• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    Найважнейшай заваёвай нямецкай культуры XVII стагоддзя стала стварэнне нацыянальнай раманнай формы, і гонар гэты выпаў на долю Ганса Якаба Крыстофа (Крыстофэля) фон Грымэльсгаўзэна (каля 1622-1676), творчасць якога стала вынікам горкага вопыту Трыццацігадовай вайны. Паказальна, што раман з’явіўся толькі пасля завяршэння вайны, калі пэўная дыстанцыя ўжо дазваляла абагульняць, рабіць высновы, ствараць грандыёзнае эпічнае палатно эпохі. Як лірыка Грыфіуса назаўжды стала адной з вяршыняў паэзіі барока, так раман Грымэльсгаўзэна несумненная вяршыня прозы барока, яго найболын яскравы ўзор. I, бадай што, ніводзін твор той эпохі не стаў такім бязлітасна праўдзівым дакументам свайго часу, як «Сімпліцысімус». Пра народнае гора і бядоту пісалі і Опіц, і Флемінг, і Логаў, і Грыфіус. Але ніхто з такой сілай не паказаў пакуты менавіта селяніна, ніхто не даў такога рэальнага вобраза чалавека з народа.
    Да сярэдзіны XVII стагоддзя нямецкі чытач ведаў толькі раманы замежных аўтараў у арыгінале ці ў перакладах. Вельмі папулярнымі ў арыстакратычных колах былі французскія і англійскія прэцыёзныя раманы пастаральныя і галантна-гераічныя («Астрэя» А. д’Юрфэ, «Аргеніда» Д. Барклея). У другой палове XVII стагоддзя пад іхуплывам узнікае нямецкі прэцыёзны раман: «Адрыятычная Разамунда» Ф. фон Цэзэна, «Азіяцкая Баніза» Г. Цыглера, «Арміні і Туснэльда» Д. К. фон Лоэнштэйна, «Найсвятлейшая сірыйская Арамэна» і «Рымская Актавія» герцага Браўншвайгскага. Топіка рамана высокага, арыстакратычнага барока, яго сюжэтныя схемы будуць выкарыстаны ў рамане Грымэльсгаўзэна, і не толькі ў сур’езным, але і ў іранічным, парадыйным планах.
    Адначасова шырокую вядомасць у Германіі набываюць іспанскія пікарэскныя раманы (ад «пікара» «прайдзісвет», «махляр», «шалапут»), Гэты тып рамана наогул быў самай першай формай еўрапейскага рамана. Ужо ў 1615-1617 гг. у Германіі з’явіліся пераклады славутых раманаў «Жыццё
    Ласарыльа з берагоў Тормэса» невядомага аўтара і «Апісанне жыцця Гусмана дэ Альфарачэ» Матэа Алемана. Вельмі папулярнымі былі «Сны-відзежы» Франсіска дэ Кеведа і яго ж «Гісторыя жыцця прайдзісвета на імя дон Паблас» першы барочны пікарэскны раман. Жанр пікарэскі зрабіў моцны ўплыў на станаўленне нямецкага «нізавога» (дэмакратычнага) барака, ва ўлонні якога і ствараўся раман Грымэльсгаўзэна.
    Папярэднікам Грымэльсгаўзэна быў нямецкі сатырык Еган Міхаэль Мошэраш (1601-1669), пяру якога належыць кніга «Дзіўныя і сапраўдныя відзежы Філандэра фон Зітэвальда» (1642). Яна ўяўляе сабой своеасаблівую маральна-дыдактычную энцыклапедыю, пра што сведчыць прыкладзены да яе прадметны ўказальнік розных грахоў і заганаў, а таксама разгорнуты загаловак, які паведамляе, што тут «сутнасць усяго свету і дзеянні ўсіх людзей, апранутыя ў натуральныя іх колеры, пыхлівасць, гвалт, крывадушнасць і бязглуздасць, выведзеныя напаказ усім і прадстаўленыя, як у люстэрку, для многіх бачныя». Нягледзячы на вялікую ступень абагульненасці вобразаў, на іх у першую чаргу алегарычнасць, многія старонкі твора Мошэраша вылучаюцца асаблівай канкрэтнасцю, яскравай і жорсткай рэалістычнасцю. Такой, напрыклад, з’яўляецца навела «Салдацкае жыццё». Яна, без сумнення, паўплывала на раман Грымэльсгаўзэна (у ім адгукнуцца і фантастычныя відзежы Філандэра, якія, у сваю чаргу, узніклі не без прамога ўздзеяння «Сноў-відзежаў» Кеведа). Але па сваёй сутнасці твор Мошэраша застаецца зборнікам навел, якія знітоўвае фігура Філандэра. I толькі пяром Грымэльсгаўзэна будзе створаны сапраўдны раман аповед пра лёс чалавека ў часіну жорсткіх выпрабаванняў, адлюстраванне яго дарогі праз свет, якая становіцца дарогай да самога сябе. Творчасць Грымэльсгаўзэна з’явілася найбольш поўным сінтэзам трагічнай эпохі Трыццацігадовай вайны і адначасова цэлай эпохі літаратурнага развіцця Германіі.
    Як ні дзіўна, але доўгі час нават імя аўтара «Сімпліцысімуса» не было дакладна вядомае даследчыкам літаратуры. Наконт гэтага было шмат версій і загадак, якія часткова ўзнікалі з-за таго, што, адпаведна модзе таго часу, пісьменнік часта хаваў свае імя за мудрагелістымі псеўданімамі, створанымі на аснове анаграмнага метаду шляхам перастаноўкі літараў яго доўгага імя. Праблемы і пытанні ўзнікалі яшчэ і таму, што раман адлюстроўваў палярныя бакі свядомасці і рэчаіснасці: вяршыні кніжнай мудрасці і «нізіны» жыцця, добрае веданне старажытнай гісторыі, культуры, філасофіі і побыту сялянства, гарадскіх нізоў. Кім жа мог быць пісьменнік, які так глыбока і поўна зразумеў свой час, стварыў праўдзівае люстра сваей эпохі? Інтэлектуалам, які прачытаў безліч кніг? Альбо простым чалавекам, які трапіў у жудаснае жарало вайны? Ландскнэхтам і шалапутам, які распавёў сваю няхітрую і адначасова неверагодна заблытаную гісторыю? Нездарма ж доўгі час пісьменніка атаясамлівалі з яго героем.
    У біяграфіі Грымэльсгаўзэна ёсць яшчэ шмат таямніц і «белых плямаў». Але даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў1 дазволілі дакладна вызначыць, што гэты чалавек аб’ядноўваўу сваей асобе і філосафа-кніжніка, і непасрэднага ўдзельніка падзей, лёс якога «пераехала» цяжкае кола вайны.
    Грымэльсгаўзэн нарадзіўся ў небагатай бюргерскай сям’і ў невялічкім гарадку Гельнгаўзэн, што ў зямлі Гесэн. Трынаццацігадовым хлопчыкам ён стаў сведкам разбурэння роднага горада імператарскімі войскамі. Як і яго герой, ён
    1 Гл.: Морозов A. А. Ганс Якоб Крйстоф фон Грйммельсгаузен й его роман «Сймплйцйссймус»/ /Грмммельсгаўзен Г. Я. К. Сймплйцйссймус. Л., 1967; Морозов A. А. «Сймплйцйссймус» й его автор. Л., 1984; Herbst G. Die Entwicklung des Grimmelshausenbildes in der wissenschaftlichen Literatur. Bonn, 1957; Soil C. Hans Jacob Christoffel ven Grimmelshausen. 1676-1976. Munchen, 1976; Triefenbach P. Der Lebenslauf des Simplicius Simplicissimus. Stuttgart, 1979.
    вымушаны быў ратавацца ў крэпасці Ганау, занятай шведамі (у рамане шмат дакладна аўтабіяграфічных, жорсткіх у сваім дакументалізме эпізодаў). Як і Сімпліцы, Грымэльсгаўзэн прыбіваўся то да пратэстанцкіх, то да імперскіх войскаў, служыў пісарчуком у каменданта крэпасці Офэнбург і палкавым пісарам у Васэрбургу. Пасля заключэння міру ён займаў пасаду дробнага судовага чыноўніка ў маленькім гарадку Рэнхен. Тут ён і памёр, тут пахаваны. Тут прыйшла да яго вялікая слава, бо менавіта ў Рэнхене былі створаны яго галоўныя творы, у тым ліку «Сімпліцысімус».
    Раман упершыню выйшаў у свет у 1668 годзе без прозвішча аўтара. Тытульны ліст паведамляў, што гэта: «Апісанне жыцця аднаго дзіўнага шалапута на імя Мэльхіёр Штэрнфэльз фон Фуксгайм», а выдадзена гэтае сачыненне Германам Шляйфгаймам фон Зульсфортам. У 1669 годзе з’явіўся «Continuatio», або «Працяг» «Сімпліцысімуса», аўтарам быў названы Самуэль Грайфензон фон Хіршфэльд, а ў 1671 годзе было надрукавана самае поўнае выданне рамана з трыма «Continuationes», прадмовай і гравюрамі, якія спецыяльна заказаў сам пісьменнік (у якасці выдаўца зноў выступаў Герман Шлефгайм фон Зульсфорт).
    Франтыспіс першага поўнага выдання рамана ўпрыгожваў таямнічы малюнак: дзіўная істота з чалавечымі тулавам, рукамі і галавой, на якой красуюцца казліныя рожкі і вялізныя асліныя вушы; абапал тоўстага жывата птушыныя крылы, з-пад іх бачныя нага з раздвоеным капытом і качыная перапонка; ззаду лускаваты рыбін хвост, як у русалкі; на голымцеле вісіць шпага; у руках адкрытая кніга з алегарычнымі выявамі, каля яе ног раскіданыя тэатральныя маскі. Істота чымсьці нагадвае фантасмагорыі Іеранімуса Босха. Чаму ж гэтая гравюра змешчаная перад тэкстам рамана? Магчыма, для пісьменніка яна выступала як алегорыя яго твора, у якім дзіўным чынам зліваюцца фантастычнае і рэальнае, і як алегорыя самога жыцця, не менш фантасмагарычнага, чым самая неўтаймаваная барочная фантазія, жыц-
    ця, у якім безнадзейна пераблытана чалавечае і жывёльнае, духоўнае і плоцкае, жудаснае і дзівоснае. Надпіс на тытульным лісце гаварыў ад імя незвычайнай істоты: «Мне па душы дабро рабіць, II Са смехам праўду гаварыць» (пераклад мой Г. С.). А зачын перад тэкстам рамана дадаваў:
    3 агню, быццам фенікс, я нарадзіўся;
    Ляцеў у паветры, але не згубіўся;
    Блукаў па вадзе і на сушы блукаў I ў гэтых блуканнях вядомы ўсім стаў.
    3 самага пачатку выяўляецца адна з мэт рамана павучальна-выкрывальная. Але не толькі яна галоўная ў кнізе. Гэта па-сапраўднаму філасофскі твор пра пошукі ісціны, пра пазнанне свету і самапазнанне, пра неверагодна цяжкую працу душы, якая намагаецца спасцігнуць непадлеглую асэнсаванню рэчаіснасць. Сам герой скажа пра сябе: «Я быў толькі кшталтам чалавек і толькі імем дзіця Хрыстовае, а ва ўсім астатнім чыстая жывёліна! Але Навышні глядзеў на маю нявіннасць мілажальнымі вачыма і хацеў прывесці мяне да пазнання і Яго і сябе самога».
    Гэта раман пра лёс народны і лёс чалавечы ў смутны, страшны, хаатычны час, раман пра блуканні і пакуты чыстай душы, якая не можа не запляміць сябе брудам і брыдотай гэтага свету, але не можа і не змагацца за сваю цнатлівасць і праведнасць. Гэта трагічны твор, насычаны нястрымнай весялосцю, якая яшчэ больш падкрэслівае трагічнасць часу. У ім гучыць гамерычны смех, бо народ і ў самыя цяжкія часіны не страчвае гумару, здольнасці смяяцца са свету і з сябе, і гэта сапраўды выратавальны смех.
    Раман злучыўу адзінае цэлае элементы народна-смехавой культуры і высокую кніжную традыцыю, топіку пікарэскі і галантна-гераічнага рамана, рысы «нізавога» барока і іранічна пераасэнсаваныя штампы высокага барока. Адсюль вельмі спецыфічная мова рамана: з аднаго боку, яна вельмі складаная, мудрагелістая, насычаная шматлікімі біблеізмамі, лацінізмамі, галіцызмамі, філасофскімі і літаратурнымі
    рэмінісцэнцыямі, алюзіямі, цытатамі; з другога боку, яна вельмі простая, месцамі наўмысна вульгарная, сакавітая народная мова, перасыпаная мноствам прыказак, прымавак, вострых і нават непрыстойных слоўцаў, каламбураў і г. д. Грымэльсгаўзэн ахвотна ўжывае дыялектызмы: напрыклад, не літаратурнае «Vater» «бацька», а дыялектнае «Кпап», для якога перакладчык знайшоў адпаведнае «татусь»; не «маці» «мамця». Патрэбна адзначыць, што «Сімпліцысімус» адзін з самых складаных для перакладчыцкай працы тэкстаў, ён патрабуе філіграннага майстэрства, і гэта вельмі выразна дэманструе беларускі пераклад.