Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
3237. Пераклад артыкулу: Нз отділа «Обзорь печатн» // Lietuvos Zinios. №74. 30.05.1922
582.1.42:017-018 — мк
582.1.42:030-031 — мк
582.1.42:041-042 — ж
На блянку Аддзелу Друку Міністэрства Жыдоўскіх Справаў Літвы. Пра становішча жыдоў у Літве.
3238. Ліст Старшыні РНМ у Цэнтральную Ўправу Саюзу Літоўскіх Стральцоў
582.1.43: 242 — мк
Дата невядомая. Просьба адказаць на ліст за 8.06.1922 (вых. №154), «з прапазіцыяй аб устаноуленьні пры [СЛС] сваяго прэдстауніцтва у мэтах супольнай брацкай барацьбы з ворагам, акупаваушым літоускія і беларускія землі».
3239. Гектаграфаваны артыкул «Колас і Купала. Штрыхі» (Да 40-годзьдзя Коласа й Купалы)
582.2.06:056-058
3240. Паштоўка Давіда Анэкштэйна (Лёндан) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.06.1922
London, 2nd of June 1922
Вельмі паважаны пане Старшыня! Нам вельмі патребны альбомы з газэтамі Cas, і іншымі з часу Пражскай канфэрэнцыі, гдзе ёсьць проціўпагромныя рэзалюцыі, а таксама і іншыя выразкі з газэт, з якіх відаць, што наш Урад выступіў на абарону жыдоў. Патрэбен толькі такі матэрыял, які быў надрукован ў газэтах, часопісях, або выдан як брашурка. Пісаў на конто гэтаго п. Бароўскаму аліж не зпадзеваюсь, каб ён зараз жэ выслаў. Са шчырай пашанай Д.Анэкштэйн.
582.1.43:040
3241. Lietuva. Nr. 123(945). 2.06.1922
[3 артыкулам:] Gudy reikalai
582.2.06:011
3242. Ліст Віталя Бендэроўскага (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.06.1922
[...] Костюм якій Вн доручнлн продатн — вже продав за дві тнсячі марок більше неяк невдалось взятн бо була дуже кепська ткань. Грошн на днях Вам переснлаю, а также і ті трн тнсячі які Вн булн так ласкові мені пожнчнтн. [...] Для Вас [...] я маю дуже цікаву колекцію марок і грошей [...]
582.1.43.055
3243. Позва Вацлаву Ластоўскаму на пасяджэньне Цэнтральнай Рады Саюзу Сялянаў-Беларусаў у Літве, якое мае адбыцца 9.06.1922
582.1.43:061
Паседжаньне ў справе адчыненьня настаўніцкіх курсаў для беларускіх пачатковых школ.
3244. Пераклад артыкулу: Б'Ьлоруссь. О мпннстерстві білорусскпхь діль П Lietuvos Zinios. №86.14.06.1922
582.1.42:008&r-009 — мк
Рэакцыя на артыкул Д.Сямашкі «Лнтовско-б-Ьлорусскій вопрос...». Псэўданім у літоўскім тэксьце — Gudas.
3245. Паштоўка Янкі Чарапука (Данцыг) Тамашу Грыбу (Коўна, Vytauto рг. №30) за 15.06.1922
Даражэнькі
Шлю мае сардэчнае прывітаньне усім сябрам Грамады. Сеньня моцно помню наш дэвіз
змагаймося — зможам
Цалую ўсіх
Ваш Я.Чарапук
Параход «Латвія» перад ад’ездам у Амерыку.
582.1.14:064
3246. Паштоўка Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Аляксандру Цьвікевічу (Коўна) за 17.06.1922
[... ] Калі прыедзеш? [... ] Бароўскі ўжо зьбіраецца да ад’езду ў Маскву. 582.1.14:004
3247. Паштоўка Станіславы Ластоўскай (Паланга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 22.06.1922
22.VI. 1922. Палонга. Дарагі Ваценька,
Што у Цябе чувадь? Ці прыехала Ганка? Як з кватерай. У нас усе зімна і зімна, а ужо тыдзень прайшоў. Шкада кожнаго прайшоўшаго дня. Настрой добры, толькі думаю як ты там сабе раду даеш. Мо завітаеш да нас?
Цалую крэпка Стаха. Пішы
582.1.14:063
3248. Арыгінал артыкулу: Д.Семашко. Кое-что про білорусскія дЬла. Отвіть на статью днскуссін г. Б-Ьлорусса вь №86 [газ. «Lietuvos Zinios»] оть 14 іюня с.г. «Про Бізлорусское Мнннстерство» П Lietuvos Zinios. №92. 22.06.1922
582.1.42:002-003-N — мк
582.1.42:010-012 — мк(іншы пераклад)
Датавана 16.06.1922.
3249. Ліст прадстаўнікоў Віленскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту Аляксандра Карабача і Ўладзімера Пракулевіча (Коўна) старшыні Ўсходняй Камісіі прафэсару Зігмасу Жэмайцісу (Коўна) за 22.06.1922 з паведамленьнем аб зьняцьці зь сябе прадстаўніцтва ВБНК перад літоўскімі ўстановамі й просьбай вярнуць каштарыс аб дапамозе віленскім беларускім арганізацыям
582.1.43:082 — мк
3250. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 24.06.1922
24.VI.22.
Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч, Рыга.
пасылайце мне срочна з Вальковічам матарьялы для друку:
аб Гэнуэскай Канфэрэнцыі,
" працы ў Вільні,
" бел. нац. меньшасьці ў Літве і
" працы Ураду БНР.
У панядзелак, 26-га, пачынае выхадзіць безпартыйна-дэмакратычнанезалежная газэта. Мова — расейская. Назва — «Маяк». Тыднёвая (на большае не змаглі адшукаць грошы). Бараніць будзе вялікарускія (не расейскія) і беларускія інтэрэсы.
Друкавацца — у Рызе. Рэдактар — Н.Бордонос.
Я не чакаў адказу Вашага, бо лічыў і быў пэўны, што, незалежна навэт ад Конфэрэнцыі, Вы добра разумееце патрэбу незалежнай і вольнай ад Ковенскіх уплываў газэты і падтрымаеце яе.
Буду тутака да аўторка: 27-го выеду ў 1272 часоў ночы да Дзьвінску.
Інструкцыі прышліце з Вальковічам.
Аб яго прыездзе тэлэграфуйце ў Рыгу.
3 пашанай К.Езавітаў
582.1.14:045&г-046
3251. Паштоўка Р.Абрамсона (Коўна, Gardino 51) «копетану Г-ну Карповскому (Kaunas, бывш. Мнхайловскій пр. 30, протнв кладбніца)» за 24.06.1922
582.1.14:002
3252. Lietuvos Zinios. №97. 29.06.1922
[3 артыкулам:] N.N. Gudij bruzdejimai
582.1.42:046
3253. Ліст Дэпартамэнту Працы, Камунікацыяў і Публічных Работаў (Вільня) Віленскай Праваслаўнай Эпархіяльнай Радзе за 30.06.1922 з паведамленьнем аб пастанове Дэпартамэнту Працы, Камунікацыяў і Публічных Работаў за 30.06.1922 (вых. №2758) аб перадачы будынкаў базыльянскага кляштару (Вострабрамская, 9) у Дзяржаўны Скарб
582.2.52:099&r — odpis
3254. Плян Прагі. Orientacni plan side!, hlav. mesta Prahy 582.1.43:260
Дата невядомая.
3255. Паштоўка Станіславы Ластоўскай (Паланга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1.07.1922
У адной з сваіх адкрытак пішеш аб бялізне. Патрэбны посцілкі і ручнікі, але ужо фактычна большую палова вакаціі прайшла, бо ужо трэйці
тыдзень, а як прыедуць усе мужы зразу то жыць не будзе дзе, а каля першаго мае прыехаць і Александр Іванавіч. А як наконто хаты ў Коўне, дзе цяпер жывеш, у якім пакою? Я усе яшчэ мела надзею што прыедзеш у Палангу, як не дык да хуткаго пабачэньня у Коўне.
Цалую крэпка Стася
582.1.14:062— памылковая нумарацыя, мусіла б быць 63
3256. Выпіска з загаду Беларускага Асобнага Батальёну Літоўскага Войска №184 за 1.07.1922
ВЫПІСКА
з прыказа БЕЛАРУСКАГА Асобнага батальену №184
Ліпеня 1 дня 1922 года, м. Вількавішкі ЧАСЬЦЬ ШЫХОВАЯ §1.
Для усіх афіцэрау і вайсковых чыноунікау даручанага мне батальену устанауліваю курсы Беларускае мовы пад кірауніцтвам афіцэра ПЛЕСКАЧЭУСКАГА.
Апошняму патурбавацца, каб у працягу 2-х месяцау ад пачатку заняткау на курсах знаеміць слухачоу з усімі галоунымі асаблівасьцямі мовы, з выдатнейшымі творамі мастацкае Беларускае літэратуры і г. д. Канчаткавая мэта навучэньня — ауладаць вуснаю і пісьмоваю Беларускаю моваю натолькі, каб у часе заняткау з жаунерамі і на огул ува усіх публічных мейсцох ужываць і карыстацца толькі ею.
Па сканчаньні 2-х месячных заняткау будзе учынены экзамен і тыя з п.п. афіцэрау і чыноунікау батальену, якія ня вытрымаюць яго, будуць належаць да адлічэньня у разэрву чыноу згодна прыказу па войску №283 §1 п.2.
Орыгінал падпісаў: Камандзер батальену, МАЕР РОЗМАНАС.
582.1.43:231
3257. Ліст Беларускага Нацыянальнага Камітэту (Вільня) дэлегату Ўраду Рэчыпаспалітай Польшчы ў Вільні за 4.07.1922 у сувязі з пастановай Дэпартамэнту Працы, Камунікацыяў і Публічых Работаў за 30.06.1922 (вых. №2758) аб перадачы будынкаў базыльянскага кляштару (Вострабрамская, 9) у Дзяржаўны Скарб
582.2.52:027&r-028 — odpis
582.2.52:097&r-098&r — мк
582.2.52:103&г-105 — ркфра
582.2.52:112&г-113 — odpis
582.2.52:114&г-115 — odpis
582.2.52:1 Іб&г-117 — odpis
3258. Ліст Антона Луцкевіча (Вільня) прэм’ер-міністру Чэха-Славацкай Рэспублікі Бэнэшу (Прага) за 5.07.1922 з просьбай дадаць да выдзеленых дагэтуль 20-ці яшчэ 50 стыпэндыяў для беларусаў у вышэйшых навучальных установах Чэхаславаччыны
582.2.20:007-007а-ОО7Ь
3259. Ліст Пятра Крэчэўскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму й Аляксандру Цьвікевічу (Коўна) за 7.07.1922
7.VII.22. Прага. Дарагія таварышчы!
Надта прыкро мне было прачытаць у «Украінскам Прапоры» ад 1 ліпеня аб тэй бойцы, якая была у вас1. «Паліцэю по галаві», як піша прапар у вас разрубаны гордзіеу узял, не ведаю толькі, чы прынцыповаго, чы асабістаго характэру. I у адным і у другім выпадку справа ясная, да вырэшэньня суду (будзь то партыйный, чы трэцейскі і найменш Урадовы, бо ен можа быць толькі компромнтаціей, ужо нават бэз права апэляцыі, куды бы то ні было) павінны быць адстранены ад спаўненьня свайго абязку.
Так трэба было зрабіць ужо даўно, бо тут німа ніякого крызысу, a звычайная рэч.
Мне Базыль пішэ, што калі я не прыеду да 15 ліпеня, чаго я і сам надта хачу і можа і здолею, а калі спознюсь, то не надоўга, то ен прымецца за справу сам. Так і трэба было зрабіць адразу.
Но справа не у тым цяпер есьць справы больш паважныя. На 17 ліпеня у Лендане збіраецца Вярхоўная Рада Лігі Нацый на павестку дня пастаўлена пытаньне об меншасьцях у Польшчэ, гэта значыць у адносінах да нас — Гродзеншчыне і Віленшчыне. Аб гэтым я ужо пісаў Вам і раней, flyMaw што адпаведны мемарьял і подпісы хаця бы выгнаннаго з Вільны Нац Камітэту маеце, а калі не, то трэба тэлеграмай даць у Лендан больш менш важные рэчы у гэтай справе і прасіць апроса мейсцовых жыхароў.
Як раз у час заўтра выйдзе Воля Расеі з артыкулам аб уцісках беларусоў, думаю заставіць што небудзь у гэтым сэнсі напісаць і Голас Расеі.
Добра было б каб да зьезду Рады у Лендану выдаць лістоўку на расейскай, ці французскай мове аб усіх здеках у Польшчы і пераслаць у Лендан і Парыж. Думаю, што матэрыялу есьць аж досыць.
У Празе гатуемся да агромнай дэманстрацыі у дзень сканчэньня працэсу с-р. Прыймаюць з чэскага боку усі соцыалістычные партыі і з нашаго боку усе нацыанальнасьці, у якім мае сымболізавацца едыны соцыалістычны фронт проціў камуністаў і правых.
Салідарызацыя сіл поўная.
Вышліце больш «Беларусскаго Сьцягу» няужож Вы прыслалі два нумэры толькі на паказ. Нам трэба не менш як экземпляраў 50-100, бо трэба даць усім. Мы так маем мало друкованых рэчэй, што трэба хоць такім чынам здавальняць публіку, а спрос досыць вялікі. Маем мейсцэ дзе можна былоб выставіць і на продаж.
Бывайце здаровы да хуткаго пабачэньня. Пётра.
P.S. Дзе Жытлоўскі, то усе гэта можна зрабіць праз яго калі ен у Лондане, калі не, то трэба усе рабіць як найхучэй. Бо палякі штось надта спешаюцца з гэтай справай.