• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    582.1.15:041
    Дакладная дата невядомая. 1 22.03.1922.
    3160.	Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.03.1922
    17.III.22.
    Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
    Карыстаюсь тым, што Т.Г<рыб> едзе і паведамляю:
    1) Сюды прыезджае Петра Ант<онавіч>| і Ляцкі. Магчыма, што П.А. будзе сення увечары, ці заўтра. Калі-б была магчымасьць (грашовая) дык можна было-б паехаць разам да Коўны.
    2,	Я зьбіраюсь выехаць, што дня. Але не магу гэтага зрабіць із-за тэй самай «магчымасьці». Трэба забаспечыць сямью, трэба на дарогу, трэба выдаць хоць 1 тыс. Дзьмітрыеву на падарож, а у мяне усяго каля тысячы. Ня гледзячы на тое, што за гэты месяц (люты—сакавік) прадалі мы некаторыя рэчы. Вышліце тэлеграфам праз «Extrans» 10 т. і я выеду разам з Дзьм. ва ўторак.
    3,	Матэр’ялы для «Сьцягу» гатовы. Выдадзім відаць у Коўне.
    4,	Жытл<оўскі> зьбіраецца у Лёндан на будучым тыдню. Мэмарыял напісаны. Шкада, што Вы паслалі мала мэмарандума у Геную.
    5,	Пасылаю Вам 100 шт. адкрытак2 для распаўсюджаньня у Віленшчыне. Трэба, каб гэта йшло не ад нас.
    6,	Дзе якія захады робім адсюль у сэнсі націсканьня на «суседзяў».
    7,	Аб выніках падарожы Т.Г<рыба> і А.К<арабача> раскажа сам Т<амаш>.
    8,	Аб «новай тактыцы» — так сама.
    Бывайце! АЦ
    582.1.15:014&г
    1	Крэчэўскі. 2 «Далоў ганебны Рыжскі падзел!».
    3161.	Ліст Андрэя Бароўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.03.1922
    [...] Пасылаю вам васковаю паперу [...]
    [...] Дмнтріевь выідет вм-ЬстЬ с А.Н.Цвнк<евнчем> в понед. нлн вторннк1. С ннмн я прншлю отчет [...]
    582.1.15:044
    1 21-22.03.1922.
    3162.	Тэлеграма Андрэя Бароўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.03.1922
    Tamasz budzie czecwerg1. Kamitetbsr
    582.1.40:010
    Дакладная дата невядомая. 1 24.03.1922.
    3163.	Пратэст Бюро ЦК Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў Савету Народных Камісараў РСФСР за 18.03.1922 супраць суду РКП над Расейскай Партыяй Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў, прызначанага на 20.03.1922
    582.1.40:003 — мк
    582.1.40:002 — мк
    3164.	Паштоўка Кастуся Езавітава (Корсаўка) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 18.03.1922
    Корсаўка. 18.III.22. Латвія.
    Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч!
    Седзючы на станцыі і чакаючы цягніка, успомніў я, што хоць і на самым паўночным атрозе, на самай мяжы, але усе-ж-ткі на роднай зямельцы1
    сіжу я, і што шмат нашых працаўнікоў адарвалося ад роднай глебкі і пакутуе начужыне, даўным-даўно ня чуючы шум бацькаўскіх лясоў, не бачучы жартаўлівай мяцеліцы і не удыхаючы смаліста-сасновага паветру.
    Усім ім, ў паважанай асобе Вашай, шлю я свой шчыры прывет і найлепшыя сяброўскія пажаданьня.
    Хай спорна і шпарка ідзе агульная праца! Хай моцна і дужа трымаецца кожны з яе тварцоў.
    Кастусь
    582.1.40:024
    1 Корсаўка, паводле карты Карскага — самы паўночны пункт беларускай этнаграфічнай тэрыторыі. Цяпер — Карсава, Латвія.
    3165.	Афіша Беларускай Вечарынкі 19.03.1922 у салі гарадзкога клюбу ў Дзьвінску
    582.1.15:357
    Арганізатары вечарынкі — «Аматары да сцэнічнага штукарства з паміж слухачоў беларускіх вучыцельскіх курсаў у Дзьвінску».
    3166.	Ліст Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 19.03.1922 у справе дасылкі віленскіх выданьняў
    582.1.40:006
    3167.	Ліст Вацлава Ластоўскага міністру загранічных справаў Літоўскай Рэспублікі за 20.03.1922 (вых. №62, 63; копія праф. Эдуарду Вольтэру, сябру Археалягічнай Камісіі)
    ЯГО ДАСТОЙНАСЬЦІ
    Пану Міністру Загранічных Спраў
    Літоускай Рэспублікі ВАША ДАСТОЙНАСЬЦЬ,
    У верэсьні (сентябрь) месяцы 1921 г. разам з літоўскім архівам рэавакаванымі з Масквы прыбыу вагон у спіску каторага значыуся адзін яшчык «бумагн н документы Ластовскаго».
    Гэта есьць той яшчык дакумэнтау, які большевікі, у часе окупацыі Вільні у 1920 гаду, рэквізавалі, разам з другімі рэчамі і адаслалі у MacKey. У гэтым яшчыку былі дакумэнты XVI-XVIII сталецьцяу, датыкаючыя гісторыі Беларусі.
    На мае старэньня у Маскве, праз маіх знасмых, гэты яшчык быу далучэн да архівау высыланых у Літву, аб чым я дастау павсдамленьне з Масквы і па прыбыцьці вагону у Коуну, пацьверджэньне ад камісыі па выпауненьню мірнай умовы з Расеяй, што запрауды у спісках маецца адзін яшчык абазначаны маім імем.
    Уважліва прашу Вас, Пане Міністру, распарадзіцца каб азначаны яшчык, дзеля яго высокай гістарычнай вагі для гісторыі Беларусі, быу адшуканы і выданы мне, як уласьніку яго.
    Прыміце Пане Міністар запэуненьне у глыбокай пашане да Вас.
    582.1.15.045&Г — мк
    582.1.15:046&г — мк
    3168.	Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 21.03.1922
    21.III.22.
    Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
    Сення ўторак, 22го, грошы німа, німа ніякага паведамленьня — знача я, відаць, 25га ў Коўне ня буду. А шкада — бо хацелася-б ў гэты дзень быць разам са ўсімі.
    Калі я ня буду да 25-1/IV у Коўне, дык паўстае пытаньне, як быць далей з маім часам.
    Па-першае, трэба выясьніць, калі мы едзем у Геную? Калі да 10/IV дык мне німа чаго і ехаць да Коўны. Але мне здаецца, што ехаць да 10 — німа чаго. Усе роўна да сьвят нічога ня будзе. Мэморандум усім трэба разаслаць цяпер (я лічу, што Вы яго ужо разаслалі) — пры чым абавязкова з картай Душэўскага, інакш толку будзе мала; а самім ехаць на трэці чацьверты дзень сьвята. Мы зробім у Генуе толькі прапаганду — спадзявацца вырашэньня нашага пытаньня — трудна. Для гэтага трэба прабыць там ня больш тыдня. Аб гэтым трэба параіцца з літвінамі.
    Па-другое, як быць з праф. Ляцкім. Ен тут і я з ім гутарыў дэтальна. Ехаць у Геную ён годзіцца, але кажа (тк раіў яму Б<энэ>ш у Празе), што у нашай справе больш можна зрабіць у Лёндане. Ен прапануе: паехаць у Лёндан праз Парыж і з Лондана, калі трэба будзе, прыехаць у Геную. Але зазначае, што зробіць тк, як мы яму прыкажэм. Папярэджвае, што ехаць у Геную трэба у добрай вопратцы, (якой у яго німа), у той час, як у Лёндан ён можа ехаць у звычайным касьцюме. У Парыжу па нашаму даручэньню ён можа прыняць наш архіў і машынкі (калі яны засталіся) і направіць куды трэба.
    Я яго пазнаеміў з Жытлоўскім, які едзе у канцы гэтага тыдня. Яны будуць дзеяць арганізавана. Л<яцкі> даў яму лісты.
    Петра не прыезджае і ня пішэ і я ня ведаю чаму.
    Вельмі шкада, што я ня еду у Коўну. Трэба было-б некаторыя прынцыповыя рэчы абгаварыць. А у пісьме ня можна усё гэта распісываць.
    Незалежна ад таго, ці еду я у Коуну ці не — будзьце ласкавы вышліце мне грошы на жыцьце. Даражыня страшная, ў кішэні пуста, а на вуліцы нічога знайсьці нельга. Ужо пазычыў на пару дзен — і трэба вертаць.
    Бывайце здаровы. АлЦвікевіч.
    Вітаю Вас і усіх з дарагім сьвятам!
    Жадаю добрага настрою і цьвёрдых надзей на лепшую будучыну!
    АЦ.
    582.1.40:008&г-007&г
    3169.	Ліст Тамаша Грыба (Коўна) сябру Выканаўчага Камітэту Венскага Міжнароднага Сацыялістычнага Аб’еднаньня Аляксандру Шрэйдэру (Вена?) за 21.03.1922 у справе перагляду Рыскага міру з нагоды зьезду трох Інтэрнацыяналаў у Бэрліне 2.04.1922
    582.1.40:039-028 — мк
    3170.	Тэлефанаграма камандзера Беларускага Асобнага Батальёну маёра Розманаса Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі за 25.03.1922 зь віншаваньнем з нагоды Дня Незалежнасьці
    582.1.40:099
    3Y11. Тэлеграма Івана Карчынскага і Ўсевалада Боева Беларускай Midi ў Коўне за 25.03.1922 зь віншаваньнем з нагоды Дня Незалежнасьці
    582.1.40:095
    3172.	Тэлеграма «Беларускай калёніі ў Бэрліне» (Жытлоўскі, Бароўскі, Міллер, Анэкштэйн) Беларускай Місіі ў Коўне за 25.03.1922 зь віншаваньнем з нагоды Дня Незалежнасьці
    582.1.40:096
    3173.	Запрашэньне на ўрачыстае сьвяткаваньне 25 сакавіка ў памешканьні Беларускай Midi ў Коўне
    24 сакавіка 1922 Ваша Дастойнасьць.
    3 нагоды абходу чатырохлецьця апавешчэньня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі прашу Вас учціць нас сваім прыбыцьцем на паабедную гарбатку 25-га сакавіка, а гадзіне 5 да 7, якая адбудзецца у памешканьні нашай Місыі (Вітаўта праспэкт, №30).
    3 глыбокай пашанай
    Ластоўскі
    582.1.40:016 —мк
    582.1.40:011 — мк
    3174.	Рукапіс Вацлава Ластоўскага (Тэкст прамовы на ўрачыстым сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці Беларусі (?) 25.03.1922)
    Утраціўшы на зарэ гісторыі сваю незалежнасць, доўгія сталецьця Беларускі народ выносіў цяжкую і непасільную барадзьбу, за сваю культуру і мову, у межах Рэчыпаспалітай Польскай. Шляхэцка-езуіцкая Полыпча атабрала у нас багацейшыя станы, загнала наш народ селянскі у цяжкую прыгонную няволю.
    Пасьля распаду, перагніўшай у сваіх недрах, Рэчыпаспалітай польскай Беларусь апынулася пад Расіей. Уам цягаром, займаўшы шостую частку ўсяго сьвету, раайскі царызм хапіў Беларусь у «братнія» абоймы і як пачварны спрут, апутаўшы тысячамі сваіх лап стаў высысаць беларускую кроў. Але не адзін расійскі царызм смактаў і душыў Беларусь: побач яго і ў перамежку апаясавалі Беларусь лапы старога польскага спрута, якога, забраўшы Беларусь Расія не адкінула з цела Беларусі, а толькі прыдушыла яго пад сабой на беларускім жывым целі. Сто гадоў Беларусь лежала распасцертай пад д[в]умя гэнымі агіднымі пачварамі высысаўшымі кроў і душу Беларускую. I ня дзіва, калі пад канец мінуўшага сталецьця Беларусь ужо не аказывала знакаў жыцьця. I ня дзіва, калі тысячы сыноў Беларусі выходзячы, у гэтым пэрыядзе, з лона беларускага Народу навекі 1304
    ад яго адрываліся, уліваючыся у расійскую, або польскую стыхію. A спруты апаясываўшые цела Беларусі усё глыбей і глыбей запускаючы свае шчупальцы ў душу беларуса, вычуваючы, што ён ужо абязсілеў і канае, прагалосілі усяму сьвету, што беларускага народу німа ужо. I запраўды беларусоў як жывога народу ужо не было: была толькі этнографічная беларуская селянская масса немаючая ужо ні дзержаўных, ні нацыональных ідэалоў, але ўсё-ж такі з незразумелай гарачай прывязаннасцю да сваей, усімі пагарджанай і асьмеіванай мовы, са сьляпой прывязаннасцю да сваіх правечных звычаеў і абычаеў.
    Урэшце наступіў 1905 год. Пад ўплывам неўдач вайны з Японіяй, скалыхнулася ўся аграмадністая Расея, траханула цяжэўшае на ей ярмо царызму. Страханулася і Беларусь. Пасьля доўгай амлеласьці і летаргу, пачала прабуджацца на Беларусі політычная думка. Сперша дзіцяча бязсілая і слабая, але згодам пачаўшая борзда крэпнуць. Перад ўсесьветнай вайной беларуская політычная думка пачынала ужо ставіць сабе свае мэты і заданьня культурна-нацыональнага разросту у межах расейскай фэдэрацыі.