Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Польшча імкнулася апраўдаць Рыжскі трактат патрэбай злучыць пад сваім дзержаўным кіраўніцтвам каталіцкі элемэнт Усходнай Эўропы. Ды толькі гэткае сярэднявечная імкненьня пярэчыць праўдзе: калі праўда, што болыпасьць Віленшчыны каталіцкая, то гэтак сама праўда, немаль ўся ўсцяж Горадзеншчына, больш блізкая да Польшчы — праваслаўная.
Фактычна, статус, устаноўленый Рыжскай угодай, замацаваў сабой лінію, на якой здарэньнем спынілося зьвяканьне польска-расійскага аружжа. Рыжскі мір абярнуў гэту лінію у дзержаўную мяжу, даўшы магчымасьць абедзьвем старанам перадыхнуць да таго моманту, калі Рыжская «дзержаўная граніца» ізноў абернецца у тоя, чым яна ёсьць — у лінію польска-расійскага фронту.
Угода, вытвараючая падобнае палажэньне падлягае перагляду і адмене. Будаваць на ей якія колечы пляны будучага было-бы палітычнай неагляднасьцю.
Прызнаньне за Рыжскім трактатам моцы міжнароднага акту было-бы разам з тым аграмаднейшым гвалтам над Беларускім Народам, гвалтам роўным падзелу Польшчы у 1772 гаду.
3 падобным гвалтам нацыанальна адраджаючаяся Беларусь ніколі не пагодзіцца. Замест міру — край будзе засуджан на безперапынную глухую барадзьбу з акупацыяй. Народ не спыніць змаганьня датуль, пакуль не даб’ецца свайго вызваленьня і аб’еднаньня.
Імкненьне да міру ня можэ быць рэалізавана шляхам падзелу Беларусі.
II.
У момант упадку расійскага самадзержаўнага ладу і ў той час, калі Польшча ня выступіла ешчэ на політычную арэну, Беларусь арганізавала на сваей зямлі нацыанальную ўладу. Дзержава была утворана у форме Беларускай Дэмакратычнай (Народнай) Рэспублікі з дзержаўным цэнтрам у Менску. На чале кіраўніцтва краем стануў выбарны прадстаўнічы орган — Рада Рэспублікі, пакліканый уцелаісціць Беларускі Устаноўчы Збор. Беларуская Дэмакратычная Рэспубліка атрымала прызнаньне сваіх суседзяў, у тым ліку Рады Рэгенцыйнай Польшчы, і, пазьней, заключыла дзержаўную сувязь з Літоўскай Рэспублікай.
На жаль, незалежнасьці Беларусі ня суджана было праістнаваць больш доўгі час. Няўдоўзе узнавілася гістарычнае змаганьня Масквы і Варшавы. Беларусь распаложаная паміж дзьвема гэтымі краінамі, апынулася спертай з двох бакоў. Змагацца на два фронты было ей ня ўзмогу і яна, пасьля чатырох гадоў эўрапэйскай вайны, паноўна абярнулася ў арэну панаваньня акупацыйных войскаў.
Гэткім чынам вайна лютуе на Беларусі ужо семы год. Гэта звыш сілаў Беларускага Народу. Але калі культурныя дзержавы сьвету не ўмешаюцца у справы Устока Эўропы і ня прыміруць ў істоце расійска-польскія адносіны — наша бацькаўшчына доўга не збавіцца ад страхоцьцяў разбураньня, голаду і пошасцяў.
Істнаваньню адвечнага змаганьня паміж Расіяй і Польшчай павінен быць учынен канец, прычым Беларусь з аб’екта спрэчак павінна абярнуцца у элемэнт міра паміж імі. Апошняе магчыма толькі апасьля таго, як Высокая Конфэрэнцыя Дзержаў у Генуі прызнае, што прэтэнсыі Сав. Расіі і Польшчы на тэрыторыю сувэрэннага Беларускага Народу не маюць пад сабой ніякіх асноў.
Замірэньне польска-расійскіх адносін магчыма толькі шляхам прызнаньня незал ежнасьці Беларусі.
Падобнае прызнаньня апіраецца на сьледуючых асновах:
I. Беларусь выяўляе сабой край з самаістым па сваей нацыанальнасьці жыхарствам, са сваім асобным укладам жыцьця, гісторыі, культуры. Народ беларускі у працэссе змаганьня даказаў сваю здольнасьць да дзержаўнай арганізацыі. Свае змаганьня за вызваленьне Беларусі вядзе і ў цяперашнім часе, аб чым Урад Беларускай Народнай Рэспублікі не раз даводзіў да ведама Эўропы. Той варунак, што беларуская дзержаўнасьць аказалася раздушанай часова пераважаючымі сіламі суседзяў, ня можэ служыць аргумэнтам супроць прызнаньня незалежнасьці Беларусі. Падобнага націску з двох старон ня мог-бы вытрымаць ніводзін народ, пачаўшый дзержаўна арганізавацца на тэрыторыі быўшай расійскай імпэрыі.
II. Беларусь у мінуўшчыне, пачынаючы ад X і да XVII ст., мела ўласную дзержаўнасьць, будучы пад канец ў лучнасьці з Літвой. У той час Беларусь выявіла выключныя творчыя сілы, як у палітычнай, так асабліва у культурнай дзедзіне. Аб гэтым сьведчаць памятнікі яе гісторыі. У тэй або іншай форме Беларусь гатова і цяпер узнавіць быўшую блізасьць да Літвы і Прыбалтыкі.
III. Беларусь, будучы натуральным гінтэрляндам Прыбалтыкі, абладае зусім выстарчаючымі эканамічнымі магчымасьцямі дзеля незалежнага істнаваньня.
Лесавыя багацьця Беларусі (8,9 мільенаў гэктараў, што становіць 71 акр. на душу) змогуць даць беларускаму скарбу зваротныя суммы дзеля адбудоўкі краю. Рэкі Беларусі, маючыя аграмаднае таргова-прамысловая значэньне для ўсей Усходнай Эўропы чакаюць дастасаваньня саліднага капіталу, дзеля выкарыстаньня іх. Торфяныя багацьця Беларусі, маючыя даць краю да 500 мільёнаў пудоў сухога торфу штогодна, паслужаць
разам з белым вугалем крыніцай энэргіі дзеля патрэб транспарта і краёвай прамысловасьці.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі думае, што ні Сав. Расія, ні Польшча ня будуць пратэставаць супроць прызнаньня незалежнасьці Беларусі. Тым больш, што стоючы на прынцыпе прызнаньня права народаў на самаазначаньне, абедзьве памянёныя дзержавы, як сказана вышэй, урачыста дэкляравалі прызнаньне незалежнасьці Беларусі ў Рыжскім трактаце.
Безстаронна абмярковываючы пытаньне, трэба думаць, што як Сав. Расія, гэтак сама і Польшча зацікаўлены у прызнаньні незалежнасьці Беларусі. Бо дзякуючы прызнаньню незалежнасьці Беларусі, адпадае крыніца несканечных закалотаў паміж імі.
Ведама, што Расія, які ня быу-бы ў ей лад, ніколі не пагодзіцца з тым, каб на Беларусі, ў пераважаючай болыпасьці праваслаўнай, панавала польская ўлада. У свой чарод Польшча ніколі ня можа згодзіцца, каб коштам Беларусі узмацовывалася і сумежыла з ей расійская улада. У той-жа час, як ведама, абедзьзве стараны годзяцца з думкай аб устанаўленьні на Беларусі нэўтральнай для іх, беларускай ўлады.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае грунт думаць, што інтэрасы як Польшчы так і Савецкай Расіі дыктуюць ім, каб Беларусь з арэны цяжкой, і, як паказывае гісторыя, бязплоднага для іх змаганьня, абярнулася у край спакойнай і творчай працы. Дзякуючы прызнаньню Беларусі, устанаўленьня на ей дэмократычнага ладу і зацікаўленьня ею капітала, разбураны вайной край гаспадарча аздаровіцца, што спрыяйна адабьецца на эканамічным палажэньні яе суседзяў.
У прыпадку прызнаньня незалежнасьці Беларусі можна думаць, што Сав. Расія і Польшча здолеюць аблегчыць свой абцяжаны вайсковымі выдаткамі бюджэт, бо разам з прызнаньнем незалежнасьці Беларусі адпадае для іх патрэба акупацыі захопленых цяпер часьцей Беларусі. Частковае разброеньне абедзьвех дзержаў выяўляецца пры гэтым зусім магчымым.
На аснове вылажанага, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае гонар прасіць Высокую Конфэрэнцыю Дзержаў у Генуі паставіць у праграму Конфэрэнцыі пытаньня аб пераглядзе Рыжскага міра і як вынік адмены яго прызнаць незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае глыбокае пераконаньне, што прынцыпы міра і справядлівасьці запануюць у пастановах Высокай Конфэрэнцыі і наша Бацькаўшчына ўздыхне супакойна і свабодна пасьля цярпеньняў цяжкой сямілетняй вайны.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі.
582.1.15: 001&г-003&г — д фра
582.1.15: 118-126 — мкфра
582.1.15: 049-057 — мк фра
582.1.15: 247-256 — мкрас — праект2
582.1.15: 260-268 — мкрас — праекті
582.1.40: 049-042 — мк бел
582.1.41: 008&г-010&г — д фра
582.1.41: 01 J&r-013&r — д фра
582.1.41: 014&r-015&r — д фра
582.1.41. 016&Г-018&Г — д фра
582.1.41: 019&г-021&г — д фра
582.2.11: 002&г-004&г — д фра
582.2.11: 005&г-007&г — д фра
582.2.12: 078&г-080&г — 0 фра
582.2.12: 081 &г-083&г — д фра
Дата напісаньня невядомая.
3133. Выцінка зь невядомай украінскай газэты з артыкулам «Населене Полыці» (паводле перапісу 30.09.1921)
582.1.15:037
Дата невядомая.
3134. Візытоўка Баліса Сліжыса
Balys Slizys
Ministre de la Defence Nationale 582.1.15:036
3135. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) прафэсару В.Шэбедзеву (Генуя) за ??.03.1922
Яго Дастойнасьці Пану Прафэсару Шэбедзеву.
Высокапаважаны Пане Прафэсару.
На аснове ліста ад грам. П.А.Крэчэўскага, які паведамляе мяне, што Вы, Пане Прафэсару, далі сваю прынцыповую згоду на супрацоўніцтва з беларускім дзержаўна-адраджэнчым рухам і на выступаньне у абарону яго інтэрасоў, звертаюся да Вас з гэтым лістом.
Лічу сваім абавязкам выказаць Вам шчырую падзяку затое, што Вы ахвяровываецеся лажыць свае сілы на карысць нашай справы. Мы упалнамачываем і просім Вас выступаць ад імені Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Маючы у сваіх радах такога дасьведчанага і практычнага работніка мы пэўны, што здолеем болей ярка маніфіставаць нашы крыўды і дамаганьня перад Заходна-Эўропэйскім грамадзянствам і хутчэй давядзем справу да пажаданай завані.
Аб палажэньні нашай справы і заданьнях яе на бліжэйшы час, паінформуе Вас наш Міністр Закардонных Спраў грам. А.І.Цвікевіч, катораму я аб гэтым пішу у асобным лісце.
Прыміце, Пане Прафэсару, запэўненьне праўдзівай пашаны да Вас.
582.1.15: 031 — мк
582.1.15: 032 — мк
582.1.15: 033 — мк
582.1.15: 034 — мк
582.1.15: 035 — мк
582.1.15: 066 — мк
Дакладная дата невядомая.
3136. рв'Ь .воуяЬвю "іуввпр. Літэ (Літва). Першы сшытак. Коўна, 1922
582.1.15:317-344
На слупкох 67-76 Артыкул В.Ластоўскага
("УВ'Ь" ЧКЗ Р'ТІУРД
«Беларусь» (Напісана спэцыяльна для «Літэ»)
3137. Фотаздымак Івана Краскоўскага
582.1.15:005
Дата невядомая.
3138. Аўтограф верша Власта «Наперад, змагарна наперад...»
582.1.40:085 — ра
Дата невядомая.
3139. Ліст міністра замежных справаў БНР Аляксандра Цьвікевіча (Коўна) міністру-прэзыдэнту й міністру замежных справаў Латвійскай Рэспублікі Зігфрыду Мэеровіцу (Рыга) за 7.03.1922 у справе пераезду ў Латвію былога старшыні Віленскага Нацыянальнага Камітэту Івана Краскоўскаг а, з падзякаю за падтрымку беларускай нацыянальнай меншасьці ў Латвіі
582.1.40:181&г — мк
Дакладная дата невядомая,
3140. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.03.1922
2.III.1922.
Паважаны Вацлаў Юстынавіч! Berlin.
Дзеля таго, што ад Вас німа паведамлення, я відаць затрымаюся тут больш доўгі час. Будзе вельмі смутна, калі мы ня здоляем дабіцца гутаркі... Гутаркі, зразумела, сурьезнай і па адпаведнай программе. Усё-ж надзею на гэта я не трачу і пакуль што раблю у адпаведным напрамку сярод мясцовых літвіноў і немцаў, каб падперці справу і з гэтага боку. Толькі ўсё-ж — увесь цэнтр вагі не тут, не за кардонам. I не сюды трэба зьвертаць увагу.