Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.1.15:070
582.1.15:071
582.1.15:072
3124. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) в.а. міністра фінансаў БНР Аляксандру Вальковічу (Коўна) за 22.02.1922
Яго Дастойнасьці Выпаўняючаму Абавязкі Міністра Фінансаў грам. Вальковічу
Дзеля таго, што многаразовыя мае вустныя Вам заявы аб тым, каб усе паступаючыя у Дзержаўны Скарб грошы унасіліся у банк на бягучы рахунак Ураду, усе яшчэ, дагэтуль, не выпаўняюцца — зьвертаюся да Вас с катэгорычным вымаганьнем:
Каб з гэтай даты абавязкова усе паступаючыя суммы: з тавароў, пазычак, консульскіх і др. даходаў былі здаваны у банк (Lietuvos Ukio Bankas 1282
№1103) на бягучы рахунак па ордэру заверанаму Дзержаўным Кантралерам і контр-асыгнаванаму Дзержаўным Скарбнікам.
Выдаткаваньне сумм паміма Дзержаўнага Скарбу і не прайшоўшых праз Дзержаўнага Кантралера і Дзержаўнага Скарбніка, будзе мной разгледацца як надужыцьце па службе. Так сама будуць мной разглядацца і ўсе зробленыя кім-бы-то ні было пазычкі ад імені Ураду, бяз контр-асыгнацый Дзержаўнага Кантралера і Дзержаўнага Скарбніка.
Разам з гэтым прашу Вас не пазьней першага марца бягучага году здаць мне, рахункова закончаную, кассовую кнігу за мінуўшы 1921 год і представіць, дзеля кантроля касовую кнігу за бягучы год.
Ластоўскі
582.! .40:027&г
3125. Паштоўка Аляксандра Цьвікевіча (Эйдткунэн, па дарозе з Коўна ў Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 24.02.1922
Паважаны Вацл. Юстынавіч!
Плацкарту, дзякуй Богу, атрымаў. Думаю, што пакуль не сустрэнемся за сталом — офнціально, ад [...]дата Т.Г<рыба> трэба устрымацца. Трэба быць лепш асьцярожным, і пачакаць — чым-сь адразу сапсаваць усю будучыну. Калі можна будзе сурьезна сустрэнуцца — дайце тэлеграму.
Хутчэй адпраўляйце А. А.<Бароўскага?> . Памажэце грашыма А.Кузьм. <Дзьмітрыеву?>. He забудзьце — карту пры меморандуме (у канец!), № і г.д.
Напішыце ліста Шебедеву, што мы будзем рады — калі ён паможэ нам. Ляцкі згадзіўся. Цікава, што канец пісьма ён напісаў па беларуску і добра.
АЦ
582.1.15:067
3126. Гр. Ц-н. Голод, Голод... II Звезда (Менск). №47(1048). 24.02.1922
582.1.40:093
3127. Запрашэньне Вацлаву Ластоўскаму і Станіславе Ластоўскай на маскаваны баль, які мае адбыцца ў Літоўскім Клюбе 25.02.1922
582.1.15:060
582.1.15:059
«Jeinant sveciai paliekia a discretion sius kvietimus ir jmoka vyrai 50 a[uksinij], maskos gi ir Ponios 25 a[uksinus]».
3128. Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 25.02.1922
Паважаны п. Ластоўскі
Прашу выбачыць, што выкарыстваю вашу веду, але да каго ж я зьвярнусь? Пачаў сурьёзна пісаць слоўнік — пераважна для сябе, але Бог дасьць з часам можа ён «падрасьце» і калі-небудзь можна будзе і выдаць першую спробу вялікага слоўніка.
Просьба такая: буду перыадычна пасылаць вам лісткі з словамі — на якія будзьце ласкавы рабіць усе патрэбныя папраўкі, націскі і г. д. Прысылайце мне і я буду ужо начыста перапісываць згодна вашым папраўкам. У ход пайшоў ваш той слоўнік і хацелася бы, каб вы як-небудзь пераслалі выданны у Вільні — маленькі такі1. Я бачыў яго у вас. Трэба ж рабіць, хай на яго ліха! Вам, я ведаю, часу няма, а так — я буду вясьці ўсю чорную працу, а вы рэдакцыйную.
Яшчэ раз прашу выбачыць за турботу, але іншае рады няма. У гэтым слоўніку будзе блізка 30.000 слоў. Для спробы, думаю, гэтага будзе даволі.
Тыя словы — што нельга ператлумачыць адным словам — пішыце сэнс двума-трыма словамі па-беларускі. — Ужо будзе падмога — для будучыны. Як бы там ні было, а слоўнік патрэбен — асабліва для перакладаў. У канцы — я думаю зрабіць аддзел спэцыяльна навуковых і тэхнічных тэрмінаў (а можа і чужаземных слоў). Памагіце мне у цяжкай і не па маім слабым сілам працы.
А прыйдзе час — і я думаю хутка — мы надрукуем першы «солідны» слоўнік пад вашай рэдакцыяй. Прынаймсь «будзе што ў рукі узяць», як кажуць!
І-шая пасылаемая частка — літара A (4 стр.).
Дабаўце, калі трэба яшчэ словы, якіх няма тут.
Літару Б высылаю праз пару дзён.
Ці атрымалі кнігу «Ратча»?
Пішыце, калі будзе час.
Усяго найлепшага.
Ваш І.Цвік.
25/П 22. Бэрлін.
582.1.15:090&г
1 Братоў Гарэцкіх (2-е выданьне, Вільня, 1920).
3129. Запрашэньне Вацлаву Ластоўскаму на five o'clock tea, якія маюць адбывацца кожнаі а аўторку ў залі Літоўскага Клюбу a 5 гадз. увечары
582.1.15:006
Дата невядомая. Ад імя Арганізацыйнае Камісіі запрашэньне падпісалі D.Slezeviciene, M.Balutiene, B.Klimiene.
3130. Бюллетень Білорусскаго Прессь-Бюро вь Ковні за 27.02.1922 (№18)
Восточная Галнція н Полыпа. — Рнжскій мнрь будеть пересмотрень. — Французско-большевнтское сблнженіе н Польша
582.1.15:073
582.1.15:074
582.1.15:087
3131. Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.02.1922
27/П
Бэрлін п. п. Ластоўскі.
Пасылаю літару Б (ад 5 да 24 стр.) Ад брата даведаўся, што вы якраз заняты гэтай жа самай працай.
Калі па-вашаму пачатая мною праца дарэмна і робіцца ня так як трэба дык напішыце і я спынюсь.
Думаю толькі, што варункі там у вас ня вельмі спрыяюць, каб вы доўгі час маглі сістэматычна вясьці працу і трудна вам будзе скончыць, калі чарнавую працу ніхто ня будзе рабіць.
Як вы лічыце? Напішыце, калі ласка. Мяне адно важна — каб гэта праца не стаяла, бо славянская жылка — «авось да небось» ёсьць на жаль і у нас. А годы мінаюць і мова [к]руціцца з шчупленькім лексіконам. Значыцца — пакуль што далей пасылаць ня буду — аж атрымаю ад вас адказ.
Потым, будзьце ласкавы, перадайце Лявону1: брат тк і ня ўзяў рукапісы, што пакінуў Будзька і якія патрэбны тутка для друку; няхай, Лявон — запакуе іх і аддасьць с першым з нашых, хто паедзе у Бэрлін. Справа надта сьпешная. Або ў крайнім выпадку — няхай часткамі перашле на мой адрэс ці міссіі — заказн. бадэрольлю усе рукапісы, што у яго ёсьць.
Расходы Цішка вернець зараз-жа.
Паклон жонцэ і усім.
Ваш І.Цвік
Чакаю весткі.
582.1.15:010
1 Зайцу.
3132. Мэ.марандум Ураду БНР на канфэрэнцыі дзяржаваў у Генуі Беларуская
Народная Рэспубліка
Конфэрэнцыі Дзержаў у Генуі.
Праблема адбудаваньня нормальнага экономічнага жыцьця Эўропы натыкаецца на галоўную перашкоду — праблему палітычнага упарадкаваньня Усходу Эўропы.
У свой чарод, праблема упарадкаваньня палітычнага статуса на Усходзе Эўропы у свой чарод натыкаецца на галоўнае пытаньня — аб расійскапольскіх ўзаемаадносінах.
Гісторыя польска-расійскіх адносін ад першых крокаў дзержаўнага істнаваньня Расіі і Польшчы сьведчыць, што гэтыя адносіны арганічна воражыя. Польшча пачувала сябе супакойна толькі у тыя пэрыоды, калі падупадала значэньня Расіі, і, наадварот, Расія пачувала сябе супакойна, калі ей надаралася абмежаць дзержаўную сілу Польшчы. Наагул можна сцьвердзіць, што гісторыя польска-расійскіх адносін ў мінулым — гэта гісторыя безупыннага змаганьня паміж Масквой і Варшавай.
Той самы малюнак заўважаецца і ў цяперашні час: як толькі Польшча паднялася з попелу небыцьця, то на другі-ж дзень пачалася вайна яе з Савецкай Расіяй.
Як сьведчыць гісторыя, змаганьне паміж Польшчай і Расіяй пачалося і дагэтуль трывае за абладаньне Беларусьсю (і адначасна заходнай часці Украінскага абшару). Маскоўска-польскія войны за абладаньне Беларусьсю пачаліся з 1501 году (паход цара Іоана III Васільевіча) і цягнуліся да 1667 г. (Андрусаўскі мір). За гэты 150 з лішнім гадоў згубнай вайны, Беларусь утраціла сваю незалежнасьць і з красуючага, пышнага сваей культурай (Літоўскі статут) края абярнулася ў крушню руінаў пакрытых лесам. Па Андрусаўскай угодзе Польшча замацавала за сабой Беларусь. Але фактычнага міру Андрусаўскі трактат не ўтварыў: ужо цар Аляксей Міхайлавіч назваўся царом Беларусі, праваслаўныя Беларусы пацягнулі да Масквы. Прэтэнсыі апошняй пачалі узмацовывацца і закончыліся ўключэньнем Беларусі у склад Расіі, шляхам падзелу Польшчы у 1772 гаду.
Паказаныя гістарычныя факты агульна вядомы і не запярэчны.
Сучасныя нам падзеі лішні раз сьцверджаюць гэты прынцып: змаганьне Польшчы і цяперашняй Савецкай Расіі адбываецца за панаваньне над Беларусьсю. Хоць клічы імпэрыалістычных імкненьнеў гэтых дзержаў і перамяніліся, але істота асталася тая самая.
Усе-ж, у цяперашні час адносіны крыху зьмяніліся, дзякуючы двом прычынам:
а) Беларусь у працэссе Рэвалюцыі абусьвядоміла сябе нацыанальна незалежнай адзінкай і ўступіла ў змаганьне як трэйцяя старана за права свайго дзержаўнага самаазначаньня;
б) абедзьве стараны, ні Расія, ні Польшча на гэты раз не аказаліся стасункова на гэтулькі сільнымі, каб захапіць ўсуцэль ўсю тэрыторыю Беларусі.
Адпаведна гэтым двом абасновам, у выніку польска-расійскай вайны вынырнуў абапольны кампраміс: па першае, будучы прымушанымі лічыцца з фактам беларускага нацыанальна-дзержаўнага адраджэньня Расія і Польшча прызналі незалежнасьць Беларусі і, па другоя, памяненыя варагуючыя староны падзялілі паміж сабой тэрыторыю Беларусі.
He гледзючы на ачавістую супярэчнасць падобнага рашэньня, азначаны кампраміс замацаваны у адным тым самым Рыжскім трактаце.
Дзякуючы Рыжскай угодзе на Беларусі стварылося гэткае палажэньня:
а) Пад націскам беларускага нацыанальна вызвольчага руху Савецкая ўлада у цэнтральнай часьці тэрыторыі Беларусі абвесьціла Беларускую Савецкую Рэспубліку са сталіцай Менскам. Гэтая Савецкая Рэспубліка, абыймаючая пяць паветаў быўшай Менскай губэрні, роўных прыблізна абшару Латвіі, уходзіць у склад Расійскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі і мае толькі тры самаістых міністэрствы (камісарыяты). 3 прычыны вельмі вялікіх асобнасцяў народнай гаспадаркі Беларусі, Савецкая ўлада не праводзіць у Савецкай Беларусі поўнасьцю сваей камуністычнай праграмы.
б) Усходняя часьць Беларусі — быўшыя губэрні Магілеўская і Вітэбская, а такжа часць Смаленскай, — далучана да Савецкай Расіі.
в) Заходняя Беларусь, лежачая з гэтага боку Рыжскай лініі, да рэк — Прыпяці, Заходняга Бугу і Нарава, акупаваны палякамі.
г) Урэшце часьць тэрыторыі акупавана войскамі генерала Жэлігоўскага.
Само сабой ясна, што тоўпячый ў сабе непрымірымыя супярэчнасьці — Рыжскі трактат, ня можа лічыцца актам, закладаючым асновы міра на ўсходзе Эўропы.
Рыжскі мір падзяліў старонку суцэльную у нацыанальным і эконамічным адношэньнях. Высокачэсныя імкненьня беларускага народу да свайго нацыанальнага адраджэньня прыдушаны воражай вайсковай акупацыяй. Уся Беларусь пастаўлена перад неунікнёнасьцю эконамічнага занепаду і абядненьня, бо збурана натуральная гаспадарчая сувязь яе часьцей. Збурана натуральная, векамі злажыўшаяся сувязь Беларусі з Прыбалтыкай, да якой цяжэе і усходная Беларусь.