• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Выбухшая вайна забрала лепшыя беларускія політычна-нацыональныя сілы. Трох гадовы фронт ўсесьветнай вайны на беларускай тэрыторыі знішчыў і зруйнаваў матэрьяльна беларускі народ. Двесці з лішнім верст у доўжкі і немаль сто вёрст у шыркі на Беларусі, пасьля фронту асталіся папаленыя гарады, мястэчкі і вёскі. Нямецкая окупацыя вынішчыла ў Беларусі натуральныя лесавыя багацьця.
    Пад ўплывам агульна-расейскага зруху, калі відаць было, што вялікая турма народаў — Расія — распадаецца, Беларусь, дагэтуль верна і геройска праліваўшая кроў поплеч з народамі Расіі на фронтах, пачала старацца уратаваць сваю зямлю ад расхвату. Першы Усебеларускі Кангрэс вуснамі 1762 поўнамочных дэлегатоў сабраўшыхся у Менску 17 сьнежня 1917 году прагалосіў Беларускую Народную Рэспубліку, у фэдэратыўнай зьвязі з народамі быўшай Расіі. Але калі большэвікі у часе перэгавораў з немцамі у Бярэсцьці Літоўскім паднялі руку каб разарваць Беларусь, аддаючы пад абладу немцам заходнюю часць яе, выпаўняючый орган Усебеларускага Кангрэсу Рада Беларускай Народнай Рэспублікі запротэставала супроць гэтага і 25 сакавіка 1918 году на урочыстым сходзе, апавесціла незалежнасць і сувэрэннасць Беларусі.
    25 сакавіка 1918 году, пасьля доўгіх сталецьцяў паняволеньня і рабства прагучэў магутны вольны голас, вольнага Беларускага народу.
    25 сакавіка 1918 году, паваротны пункт у гісторыі Беларускага народу, гэта першы дзень, калі на беларускай зямлі устрамлен быў беларускі сцяг сымвал сваей, ад нікога незалежнай, дзержаўнасці.
    25 сакавіка 1918 году першы дзень нашай барадзьбы аткрытай і яўнай за нашу незалежнасць і сувэрэннасць, дзень у каторы паложэн быў першы камень у падваліны нашага дзержаўнага незалежнага істнаваньня.
    Год 1918 прайшоў пад цяжкай нямецкай окупацыяй, якая была заняўшы без мала усю Беларусь. Немцы датрымліваючы Берасцейскай умовы не дазвалялі Беларусі дзержаўна арганізавацца. Урэшце восеньню тагож 1918 году у сьлед за адступаючымі немцамі нахлынулі на Беларусь
    большэвікі. Прыйшоўшы у Менск 1 студня 1919 году большэвікі выдалі маніфэст аб арганізаваньні незалежнай Беларуска-Літоўскай дзержавы.
    Першую гадаўшчыну незалежнасці Беларусі Урад Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяткаваў у Горадні.
    На вясну 1919 году палякі пачалі наступаць на Беларусь. У хуткім часе была занята палякамі Горадня, за ей Вільня, а далей Менск і ўвесь край па Дзвіну і Бярэзіну. Вітаўшае спачатку палякоў, як збаўцоў ад цяжкой большэвіцкай окупацыі, жыхарства Беларусі хутка перэканалася, што новы польскі наездчык ані ня лепшы за большэвікоў. У дадатку, палякі прыйшоўшы на Беларусь і ня думалі ушанаваць самаазначэньне Беларускага народу. Польская окупацыя прынесла з сабой нечуваны нацыональны гнет, не пашанаваньне соцыальных і чалавечых правоў ды стала абмярковываць колонізатарскія і імпэрыалістычныя пляны. У найлепшым здарэньні Беларусь мела стацца аўтаномнай правінцыей у сыстэме польскай дзержаўнасці. Занепакоенае беларускае грамадзянства, праз Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пачало рабіць старэньне у окупантоў, каб дазволена было імі склікаць у Менску Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. I адзінадцатага грудзеня1 1919 году быў склікан у Менску беларускі прадпарлямант. Пасьля месячных нарад у фракцыях 13 сьнежня вынесена была рэзолюцыя вымагаючая ад Польшчы безадложнага прызнаньня незалежнасьці Беларусі і выводу окупацыйных войск. На гэтым-жа сходзе Рада Рэспублікі зрабіла перавыбары Прэзыдыуму Рады і Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасьля гэтага пайшлі арэшты беларускіх палітычных дзеячоў.
    Другую гадаўшчыну Незалежнасці Беларусі Урад Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяткаваў у польскай турме. К вясьне 1920 г. сябром Ураду і прэзыдыуму Рады Б.Н.Р. удалося вызваліцца с польскіх турэм і уцячы заграніцу. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі распачаў далейшую сваю працу на тэрыторыі Латвіі, у Рызе. Летам гэтага году адбыўся славэтны паход бальшэвікоў пад Варшаву пасьля якога адбылася ганебная уцечка аж за Менск. Праваеваўшы два гады між сабой палякі і большэвікі, ешчэ горш знішчылі і зруйнавалі Беларусь. Урэшце яны, восеньню 1920 году у Рызе зьехаліся дзеля міравых перэгавораў паміж сабой. He дапусціўшы дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі на перэгаворы, па над галавой сувэрэннага Беларускага народу, яны паміж сабой заключылі мірную умову. Па якой прызнаўшы незалежнасць Беларусі, пасьля яе тэрыторыю — ня глядзя на пратэсты Ураду Б.Н.Р. раздзялілі паміж сабой2
    582.1.40:023-017
    1 Памылкова замест лістапада. 2 На гэтым тэкст дакумэнта абрываецца.
    3175.	Чарнавік сьпісу (Memento) [запрошаных на ўрачыстае сьвяткаваньне 25 сакавіка(?)]
    582.1.40:012&г
    Сярод запрошаных (з жонкамі й без): Сметона, проф. Жэмайтіс, проф. Шлмкус, Семашко, Грыніус, Galvanauskas, Jurgutis, Oleka (Вн.Д.), Slizys (Воен.), Juodakis
    (Н.Просв.), Karoblis (Юстнцін), Dobkevicius (Фннанс.), Aleksa (Землед.), Zubrickas (Контроль), Soloveicikas (Евр.Д.), Внлейшнсь (Ж.Дор.), Клнмась, Керпе, Папечкнсь, Грннкевнчь, Лнсовскій н Внлейшнсь, Балутпсь, Дайлнде (обіц.деп.), Дайлвде, кап. Гнрдвайнпсь, Думбрнсь, Янінас, Стульгннскій, кс. Стаугайтнсь, д-р Стаугайтнсь, кап. Наткевнчь, Пожелло, Кайрясь, Слежевнчь, д-р Лашас, Krupavicius, Vailakaitis, д-р Розенбаумь, Рахмнлевнчь, сэкрэтар Прэзыдэнта Літ. Рэсп., ген. Станайтнсь (главноком.), полк. Кравцевнчь, ген. Котнс, Моркус, бурм. Внлейшнсь, Меркнсь, ком. Бразулевнчь...
    Крэчэўскі, Ластоўскі, А.Цвікевіч, Захарка, Мамонька, Грыб, Заяц, Вальковіч, Галавінскі, Душэўскі, Чэрапук, Варонка, Рэшко, Боеў, Кургановіч, Зары[...], Краскоўскі, Пракулевіч, Якубецкі, Міхалевіч, Бэндэроўскі, Башкіраў, Ружанцоў [•••]
    3176.	Візытоўка Зіг.маса Жэмайціса
    Zigmas Zemaitis
    582.1.40:013
    3177.	Весткі Аддзелу Друку Міністэрства Жыдоўскіх Справаў Літвы, [пасьля 25.03.1922]
    4-гіц Mety Baltgudziij nepriklausomybes svente Vilniuje
    582.1.40:089-088 — мк
    Дакладная дата невядомая.
    3178.	Ліст Стяпаса Кайрыса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 26.03.1922
    Vielmi pavazajemy Panie
    Skladajuczy u waszej Pavazajemaj Asobie mai najlepszyja zadannia walniejszaj owocnai pracy na dobra bielaruskaho narodu i jego palitycznaho wyzwalennia, dziakujuczy Warn, Panie Starszyna Rady Narodnych Minis[t]rau, za zaprosiny bye uczastnikom abchodu czatyrachleccia apawieszczenia nezaleznasci Bielaruskai Narodnai Respubliki, razam szczyra Was perepraszaju, szto warunki nie pazwolili skarystac hetym razam prawiasci razam z lepszymi pracownikami bielaruskaho narodu kolki milych chwil.
    Z paszanaj Stepas Kairys
    26.111.22
    582.1.40:014
    3179.	Паведамленьне міністра замежных справаў Літвы Владаса Юргуціса Вацлаву Ластоўскаму за 28.03.1922 (вых. №8039) аб атрыманьні мэмарандуму Ўраду БНР на Генуэскую канфэрэнцыю
    582.1.40:009
    3180.	Ліст Асобнага Аддзелу ў Справах Выкананьня Мірнага Дагавору з Расеяй МЗС Літвы Вацлаву Ластоўскаму за 30.03.1922 (вых. №2305)
    Uzsienip Reikaly Ministeriui Ponui Jurguciui pavedus, Ypatingasis Skyrius taikos sutarciai su Rusija vykdyti j Tamstos rastq is 1922 m. kovo men. 20 die­
    nos Nr. 62, turi garbes pranesti, kad Svietimo Ministeris yra prasomas daryti zygius Tamstos rastq patenkinti.
    582.1.40:098
    3181.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Яну Райнісу (Рыга) за 30.03.1922
    Дастойны Пане!
    Культурна-нацыанальная аўтаномія для беларускай меншасьці у Латгаліі, Вашымі захадамі і старэньнямі, ужо закончана.
    Ральля да засеву прыгатавана: патрэбны цяпер добра сьвядомыя справы сяўцы, якіх ешчэ нажаль паміж тамтэйшымі мейсцовымі сіламі вялікі недахват.
    Мы па магчымасьці дзяліліся людзьмі і некаторыя ужо працуюць у Двінску.
    Цяпер прасілі паехаць у Латгалію грамадзяніна І.І.Краскоўскага, нашага старога і вядомага грамадзянскага працаўніка, выкінутага палякамі з яго роднай Вільні. Ён згодзіўся. Але бяз Вашай ласкавай апекі яму трудна будзе даць раду з такой маладой ешчэ беларускай справай як у Латгаліі.
    I я уважліва прашу Вас, Дастойны Пане Райніс аказаць яму і далейшаму будаваньню беларускай справы у Латгаліі, помач сваей дасьведчанай радай, апекай і пратэкцыяй.
    Пляны працы грамадзянін Краскоўскі вылажыць Вам асабіста.
    Сэрдэчна прашу выбачэньня, што пазваляю сабе ўжо другі раз турбаваць Вас.
    Прыміце Дастойны Пане выразы глыбокай да Вас пашаны.
    30.III.22 Ластоўскі
    582.1.40:005-004 — рк
    3182.	Ультыматум Акружнога Атамана Беларускіх партызанаў Германа Скамароха (Беларусь, Дзейны Кансьпіратыўны Штаб) Начальніку Рэчы Паспалітай Юзэфу Пілсудзкаму (Варшава) за 30.03.1922
    582.1.41:047-049 — мк
    3183.	Аўтограф казкі Вацлава Ластоўскага
    [I]	Была вёска і ў тэй весцы жылі тры сястры прыўкрасны, як зоры ясны. Ужо усякага дабра поўны скрыні набралі, ужо залатых пярсценкаў накупілі — а жаніхоў німа дый німа.
    Сталі сестры журыцца, пачалі сваім горам дзяліцца, а затым умовіліся пайсці да варажбіткі.
    Варажбітка выслухала іх дый пытае:
    — А за каго-б вы хацелі павыходзіць?
    Старшая кажа:
    — Я хацела-бы за ваяра.
    Сярэдня кажэ:
    — А я за крамара.
    Найменшая-ж маўчыць.
    — Чаго ты маўчыш? — пытае варажбітка. — Можа ты за караля хочаш?
    Яна пачырванела дый адказавае:
    — Мне усё роўна, хто-бы ня быў мой суджаны, абы быў мне па сэрцу ды на мысьлі.
    [II]	—Добра, кажа варажбітка, — зраблю па вашаму хаценьню. Дайце мне вашы пярсценкі, я іх так зачарую, што каму яны трапяць у рукі, той зара закахаецца і ажэніцца. Як будзе сьвята, то ідзіце на шырокі гасцінец, там палажыце кождая свой пярсцёнак і ваша доля прыйдзе да вас.
    Варажбітка зрабіла свае чары і сестры вясёленькія пабеглі да дому.
    Прыйшло сьвята. Раным рана сёстры выйшлі на шырокі гасцінец і кождая палажыла свой пярсцёнак асобна на самай дарозе, а самі схаваліся у высокае жыта і сочаць.
    Вось далека па гасцінцы закурэў пыл: ляціць юнак на вараным каню у чырвоным жупане, а пры боку ў яго шабля ў срэбнай похве.
    Харошы юнак, прыгожы!
    Убачыў пярсцёнак старшай сястры, за рара[?] на ўсім разгоне перахіліўся аж да зямлі, ухапіў персцень і паімчаўся далей.
    Вясёла выскачыла старшая сестра з жыта і пабегла дамоў.
    Так, у абед[н]ю пару зноў курава курыць: коціць каляска1
    582.1.41:052—р(І)
    582.1.14:054-055 — р (II)
    Дата невядомая. 1 На гэтым тэкст абрываецца.