• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    У Бэрліне наша справа зусім заглохла. Трэба вызнаць, што А<ндрэй> А<ляксандравіч>' чалавек хоць добры, але як палітычны працаўнік — слабават. He дурак выпіць і пагутарыць, але далей гэтага звычайна ня йдзе. Яго трэба папіхаць, яму трэба даваць працу, — бо сам ён мала мае ініцыатывы. Мала рабіў і Ж<ытлоўск>ій і Бр<уна> К<арлавіч>2. Да ўсяго — яны паміж сабой не жылі у ладу, не працавалі разам і наагул стварылі невыразны стан рэчы. Адзін аднаго ня любіць і бэсьціць, а хто з іх лепшый — німа ведама. Вядома толькі тое, што усе глядзелі у рожныя бакі і клапаціліся аб грашах. Як далекі яны ад нашага паважанага П<ятра> А<нтонавіча>3. Калі-б былі патрэбныя грошы — ладу і дыстыпліны было-бы больш.
    Усе-ж Ж-ій нешта рабіў. Што рабіў A. А. ня ведаю, за той кароткі час, што ён быў у Коўне — я не здолеў атрымаць ад яго дакладу. 3 таго, што застаў тут відаць, што нічога не рабілася. За апошнія два месяцы не выпушчана ніводнага ліста прэс-бюро. Анэкшт<эйн> так сама абсалютна нічога не зрабіў. Адным словам — зьявішча сумнае. Канешне, трудна вымагаць ад людзей працы, калі ім абвешчана, што яны не атрымоуваюць пэнсыі, але... хацелася-б бачыць хоць што-небудзь. У кожным разе яны усе на грошы яшчэ разлічаюць!..
    Паведамляю, што Ж<ытлоў>скі атрымаў візу у Лёндан і зьбіраецца ехаць разам з Анэкшт<эйнам> як найхутчэй. На падарож па яго разрахунку трэба 70 тыс. мар. (70 фунтаў). Дзьве візы адна каштуець 2 фунта. Сорак тысяч ён, па яго слову, дастае тут, а тысяч трыццаць яму не хапае. Ен просіць гэтыя грошы яму надаслаць. Як вы там вырашэце гэтае пытанне — ня ведаю, але думаю, што хоць маленькую сумму — але прыдзецца выслаць. Калі не 20, то хоць 15 тысяч, перэпрасіўшы, што больш ня можам. Ці дастане ён там нешта, ці не — сказаць трудна; ен, як звыкла абецае, што хоць пару тысяч фунтаў, але дастане. Я асабісьце думаю, што гэта не так легка, хоць хацелася-б верыць яму. Ведаю толькі, што добра і тое, што ён пабывае у Лёндане і убачыцца з адпаведнымі людзьмі. I то хлеб, і то добра у параўнанню з нічым. Сення ен атрымаў ліста ад Салав<ейчыка>, — які праездам у Л<ёндан> будзе тут і прапануе Ж<ытлоўскаму> ехаць разам. Трэба будзе добра накруціць яго, каб дапамог нашаму Ж.
    Трэба каб Вы магчыма хутчэй прыслалі некалькі экзэмпляраў нашага мемарандума на англійскай мове а так сама і др. матэр’ялаў (кніжка Дов<нар>-3ап<ольскага>4). Спеціальна карыстаючысь падарожай Жсытлоўскага> я напішу яшчэ асобный мэмарандум для Англ. Ураду.
    Як Вы глядзіцё на выданьне «Бел. Сьцягу»? Ці не было-б добра выдаць хоць пару нумероў? Можна было-б даць хроніку і шэраг стацей па рожным пытаньням, у тым ліку проф. Ляцкага. Разьмер журналу ня больш 16-32 страніц і як мага дзешавей; лік — штук 500. Калі вырашыце актуальна — дык падашліце матэр’ял: апошнюю хроніку, оф. дакумэнты, стацьці Віленцаў (М.Гарэцкага асабліва), па 1 экз. нашага прэсс-бюро за апошні месяц, №№ «Эхо» і іншае. Можна было-б выпусціць 25 сакавіка і прывесьці да Вас. Толькі павядомце хутчэй, не адкладаючы ні воднага дня і вышліце адпаведныя грошы, думаю тысяч дзесяць.
    Каб не забыць: мэмарандум Конфэрэнцыі — не друкуйце назову (каму!) і дату часу. Німа ведама, дзе і калі Конфэрэнцыя адбудзецца! Адпаведныя папраўкі трэба зауважыць і у тэксце (канец).
    Трэба, каб А.А.<Бароўскі> даў патрэбны адчот у працы і у грашах. Трэба, каб ён азнаеміў Вас з тымі паперамі, даручэнямі і інш., якія ён мае для падарожы у Менск. Наагул, трэба вымагаць, каб праца усіх была арганізавана і дыстыпленавана. A то публіка траціць сьвядомасьць адпаведнасці і адказнасьці.
    Справу з кватэрай я амаль што залатвіў. былі значныя выдаткі. апрача таго прыйшлося даць грошы хоць крыху Мнллеру, Дзьмітр<ыеву> і вось цяпер яшчэ жонцы Бароўскага, што разам будзе да Зх тысяч. Будзь яны згарэлі, гэтыя грашовыя справы; сколькі ні латаеш — усе дзіркі! Ці зробім мы сабе новую вопратку, ці не? Даражыня страшная — а бюджэт
    зусім не акрэсьляны! Што будзе з маей пэнсыяй — няўжо-ж будзе увесь час лічыцца тое, што запісана? Разглядзіце урэшці гэтае пытанне!
    Пачаў працу — далей пішу брашуру. Іван скончыў аб Каліноўскім5 — працуе над попул. медзіцынскімі кніжкамі і слоўнікам. Асабліва цікава апошняе — і ён туды-ж!!! Проста дзіва! Друк у Жыл<уновіча> ідзе слаба, здаецца толькі сёньня атрыманы першыя каррэктуры. Госыздат — ліквідуецца, заразам ліквідуецца у будучыне і беларускі аддзел. Жыл<уновіч> думае аб прыватным выдавецтве. Трэба, трэба ставіць справу бел. кнігі на шырокі шлях. Трэба знайсьці час для арганізацыі і узмацненьня «Вызваленьня»!
    Пішыце і бывайце!
    Ваш АлЦвікевіч
    582.1.15:029&г-030&г
    1	Бароўскі. 2 Мюллер. 3 Крэчэўскага. 4 «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі».
    5 Праца надрукаваная ў часапісе «Беларускі Сьцяг» (Трызна Іван. Канстантын Каліноўскі (Гістарычны нарыс) // Беларускі Сьцяг. №4. 1922).
    3141. Чарнавік ліста Юрыя Верашчакі [Вацлава Ластоўскага] (Коўна) Інтэрнацыянальнай Злучцы Маральнага Выхаваньня (Institut J.-J.Rousseau, Taconnerie 5, a Geneve, Suisse) за 4.03.1922
    Даведаўшыся з украінскіх газэт аб істнаваньні інтэрнацыональнай злукі моральнага выхованьня пасьпешаю напісаць пару слоў аб Беларусі. Пры гэтым прашу выбачэньня, што не пішу ў мове для Вас зразумелай, таму што не знаю ніякай чужой мовы, акром сваей і пару суседніх, славянскіх.
    Ніхто хіба не вымагае так Вашага сьветлага ўплыву, паважаныя панове, як наш народ беларускі, каторага у часе гэтай ўсесьветнай вайны дэморалізаваў сямілетні вайсковы фронт. Каторага ужо трэйці год дэморалізуе польская окупацыя, закрываючая беларускіе школы, забіраючая беларускіх дзяцей у польскія інтэрнаты у якіх дзяцей вучаць зневажаць сваю родную мову, свой народ і свае звычаі. Да гэтага народ наш раздзелен рыжскім мірам на дзьве часці: 100.000 кв. кілёмэтраў заграбілі палякі, 180.000 кв. кіл. заграбілі большэвікі. Пад большэвікамі ня менш дэморалізуюць нашых селян і іхніх дзяцей расейскія комуністы.
    Нацыональнай інтэлігенцыі у нас вельмі мала дый тая была заўседы незаможная, а цяпер і саўсім зруйнавана. Народ-жа галадае. У нас німа кніжкі для нашага народу. Калі Вы, панове, задаліся высокай мэтай даць людзкасці шляхі да моральнага выхованьня і то бяз розніцы веры і нацыі, дык ці не маглі-бы Вы хоць неколькі моральных брашурак надрукаваць і ў беларускай мове для нашага народу?
    Зрэшта я буду Вам вельмі ўдзячэн калі мяне паінфармуеце аб Вашых мэтах і заданьнях, бо можэ ўплываньне друковаым словам безпасярэдна на народныя массы ня ўходзіць у Ваша заданьня.
    Юры Верэшчака.
    4.ІІІ.22.
    582.1.15:065 — рк
    3142.	Ліст Генрыха Жылевіча (Фрыбург, Швэйцарыя) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 5.03.1922 з падзякаю за дасланы «Бюллетень Б'Ьлорусскоі о Пресс-Бюро» №15 за 14.02.1922
    582.1.15:048
    3143.	Паштоўка д-ра Кірылы Трылёўскага (Вена) Беларускаму Прэс-Бюро ў Коўне за 6.03.1922 з просьбай даслаць большы артыкул у Віленскім пытаньні для інфармацыі ў мясцовым друку
    582.1.40:097
    3144.	«Внленскнй Вопрос н Польша». Машынапісны артыкул невядомага аўтара
    582.1.40:092-090 — м
    3145.	Пратакол сходу Рады Народных Міністраў БНР пры ўчасьці Прэзыдыюму Рады БНР 8.03.1922 ў Коўне
    Пратакол сходу
    Рады Народных Міністраў пры учасьці Прэзыдыума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 8 сакавіка 1922 года г. Коўна.
    Былі прысутны ад Рады Народных Міністраў В.Ластоўскі, і Л.Заяц; ад Прэзыдыума Рады Рэспублікі — В.Захарко і Я.Мамонько.
    Слухалі:	Пастанавілі:
    Ліст Міністра Нацыянальных менПрынімаючы пад увагу цяжкі стан шасьцяў С.Жытлоўскага аб тым, Дзержаўнай касы прасіць Міністра што ім ужо атрыманы візы на паездЖытлоўскага паклапаціцца дастаць ку у Лёндан аб чым ён паведамляе грошы на старане, якія с падякай моУрад і просіць атпусьціць грошы на гуць быць зьвернуты с тых грошы, падарожжа.	якія ён дастане у Лёндане.
    Просьбу беларускіх студэнтаў гуртВыслаць пяць тысяч марак.
    ка імяні Ф.Скарыны у Празі-Чэс-
    кай ад 12 лютага г.г. за №3 аб выдачы гуртку грашовай дапамогі на пакупку учэбнікаў.
    Старшыня Рады Народных Міністраў.
    3 арыгіналам згодна:
    За Дзержаўнага Сэкрэтара
    Намесьнік Старшыні Рады Рэспублікі В.Захарка.
    582.1.15:063 — мк
    3146.	Мэмарандум беларускага пытаньня
    582.2.52:083&г-094 — мк
    Дата й абставіны невядомыя. Подпісы: NACZELNIK WYDZIALU; REFERENT.
    3 прапановай наданьня тэрытарыяльнай аўтаноміі паветам: Дзісенскаму, Вялейскаму, Наваградзкаму, Баранавіцкаму, Слонімскаму й Пінскаму ды часткова 1294
    Кобрынскаму й Пружанскаму. Характэрны фрагмэнт: «...ogromnym bi^dem dyplomacji polskiej bylo oddanie Miriska. Przez oddanie Minska Rosji przenieslismy cen­trum ruchu narodowego w tak zwanej Zachodniej Biaiorusi do Wilna, zupeinie niepotrzebnie podnoszqc w ten sposob znaczenie kwestji biatoruskiej w Wileriszczyznie. Bolszewikom zas dalismy moznosc utworzenia w Minsku ogniska caiego biaioruskiego ru­chu narodowego, ogniska, do ktorego w przysziosci b^dq prawdopodobnie ciyzyc wszystkie ziemie biaioruskie...»
    3147. «Польскія мары». Агляд друку. Прага, 9.03.1922
    582.1.40:087-086 — р
    Агляд падпісаны псэўданімам «Папріка». Почырк П.Крэчэўскага.
    3148. Пратакол сходу Рады Народных Міністраў БНР пры ўчасьці Прэзыдыюму Рады БНР 10.03.1922 ў Коўне
    Пратакол сходу
    Рады Народных Міністрау пры учасьці Прэзыдыума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 10 сакавіка 1922 года. г. Коуна.
    Былі прысутны ад Рады Народных Міністраў В.Ластоускі, А.Вальковіч, Л.Заяц; ад Прэзыдыума Рады Рэспублікі В.Захарко і Я.Мамонько.
    Слухалі:
    Пастанавілі:
    Даклад гр. Ластоускага аб зацьверДалучаемую да гэтага інструкцыю джаньні інструкцыі аб парадку прызацьвердзіць.
    ёма і выдачы грошай і запісі іх па
    кнігам.
    Даклад гр. Ластоускага аб устанаўленьню парадка сьвяткаваньня 25 сакавіка 1922 г. чацьвёртай гадаўшчыны абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і аб асыгнаваньні на гэта грошай.
    Пажадана зрабіць 25 сакавіка вечар (файфа-клёк) у клюбі «Метраполь» на які запрасіць прэдстаўнікоў дыплематычных, прэдстаўнікоў Літоўскага Ураду і іншых атказных асоб, на другі-ж дзень, 26 сакавіка, даць абед, на які запрасіць прэдстаўнікоў нашага Ураду, урадоўцаў і служачых. Асыгнаваць на гэта пятнадцаць тысяч марак.
    Старшыня Рады Народных Міністраў.