• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    Хоць і насуперак волі і звычкам сваім, але пустэльнік пасмяяўся з маёй дзіцячай прастадушнасці і малечай блазноты і сказаў: « Мілае дзіця, гэтыя абразкі не ўмеюць гаварыць, а іх учынкі і сутнасць я магу ўведаць з гэтых чорных рысачак, гэта называецца чытаць; і калі я так чытаю, дык табе здаецца, што я гавару з абразкамі, але гэта зусім не так». Я адказаў: «Калі я чалавек, як і ты, дык я таксама павінен умець бачыць у гэтых чорных радочках, што і ты бачыш. Як мне ўвайсці ў вашу гутарку? Мілы войча, скажы мне нарэшце, як мне зразумець гэтыя штукі?» На гэта ён сказаў: «Ну, добра, сынку, я навучу цябе, што і ты зможаш гутарыць з абразкамі і зможаш разумець, што яны азначаюць; толькі на тое патрэбен час, мая цярплівасць і твая руплівасць». Пасля гэтага ён напісаў мне альфабэт на берасціне па-друкаванаму, і ўжо калі я ўведаў усе літары, я навучыўся складваць іх, далей чытаць і нарэшце пісаць нават прыгажэй за самога пустэльніка, бо я ўсё выпісваў па-друкаванаму.
    РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы расказвае, што пілі і елі і што ў гаспадарцы рабіць умелі
    Каля двух гадоў, аж пакуль пустэльнік не памёр, і яшчэ з паўгода пасля яго смерці, я жыў у гэтым лесе; таму, мне здаецца, будзе няблага, калі я раскажу дапытліваму чытачу, якому часта карціць уведаць аж да самай драбніцы, што мы рабілі, што чынілі, чым прабаўляліся і, увогуле, як мы жылі.
    Елі мы ўсякую гародніну, рэпу, зеляніну, боб, гарох, сачыўку, проста, ну, і ўсякае такое, не грэбавалі і букавіцамі букавымі арэшкамі, дзікімі яблыкамі, дзічкамі, вішнямі, нават часта елі за прысмакі жалуды, калі голад падпіраў. Хлеб, ці, лепей сказаць пляцкі, мы пяклі ў гарачым прыску з перацёртага італьянскага зерня, па-нашаму кукурузы. Узімку лавілі сілкамі і сеткамі птушак. Увесну і летам Гасподзь пасылаў нам птушанят у гнёздах. Часта мы давалі сабе рады слімакамі і люгашкамі, не цураліся лавіць вяршамі і вудамі рыбу, балазе, непадалёк ад нашых харомаў цёк багаты на рыбу і ракаў ручай усё гэта дапамагала сплаўляць грубую ежу ў нашыя каўдуны. A то яшчэ аднаго разу спаймалі дзікага падсвінка, яго мы зачынілі ў загародцы, сілкавалі жалудамі і букавымі арэшкамі, укармілі, утлусцілі дый спажылі нарэшце, бо мой пустэльнік ведаў, што гэта аніякі не грэх, калі спажываеш тое, што Гасподзь Бог стварыў чалавечаму роду на такі выпадак і наканаваў яму такі канец. За соллю не дужа ўпадалі, а розныя там перныя прытравы ўвогуле былі непатрэбныя; гэта каб не спаганяць ахвоту да пітва, бо ў нас не было віннага склепа. Усю патрэбу ў солі нам гасіў адзін добрай душы святар, які жыў мілі за тры ад нас, але пра яго ўсё наперадзе, крыху пазней я яшчэ шмат чаго раскажу.
    Што да хатняга чарэп’я, дык у нас усенька было: мы мелі рыдлёўку, матыку, калун, сякеру і чыгун, каб гатаваць; зрэшты, усё гэта было не нашае, а пазычанае ў памянёнага свята-
    ра. У кожнага быў тупы сточаны нож; вось гэта якраз была наша маёмасць, і больш нічога. Таму мо нам і не патрэбныя былі ні міскі, ні талеркі, ні лыжкі, ні відэльцы, ні рондлі, ні патэльні, ні ростары, ні шампуры, ні салонкі, ні іншае сталовае і кухоннае начынне, бо наш чыгун быў нам і за чыгуна і за міску, нашы рукі былі за відэльцы і за лыжкі. А калі смага брала, мы пілі трысцінкай з крынічкі альбо проста совалі туды мызу, як воіны Гедэона1. 3 рознай там апраткі, воўны, шоўку, бавоўны і лёну, каб на стол, на ложак ці каб ушпалерыць сцены, дык не мелі нічога, толькі таго, што на сабе, а яго нам хапала з лішкам, бо ад дажджу і марозу мы проста хаваліся. У астатнім у гаспадарцы не былі патрэбныя ніякія правілы і парадкі, хіба што толькі ў нядзелю ці на свята, калі мы яшчэ ўпоцем-поначы пачыналі збірацца, каб ужо раненька без лішняга спеху паспець да памянёнага святара ў кірху, якая стаяла наводшыбе вёскі, і ўжо ў самой кірсе дачакацца набажэнства. А там мы хаваліся за паламаны арган, з-за якога ўжо маглі дзівіцца і на алтар, і на катэдру. Калі я першы раз пабачыў, як святар падымаецца на катэдру, я спытаўся ў пустэльніка, што гэты святар збіраецца рабіць у тым вялізным цэбры. Пасля адбытага набажэнства мы гэтак сама потайкам вярталіся да сябе, як і прыходзілі сюды, і, ужо добра натаміўшы цела і ногі, вярнуўшыся, ужо палуднавалі на поўную губу; увесь астатні час у пустэльніка ішоў на малітву і на маё вучэнне ўсялякім багалюбнасцям.
    Па буднях мы рабілі, што рабіць было найбольш мусова, хто на што больш уздатніцца, і што было патрэбнаў залежнасці ад пары года і нашых акалічнасцяў. To працавалі ў садзе, то іншым разам кампаставалі чарназём, накапаны ў цяністых мясцінах, мяшаючы яго з драўлянай пацярухай і парахном, набранымі ў дуплах, каб палепшыць, укультурыць глебу ў нашцм садзе, бо дзе ж таго нам гною. A то плялі кашы або рыбацкія сеткі, або запасаліся дровамі, рыбачылі, або
    1 Герой Гедэон згадваецца ў Бібліі (Кніга Суддзяў, 7). 58
    што яшчэ рабілі з пустое ляноты. I за гэтымі ўсімі заняткамі пустэльнік не забываўся настаўляць мяне на мудрасць і ўсялякую разумную даброць. У такім суровым жыцці я навучыўся пераносіць голад, смагу, гарач і холад, і цяжкую працу, і самыя розныя нястачы і ліхоты, але найперш спадзявацца на Бога і яму верна і спраўна служыць, што было самае важнае. А каб што звыш таго, не дапускаў мой дбайны пустэльнік, бо ён лічыў, што хрысціяніну, каб дастацца да свайго кону, да мэты, дастаткова, каб ён рупліва маліўся і працаваў; так і сталася, што хоць у духоўных справах я быў даволі ўдасведчаны, няблага разбіраўся ў хрысціянстве, а па-нямецку гаварыў аж так добра, нібы гаварыў не я, а сама Арфаграфія, але я ўсё ж застаўся прастадушны, аж няма куды; нават ужо пакінуўшы лес, я быў такі бедны дурыла, што не здолеў бы абдурыць нават дурнога шчаняці.
    РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы бачыць, як святы памірае, і сам пахавальны абрад учыняе
    Прабыў я ў лесе каля двух гадоў і ледзь толькі пачаў прывыкаць да суровага эрэміцкага жыцця, як мой самы лепшы на зямлі сябар-пустэльнік узяў сваю матыку, даў мне рыдлёўку і, як было ў яго заведзена, павёў мяне за руку ў горад, дзе мы звычайна маліліся. «Вось што, Сімпліцы, дзіця маё мілае, сказаў ён, пакуль, дзякуй Богу, яшчэ не настала мне пара развітацца з гэтым светам, заплаціць прыродзе і пакінуць цябе замест сябе на гэтай зямлі, пакуль я збольшага бачу, што табе спрыгодзіцца ў жыцці, і добра ведаю, што ты не заседзішся ў гэтай пустэльні, дык хачу я ўмацаваць цябе на шляху праведнасці, на які ты ступіў, і даць некалькі настаўленняў і парадаў, з якімі ты, як па пуцяводнай ніці, пойдзеш да вечнай мілажальнасці, і яны дапамогуць табе ўнікнуць памылак і ўладзіць сваё жыццё так, каб no-
    тым разам з праведнымі выбранцамі даступіцца да гонару глядзець у аблічча Богу ў тым вечным жыцці».
    Гэтыя словы залілі мне вочы слязьмі, як незадоўга перад тым варожы напад заліў вадой горад Філінген1, і так мяне разабрала, што я не стрымаўся і сказаў: «Сэрца маё, войча, няўжо ты пакінеш мяне аднаго ў гэтай глухой нетры? Няўжо тады..і больш я не мог вымавіць ні слова, бо пакута майго сэрца ад збытку любові да вернага бацюшкі майго, якую насіў я ў сабе, так моцна рванулася вонкі, што я, як мёртвы, бухнуўся яму ў ногі. А ён падняў мяне, суцешыў, як толькі дазвалялі час і ўмовы, тут жа выгаварыў мне за грэх, што я нібыта хацеў усупрацівіцца завядзёнкам Усявышняга. «Ці ж ты не ведаеш, сказаў ён далей, што гэтага нельга рабіць ні небу, ні пеклу? Нельга, сыне мой! Чым жа ты хочаш абцяжыць мае слабыя плечы, якія самі прагнуць спакою? Думаеш змусіць мяне жыць далей у гэтай юдолі? Ах не, сыне мой, адпусці мяне і ўваж, бо ані плачам, ані жальбаю не ўспасобіш мяне застацца ў галечы, не няволі маёй волі, бо пакліканы я воляй Божай і за Божым загадам руплюся з усім маім упадабаннем. Парупся ж і ты; чым без толку енчыць, лепш паслухай маіх апошніх слоў, якімі я наказваю табе, каб ты чым далей, тым руплівей спазнаваў самога сябе; і калі ты дажывеш да Мафусаілавага веку, дык і тады не выкідай з сэрца гэтага майго наказу; бо таму, што большасць людзей праклятыя, дык гэта і ёсць прычына, чаму ты не ведаў, кім яны былі раней, кім зрабіцца маглі б альбо зрабіцца яшчэ павінны». Далей ён шчыра параіў мне, каб я заўсёды бараніўся ад ліхіх кампаній, бо шкоднасць ад іх невымерная. Ён прывёў мне і адпаведны прыклад і сказаў: «Калі толькі адну кропельку мальвазіі капнеш у пасудзіну з воцатам, яна таксама ператворыцца ў воцат; калі ж такую самую кроплю воцату капнеш у мальвазію, яна распусціцца ў мальвазіі. Любасны сыне, сказаў ён, перш за ўсё і найперш заставайся стой-
    1 Гэтая падзея Трыццацігадовай вайны мела месца ў 1634 г.
    кі; не дазволь пякельнаму агню адхіснуць цябе ад пачатай пахвальнай дзеі; бо хто выцерпвае да канца, той шчасны. Калі ж насуперак маім спадзяванням ты па чалавечай слабіне падупадзеш грэху, дык не ўпарцься ліхамысна ў сваім грэху, а ў шчырым пакаянні паўстань зноў на ногі».
    Клапатлівы пабожны чалавек паведаў мне гэта нямногае не таму, канечне, што ведаў многа, а таму, што я, з прычыны майго малалецтва, здаваўся яму недастаткова здольным засвоіць у такім стане больш, а таму, што нямногія словы лепш трымаюцца ў памяці, чым доўгая балбатня, і навука з ашчадных слоў даходзіць да свядомасці, дае больш плёну, чым доўгая казань, якая не адкладваецца ў памяці і хутка забываецца.
    Тры настаўленні: спазнаваць самога сябе, унікаць ліхіх кампаній і заставацца непахісным несумненна гэты пабожны чалавек таму і лічыў добрымі і патрэбнымі, што сам жыў паводле іх і яму пры гэтым усё ўдавалася; бо пасля таго, як ён сябе спазнаў, ён не толькі цураўся благіх кампаній, а ўвогуле ўцёк ад свету і трымаўся наадасобку да канца, канца несумненна дабрашчаснага.
    Сказаўшы мне ўсё гэта, ён пачаў матыкай капаць сабе магілу; я пасабляў як мог, як ён мне казаў, і не разумеў, навошта ўсё гэта трэба. А тым часам ён сказаў: «Мой дарагі і сапраўды адзіны сыне (бо апрача цябе нікога не спарадзіў я, каб славіў Госпада Творцу), калі душа мая адыдзе ў належнае ёй месца, учыні майму целу апошнюю пашану і зрабі апошнюю учту: засып мяне тут вось гэтай зямлёй, якую мы цяпер капаем з гэтае ямы». Пасля ён падняў мяне на рукі, пацалаваў і моцна прытуліў да грудзей, як толькі можна было чакаць ад чалавека ў ягоным стане. «Мілае дзіця, сказаў ён, я перадаю цябе пад аслону Бога і паміраю з вялікай радасцю, бо я спадзяюся, ён прыме цябе там». А я, наадварот, я не мог гаварыць, я толькі жаліўся і енчыў, павіс на яго ланцугах, якія ён насіў на шыі, нават спрабаваў імі ўтрымаць яго, каб не адыходзіў. Але ён сказаў: « Сыне мой, пусці мяне, я памераю,