Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
2) Аўтаномная тэрыторыя Вільні ня будзе агранічана межамі даўняй губэрніі таго-ж імяні, але у яе увойдзе уся тэрыторыя эканамічна залежная ад Вільні і знаходзячаяся на захад ад лініі Керзона.
Прыміце, Пане Прэзыдэнт, запэўненьне у нашай глыбокай пашане.
Старшыня Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Міністр Загранічных Спраў.
582.1.41 .-055-057 — мк бел
582.1.41: 027-029 — мк анг
3217. Бюллетень Білорусскаго Прессь-Бюро вт> Ковн+> (Внтовта пр. 30) за 4.05.1922 (№28)
Б’Ьлорусская Делегація вь Гену-Ь. — Релнгіозныя пресл'Ьдованія. — Пожары лсЬсныхь заготовокь. — Смерть Александра Бурбнса.
582.1.40:138
582.1.40:135
3218. Пасьведчаньне, выдадзенае Вацлаву Ластоўскаму як кур’еру Літоўскае дэлегацыі на Генуэскай канфэрэнцыі 4.05.1922
Delegation de Lithuanie
a la Conference de Genes
no31
Genes, le 4 Avril [sic!] 1922
Certificat
Nous, Delegation de Lithuanie a la Conference de Genes, certifions que Monsieur Waclaw LASTOWSKI, porteur du present certificat, est charge par nous de remettre le paquet diplomatique no 32 au MINISTERE DES AFFAIRES ETRANGERES du GOUVERNEMENT LITHUANIEN a KOVNO.
L.Bistras Premier Secretaire de la Delegation
582.1.43:062
3219. Чарнавік тэлеграмы Дэлегацыі БНР на Генуэскай канфэрэнцыі дэпутату Італійскага Парлямэнту ад Сялянскай Партыі Скотті за 4.05.1922 (вых. №19)
582.1.41:050&г — р
Прывітальная тэлеграма была дасланая перад ад’ездам дэлэгацыі з Генуі. Падпісалі Ластоўскі й Цьвікевіч.
3220. Квіток аб уплаце 9 ліраў за тэлеграму з Генуі ў Монтогроссо за 4.05.1922
582.1.43:070
3221. Цэтлік замовы №3099 на тавары ў фірме «Schafer & Clauss» (Бэрлін) за 8.05.1922
582.1.43:066
Замоўнік — Аляксандар Цьвікевіч.
3222. Ліст Пятра Крэчэўскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму й Аляксандру Цьвікевічу (Паланга?) за 9.05.1922 з праектам Грыгорыя Ракоўскага «Краткія, біглыя соображенія по вопросу обь органнзацін Прессь-Бюро прн берлннскомь Білорусскомь представнтельств^»
9.V.22.
Вось праэкт Прэс-бюро накіданы Ракоўскім, разглядзіце яго і разумеецца перш наперш трэба ведаць якімі сродкамі мы можам распалагаць, каб што небудзь запрапанаваць рэальна яму. Калі б удалось гэта зрабіць наша інфармацая сталаб на цьвердые ногі — ен ужо па троху вядзе перэгаворы з газэтамі і журналамі.
Учора паслаў Вам ліст, сягодня пішу другі, але не пэвен у тым, што Вы дома. Трэба Вам усе-ж такі напісаць да якога часу будзеце у Бэрліне, каб добра спісацца аб усіх справах.
Паінфармуйце мяне аб палажэньню у Няметчыне.
Хай яна сгарыць тая Ваша Гэнуэзская Конфэрэнцыя, яна мяне так сама падвела на 200 карон з тэлеграмамі, пры нашай беднасьці, гэта чорт ведае што; бо прышлось паслаць тую тэлеграмму, што я Вам ужо пісаў, усім тром — Факта, Ллойд-Джорджу і Барту.
Усе інфармацыі аб Конфэрэнцыі і нашай дэлегацыі павінны зьявіцца заўтра, чы пасля заўтра, як у чэскай, так і расейскай прэсі.
Пакуль што давайце як мага больш інфармацый і добра гатуйце матэрыял, якім бы можна было проста кідацца у час вырэшэньня Віленскаго пытаньня у Лізе Нацый. Гэта нічога, што як бы цяпер на нас не зварачаюць увагі, але у час вырэшэньня трэба, каб у нашых прыяцелеў, а так само і у змагальнікаў з Францыей і Польшчай было як мага больш матэрыялу, якім бы яны маглі апэраваць у патрэбны час.
Цяпер як ніколі нам трэба быць на чэку, бо можэ гэта апошняя хвіліна, дзе мы адчуем жывем мы, чы не. Момэнт адпаведны і напружэньне павінно быць вялікае. Гэнуя раскрыла усе слабые стороны як Эуропы, так і Масквы — цяпер трэба біць толькі па адпаведнаму мейсцу.
Я яшчэ не ведаю выследаў Вашых размоў у Гэнуі, але пэвен у тым, што для Вас цяпер ясна, што трэба рабіць. — Мажліва што Бэнэш адыйдзе і будзе назначаны у Лендан — трэба падумаць і аб тых гутарках, якіе былі з Ляцкім — калі можна, то трэба было б каб ен праехауся у Парыж і Лендан.
Усе ж такі шкода, што Вы не заехалі у Прагу, усе было б відней, а так зноў прыдзецца чэкаць і думаць, а час не жджэ.
Калі ж Вы усе заберецесь у Палангу, то тады ад Вас не дачакаешся і слова, а чы змагу я што рабіць тут пры безграшовьі — неведама.
Пішыце хучэй, будзьце здаровы —
Прывет усім. Ваш Петра.
582.1.43:011&г-012&г
3223. Бюллетень Білорусскаго Прессь-Бюро вь Ковні (Внтовта пр. 30) за 11.05.1922 (№29)
Делегація правнтельства Б-Ьлорусской Народной Республнкн вь Гену-Ь: — Врученіе меморіала. — У Генуэзскаго Архіепнскопа. — Сов-Ьіцаніе вь Гену-Ь. — Б-Ьлорусская делегація вь Англін1
582.1.40:139
1 «11 мая выьхала вь Лондонь Делегація Б’Ьлорусской Народной Республнкн во главЬ сь Мнннстромь Національныхь Меньшннстві. С.Жытловскнмь».
3224. Расьпіска Бронюса Казіса Балутіса (МЗС Літвы) у атрыманьні пакета №32, дастаўленага Вацлавам Ластоўскім з Генуі за 11.05.1922
582.1.43:197
3225. Бюллетень Б'Ьлорусскаг о Прессь-Бюро вь Ковні (Внтовта пр. 30) за 12.05.1922 (№30)
Делегація ББлорусской Народной Республнкн вь ГенуЬ: — Крестьянскій ннтернаціональ. — Фашнсты о б-Ьлорусскомь вопросБ. — Нейтральный поясь.
582.1.40:137
582.1.40:136
3226. Ліст Міністэрства Замежных Справаў Літоўскай Рэспублікі Беларускай Midi ў Коўне за 13.05.1922 (вых. №12217) зь інфармацыяй аб урачыстасьцях 15.05.1922 у гонар ІІ-й гадавіны скліканьня Устаноўчаі а Сойму
582.1.40:140
3227. Ліст дырэктара Цэнтральнага Дзяржаўнага Архіва Літвы (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 15.05.1922 (вых. №325)
Gudq Ministeriq Tarybos Pirmininkui p. Lastauskiui
Turiu garbes pranesti, kad prie isrinkimo deziq su reevokuotu is Rusijos turtu, vienoje is skryniq, tarp bylq ir knygq jvairiq jstaigq, rasta rysulys su Tamstos dokumentais.
Reikalui esant, kalbamieji dokumentai gali buti isduoti Tamstai sulig sqraso ir po jnesimo nustatytos sumos islaidq uz pervezimq.
E. p. Centralinio Valstybes Archyvo Direktorius Andrej...
582.1.43:050
3228. Ліст Старшыні PHM Вацлава Ластоўскага вык. аб. Міністра Фінансаў Аляксандру Вальковічу за 18.05.1922 (вых. №152)
Пры усіх пастановах Рады Міністраў грам. Вальковіч быў, а будучы пры пастановах і падпісываючы павінен іх ведаць. Акром пастаноў маецца цэлы рад дакумэнтаў гаворачых аб патрэбе звядзеньня рахунковасьці, між іншым даручан грам. Вальковічу пратакол рэвізыйнай Камісыі ад 18.VIII.21 за подпісямі грам. Грыба, Зайца, Мамонькі.
Грам. Вальковіч добра ведае, што ўсе пратаколы Рады Міністраў знаходзяцца у Дзержаўнага Кантралёра і заўсёды адкрыты для ўсякіх справак сябрам Ураду. Сам грам. Вальковіч дагэтуль карыстаўся спраўкамі з пратаколаў у Дзержаўнага Кантралёра. Вымаганьня выпісак я разумею як спробу грам. Вальковіча гэтай дарогай ешчэ адцягнуць і так да бязбожнасьці зацягнутую справаздачу па міністэрству фінансаў.
Дзержаўны Кантроль дакладае мне ад 27.IV за №16, што Вы, грам. Вальковіч, не глядзя на ўсе яго, Кантралёра, стараньня і запатрэбаваньня дагэтуль не далі абаснованага і закончанага адчоту і абецаліся, пад прэтэкстамі жыцьцёвых абставін — прэдставіць у пачатках травеня. Сягоньня другая палавіна травеня.
Дзеля гэтага, калі да 22 травеня ня будзе Вамі дадзен поўны адчот, я буду прымушан назначыць Камісыю дзеля прыему ад Вас рахунковасьці.
582.1.43:228 — мк
3229. Арыгінал артыкулу: Д.Семашко. Лмтовско-біілорусскій вопрось іі вопрось о національныхь меньшйнствахь вь Лнтвіі II Lietuva. №112.19.05.1922
582.1.42: 005&г-006 — мк
582.1.42: 044&г-045 — мк
3230. Lietuva. №112. 19.05.1922
[3 артыкулам:] D.Semasko. Lietuvos gudy ir tautiniy mazumy klausimas Lietuvoje
582.1.42: N паміж 045 i 046
3231. Lietuvos Zinios. №67. 20.05.1922
[3 артыкулам:] Konstitucijos 80 str. ir Baltgudziy Ministerija
582.1.42:047
3232. Пераклад артыкулу: 80 статья Констнтуцім u Мнннстерство Білорусскнхь Д^ль (Рэдакцыйны артыкул) // Lietuvos Zinios. №67. 20.05.1922
582.1.42: 007&r — мк
582.1.42: 043&г — мк
3233. Пераклад артыкулу: 80 статья Констнтуцін u Мнннстерство Білорусскйхь Діль (Рэдакцыйны артыкул) Н Lietuvos Zinios. №67. 20.05.1922
582.1.42:024-026 — мк
582.1.42:027-029 — мк
582.1.42:032-034 — мк
582.1.42:040 — рк
Іншы тэкст перакладу. На блянку Аддзелу Друку Міністэрства Жыдоўскіх Справаў Літвы.
3234. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Паланга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.05.1922
20.V.22.
Palanga. Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
Пасылаю Вам запіску Ракоўскага с пісьмом П:К<рэчэўскага>. flyMaw, што разгледзім пытаньне аб Рак<оўскім>, калі прыеду.
У Бэрліне, па рэкамэндацыі Б.К. Міллера я прызначыў вык. абав. нашага гандлевага агента у Вене нейкага пана Сьпіро. Даручыў яму зьбіраць грошы на наш Чырвоны Крыж і разглядзець справу з банкам і друкам. Можа што і выйдзе. У кожным разе будзе адрэс і асоба для рожных даручэньняў. Між іншым у Вену прызначан Савецкі Пасол Шліхтэр — магчыма, што мой добры знаёмы па Маскве. Тагды можна будзе пачаць нейкую акцыю.
Жытлоўскі ужо выехаў у Лёндан.
Бар<оўскі> выезджае у Маскву каля 10/VI.
Бывайце АлЦвікевіч.
582.1.43:013
3235. Паштоўка Аляксандра Цьвікевіча (Паланга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 24.05.1922
24.V.22.
Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
Прыехаўшы сюды — я апынуўся у глупым становішчу: трэці дзень пазычаем харчы у доўг. Пісаў Вам — каб выслалі мне пэнсыю за красавік і травень (за вычэтам Вашых трох тысяч) але праходзіць тыдзень, і грошы німа. Гаспадару трэба плаціць за дачу. Сей час пасылаю тэлеграму — патурбуйцесь, зрабіце ласку, бо гэткае «дачнае» палажэньне — ніхай яго ліха. Па атрыманьні грошы — выеду. Ваш АлЦвікевіч
582.1.43:028
3236. Паштоўка Івана*Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна, Vytauto, 30) за 30.05.1922
30.V.22. Паважаны п. Ластоўскі!
Як жа будзе з той друкарскаю машынаю? Ужо даўно мяне паведамілі, што машына ў парадку н чакаець нас каб хутчэй купілі яе. Грошы няма ні ў мяне ні ў Бар<оўскага>, каб заплаціць гэткую суму.
Сёньня выяжджае Паулінка ў Коўна1. Застаюся я адзін тут сіратою. Усё ганяюсь па Бэрліну і зарабляю на жыцьцё. Працую нават у вайсковам расейскім журнале — хоць я самы заўзяты ненавісьнік вайны і всяго вайсковага. Т6сьмяеццалёсз мяне!... Сваепрацы усе прыпыніў — нямавольнай гадзіны нават. Жонцэ вашай паклон. Пісьмо яе адправіў у Вільню.
Усяго найлепшага. ВашІ.Цвік...
582.1.14:003
1 Аб працы П.Мядзёлкі ў Бэрліне гл.: П.Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. Менск, 1974. С.206-207.