• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    высылаць штомесячную падмогу. Працуючы, высылайце нам довады Вашай працы, — тыя газэты у якіх будуць зьмешчаныя Вамі заметкі.
    Паручэньнеў Вашых спаўняць з гары не абецаюся, калі Вам нехта доўжэн грошы за карэспандэнцыі, пішыце да тых асоб самі безпасярэдна.
    Прашу Вас наладзіць самую рэгулярную перасылку мне газэт і часопісей беларускіх, выходзячых пад польскай окупацыей. Вашы пачтовые расходы будуць Вам аплачэны мной. Акром гэтага выпішце з Вільні выйшоўшыя за апошнія два месяцы кніжкі, па атрыманьні кніжак, грошы, па прэдстаўленаму Вамі рахунку, будуць Вам пераведзены.
    Апошпі, а чаецю і папярэднія, Вдшылісты ребянь-на нае непрыемпае ўражзпьно сваім розвяэпым топам. I мно паручзпв эрабіць Вам аб гэтым увагу.
    582.1.15:062
    Дата невядомая.
    3102.	Машынапісы вершаў беларускіх паэтаў
    Янка Купала. Годзе; Я ад вас далёка; Мой край; Над Нёманам Максім Багдановіч. Пагоня; Слуцкія ткачыхі
    Алесь Гарун. Мілая, родная...; Ты мой брат, каго зваць...
    Зьмітрок Бядуля. Ці грэх...
    582.1.15:075-086
    Дата невядомая.
    3103. Ліст Пятра Крэчэўскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму й Аляксандру Цьвікевічу (Коўна) за 1.02.1922
    1.II.22.
    Прага. Вельміпаважаны Вацлаў Юстынавіч і Ляксандр Іванавіч
    Хоць ляжу ужо чацьвёрты дзень у ложку, але карыстаючысь тым, што у пятніцу едзе у Коўну чэскі курьер лічу патрэбным крыху напісаць. Да апошняга часу ня ведаючы аб нашых адносінах да усходу, я устрымліваўся выступаць дзе б гэта ні было ні за, ні проціў, ні гледзячы на тое, што мяне надта упрашывалі, я адмаўляўся тым, што гэна нас не датычыць — гэна спрэчка паміж расейскімі с-р. і камуністамі, а мы інародцы ніколі ня лезем у чужыя справы.
    Цяпер стан трохі меняецца, не ведаю яшчэ як, але трэба тые думкі аб якіх пісалі і Вы мне і аб якіх мы думалі усюды шырыць — падход павінен быць надта дэлікатны.
    Да Вашаго лісту, я яго атрымаў толькі 27 студзеня, я даў маленькую заметку праз Ракоўскаго у Голас Расеі, як адгук на «б-Ьлорусскій буффер», якую пэуне Вы чыталі у Голасе Расеі — тым я падкрэсліу, што гэты буфэр мае сваю гісторыю, аб ім несмела гаварылі у Рызе на міравых перагаворах — след яго застаўся у вызнаньні абедзьвема старанамі незалежнасьці Беларусі. Міра паміж Польшчай і Расеяй ня будзе да тэй пары, пакуль будзе паміж імі ляжаць абшар ні таму ні другому не належачый. Трэба вызнаць Беларусь і спрэчкі скончацца.
    Калі у Гэнуі паўстане пытаньне аб усходніх граніцах Польшчы і Рыскам міру, то устане пытаньне і аб Беларусі. Тэррыторыя у 250 т. кв. к. можэ і для Эуропы даць нешта, апрача міру на Усходзе.
    У гэтым сэнсі ня шкодна інфармаваць і прэсу, добра было б каб і Варонко па гэтаму пытаньню падняў кампанію.
    Ляцкі цяпер выехаў, яго німа, я вазьму яго за жабры і што можна будзе зрабіць зробім.
    Апрача таго трэба скарыстаць праф. Шебедева, ен якраз жыве у Гэнуі, добра ведае абставіны, сам добры карэспандэнт і журналіст. Я яму пісаў аб гэтым, ен мне адказаў згодай і прасіў прыслать толькі паўнамоцства, на право выступаць ад імя Беларусаў. Прафэсар Антановіч і іншые надта добра яго рэкамэндуюць, знае яго асабіста і Ляцкі, які кажэ, што ен не так добры прафэсар, як журналіст.
    Адрэса яго: Italie Genova Via Archimede 28/4 Siebediw.
    Ніхай Аляксандр дасьць яму паўнамоцства і напіша. На днях і я яму буду пісаць, дзе выкажу погляд на гэту справу.
    Апрача усяго я хацеў знайсьці шлях зносін з Амэрыкай, 11.1.22 я паслаў такую адозву да нашых беларусоў:
    Беларусы Злучаных Штатаў і Канады!
    [..J1
    Тут ужо пэрыад діспутоў і спрэчак скончыуся. Хочэм перайсьці да агульнай працы, але ідзе штось не надта гладко. Заўтра якраз будзе сход, хочэм стварыць Саюз працаўнікоў друку і літэратуры народаў Усходняй Эуропы. Група Волі Расеі на гэта не згаджаецца і прапануе утварыць Ca­ros працаўнікоў друку Расейскіх, Украінскіх і Беларускіх — на гэта мы не ідзем, бо много астаецца за бортам малых народаў. Согласіцельная камісыя у якой быў і я нічога не дала, Лебядзеў і Сухомлін кажэ, што яны не упоўнаважаны ад Велікарасейскаго Ураду на тэрмін Усходняй Эуропы. Прыдзецца стварыць Саюз без с-р., другіе групы расейскіе дэмакратычные пойдуць на гэта. Як выйдзе заутра не ведаю, хаця думаю устаць з ложка і пайсьці, бо лічу мець саюз журналістаў на нашай старане надта важна, тады не прыдзецца прасовываць свае інфармацыі з ласкі праз кагось.
    Хаця і цяпер маю у сваім распараджэньні Славбюро і Ракоўскаго, усе што даю ім друкуюць ахвотна.
    3 чэскай прэсай дрэнь. Абсалютна нічога не друкуюць проці палякоў. He гледзячы на усе стараньня, нават у<краінскія> с<ацыял>-домакраты> нічога не дабілісь — нашы артыкулы ляжаць у кошыку.
    Добра было б перад Гэнуей згаварыцца з Балтыкай з аднаго боку і калі не Малой антантай2 — то з Бэнашам, а для гэтаго трэба Ляксандру падьехаць у Прагу. Калі б былі грошы, то і у Гэнуі трэба было б быць, а для гэтаго можна былоб скарыстаць можэ і Ляцкаго, а Шебедева напэуна.
    Ляцкі так само увесь час жыў у Італіі і мае добрые звязі.
    Калі у Літве ужо скончыцца крызыс, ен так неўчасна выйшаў і так ім шкодзіць. Трэба было б каб яны хучэй прыслалі прэдстаўніка у Чэхію — нам разам было б зручней і мацней працаваць — на саюз народаў наш яны так сама нешта не адклікаюцца, а трэба сказаць, што цяпер як раз мы усе разам і прызнаные і непрызнанные ставімся на карту і калі не пойдзем разам, адным фронтам, то не ведаю ці не зраўнуемся зноў на некаторы час.
    Пратэст у Лігу Нацый я Вам паслаў. Участцы ен ужо надрукованы у Голасе Расеі, чэскія газэты і гэтаго друкаваць не згадзілісь. Есть такжа артыкул «Кошмарное положеніе б-Ьженцевь», якое я даў на падставе адчоту Вілен. нац. комітэту, а так само і ліст аб уцекачох з Гродзеніцыны.
    Адна бяда, што я не магу інфармаваць стала бэз машынкі, трэба кожную рэч перапісываць ад рукі па неколькі разоў, каб раздаць усім, і на гэта трачу многа часу.
    Гладкі прыехаў з Бэрліна, але машынкі не прывез, Бароўскі не даў, a без машынкі мы тут як бэз рук.
    Пасылаю Вам «Naszu Ziemiu», «Glos Litwy» матэрьялы аб выбарах Віленскіх я скарыстаў і ен будзе надрукованы у №5 Волі Расеі, а Вам ен так само будзе патрэбны. Выбары усе ж такі будуць ануляваны. Ангельцы на гэтым стаяць моцна.
    На днях шлю да Ангэльскага консула зноў Вершыніна — для высьветленьня справы і нашай плятформы на будучыну, так як яе трэба будзе паставіць у Гэнуі.
    Да нас беларусаў і да усей беларускай справы наогул ва усіх групах [адносіны?] добрые, каб яшчэ было троху грошэй і часьцей можна было спатыкацца прыватна, хаця бы с Чэскімі Урадовымі сфэрамі, то і зусім добра было б.
    Аб гэтым трэба падумаць. Апроч таго трэба на 25 сакавіка падгатаваць таржэственнае святкаваньне з тэлеграмамі, абедам, і г.д.
    Як у Вас з грашыма. Мы тут ледва жывем. Вершынін нават пачынае лаяцца за мною, што яму не плоцяць яго даўгоў. Я цягну жабрацкае істнаваньне. Ведаю, што і у Вас трудна, але галадоўка дае знаць
    Добра было б калі б паведамілі, што у Вас зрабілась, чаго выехаў у Бэрлін Грыб і што ен там робіць — які склад цяпер Міністэрства. Што робіць Жытлоўскі, яго я не радзіў бы цяпер, пакуль не маем другого выключаць са складу — ніхай працуе — адно можна яму сказаць, што плаціць цяпер ня можэм, бо не маем. Выкінуўшы яго мы зробім дрэннае уражэньне, што далі яму адстаўку за тое, што ен не дастаў грошы, гэта нам не карыстна. Я думаю, што нарэшці ен усе ж такі грошы дастане. Разважце гэту справу добра, бо усе ж такі нам яшчэ не пара разваліваць апарат, як такавы, ніхай ен будзе і нам ен яшчэ прыдасцца.
    Ну будзе досыць — а то змерз чыста, і не ведаю чы заўтра ўстану. Чую вялікую слабасьць.
    Здаецца больш менш аб усім напісаў.
    Кланяюсь усім Петр Крэчэускі.
    582.1.15:	088&г-089&г
    1	Гл. дакумэнт №3086. 2 Коаліцыя Чэхаславаччыны, Югаславіі й Румыніі.
    3104.	Запрашэньне Вацлаву Ластоўскаму з жонкай на вечарыну ў Беларускім Асобным Батальёне, якая мае адбыцца 11.02.1922
    4 лютаго 1922
    Камандзер і ахвіцэры
    Беларускага Асобнага батальёну
    маюць гонар прасіць Вас з фамільей на шклянку гарбаты на 11 лютаго ў 4 гадзіны папалудні ў гор. Вілкавішках.
    P.S. Поцяг адходзіць ў 11 гадзіны ранніцы
    582.1.15:135
    3105.	Запрашэньне Усходняй Камісіі Літвы Вацлаву Ластоўскаму наведаць ад 5.02.1922 да 8.02.1922 выставу агітацыйнай літаратуры, выдадзенай для выбараў у г. зв. Вілснскі Сойм
    582.1.15:133
    3106.	Бюллетень Білорусскаго Прессь-Бюро вь Ковні (Внтовта пр. 30) за 7.02.1922 (№13)
    Высылка нзь Внльно б^лорусскнхь в лнтовсквхь національныхь д-Ьятелей1. — Новыя подробностн арестовь. — Возмутнтельныя нзд-Ьвательства надь б’Ьлорусскнмн дЬтьмн. — Конфнскація документальныхь данныхь о выборахь вь Сеймь
    582.1.15:225-226
    582.1.15:227-228
    582.1.15:229-230
    1 У ноч з 4 на 5 лютага былі высланыя зь Вільні 33 беларускія й літоўскія грамадзкія дзеячы, сярод іх І.Краскоўскі — старшыня Віленскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту, старшыня Саюзу Віленскіх Кааператараў; У.Пракулевіч і А.Якубецкі — сябры Прэзыдыюму БНК; М.Гарэцкі — рэдактар «Беларускіх Ведамасьцяў»; А.Карабач і П.Невядомскі — сябры Цэнтральнага Бюро Прафэсійнага Сялянскага Саюзу Сярэдняй Літвы; А.Палікша й В.Лемеш — сябры Віленскага Павятовага Аддзелу Сялянскага Саюзу; Т.Мяшэчак і В.Дубіна — сябры Слуцкай Рады; У.Міхалевіч — адміністратар газэты «Беларускі Звон»; С.Рагач — студэнт.
    3107.	Білет на спэктакаль Культурна-Прасьветнай камісіі Беларускага Асобнага Батальёну, «учыняемы з мэтамі дабрачыннасьці» 11.02.1922 (пачатак у 7 увеч., м. Вілкавішкі)
    582.1.15:134
    3108.	Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 12.02.1922
    12/11 22.
    Бэрлін. Паважаны пане Ластоўскі.
    Шчыра кажучы, цяжка пісаць да вас, ветерена Беларускага руху у сягоньняшні дзень. Вам мае ляманты здаюцца старой перапетай сотні разоў песьняй, бо вы усе гэтыя перыяды перажылі, перадумалі.
    Але «была ня была», буду пісаць, буду лямантаваць, бо як кажуць, нявыплаканае гора сушыць сэрца. Ёсць такія думкі, такія пякучыя думкі й словы, што калі ня выплачыш іх, дык спаляць мозг.
    Аж дурэю хвіляю, шукаючы ратунку сабе. Скажыце, што мне рабіць з роднаю мовай? He даецца дый толькі! Я й так і гэтак і з боку і спераду
    і са ўсіх бакоў да яе прытуляюсь, ўюся, а яна як той вожык не даецца у рукі. Апошнім часам проста не адходжу ад яе, заклікаю сябе лепш звар’яцець але ўзяць сваю «родную» мову за горла і прымусіць выявіць самыя выгібістыя выкрутасы маёй думкі, самыя палаючыя пачуцьця майго гневу і самыя ціхія кволыя трапетаньні маёй душы...