• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    3 арыгіналам згодна:
    За Дзержаўнага Сэкрэтара
    Намесьнік Старшыні Рады Рэспублікі В.Захарка.
    582.1.15:064
    3149. Пратакол сходу Рады Народных Міністраў БНР пры ўчасьці прадстаўнікоў Прэзыдыюму Рады БНР 10.03.1922 ў Коўне
    Пратакол сходу
    Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі пры учасьці прэдстаўнікоў Прэзыдыума Рады Рэспублікі 10 сакавіка 1922 году у м. Коўне .
    Былі прысутнымі ад Рады Народных Міністраў: Старшыня В.Ластоўскі, Міністр загранічных спраў А.Цвікевіч, кіраўнік міністэрства фінансаў А.Вальковіч і Дзержаўны Кантралёр Л.Заяц; ад Прэзыдыума Рады Рэспублікі: Намесьнік Старшыні Рады Рэспублікі В.Захарко.
    Слухалі:
    1.	Даклад Старшыні Рады Народных Міністраў В.Ластоўскага аб тым, што не гледзячы на вельмі карысную працу у Празе Старшыні Рады Рэспублікі П.Крэчэўскага, яго ўсё-ж такі трэба зтуль атазваць па прычыне вельмі нізкага курса нямецкай маркі і высокага курса чэшскай кароны. Дзержаўнай касе, маючай, у вельмі агранічаным ліку нямецкія маркі, не пад сілу утрымліваць пана Крэчэўскага у Празе, дзе ўсе пражыцьцё разлічаецца на высокай вартасьці чэшскую крону.
    Пастанавілі:
    1. Даклад прызнаць слушным і прасіць Старшыню Рады Рэспублікі выбраць дзеля свайго пабыту старану дзе пражыцьцё каштуе не болып чым у Нямеччыне ці у Літве.
    2.	Даклад Старшыні Рады Народных Міністраў В.Ластоўскага аб назначэньні асобы дзеля выпаўненьня яго абавязкаў на час яго адсутнасьці у зьвязку з паездкай на Генуэзкую конфэрэнцыю у складзе дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
    3.	Далучаемую даТэтага заяву члена Рады Рэспублікі Я.Чарапука аб выдачы яму пазычкі у ліку 20.000 марак на нацыанальна-грамадзкую працу у Амэрыканскіх Злучаных • Штатах.
    2.	Прасіць Намесьніка Старшыні Рады Рэспублікі В.Захарко узяць на сябе часовае выпаўненьне абавязкаў Старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, згода якога Старшынёй Рады Народных Міністраў ужо атрымана.
    3.	Цяжкі стан Дзержаўнай касы к жалю не дае магчымасьці пайсьці на спатканьне просьбе грам. Чарапука, дзеля гэтага у здавольненьні памяненай просьбы адмовіць.
    4.	Ліст грам. Будзько ад 5 красавіка1 1922 г. на імя Старшыні Рады Народных Міністраў аб як найхутчэйшым звароце яму грошай разначасова пазычаных у яго Кіраўніком Міністэрства фінансаў А.Вальковічам.
    4.	Прасіць Дзержаўнага Кантралёра тэрмінова устанавіць фактычную лічбу дзержаўнага доўга, які, пасьля гэтага, разрэшыць заплаціць з атрымліваемых за тавары сум Гандлёвай Камісыяй.
    Старшыня Рады Народных Міністраў Ластоўскі 582.1.41:051&г — мк
    1 Памылкова замест сакавіка (?).
    3150. Ліст Антона Луцкевіча (Вільня) Прэзыдэнту Рады Міністраў Латвіі Мэеровіцу za 12.03.1922
    Son Excellence
    Monsieur le President du Conceil des Ministres de Latvia
    M-r Meierovitc Monsieur le President!
    J'ai 1'honneur de Vous adresser mes salutations sinceres et de Vous prier de preter Votre aimable attention aux questions, qui Vous seront expliquees par la Delegation des organisations nationales blancrutheniennes, composee de Mes­sieurs: le Colonel Eugene Ladnoff et M-r Doubieykovsky, President du Comite Blancruthenien a Varsovie.
    Je compte mon devoir de Vous communiquer, que la probleme en question est egalement importante pour la Republique Latvia, que pour la population blancruthenienne en Pologne.
    Veuillez agreer, Monsieur le President, mes compliments les plus distingues.
    Antoine de Loutckevitch
    le President du Comite National Blancruthenien a Vilna.
    Vilna, le 12.III. 1922
    582.1.14:056-057 — рк
    3151.	Ліст Віталя Бендэроўскага (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 12.03.1922
    582.1.43:095&г
    Віншаваньне зь Вялікаднем. Пра вяртаньне з Коўна ў Рэвэль і спробы прадаць партыю тавару.
    3152.	Ліст Адварда Будзькі (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.03.1922
    582.1.15:038&г-039&г
    Пра культурна-асьветную дзейнасьць у Латгаліі, настаўніцкія курсы ў Дзьвінску, пра актыўнасьць Езавітава й неабходнасьць разьлічыцца зь ім.
    «[...] Я нескулькі разоў выручаў урадавую казну пазыкай грошы. Цяпер лічыцца 54 тысячы мне доўгу. Абіцаў мне іх выплаціць тут Вальковіч. Аліж я яго тут злавіў ды грошы ні атрымаў. Цяпер мне яны на гвалт патрэбны, я іх мушу вярнуць каму належыцца [...] Для працы тут прастор, бо народу беларускага многа кругом. Толькі бяда з цэнтрам: мала дзеячаў [...]».
    3153.	Паштоўка Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.03.1922
    14/Ш Паважаны Вацлаў Юстын.!
    Пісьмы Вашы атрымаў. Выехаць магу кожнага дня, але 1) чэкаю сюды Петра1 і Ляцкага, якія меліся прыехаць сення і прыедуць на гэтых днях; і 2) не маю грошы. Выдаткі мае становяць у месяц да 8 тыс., а за тры месяцы я атрымаў толькі 15 т. за якія сам так сама жыў у Коўне.
    Становішчэ безвыхаднае. Я павінен забаспечыць сямью прынайм-сь на 1 месяц — знача магу выехаць калі будзе выслана мне 10 тыс. Чакаю Вашага адказу.
    Бывайце АЦ
    582.1.15:043
    На паштоўцы карыкатура: «Далоў ганебны рыжскі падзел! Ніхай жыве Вольная Непадзельн^я Селянская Беларусь!». 1 Крэчэўскага.
    3154.	Ліст Кастуся Езавітава (Рыга-Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.03.1922
    Konstantin Jezovitov
    Riga, Nikolaja iela, 20, dz.l. Tel. 10-87
    DaugavpilT, Vitebskas iel„ 16.
    14 марца 1922
    Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
    шмат цікавага ёсьць ў мяне напісаць Вам, але пэўне-ж Гр. Краскоўскі ўжо тое-сее пераказаў Вам
    Езджу бяз конца.
    Устаю
    Гуляюць нэрвы, як ў летку 1920 году.
    Але праца ідзе
    Нема толькі памошнікаў.
    Прыходзіцца раздзірацца на пятнаццаць кавалкаў і адзін дзень быць ў некалькіх мейсцах.
    Як манны нябеснай чакаю прыезду яшчэ і яшчэ людзей, каб запраўды умацаваць становішча нашай тутака нацыянальнай меншасьці.
    Маленечкі тутака маштаб працы, але зацягнуў ён мяне ўжо з галавой.
    Будзьце ж здаровы!
    К.Езавітаў
    P.S. Чаму не адказалі Вы мне на мае нэрвовыя лісты? чаму маўчыце?
    582.1.40:001
    3155.	Ліст Максіма Гарэцкага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 15.03.1922
    15/ІП 1922г. Глыбокапаважаны Пане!
    Пры гэтым дзеля фармальнасьці пасылаю Вам копію з доктарскага пасьведчаньня аб стане майго здароўя.
    Важуся яшчэ прасіць Вас, калі грошы мне на падарожу дагэтуль ня высланы, выслаць іх па майму даручэньню ці перавесьці на маё імя (тут ёсьць філія Рыскага Камэрцыйнага Банку). Прашу гэтак дзеля таго, што цяпер ня маю грошы навет выехаць, каб залатвіць замежную падарожу, а другое — хачу, каб усе грошы, якія мне дасьцё, атрымаць адразу, бо надта баюся непрадбачаных акалічнасьцей, асабліва ў зьвязку з магчымымі пераменамі ў палітычнай абстаноўцы Усходняе Эўропы. Калі мяне адрэжуць ад грошы ці зробіцца штось падобнае — будзе не лячэньне, a яшчэ горшая хвароба.
    Чытаньне лекцыяў скончу к 25/ІП.
    Надта а надта прашу выбачыць мне за гэтае пісьмо, наагул за дакуку.
    3 паважаньнем
    МГ арэцкі
    Адрас: Latwija, Daugawpils, Бульварная, 30
    582.1.15:058
    3156. Мэдычная даведка Максіму Гарэцкаму за 7.03.1922
    Копія.
    Удостов'Ьреніе
    Дано сіе Макснму Горецкому вь томь, что онь страдаеть острымь малокровіемь, неврастеніей н хроннческнмь катарральнымь бронхіітомь, вслЗДствіе чего онь безусловно нуждается вь уснленномь пнтанін, продолжнтельномь отдыхі (оть Зхь до З'/г м-ьсяцевь) н вь курортномь леченін до полнаго поправленія своего здоровья.
    Двннскь, 7 марта 1922 г.
    Врачь Б.Камеразь
    3 аўтэнтыкам згодна: 7/III-1922
    Адварды Будзька
    582.1.15:040
    Далучаная да ліста за 15.03.1922.
    3157.	Паштоўка Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 16.03.1922
    16.111.22.
    Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
    Пасьля таго, як паслаў адкрытку, падумаў, што магчыма яна ня дойдзе дзякуючы малюнку. Таму пішу яшчэ раз.
    Чакаю са дня на дзень Петра Ант<онавіча> і Ляцкага. Заўтра 17га яны павінны прыехаць. П.А. думае пераехаць у Бэрлін, бо тут таней. Можа захаплю яго да Коўны на сьвята. Сам я магу выехаць кожнага дня, але німа грошы. 3 10 тыс. што я атрымаў апошні раз — тры прыйшлося заставіць у Коўне, адна на дарогу — рэшта за даўгі тут. Сёньня у дома 1 тысяча не гледзючы на тое, што за апошні месяц прадалі некторыя рэчы. Абрыдла гэта. Выехаць магу толькі пасьля таго, як атрымаю 10 т. — бо на месяц жыцьця трэба да 8 т. Вышліце тэлеграфам праз «Extrans». Паклон усім Ваш АЦ.
    582.1.15:042
    3158.	Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 16.03.1922
    Паважаны п. Вацлаве!
    Дзякую, атрымаў літару Б. Шкада толькі што не прыслалі разам сваю працу, бо нельга зрабіць патрэбныя ўноскі. Слоўнічак Гарэцкіх так сама атрымаў, за што яшчэ больш дзякую, бо як раз патрэбны мне для перакладу працы аб шляхце. На усе вашыя прапазыцыі згодзен, бо навет ня лічу сябе ў сілах брацца за такую працу — як слоўнік. Над моваю я толькі пачынаю працаваць і сьмешна было б каб лічыць, што мне пазво-
    лена узяцца за гэта без вашае помачы і фактычна вашае галоўнае працы. Я толькі стрэлачнік і ні на што не прэтэндую. Я хачу толькі, каб быў добры салідны слоўнік.
    Пасылаю Вам спробу з літар. А. Калі так будзе добра, дык пасылайце вашу літару Б, каб я перапісаў па такому ж пляну. Атрымаўшы ваш адказ, згоду і літару (вашу) Б., я зараз жа высылаю вам літ. В. Яшчэ адно пытаньне. У Гарэцкіх ёсць словы — якія у нас ператлумачаны інакш — напр. алый — (у нас) — пунсбвы
    а у Гар. — румяны
    ахінея — (у нас) ахінэя
    у Гар. — лухта, бязглуздіца.
    багрец — (у нас) — пурпура (пурпурны)
    у Гар. — барвень (барвяны, барвісты)
    і г.д. Як тут быць? Ці ня добра было б — прыпісываць і іхнія тлумачэньня? Каб слоунікі не пярэчылі адзін аднаму, а дапаунялі.
    Напішыце аб гэтым, растлумачце.
    Чакаю.
    Ваш Ів.Цвік.
    Паклон усім.
    16/ІП 21'.
    Бэрлін.
    582.1.40:	015&г
    1	Памылкова замест 22.
    3159.	Запіска Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) (03.1922)
    Калі грошы прыдуць — я выеду ва ўторак1 разам з Дзьм<ітрыевым>. Яму-ж тожа патрэбна на падарож хоць тысяча.
    Калі Генуя не адбудзецца — будзе нашае шчасьце!
    Трэба яшчэ выждаць пару месяцаў і вясна можа прынесьці шмат чаго. АЦ.
    3 размоў Т.Г<рыба> і К<араба>ча пакуль што нічога не выходзіць. Можа нічога і ня выйдзе. Я ўмяшаўся і раю не выязджаць пакуль не будзе выяснена аканчальна — ці «да», ці «не». Наагул — увесь характар размоў маець якій-сь непаважны характар. Зрэшта я раблю так, што гэта іх справа. Таўкачы як адзін, так і другі.