• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    суда»? Яж падсудзімы, па Вашай думцы, то ці не павінен быў я ведаць, калі адбудзецца суд нада мной?
    Ітак, яшчэ раз падкрэсьліваю — я ня ведаў хто вядзе перагаворы, (бо і А.Цьвікевіч быў старшынёй схода 30. VIII.22!) «з вызначанымі па абаюднай згодзе персонамі»; ня ведаў калі адбудзецца сход «гоноровага суда» ці «назаўтра» ці мо’ праз тыдзень, праз месяц і г.д. Мне аб гэтым ніхто нічога не казаў. Аб усім гэтым я толькі сёньнека даведаўся з Вашага ліста з гатовай ужо рэзолюцыяй «схода загранічнай групы» аб маей неяўцы на «ганаровы суд». Дзеля гэтага я рашуча заяўляю свой протэст супроці гэткай пастаноўкі справы!
    Вы пішаце аб тое прыкрасьці, якая сталася ў выніку маей адсутнасьці на сходзе «гоноровага суда». Я ня ведаю дасканальна ў якім сьвеце Вы, паважаны грамадзянін Пракулевіч, выявілі прычыну маей адсутнасьці. Вы толькі напісалі у лісьце, што Вы прасілі ў судзьдзяў прабачэньня і тлумачылі, што «зразумела, без пільных патрэб адказны грамадзкі дзеяч і лідэр партыі не пазволіў-бы сабе гэтага»... А хто мяне папярэдзіў хоцяж-бы за тры гадзіны перад тым аб сходзе «гоноровага суда»? — Таму, як гэта ня сумна, але ўся адпаведнасьць за тую прыкрасьць, якая сталася з прычыны маей адсутнасьці, падае на таго, хто ўзяў на сябе абавязак вясьці перагаворы «з вызначанымі па абаюднай згодзе персонамі»!
    Цяпер аб «інцындэнце», пару слоў аб пратаколе за 4.IX.22 і аб «гоноровым судзе».
    Мушу яшчэ раз падкрэсьліць тое, што мной было сказана на сходзе 30.VIII.22. Ласьне: Я грамадз. Карабача ні ў чым не абвінавачаваю. Я толькі па таварышчаску кажу і папераджаю, што ў Бюро Ц.К. партыі ёсьць такія вось і такія весткі, компрометуючыя яго імя. (У гэтым лісьце я ня буду паўтараць гэтых вестак — за надта брудныя!) Гэта самае раней мною было сказана ў прысутнасьці грамадз. Ластоўскага і А.Цьвікевіча, а пасьля, па прозьбе грамадз. Карабача і на сходзе 30.VIII.22. А калі ў мяне грамадз. Карабач спытаўся ці веру я ўсім гэным весткам, — адказ мой быў такі: я ня веру і не ня веру. Я хачу толькі усестароньня высьвятліць гэтую справу і спыніць паганыя компромітуючыя чуткі. Грамадзянін Карабач ды і Вы грамадз. Пракулевіч, пасьля таго, як агалошаны быў мной псэўдонім грамадз. Карабача пад якім ён займае пасаду ў пэўнай установе, аб чым я тут у Дзьвінску яшчэ больш падробныя атрымаў весткі — Вы пачалі вымагаць ад мяне каб я указаў тую асобу, якая перадала мне такія весткі. Я адмовіўся, матывуючы свой адказ тым, што мне гэта было сказана пад чэснае слова (слова гонару!) што я нікому не скажу імя таго, хто мне гэта перадаў. Вам угодна было паставіць справу асабіста, што быццам-то я сам «пускаю такія чуткі»... Але, я так далёка стаю ад тых, хто з асабістага пункту гледжаньня адносіцца да грамадзка-палітычнай справы, што проста не зьвярнуў увагі на Вашы не дастойныя сталых людзей словы. Таму, калі грамадз. Карабач запрапанаваў трэцейскі суд, а не ганаровы, як Вы аб гэтым пішаце, то я, каб адкінуць ўселякія асабістыя амбіцыі, згадзіўся на трэцейскі суд. Аднак, я згадзіўся на гэта не як на ганаровы суд дзеля разбора інцыдэнта паміж Грыбам і Карабачом, a выключна толькі з тае мэтай, каб высьвятліць прычыну гэных компрометуючых чутак, прычыну іх паяўленьня і на колькі яны праўдзівы. Аб
    гэтым я аткрыта казаў на сходзе 30. VIII.22. Пры гэтым я дадаў, што асабіста ўсё-ж такі, я гэтую справу сам вырашыць не магу, а перадам гэта на разгляд Бюро Ц.К. партыі, а мо’ калі гэта магчыма будзе, то на разгляд чарговага партыйнага з’езду, маючы на ўвазе, што мо’ ўдасца хутка склікаць з’езд партыі, асабліва, калі прыняць пад увагу, што дзе-якія сябры партыі вельмі далёка адыходзяць ня толькі ад намечанай апошнім з’ездам тактыкі партыі, адыходзяць ад пастаноў нарадаў загранічнае групы пры ўчасьці прэдстаўнікоў з мейсц, а вядучы чыста асабістую палітыку, далёка адыходзяць ад праграмы партыі, адмаўляюцца ад уласнаручнападпісаных пастаноў і г.д. ўносячы такім чынам дэзорганізацыю і компрометуюць нават, часамі, імя самой партыі.
    Дый у інтарэсах нарэшці самога грамадз. Карабача, калі ён ні ў чым не віноўны, усестароньне высьвятліць гэтую справу, а не хавацца за пастанову прыпадковага схода. Таму я рашуча адкідаю тое мейсца ў пратаколе за 4.ІХ.22. дзе гаворыцца аб тым, што «Грыб кінуў абразу на Карабача». Заяўляю — я ніякай абразы на грамадяніна Карабача ня кідаў — я толькі папярэдзіў, лічучы гэта сваім моральным абавязкам зрабіць, што ў Бюро Ц.К. партыі ёсьць компрометуючыя яго імя весткі і што ў мяне няма пэўнасьці, што чуткі аб тым што я казаў, ня будуць пашырацца з іншых крыніц сярод ковенскага грамадзянства, а мо’ і далей. I калі грамадз. Kapa634 мяне не зразумеў, мяне як старога таварыша, а злосна ўхапіўся за мае словы, перавярнуўшы іх навыварат, жадаючы скомпрометоваць маё імя, як старога рэволюцыанэра — гэта яго справа. Гэтым толькі ён больш сам сябе скомпромітуе, аб чым я не магу не шкадаваць, бо да гэтага часу лічыў я грамадз. Карабача сваім таварышчам, рэволюыйным народнікам соцыалістам і нават адказным партыйным работнікам.
    У пратаколе за 4.IX.22 сказана яшчэ: «пасуліць т. Грыбу ў працягу двух тыдняў, ад сягоняшняга дня, даць вычэрпаваючыя высьвятленьні кінутых на К-ча абвінавачаньняў». У праціўным выпадку «т. Карабач, пакуль ня будзе Грыбам даказана яго віноўнасьць, лічыць чыстым ад закідаў зробляных Грыбам». — Што-ж, адно толькі на гэта магу сказаць: насільна міл ня будзеш — вольнаму воля. Грамадз. Карабач ды інш. могуць паступаць як ім гэта ўздумаецца; можаце лічыць грамадз. Карабача чыстым, але ад гэтага справа не меняецца. Хацеў-бы і я лічыць грамадз. Карабача чыстым, але — на вялікі жаль — яго паступкі — судзьдзі яго, як і Ваш паступак, паважаны грамадз. Пракулевіч, у справе перагавораў «з вызначанымі па абаюднай згодзе персонамі» хай будзе Вашым уласным судзьдзею!
    Я усё зрабіў што мог. Я напружаваў усе свае сілы, каб усе нашы хатнія справы вырашаліся ў сваёй хаце, каб не вынасіць сьмецьця з сваей хаты на «сьвет цэлы» — Вы, грамадзяне, інакш справу паставілі. Хай-жа тагды на Вас і падае ўся адпаведнасьць за тыя вынікі, якія магчымы ў рэзультаце Вашай «тактыкі».
    Аб «гоноровым судзе» я першы раз ад Вас гэта чую. Я даў сваю згоду на суд трэцейскі дзеля разбору і усестароньняга высьвятленьня тых вестак, якія маюцца ў Бюро Ц.К. партыі у справе дзеяльнасьці грамадз. Карабача, паскольку ён з недаверыем аднесься да маей таварышчаскай
    перасьцярогі і нават знайшоў столькі нагласьці, каб мяне абвінаваціць асабіста ў недастойных компрометуючых чутак аб ім.
    Вот-жа, неадказаваючыся ад трэцейскага суда, у тым яго значэньні, як аб гэтым я казаў на сходзе 30. VIII. 22, я разам з гэтым дамагаюся партыйнага суда цяпер над грамадз. Карабачом і тым грамадзянінам, каторы вёў перагаворы «з вызначанымі па абаюднай згодзе персонамі», абвінавачываючы ў паступках недастойных сяброў Б.П.С.Р.
    Аб усім гэтым я лічу сваім абавязкам моральным давесьці да ведама ўсіх сяброў партыі а так сама і вызначаных трэцейскіх судзьдзяў Янушкевіча і Кагана.
    ТамашГрыб.
    P.S.
    Што датыча выбараў у Літоўскі Сойм і заключэньне агульнага блёку беларускім селянскім саюзам з «саюзам русскнх граждан», то, само сабой, я стаю на старой сваей пазыцыі, а ласьне: тыя з сяброў партыі, каторыя ідуць на выбары па аднаму сьпіску з расейскімі чорнасоценцамі, адвечнымі ворагамі беларускага селянства і наогул усяго адраджэнскага беларускага руху — ужо гэтым самым тыя партыйныя таварышы ставяць сябе уне арганізаваных радоў Б.П.С.Р.; яны ужо гэтым самым выходзяць з партыі. A па другое, як грамадзяне Літвы, яны ня могуць быць у радох тае партыі, якая вядзе барадзьбу за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі.
    ТамашГрыб
    582.1.43:019&г-022&г
    3303.	Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.09.1922
    11-9-22.
    Бэрлін Паважаны п. Ластоўскі!
    Спазьніўся я крыху, але былі варункі перашкаджаўшыя працы. Пісаў гэты артыкул па часткам і таму ён такі нудны. Прашу вас — выправіць яго з боку мовы і стылю, але так-сама прашу даглядзець каб у канцы артыкула ня было друкарскіх абмылак (там дзе гаворыцца аб правапісу) бо абмылкі зьменяць увесь сэнс напісанага.
    Наагул жа ў «Б<еларускім> С<ьцягу>» абмылак так многа, што прыкра чытаць. Там столькі людзей ёсць — няўжо-ж нельга каго-небудзь прымусіць раз у месяц зрабіць карэктуру — хаця бы па Тарашкевічу.
    Прашу вас, прышліце мне 4 нумар «Б.С.», калі ўжо вышаў.
    He магу дачакацца Вашага слоўніку: так патрэбны, так патрэбны! Каб вы уявілі сабе гэта то напэўна ўжо пачалі хоць па часткам прысылаць мне. Паміж іншым Марголін хоча ўзяцца выдаць ваш слоўнік. Ад хаценьня да рэальнасьці дыстанцыя парадачная, але ўсё ткі гэта трэба мець на увазе. Напішыце вашу апінію і прышліце хоць частку лістоў для калькуляцыі, а я буду падбіваць яго на гэта. Можа й пойдзе. Мне для перакладаў слоўнік патрэбны да зарэзу. 3-за гэтага стаіць мая праца!! Маючы пад рукою слоўнік я і для «Б.С.» зрабіу бы некалькі цікавых перакла-
    даў (літэратурн., кароценькіх) — спроб. Можа й пайшлі б у друк.
    Ваш ліст, «Б.С.» і свой ліст паслаў Земковічу1 у Варшаву і чакаю адказу. Прасіў яго пісаць у «С.».
    Паўнамоцтва Бароўскаму перадаў, але ён чакае самога мэморандуму! Можэ мэморандум згубіўся на пошце?
    Брату, калі ня выехаў у Палангу, перадайце, што гаспадыня — [Fr. ] Caspari ўжо два тыдні таму як кончыла жыцьцё самагубствам (атруцілась) і з прычыны гэтага ўсе яе рэчы апячатаны паліцыей і увайсьці ў кватэру нельга.
    Чакаю загаду з тэмаю для «Б.С.» — як я прасіў.
    Ад вас чакаю слоуніка.
    Пішыце — будзе час.
    Паклон вашай жонцы.
    Пісьмы яе даўно пераслаў у Вільню. Сабака паправіўся.
    Ваш І.Цвік...
    582.1.43:232&г-233&г
    3304.	Ліст Аляксандра Ружанцова (Коўна) Кляўдыюшу Душэўскаму (Коўна) за 15.09.1922 у справе выкарыстаньня ў «Беларускім Сьцягу» матэрыялаў J.Hrabouskaha, дасланых Езавітавым
    582.1.43:270&г
    3305.	Ліст Людаса Гіры (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 16.09.1922
    [На візытоўцы:]
    Liudas Gira
    Valstyb. Liet. Dramos Teatro
    Direktorius
    Kaunas
    Kaunas, 16.IX 22 Wielmi Sanoiiny p. Wactawie!
    Siahonnia pryjsta da mianie pisulka ad Petedy: pisec jana, sto Wasaja zonka, pani Marija, lazyc pry smiarci; nadta ciazka balejec ad jakohas nerwowaha prypadku. I na dochturaii i na leki treba hrosy smat, a ich — ni hu-hu! Prosic mianie Peieda, kaby ja razdabyii jaje na lecennie pani Marji hrosau u knihami cy z kul. Ale jak na tuju pryhodu — z knihami adhicyusia tarhawiec, z katorym u Petedy josc porachunki i ja nie maju mahcymasci dabyc patrebnyje hro­sy. Mabyc Wy, panie Wactawie, й hetym sto pamozecie, bo sprawa nadta pilnaja.