Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
3284. Ліст Віталя Бендэроўскага (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 25.08.1922
582.1.43:179&г-180
Аб перасылцы грошай — вяртаньне Ластоўскаму пазыкі й грошай за прададзены гарнітур.
3285. Квіток аб пераводзе 8.000,аўксінаў з Коўна Лявону Зайцу (Паланга) за 25.08.1922
582.1.43:071
3286. Ліст сотніка Пятра Дзехцярова (?) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.08.1922
[...] Дужа жаль, што не зрабілі Вы поўнаго клішэ з адрэсу пану Масарыку.
[...] пачтовых стасункоў между Вільней і Коўнай даселе немашыка!
[...] Пастараюсь ў скорым часі адыслаць Вам неколькі віньэтак, малюнкоў і карыкатур [...]
582.1.43:175&г-176&г
3287. Ліст В.Шэбедзева (Генуя) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 28.08.1922 у справе падрыхтоўкі да выданьня кнігі «Національне пнтання Східноі' Европн»
582.1.43:244-245
3288. Паштоўка Ларысы Дарашковай (Жыжморы) Станіславе Ластоўскай (Коўна) за 31.08.1922
582.1.43:196
3289. Фатаграфія Вацлава Ластоўскага ў капелюшы
582.1.43:073 — ф
Дата невядомая.
3290. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Паланга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.09.1922
Паважаны Вацл. Юст.!
Былі мы з Зайцам толькі што у тутэйшага «поэта» — Касьцевіча. Старый нішто — пагутарыць з ім крыху часу прыемна, але і толькі.
Сярод «твораў», прыпамінаючых Марцінкевічаўскую «Селянку» — знайшлі «Stacji», — якія Вам пасылаю. Я у гэтых справах разумеюся мала, але мо’ Вы і знойдзеце карысным гэтую рэч аддрукаваць для касьцельнага 1338
ужытку. Трэба, каб Віленскі Біскуп даў згоду — (я думаю ён ахвотна дасьць) — і літоўскія ксендзы пакрыюць выдаткі па друку.
У кожным разе — Вам лепей знаць. Аўтар прасіў толькі ня згубіць гэтай рукапісі, — бо яна адна.
Адкажэце!
Ваш АлЦвік...
P.S. Атрымалі Ваш ліст — і зьбіраемся сёньня разам з Лявонам адказваць. У кожным разе — на усе гэты рэчы трэба плеваць з высокай гары. Апроч, зразумела, згубы рукапісу Вашаго. Гэта гісторыя вельмі цікавая і яе трэба абавязкова давесьці да канца. Я лічу, што тут без злой волі не абойдзецца.
Стацьці для Зго NO перапісываю на чыста.
Прывітаньне П. Станіславе!
Паважаючы Вас АлЦвікевіч
582.1.43:252&г
Дакладная дата невядомая,
3291. Даведка Ковенскага адраснага бюро аб адрасе Магдалены Радзівіл: Saltkalviy 3/13
582.1.43:235
Дата невядомая.
3292. Litania Narodu Biatoruskiego. Шапірографнае выданьне
582.1.43:271&r-272&r — ш
Дата невядомая.
3293. Ліст Язэпа Мамонькі (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за ?.??.1922
Даражэнькі Власт!
будзь ласкавы памажы Базылю Русаку выяхаць сюды у Прагу мы яго тут устроім вучыцца на матурныя курсы пры украінскай акадэміі
Калі будзе ехаць то нехай захваціць кніжкі Берлінскага выданьня бо тут німа ні годнага экземпляра у Берліні так сама німа
Правітаньне усім
Язэп.
582.1.43:234
Дата невядомая.
3294. Заява Акружнога Атамана Германа Скамароха Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі за 1.09.1922
Пану Старшыні рады Беларускае Рэспубліцы А<тамана> Б<еларускіх> П<аўстанцаў> Г<ермана> С<камароха> Заява
Прынімаючы пад увагу: 1) што грошы на утрыманьне арганізацыю партызан атрымаются вельмі у малым ліку, якія не здавальняюць і Vio
патрэбы адпаведальных працаўнікоў у сучасны момант, 2, што велізарныя мэты, пастаўленыя нам у барадзьбе за Бацькаўшчыну, у змаганьні за незалежнасьць і неподельнасьць яе, за асвабадждэньне первым чынам народу ад гвалту і зьдзекаў польскіх паноў абшарнікаў і іх жандараў, накладваець на нас і велізарныя маральныя абавязкі як мага палягчаць варункі жыцьця і працы у лясу знаходзячыхся гэрояў нашых партызан; 3, што ужо наступаець осень, і нужда у сродках павялічываецца, асабліва у час ліквідацыі на зіму арганізацыі і 4, што з прычыны майго адьезда я пасылаю на мейсце человека для працы і сувязі — я маю гонар прасіць Вас, Пане Старшыня, як шчырага старага дзеяча ініцыатара і піанера усея Беларускае Справы, найці магчымасьць даць нам якуюсь небудзь грашовую дапамогу па свайму пагляду і сродкам.
Арганізацыя ахоплівае чатыры паветы; мы верым у Вашу прыхільнасьць да яе і наперад шчыра дзякуем Вам. Вельмі былі рады і вельмі дзякуем за дадзеныя нам праз грам[а]дзяніна Карабача пяць тысяч аукс[інаў], якія прывез нам А.Угрумый на арганізацыю. Шчыра кранул партызан гэты падарунак, шчыра вітаюць партызаны свой родны Беларускі Урад.
Окр. Атаман Герман Скамарох.
1/ІХ 1922 год
582.1.43:097&г
3295. Krynica. Sialanskaja hazeta. Wilnia. №1. 2 wierasnia 1922 582.1.43:262&r-265&r — d
Нумар прысьвечаны выбарам y Варшаўскі Сойм і Сэнат 5.11 і 12.11.1922.
3296. Ліст кс. Антона Шышкі (Рым) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.09.1922 з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе
582.1.43:229&г-230&г
Антон Шышка — знаёмы В.Ластоўскага зь віленскіх часоў.
3297. Паштоўка Лаздіну Пяледы [Софіі Пшыбылёўскай] (Парогі) Людасу Гіру (Коўна) за 5.09.1922
Piszf і piszy do Stardasa bez skutku, zajdz z laski svajej ir pawiedz zeby mi przyslal choc trochy pieniydzy.
Mania umierajqca — bez zycia przyniesli jy z [obor?obos?oboz? abos?] — by! ksi^dz i doktor — polovy data niewladala, lezy staba lezy i prawdopodobnie nie wstanie — Sama nie wiem co robic a te czarty ani mysl^ o pieni^dzach.
Peleda
582.1.43:072&r
3298. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Паланга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 6.09.1922 $ IX 22
Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
Сіджу тут і ня ведаю, калі і як рушу. Хвароба дочкн трымаецца — тэм[п]эратура ад 37,5 да 39,5. Пры гэтых варунках ехаць немагчыма. A так зрабіць, каб мне выехаць, а сямью пакінуць, каб ехала сама — зусім немагчыма. Столькі людзей, рэчаў ды яшчэ хворае дзіцё (— яго трэба 1340
будзе несьці на руках) — без мяне нічога ня зробяць. Па агульнаму разважаньню — выехаць прыдзецца ва уторак, 12га. Да гэтаго часу акурат хапае грошы, якія я прывез (5 тысяч.), нават, магчыма і ня хопіць. Дарога цяпер каштуе шалена — усе на 100% вышэй. Каб даехаць да дому (Шанцы!) — я падрахаваў трэба агульна больш 7 тысяч., і я цяпер ламаю галаву як гэтыя грошы дастаць. Думаю нават пайсьці пазычыць у Гальв<аноўска>га але ён, кажуць, выехаў. Залажыць якую рэч нельга, бо як выкупіць з Коўны?, а прадаваць за безцану — шкада! Тым больш, што сума па сёняшняму курсу ерундовая.
Зьвертаюся да Вас — пазычце для мяне якім небудзь чынам дзесяць тысяч; можа Вас<іль> Ів<анавіч>1 пазычыць, ці Вальковіч (калі прыехаў) ці хто. Усе-ж у Коўне гэта лягчэй зрабіць як тут, калі усе выехалі. Але трэба прыняць пад увагу, што почта тут ходзіць толькі два разы у тыдзень і таму я прашу Вас даць тэлеграму.—
Знача можа быць тк: 1) Грошы німа (што мяне здорава падсячэ!) 2) Грошы вышлем у такі-то дзень. Калі, знача, грошы атрымаеце — дык пасылаць трэба толькі тэлеграфам, ці праз почту (але, здаецца, почта па тэлеграфу не прыймаець!), ці праз Банк. Думаю — Lietuvos Ukio Bankas. Тагды, калі вышлеце, дайце адначасова тэлеграму: грошы выслалі праз такіто Банк на Крэтінгу.
Такім парадкам — я магу буду аріентавацца.
Вельмі прашу Вас, Вац. Юст. дапамагчы, а галоўнае — хутчэй, бо Заяц выязджае у пятніцу ці у суботу — і я тут застаюся буквальна адзін. Трэбахоць ведаць прыблізна, калі рушыць!.. I кожны дзень лішні — лішніх 500-700 мар.
Чакаю адказу = тэлеграмы!
Бывайце здаровы
АлЦвікевіч
Як справа з кватэрай маей — спытайце Ермачэнко?
582.1.43:255&г-256
1 Захарка.
3299. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Паланга) Вацлаву Ластоўска-
му (Коўна) за 7.09.1922
Пане Власт!
Выручыце — прыглядзіце — каб Ів. Ів. Ермачэнко, Галавінскі — маглі
б устроіць нешта з кватэрай. Хвароба дочкі йдзе, дзякаваць Богу, нормальна і калі ня будзе чаго неспадзяванаго можна будзе у субботу-нядзелю дзьвінуць у Коўну. Але куды прысланіць галаву?
Разумееце — што за крытычнае забойчае пытаньня?! Трачу галаву. Ехаць у Коўну і пасьля назад — ерунда, немагчыма. А без мяне тут ня выедуць...
Прыглядзіце!
Паведамце!
Ваш АЦ
582.1.43:253&г
3300. Паштоўка Preussische Staatsbibliothek (Бэрлін) рэдакцыі часапіса «Беларускі Сьцяг» (Коўна) за 7.09.1922 з падзякаю за дасланы №1 «Беларускага Сьцягу» за 1922 год і просьбаю дасылаць наступныя нумары.
582.1.43:254&г
3301. Ліст Янкі Дразда (псэўд. Шпаковіч, Баркун) (Мэрач) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.09.1922
Пры гэтым перасылаю крывавыя страніцы з жыцьця шматпакутнага беларускага і літоўскага народа [...]
582.1.43:246&г
3302. Ліст Тамаша Грыба (Дзьвінск) Уладзімеру Пракулевічу (Коўна) за 10.09.1922
10.IX.22.
м. Дзьвінск. Паважаны Грамадзянін У.Пракулевіч!
Ліст Ваш ад 6.ІХ.22 пісаны Вамі «па даручэньню схода» — я атрымаў. Зараз-жа пішу адказ.
Перш за ўсё я хацеў бы высьвятліць што гэта за «сход загранічнай групы» ў ліку некалькіх асоб (Радзюк, Пракулевіч, Ластоўскі, Карабач, Палікша, Душэўскі); на якой падставе незначная лікам група асоб называе свой прыватны сход за шклянкай гарбаты, сходам загранічнай групы? Хто ім даў гэтае права? — Бо, як гэта ведама, за граніцай ёсьць у некалькі разоў больш сяброў партыі, чымся памянены лік «сходу», нават і ў самой Коўні ёсьць больш — таму я рашуча протэстую супроці ўзурпацыі правоў загранічнае групы і злоўжываньня яе іменьнем!
Далей. Вы пішаце, што я выехаў з Коўні нікога не паведаміўшы — гэта ёсьць непраўда! Аб сваім выяздзе ў Дзьвінск я казаў яшчэ на сходзе 30.VIII.22, калі была гутарка аб трэцейскім судзе; Вы так сама былі на гэтым сходзе — знача... Вы, паважаны грамадзянін ведалі аб маім выездзе. А ў дзень майго выязду, я меў гутарку з грамадз. Ластоўскім у справе майго выязду ў Дзьвінск, каторы нават пазычыў мне 200 ost. mar. на дарогу — у мяне нехапіла некалькіх сот марак разьлічыцца з даўгамі ў Коўні. Ведаў аб маім выяздзе і грамадз. Карабач ■— я вёў з ім гутарку ў справе перасылкі дакумэнтаў Жылкі. — Дык няўжо-ж усё гэта магло так хутка забыцца? — Узапраўды, дзіўлюся, грамадзяне, Вашай кароткай памяці!
Вы пішаце, што я ведаў аб Вашых перагаворах «з вызначанымі па абаюднай згодзе персонамі» — першы раз аб гэтым чую! Ніхто мне аб гэтым нічога не казаў. Наадварот — я зрабіў Вашай персоне, паважаны грамадзянін Пракулевіч, адвод, калі аб гэтым на сходзе 30.VIII.22. паднялася гутарка, сумлеваючыся ў Вашай безстароннасьці ў данным выпадку. Аб гэтым я аткрыта казаў тады, кажу гэта і цяпер.
Вы пішаце, што «на заўтра» Вы сабралі сход сяброў «гоноровага суда» a 8 гадзіне вечара. Я выехаў «на заўтра» (гэта-ё: таго-ж самага дня, калі адбыўся сход «гоноровага суда») з цягніком a 5 гадзіне — роўна за тры гадзіны да схода. Дык няўжо Вы, паважаны грамадзянін Пракулевіч, не маглі мяне паведаміць хоця-ж-бы за тры гадзіны да сходу «гоноровага