• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Platonas Jankauskas
    Dr. Ing.
    Lietuvos Universiteto professorius
    Kaune Universitete
    582.1.43:198
    3206.	Адрасы падпісчыкаў «Беларускаг а Сьцягу»
    генэрал-маёр Аляксандар Галубінцаў (Сафія)
    Бачынскі (Жэнэва) — Укр.-швэйц. гандл. палата
    Гэнрык Жылевіч (Фрыбург) — Рыма-катал. акадэмія
    Henri Simson (Riga)
    Dr. Wetwitsky Mission Ukr. Paris
    «Голос Россін» (Берлін)
    Кандратовіч у Францыі (Neuilly sur Seine)
    A.Kozak, 543 East. 11 st. NEW YORK N.A. America
    582.1.47:096-101
    Дата невядомая. Першы нумар «Беларускага Сьцягу» датаваны красавікомтраўнем 1922 году.
    3207.	Чорть за работой П Эхо (Коўна). №125. ??.05.1922
    582.2.59:022-023 — д
    Дакладная дата невядомая. «Чорт» — псэўданім Яна Грыцука, камандзера баявога атраду, які дзеіў на Беласточчыне.
    3208.	Чарнавік ліста Вацлава Ластоўскага (Коўна) невядомаму адрасату (Вільня?) [лета 1922?]
    Высокапаважанае грамадзянства,
    Зацішша патрывае цяпер даўжэйшы час, магчыма да будучай вясны, але яно немінуча закончыцца бурай, ў горне якой мы павінны выкаваць наш ідэал. Маюцца ў маіх рукох некаторыя туга нацягнутыя ніці, якія ўвесь гэты час будуць іграць над Бугам і Немнам прэлюдзіі да будучых песень.
    Што да будучых выбараў, пакуль не замацаваны межы на ўсходзе, наша тут думка — стрымацца, бо гэта было-бы адносным бытцым прызнаньнем прыганятага, якога ешчэ сільныя сьвету дагэтуль не прызналі. Ў кождым разе вельмі было-бы добра каб падзяліліся з намі сваімі аб гэтым думкамі: можна праз жыдоў.
    «Бацькаўшчына» хочэ склікаць на восень у Двінску зьезд «Беларускай культуры і школы». Якія Вашы аб гэтым думкі і які модус прэдстаўніцтва на зьезд вы-бы пропанавалі?
    На восень ладзім дэлегацыю у Амэрыку, ці не далі-бы каго аднаго ад Вас у склад яе?
    У Прагу можна паслаць ешчэ чэлавек 20 студэнтаў у восень. Трэба цяпер зрабіць Вам выбар, каб дабраная атрымаўея кампа па сьвядомнасьці была атрымалася грамада.
    Патрэбен мэморыал од бол духавенетва да Папы. Могуць еомі вы слацв, олс лопей каб праз пас. У мэморыале важны акуратна разпрацаваны матэрьял, магчыма вычэрпываючый справу. Мы пашлем праз нашых прыяцеляў, якія там на мейсцы дапільнуюць адповедзі.
    Ввісокагшпажшіьі,
    Зацішша-, пшіуючао цяпор, эакопчыцца бурай у горпе якой трэба будзе пвікаваць і ўцелаісьціцв паш ідэалт—У руках маіх мшоцца мпогія, туга па цяпіутыя піці, па звопу якіх можпа угадывацьбудучыя песыіі.
    Тоя повядомао мы павніпы суотрэціць одаіііай воляй, одзіпым выеілкам.
    сепь зьезд Белдруекай-школы і кулвууры: з усіх часвцей БеларуеБеабрацв аеоб 30 40.
    582.1.43:029&г
    3209.	Нарада Трох Інтэрнацыяналаў і пазыцыя Беларускай ІІартыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў. Справаздача Тамаша Грыба. 1.05.1922
    582.1.40:134-104—мк
    Пазначана алоўкам рукою В.Ластоўскага: «Прачытаўшы перадай другому!» Справаздача аб Нарадзе выканкамаў Венскага Міжнароднага Сацыялістычнага Аб’еднаньня, II Інтэрнацыяналу й III Інтэрнацыяналу, якая адбылася ў Бэрліне 2.04.1922, дзе Т.Грыб удзельнічаў на правох гасьцей, бо БПС-Р не ўваходзіла ў склад ніводнай з гэтых трох арганізацыяў
    Зьмест:
    Дыскусіі ў справе перагляду мірных дагавораў, надзеі на разгляд пытаньня аб Рыскім міры;
    Аб ходзе Нарады: Рэзолюцыя Нарады Трох Інтэрнацыаналаў. — Заява Венскага Аб’еднаньня. — Заява ІІ-га Інтэрнацыаналу. — Заява ІІІ-га Інтэрнацыаналу. — Заява І.Цэрэтэлі. — Заява Нямецкай С.-Д.ціі;
    Высновы. Аб поглядах бальшавікоў на права нацыяў на самавызначэньне.
    3210.	Суправаджальная запіска Дэлегацыі БНР да Мэмарандуму Ураду БНР, пададзенага старшыні Генуэскай канфэрэнцыі Л.Факта і ўсім дэлегацыям 2.05.1922
    Delegation de la Republique Populaire de la Ruthene Blanche.
    Genes, 2 mai 1922.
    La Delegation du Gouvemement de la Republique Ruthene Blanche a 1'honneur de vous envoyer le memoire exposant un des elements du probleme politico-economique de 1'Europe Orientale. Par suite des evenements actuels le Gouvernement de la Republique des Ruthenes Blancs n'est pas reconnu par les Puis­sances Alliees et n'a pas ete invite a participer a la Conference de Genes. Neanmoins ce fait ne prive pas le dit Gouvemement qui represente une population de douze millions d'habitants d'etre ёсоШё comme son seul representant.
    Le peuple Blanc-Ruthene ne consentira jamais a etre un objet a partager entre la Russie et la Pologne. Si la Haute Confёrence disposait des Blancs-Ruthenes en faveur de Moscou — ВоІсЬёуівІе ou de Varsovie — Agressive le peu­ple continuera a lutter pour son inddpendance. Ce peuple qui a sacrifre tant de victimes et qui attend sa liberty pour son dёveloppement ne se soumettra jamais a 1'esclavage d'un Etat lui ёіат ёtranger et hostile. Au nom du Peuple que nous representons nous osons еврёгег que la Justice due aux Blancs-Ruthenes sera re­connue de Votre Excellence.
    Veuillez agreer, Monsieur	1'expression	de notre haute
    соп8ІбёгаІіоп.
    582.1.40:180
    582.1.40:179
    3211.	Паштоўка Ясафата Жана (Генуя) княгіні Магдалене Радзівіл (Коўна) за 2.05.1922
    Altesse,
    J'ai ete tres heureux d'apprendre par S E le Premier Ministre Lastovski que Vous demeurez a present dans un pays de liberte en atten­dant 1'heureux moment oil Votre Altesse pourra en jouir "at home".
    Depuis mon depart de Varsovie je travaille sans relache pour la Sainte Cause des Opprimes et j'espere que bientot luira le vrai soleil de la Paix et de la Justice.
    In Christo Josaphat Jean O S B M.
    [Ha здымку:]
    Tombeau de saint Josaphat offert par ma famille. Eglise de Sainte Barbe a Vienne ou je demeure habituellement. Franziskanerplatz 4 Wien I.
    582.1.43:044
    3212.	Фатаграфія з надпісам «Тіло сьвятого Йосафата у Відні»
    582.1.43:042
    3213.	Улётка «Свят. Свяіценномученнк Йосафат Кунцевнч»
    582.1.43:051 — д
    Партрэт, на адвароце тэкст у трох мовах.
    3214.	Ліст міравога судзьдзі ІІ-ой Ковенскай акругі Язэпу Варонку за 2.05.1922 з паведамленьнем аб завочнай судовай пастанове: спагнаць на карысьць Я.Варонкі з Юозаса Этынгера 565 аўксінаў.
    582.2.06:030
    3215.	Зварот Дэлегацыі БНР на Генуэскай канфэрэнцыі да мансіньёра Джозуэ Сіньёрі, арцыбіскупа Генуэскага за 2(?).05.1922 (вых. №17) у справе становішча беларусаў-каталікоў пад польскай акупацыяй
    582.1.41:022-023 — мк
    582.1.41:024-025 — мк
    Дакладная дата невядомая.
    3216.	Зварот Дэлегацыі БНР на Генуэскай канфэрэнцыі да старшыні канфэрэнцыі Л.Факта за 3.05.1922 (вых. №18)
    Дэлегацыя
    Беларускай Народнай Рэспублікі №18
    Гэнуя, 3 травеня 1922 г. „ тт	„
    Яго Дастоннасьці п. Факта, Старшыне Канфэрэнцыі дзержаў у Генуе, Старшыне Рады Міністраў Яго Велічэства Караля
    Пане Прэзыдэнт.
    Італіі.
    Прыймаючы пад увагу, што пытаньне дзержаўнай прыналежнасьці Віленскай тэрыторыі мае вялікае значэньне з пункту гледжаньня падтрыманьня міру у Усходняй Эўропе, дэлегацыя Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі мае гонар прэдставіць Вашай Дастойнасьці жаданьня насяленьня
    гэтай тэрыторыі і прасіць рэкамэндаваць іх прыхільнай увазе міжнарадовай Канфэрэнцыі у Гэнуі.
    Дзьве дзержавы прэтэндуюць на Вільню: Літва, якой Вільня усёгды была стольным местам і якая, пазбаўленая гэтага эканамічнага і умысловага цэнтру ня можэ нормальна развівацца; і Польшча, якая апірае свае прэтэнсыі на праве заваеваньня. Але ні факт ваеннай акупацыі Вільні, ні яе гістарычнай прошласьці не складаюць рашучых фактараў канфлікту.
    Дзеля урэгуляваньня гэтага пытаньня трэба асабліва апірацца на сучасныя жыцьцёвыя інтарэсы і на волі насяленьня Віленскай тэрыторыі.
    Беларускі народ пераконан у тым, што:
    1)	прылучэньне Вільні да Польшчы аддзеліць гэтае места ад Балтыцкіх прыморскіх зямель з якімі беларускія землі зьвязаны эканамічна самой прыродай; гэтае прылучэньня засудзіла-бы гаспадарку, гандаль і прамысловасьць Віленшчыны на поўны застой. Да гэтага дадаліся бы другія варункі, выцекаючыя з паняволяньня беларускага насяленьня Польшчай, няздольнай забаспечыць яму яго поўнае палітычнае і эканамічнае разьвіцьцё.
    2)	Прылучэньне Вільні да Польшчы раўнялась бы для беларускага селяніна звароту пад фэадальнае ярмо польскіх паноў. Польскае панаваньня праціўна характару і жаданьням беларускага селяніна. Для яго Польшча зьяўляецца дзяржавай антыдэмакратычнай і варожай яго нацыянальнай, рэлігійнай і соцыяльнай эволюцыі.
    Польскія улады сілкуюцца прыдушыць нацыянальнае беларускае адраджэньня, вярнуць нашых селян у няволю і эксплоатаваць прыродныя дары нашага народу дзеля адзінай выгады польскай культуры.
    Беларуская нацыя ніколі не пагодзіцца з падобным становішчам і будзе працівіцца усімі сваімі сіламі проціў хоць бы часовага прылучэньня якой небудзь са сваіх тэрыторый да Польшчы.
    Беларускае насяленьня Віленскай тэрыторыі поўнай меры сьвядома мэт, інтэрэсуючых Польшчу у яе Віленскай акцыі, і асіміліруе агрэсіўную палітыку Полынчы у гэтым пытаньні з іншымі несправядлівымі вымаганьнямі такога роду, як тыя, якія маюць аб’ектам адбудаваньня польскіх граніц 1772 году, абхопліваючых Беларусь, Усходнюю Галіцыю і Польскія Інфлянты.
    Вымаганьня Польшчы не маюць ніякай моцнай астоі, і дзеля гэтага беларускае насяленьня спадзеваецца, што міжнарадовая Канфэрэнцыя у Гэнуі не падтрымае агрэсыўную палітыку Польшчы.
    Што датычыцца Літвы, то беларускае насяленьня годзіцца з тым, каб Вільня стала тым, чым яна заўсёды была — стольным местам Літоўскай дзержавы. Прызнаньне Вільні за Літвой адпаведала бы эканамічным і нацыянальным інтэрэсам гэтага краю.
    Мы сьведчым перад міжнарадовай Канфэрэнцыяй, што гэта ёсьць погляд беларускага насяленьня Віленскай тэрыторыі і што беларусы і літоўцы ужо сталецьця аб’еднаны супольнасьцю інтэрасаў і шчырай дружбай. Будучыня гэтага краю павінна быць аснована на літоўска-беларускім аб’еднаньні, а не на несталых адносінах з Польшчай, якая жыве імпэрыялістычнымі тэндэнцыямі з ваінственнымі знешнімі праяўленьнямі.
    Вось прычына дзеля якой беларускае насяленьня сьвядомае безадкладнай неабходнасьці прылучэньня Вільні да Літоўскай Рэспублікі 1318
    уважліва просіць Канфэрэнцыю зьвярнуць сваю увагу на карыснасьць двух ніжэйпададзенных мер:
    1)	Віленская тэрыторыя, пасьля далучэньня яе да Літоўскай дзержавы, будзе карыстацца самай шырокай аўтаноміяй і будзе мець уласны Парлямант, які зьявіцца гарантыяй палітычных правоў ня толькі болынасьці насяленьня беларусоў, але і меншасьцяў — жыдоўскай і польскай названай тэрыторыі.