываючы акно вітаць віншуючых яго, запраўды, за акном на дварэ, бачыў тры церамы...
2) Да тэксту валачобнай (вялікоднай песьні):
«Гаспадзін аткрый акно,
Аткрый акно, гляні на двор:
На тваім дварэ стаіць шацер,
Стаіць шацер навюсенькі, бялюсенькі,
А ў тым шатрэ Сам Бог сядзіць:
Перад Богам усе сьвятцы
Шахуюцца-рахуюцца
Катораму сьвятцу напярод пайці»...
Тут ізноў за акном — навюсенькі-бялюсенькі — шацер неба, на небе сьветазарнае веснавое сонцэ і перад ім дванадцаць знакоў зодзіяка — пазьнейшых «двунадзесятых сьвят».
3) «Блакіт-кнігу Кон Правечны разгарнуў
I агністыя пісьмены атамкнуў»...
Гэта з тэксту песьні аб «Галубінай Кнізе». Беларускі міф Правечнага Кону адназначны з грэцкім міфам Кронаса. Блакіт-кніга — неба, а на ім ізноў знакі сазвездій зодзіака і інш. Тут вельмі дарэчна было-бы па канве сазвездій пусціць фантазыю сярэдневяковых астролёгаў.
Ось у кароткіх зарысах мая да Вас просьба. Я разумею ўсю труднасць гэтай работы пры цяперашнім стане нашай культуры, калі ні тып беларуса ешчэ ня выпрацаваны, ні сама міфалогія да рэшты ня выясьнена, але камусь трэба пачаць, трэба камусь палажыць першы засноўны камень. Поле у нас вялікае, а сейбітоў мала.
Затым прыміце выразы шчырай да Вас пашаны.
Адрэс: Коўна, Проспэкт Вітоўта, 30
582.1.15:298&г — мк
582.1.15:299&г — мк
3077. Выцінка з газэты «Утро» (Нью-Ёрк). 7.01.1922
582.2.06:062
Дакладная дата невядомая.
3078. Ліст Пятра Крэчэўскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.01.1922
2.1.22 Прага. Паважаны Вацлаве!
На двароце гэтага пасылаю Вам заяву Саюзу Народаў Усхода Еуропы Лізе Нацый па Віленскаму пытаньню выкарыстайце яго у Ковенскай прэсе. Усе, што можна было паслаць у Голас Расеі паслалі і павінна у гэтых чыслах зьявіцца. Каля 5 выйдзе тыдневік Воля Расеі, дзе будзе досыць вялікая мая стацьця «Вмленскій вопрос». Вам хутко наладзім пасылку беларускіх Віленскіх газэт, хаця пакуль досьць акуратна прыходзіць «Раніца» Алексюкоўская, а тые затрымліваюцца. Хаця маем «Бел. Вед.», аднаднёўку «Бел. Голас», аднаднёўку «Крыніца». Бел. Звону да гэтай пары не атрымалі.
3 лекцый Цвікевіча мусі нічога не выйдзе, бо пераблуталі тэлеграму і да гэтай пары не згаварыліся, хаця апрача лекцыі я пісаў, каб прыехаў Аляксандр, бо тут цяпер усе відные с-р. з Чарновым. 4 будзе Чарноў чытаць даклад аб палажэньню у Расеі, я яшчэ аб справах з ім не гаварыў, але гаварыць буду пасля дакладу, а усе разам хочам на 10 зрабіць агульную гарбату усіх прэдстаўнікоў адрадзіушыхся нацый і прэдстаўнікоў с-р. для паразуменьня і абзнаемленьня. Да чаго дагаварымся буду інфармаваць, хаця ужо яны нам сказалі, што прызнаюць, каб усе народы вырэшалі сваю долю праз свае устаноўчые соймы.
Праф. украінскі Антановіч (галічанін) звярнуўся да мяне, каб перэслаць у Італію падручнікі беларускай мовы і наогул выданьня для прафэсара Хрыстіана, які адчыняе пры унівэрсытэце факультэт мовы Расейскай, Украінскай і Беларускай, калі маеце што прышліце, аб гэтым я напісаў да Краскоускаго і у Вільню.
Чыста палітычнай працы з Міністэрствамі не вяду, бо нават німа у чым туды паказацца — вяду покуль грамадзянскую з усімі коламі, якая разумеецца уплывае і на палітычную справу у Міністэрствах.
Шкода, што Вы абайшлі старога Міколу1 і нічога яму не прыслалі, мыж тут бьемся як рыба аб лед. 3 гэтых грошэй, што Вы нам прыслалі я маю толькі 4718 карон 88 галеров па 360 за тысячу марак, разгуляцца нема як, апроч таго, што зроблена даўгоў. Я асабіста па троху набраў у Украінцаў 5 тысяч карон, нарабіў даўгоў і Мікола, а усе ж такі трэба хоць трохі мець і на канцэлярыю — абрахуйце усе і калі маеце грошы, то падашліце, a то старый незадаволены страшна. Наогул нашэ жыцьце тут такое паганае, што ледве-ледве дыхаем. Нават і цяпер што дня абедаць не
можэм, а ужо аб чым небудзь іншым і гаварыць німа чаго. Духоўнай і стравы і працы многа, а матэрьяльнай брак. Інфармуйце па троху аб Коўне, чы хутка прыедзе прэдстаўнік Літвы у Прагу і хто? Калі Цвікевіч не прыедзе ў Прагу, то хутко будзе у Вас.
3 пашанай Петра.
[На адвароце : «Заявленіе Лнг-Ь націй по поводу Ввленскнх Выборовь Союза Народов Востока Европы»]
[Прыпіска:] У канцы трэба падаць заяву, што прызнаньне Савецкай Улады нас не датычыць, бо яны для нас аккупанты. Заявы такія падаюць усе.
582.1.15:294г-294
1 Вяршыніна.
3079. Дэклярацыя, прыкладзеная да статуту Саюзу Народаў Усходняй Эўропы ад партыі сацыялістаў-фэдэралістаў Пятром Крэчэўскім і ад сацыялістаў-дэмакратаў Міколам Вяршыніным
582.1.15: 300 — мк
Дата невядомая.
3080. Праект статуту Саюзу Народаў Усходняй Эўропы
582.1.15:301-302 — мк
Дата невядомая. У Бюро Саюзу ўвайшлі: Крэчэўскі (Беларусь), Бачкоўскі (Украіна), Айола (Грузія), Быч (Кубань), Краст (Латвія).
3081. Справаздача аб дакладах бюро ЦК партыі эсэраў Рубановіча, Русанава й Віктара Чарнова, Прага, 5.01.1922 у справе становішча ў Расеі
582.1.15:284-286 — мк
582.1.15:295-297 — мк
3082. Карэктурны адбітак артыкула зь невядомай газэты
582.2.06:010 — д
Дата невядомая. 3 артыкулам: «Резолюція Сьізда Вселнтовскаго Профессіональнаго Союза Учнтелей о текуіцемь моменть, прннятая 5 января 1922 г.» — супраць антыдэмакратычнага рэжыму хрысьціянскіх дэмакратаў. Магчыма з газэты «Вольная Лнтва».
3083. Ліст Бруна Міллера (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.01.1922
582.1.15:348&г-349&г
Пра стаўленьне Нямеччыны да бальшавікоў і неактуальнасьці беларускага пытаньня, пра наведаньне на просьбу Ластоўскага антыкварных кнігарняў, пра стан расейскай эміграцыі.
3084. Запрашэньне Вацлаву Ластоўскаму «з фамілей» на закрыты баль-катыльён, які мае адбыцца ў суботу 7.01.1922 у залях Ковенскай
Ратушы, прыбытак зь якога пойдзе на карысьць Беларускага Чырвонага Крыжа
582.1.15:270
«Пачатак 10 г. веч., канец — a 5 гадз. раніцы».
3085. Ліст А.Душоў[ ] (?) Аляксандру Іванавічу [Цьвікевічу?] за 10.01.1922 з просьбай матэрыяльна дапамагчы архімандрыту з Горадзеншчыны, які ў справах беларускае паствы камандзіраваны ў MacKey да Патрыярха Ціхана
582.1.43:237
Магчыма, гаворка йдзе пра паездку ў Маскву архімандрыта Ціхана з Жыровіцкага манастыра. Абставіны падрыхтоўкі да паездкі апісаныя ва ўспамінах В.Разумовіча: RazumoviS-Chmara V. Grimasy svetove vdlky. I cast. Brno, 1938. S.161-162.
3086. Верш Пятра Крэчэўскага й адозва да беларусаў Злучаных Штатаў і Канады [11.01.1922]
Пара сынам і на чужыне
Злажыць хоць трохі грошы тым,
Хто ў бойцы за свабоду гіне
Па турмам польскім і другім.
Пара злажыць фонд «Вызваленьня»
Газэты трэба выдаваць
Ніхай да волі ў вас імкненьня
Паможа нам на ногі ўстаць.
Чаму-ж вялікай грамадою
Раскінуўшысь усюль па Штатам
Мы не клапоцімось нудой,
Пануе што па нашым хатам.
Амэрыканскі беларус.
Скажы, ты жыу, і волю любіш. —
Так я свабодаю завусь,
Мяне напэўна ты не згубіш.
Зьбірай патроху, памагай,
Рабі ўсе так, як робяць людзі,
Хутчэй тады настане рай
I адпачынуць рукі, грудзі...
Адозва
Беларусы Злучаных Штатау і Канады
Настаў час, калі нам патрэбны і Вашы сілы. На Бацькаўшчыне і ў Эуропе мы ужо усьвядомілі усіх, што Беларускі народ жыве і патрэбуе сабе мейсца паміж усімі народамі. Амэрыка, да голасу якой прыслухаецца і Эуропа, павінна па загаду Вашаму, беларусы Амэрыкі і Канады, сказаць так сама і сваё слово. Вы павінны памагчы нам і маральна і матэрыяльна здабыць незалежнасьць Беларусі. Толькі праз нацыянальнае і дзяржаўнае адраджэньне можэ прыйсьці да нас земля і воля.