Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
шукаць сабе іншага прытулку. Знайшлі яго ў нашых хлопцаў, якія таксама бралі ўдзел у штурме і займалі гарадок; мы выдатна ў іх размясціліся і правялі рэшту ночы, банкетуючы і гуляючы ўсёй гамэрняй пасля таго, як я і Гізуйчмут падзяліліся сваім лупам. Мне на долю дасталіся мурын і два выдатныя кані, адзін з іх гішпанскай пароды, так што на ім толькі і выгельцваць перад непрыяцелем, чым я пазней і папазадаваўся. А з валізы розныя каштоўныя пярсцёнкі і жыковіны і ў залатым пудэлачку, абсаджаным рубінамі, партрэт у пояс прынца Аранскага; усё астатняе я пакінуў Гізуйчмуту; такім чынам, мне перапала, а калі б усё прадаць за паўцаны, з коньмі і ўсім астатнім больш як на дзвесце дукатаў: а што да мурына, з якім я займеў найбольш марокі і клопату, дык генерал-фэльдцойгмайстар, якому я яго спрэзентваў, аддзячыўся ўсяго двума тузінамі талераў. Адтуль мы рушылі на Эмс, але з аглядкаю і выведкаю па баках, аднак як што сталася так, што дарога вяла нас мімаРэклінхузэна, дык я адпрасіўся заскочыць туды, каб разам з Гізуйчмутам адведаць святара, у якога я ўкраў сала. 3 ім я няблага павесяліўся, расказаўшы яму, як мурын заплаціў мне такім самым страхам, які нядаўна выпаў яму самому і кухарцы; я падарыў святару з прыяцельскім вітаннем (valete!) выдатны гадзіннік з боем на ланцужку, які я вывудзіў з ротмайстравай валізы; так, я заўсёды стараўся наварочваць у сваіх сяброў тых, хто меў якую-колечы прычыну ненавідзець мяне.
РАЗДЗЕЛ ДЗЯВЯТЫ
Сімпліцыў няроўным двабоі даў пытлю райтару вельмі пыхліваму гіцлю
Мая пыха падрастала разам са шчасцем, з чаго ўрэшце магло адбыцца толькі падзенне. Мы табаравалі прыкладна за паўгадзіны дарогі ад Рэнэна, калі я з маім найлепшым
сябрам пачаў прасіць дазволу пабываць у гэтым гарадку, каб там крыху паладзіць зброю, і нам дазволілі. Але як што мы пастанавілі як след там павесяліцца, дык завярнулі ў найлепшы шынок, заказалі музыкаў, каб віно і піва лепей смыкалася пад іхнія смыкі. Усё ў нас пайшло in floribus', і нішто не спыняла нас крыху падціснуць нашыя грошы; я насклікаў прыяцеляў з розных палкоў і напускаў на сябе не менш як прынца, які валодае цэлай краінай і народам і штогод прасаджвае пропадзь грошай. Ці не таму нам і слугавалі лепей, чым кампаніі райтараў, якія таксама там банкетавалі, языкамі перакладалі і бурдолілі, праўда, не так шалёна, як мы; гэта іх заела, і яны пачалі пацвельвацца і задзірацца. «Адкуль гэта, талкавалі яны між сабою, у гэтых пешых шалаганаў (а яны прынялі нас за мушкецёраў, бо няма такой другой на свеце жывёліны, якая была б больш падобная на мушкецёра, чым драгуны, і калі драгун падае з каня, дык устае мушкецёр), у іх завяліся грошы?» Другі адказаў: «Вунь той запанелы сысунок раскабыліўся, як падстрэшны шляхцючок, якому мамка прыслала некалькі пфенігаў на малако, і во разагнаўся на цэлы банкет сябрам, каб яны яго потым выцягвалі з гаўна ці пераносілі цераз канаву». Яны яўна цалялі ў мяне, мяне ж яны і мелі за падстрэшнага шляхцючка, мне пра гэта шыкнула служанка з шынка, але як што я не чуў сам на свае вушы, дык і не мог зрабіць нічога іншага, як з вялікага дзіва наліць замест піва поўны куфаль віна і пусціць яго ўкругавую за здароўе ўсіх сумленных мушкецёраў, і хлопцы нарабілі такога тарараму, што нельга было разабраць ні слова. Гэта яшчэ больш разабрала нашых суседзяў, і яны у хамуты! пайшлі ў адкрытую: «I якога чорта гэты пехадрал так разбушаваўся?» Гізуйчмут адказаў: «А табе, халява зашмуляная, што да таго?» Гэта, відаць, таго моцна застрэміла, бо твар у яго быў такі страшны, так яго перакрывіла, што лепш не
1 Тут: найлепшым чынам (лац.).
займай і не руш. Але тых ужо панесла, асабліва аднаго, маладога, дробненькага дзецючка, які сказаў: «А-а, дзе ім, загуменным дрыстунам, (ён, відаць, думаў, што мы адседжваліся ў нейкім гарнізоне, раз наша вопратка не выгарала, як у мушкецёраў, якія дзень і ноч у полі), сябе паказаць? Хто не ведае, што ў чыстым полі ў баі кожны з іх стане нашай здабычай, як галубка шуляку». Я адказаў яму: «Мы бяром гарады і крэпасці і потым ахоўваем іх, а вось вы, райтары, не можаце выманіць нават плюгавага сабакі з яго пацучынай буды. Дык чаму ж бо нам і не павесяліцца ў месцы, якое больш наша, чым ваша». Райтар адказаў: «Хто майстар у полі, таму і крэпасці здаюцца; а як што мы перамагаем у адкрытых баях, дык з гэтага вынікае, што я такіх трох цыпачак, як ты, з мушкетамі разам, не толькі не баюся, а яшчэ двух на капялюш замест пер’я насаджу і толькі ў трэцяга папытаюся, адкуль ты такі рызыкант узяўся на пару дзягаў па голай срацы. А каб сядзеў я з табою, дадаў ён зусім глумліва, дык раскулешыў бы гладкарыламу шляхцючку морду, каб юхай умыўся, каб ведаў, што ёсць праўда». Я адказаў яму: «Думаю, у мяне таксама знойдзецца пара пістоляў, як у цябе, і хоць я не райтар, а нешта гермафрадыцкае паміж вамі і мушкецёрамі, але ж ты бач у дзіцяці хопіць адвагі, каб з адным мушкетам стаць супроць цябе ў адкрытым полі і пеша памерацца з такім выхвалякам, як ты, на кані з усёй тваёй збруяй і мэтлахамі». «Ах ты, coujon, закіпеў дзяцюк, вахлаком будзеш, калі, як сапраўдны шляхціц, не пацвердзіш сваіх слоў». На гэта я кінуў яму пальчатку і сказаў: «Глядзі, калі ты пешы ў адкрытым полі не падымеш яе і не падасі мне, на што змусіць цябе мой мушкет, дык права і сіла мая абвясціць цябе ўсюды тым, кім мяне абазвала тваё нахабства». Пасля гэтага мы расплаціліся з тракціршчыкам, а райтар, мой антаганісты супраціўнік, зрыхтаваў карабін і пістолі, а я мушкет; і калі ён выправіўся з прыяцелямі ў назначанае месца, дык сказаў Гізуйчмуту, каб загадзя выкапаў мне магілу. А той адказаў,
што гэта ягоны клопат выкапаць магілу свайму прыяцелю; мне ж ён выгаварыў за лішнюю рызыку і шчыра сказаў, што пабойваецца, каб я не сыграў у дуду. Я засмяяўся, бо даўно ўжо абдумаў, як мне след сустрэць гэтага выдатна экіпіраванага райтара, калі ён супастатам кінецца ў адкрытым полі на пешага з мушкетам. I калі мы прыйшлі на тое месца, дзе мела адбыцца ўся гэтая закалотка, я заладаваў свой мушкет дзвюма кулямі, падклаў свежага запальнага труту, змазаў салам вечка на палічцы, як гэта робіцца ў абачлівых мушкецёраў, калі яны ў сырую макрэдзь хочуць уберагчы сухі трут і порах на палічцы.
Перш чым сысціся, пастанавілі між сабою нашыя сябры, што памераемся мы на роўным полі і на такі выпадак кожны зойме адведзенае яму месца, адзін на ўсходзе, другі на захадзе, а тады ўжо няхай кожны спрыціцца, як сам хоча, каб адолець другога, як яно і след рабіць спраўнаму жаўнеру, калі ён бачыць перад сабою непрыяцеля. I ніхто з абодвух бакоў ні перад двабоем, ні падчас, ні пасля не павінен ні пасабляць свайму прыяцелю, ні помсціцца за яго смерць або за магчымае калецтва. I калі мы ў гэтым далі адзін аднаму слова і перабілі рукі, я і мой праціўнік таксама падалі адзін аднаму руку і даравалі сваю смерць; гэта было самае дурное глупства, на якое толькі здольны разумны чалавек, каб даказаць перавагу аднаго роду жаўнераў над другім, нібыта ад выніку нашай д’ябальскай і ў вышэйшай ступені нікчэмнай задумы залежалі гонар і рэпутацыя тых альбо іншых. А калі я стаў на вызначаным мне месцы смертаноснага поля з двума запаленымі кнатамі твар у твар з маім антаганістам, дык зрабіў выгляд, што насыпаю стары nopax; гэтага, аднак, я не зрабіў, а толькі памацаў порах на вечку мушкетнай палічкі ды ўзяў шчэпцю, як гэта звычайна робіцца; і, перш чым мой праціўнік, які ўсё гэта добра трымаў на воку, мог убачыць белае воблачка, я прыклаўся да мушкета і падпаліў упустую свой падманны порах на вечку. Мой кручаны праціўнік падумаў, што мушкет схі-
біў, і ашалела кінуўся напрасткі, каб паквітацца і завінціць апошнія кранты. Але не паспеў ён агледзецца, як я адчыніў палічку і зноў пальнуў і прывітаў яго такім зарадам, што і стрэл і падзенне адбыліся адначасова.
Пасля гэтага я рэтыраваўся да сваіх сяброў, якія заціскалі і зацалавалі мяне; а сябры праціўніка вызвалілі таго са страмёнаў і абышліся з ім і з намі, як тое і належыць у сумленных людзей, калі ўжо крывасць між імі пайшла, бо, датрымаўшыся ў годнасці, прыслалі мне памянёную пальчатку. Але, як толькі адчуў я сябе на вяршыні славы, явіліся з Рэнэна дваццаць пяць мушкецёраў і ўзялі пад варту мяне і маіх таварышаў. А на мяне неўзабаве наклалі ланцугі і ковы і адправілі на суд генералітэту, бо пад страхам цялеснага пакарання і нават смерці ўсякія двабоі былі строга забароненыя.
РАЗДЗЕЛ ДЗЯСЯТЫ
Сімпліцы з пішчаляй, барылай, калодай варожай фартэцыяй завалодаў
Як што наш генерал-фэльдцойгмайстар стараўся за строгую ваенную дысцыпліну, я вельмі непакоіўся за сваю галаву на плячах. Тым не меней, была надзея неяк выблытацца хоць бы ўжо з тае прычыны, што я ў такой ранняй маладосці паказваў крутую адвагу супроць непрыяцеля і здабыў сабе немалую славу й імя. Аднак надзея была даволі няпэўная, бо такія штодзённыя разборкі патрабавалі строгай адахвоткі на ўзорным прыкладзе. Нашыя тым часам якраз абселі моцнае пацучынае гняздо і запатрабавалі ў праціўніка здацца, але той адмовіўся, бо ведаў, што ў нас няма абложных гармат. Таму наш граф фон дэр Валь рушыў супраць памянёнага гнязда з усім войскам і, паслаўшы сурмачоў, зноў закамандаваў здачы, прыгразіўшы штурмам; аднак і гэта не дало ніякага выніку, апрача вось такога закручастага паслання:
«Высокародны граф, etc., etc. 3 прычыны Вашай графскай Эксэленцыі я ўразумеў, чаго Светласць дамагаюцца ад мяне імем Яго Вялікасці Свяшчэннай Рымскай імперыі. Аднак Вашай Высакаграфскай Эксэленцыі ў сілу Вашай высокай эрудыцыі не можа быць не вядома, наколькі непрыстойна і ганебна гонару і званню жаўнера без адмысловай на тое крайнасці здаваць праціўніку такую пазіцыю, як гэтая; таму Эксэленцыя, спадзяюся, не будзе мець да мяне прэтэнзій, калі я запабягацьму гэтаму ўсёй маёй руплівасцю і дбаннем, пакуль зброя Вашай Эксэленцыі не змусіць мяне да іншага! Аднак калі Вашай Эксэленцыі прыпадзе нагода, недачынная да маёй пасады, зыскаць у майго нікчэмства рахманай пакоры, я застаюся
Вашай Эксэленцыі найпакорлівейшы паслужэнец
Н.Н.»
Пасля гэтага ў нашым лагеры было шмат дыскусій, бо адмяняць акцыю было б неразумна, а браць умацаванне на прыступ, не прабіўшы праходу, каштавала б вялікай крыві. Ды да таго ж і не без сумнення ці ўдасца ўзяць верх, ці не. А цягнуць сюды з Мюнстэра ці Гама гарматы з усім іх рыштункам гэта шмат часу, намогаў і траты. А тым часам, як усе, і старое і малое, лезлі пад рукі са сваімі радамі і парадамі, ды і стрэліла мне да галавы неяк абярнуць гэта сабе на карысць, каб выдабыцца на волю. I я сабраў увесь свой цям і розум і пяць пачуццяў ды добра падумаў, як бы перахітрыць ворага, бо ўсё ў нас было, апрача гармат. I як толькі даўмеўся, дзе тут шукаць рады, я і давёў да ведама майго падпалкоўніка, што прыдумаў-такі, як нам забраць тую крэпасць без тратаў і вялікіх турбацый, калі толькі я мецьму пардон і свабоду. Некаторыя старыя бывальцы пасмейваліся і казалі: «Шыбенік і за вяроўку хапаецца! Дзяцюк мае рацыйку да пана, адбрахацца думае!» Аднак падпалкоўнік і ўсе, хто мяне ведаў, прынялі мае словы за сімвал веры, а таму ён асабіста выправіўся да генерал-