• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    Пасля смерці любімага настаўніка Сімпліцы спрабуе адзін весці пустэльніцкае жыццё, але вайна няўмольна знаходзіць яго і ў лесе, прымушае ісці ў свет. У крэпасці Ганау
    юнак назірае разгульнае жыццё пры двары губернатара у той час, калі сотні людзей пухнуць з голаду. Гэта напаўняе яго сэрца болем і горыччу: «Там, дзе мела быць вялікая любоў, ласка і вернасць, я знаходзіў самую вялікую здрадлівасць, самую гвалтоўную нянавісць, зваду, шаленства, варожасць і зацятасць».
    Гледзячы на такое маральнае спусташэнне, Сімпліцы шчыра імкнецца скіраваць людзей на шлях праўды, але сустракае толькі кпіны і насмешкі. Г’убернатар робіць яго блазнам: апрануты ў цялячую скуру з вялізнымі вушамі, герой прыслужвае за сталом. Сімпліцы паступова развітваецца са сваёй наіўнасцю, але дэманструе неверагодную цвёрдасць, найвялікшую ўпартасць у імкненні захаваць свой розум тады, калі самая пара з’ехаць з глузду, захаваць сваё чалавечае «Я», сваю ўнутраную цэласнасць. Болып за тое, карыстаючыся блазенскай маскай, ён пачынае «са смехам праўду гаварыць», вядзе дыскурсы, вартыя самых адукаваных людзей свайго часу.
    Зменлівасць лёсу несупынна суправаджае героя, шлях якога з’яўляецца нагляднай метафарай пастаяннага непастаянства свету. Лёс матляе яго, прымушае то ўзносіцца, то падаць, робіць то жабраком, то бравым райтарам, знакамітым «Егерам з Зёста». Сімпліцы становіцца героем галантных і пікантных прыгод, скарае сэрцы велікасвецкіх дам у Парыжы; ён трапляе ў Масковію, сутыкаецца з піратамі, апынаецца на пустынным востраве...
    Навошта гэта неймаверная колькасць прыгод і падзей, якія немагчыма рэальна ўціснуць у адно канкрэтнае чалавечае жыццё? He дзеля таго, каб толькі пацешыць публіку. Пісьменнік наўмысна праводзіць свайго героя праз пакуты і выпрабаванні, прымушае зведаць усе сферы чалавечага быцця. Такім чынам, шлях Сімпліцыя становіцца свайго роду парадыгмай чалавечага існавання і пошукаў ісціны, спасціжэння вечнай зменлівасці жыцця, непазбежнага падпарадкавання і ў той жа час процістаяння ёй. Пазней, у шостай кнізе рамана, Грымэльсгаўзэн створыць наглядную
    алегорыю непастаянства свету, выкарыстаўшы вобраз старажытнагерманскай міфалогіі. Сімпліцы сустракаецца з Бальдандэрсам (Baldanders «хуткі на змены»), які бясконца змяняецца, бы той антычны Пратэй. Бальдандэрс кажа, што час яго надыходзіць у эпоху вялікіх бядот і няшчасцяў і што бачны ён робіцца толькі таму, хто сам многа пакутаваў і цярпеў, як Сімпліцы. А хто ж болып за ўсё пакутуе і трывае ў часіны смут і сацыяльных катаклізмаў? Просты люд, народ пра гэта недвухсэнсоўна сведчыць раман. Такім чынам, вобраз галоўнага героя, акрамя агульначалавечага, набывае яшчэ адзін немалаважны аспект: ён становіцца ўвасабленнем народнага лёсу, і перш за ўсё нямецкага. Але вельмі важна, што геаграфія рамана не абмежавана Германіяй, яна пашырана да памераў усяго свету. На ўсім свеце тыя ж жахі, тая ж дурнота, тое ж нядбальства...
    Малюючы карціну такога свету, у якім няма чым дыхнуць чалавеку, які хоць у нейкай ступені захаваў сумленне, Грымэльсгаўзэн не мог не разважаць пра тое, які ж стан свету варты сапраўднага чалавека, не мог не думаць пра тое, чым узнагароджаны будуць народныя пакуты. Так узнікаюць на старонках рамана, нібы на выбар, розныя варыянты ўтопіі: утопія перахрышчэнцаў, казачная ўтопія возера Мумельзэе, утопія Юпітэра, які выкладае перад Сімпліцыем даволі зладжаную канцэпцыю будучыні. Пры гэтым апранутая яна таксама ў казачную вопратку: нейкі магутны германскі Герой сілаю свайго чарадзейнага меча ўсталюе на зямлі мір і справядлівасць. He будзе войнаў, не будзе рэлігійных спрэчак, увесь хрысціянскі свет зліецца ў адзінае цэлае. He будзе прыгонніцтва, не будзе аброку, ад якога стогнуць сяляне. Адзіная Германія будзе несці суседнім народам закон і парадак. Здавалася б, тут гаворыць сама векавая народная мара. Але чаму ж яна ўкладзена ў вусны вар’ята? Ён уявіў сябе Юпітэрам, што сышоў з Алімпа, каб абвясціць сваю волю, а папраўдзе гэта жабрак, убогі і смешны валацуга. Таму ўвесь сур’ёзны, пазітыўны змест утопіі ставіцца пад сумненне, набывае здзе-
    клівы, іранічны падтэкст. Можа, пісьменнік хацеў сказаць, што ва ўмовах тагачаснай рэчальнасці толькі вар’яты маглі разважаць пра рай на зямлі? Можа, тут гучыць здзек з самой мары, прызнанне яе няздзейснасці? А можа, любая мара, што здзяйсняецца сілай (няхай і чароўнай), становіцца небяспечнай і пераходзіць у вар’яцтва? Нездарма ж М. Бярдзяеў пісаў: «Утопіі страшныя тым, што яны збываюцца».
    У тым і веліч сапраўднага мастацкага тэксту: ён трывожыць нас і ўзнімае пытанні, а не дае гатовых адказаў. Толькі адзін адказ да болю ясны, просты, зразумелы: гэта цвёрдае «не», якое вымаўляюць аўтар і яго герой гэтаму агіднаму свету, што існуе не па Божых і чалавечых, а па воўчых законах. У самым канцы рамана Сімпліцы добраахвотна становіцца пустэльнікам. За паўстагоддзя да «Рабінзона Круза» Д. Дэфо Грымэльсгаўзэн стварае першую ў еўрапейскай літаратуры рабінзанаду: Сімпліцы апрацоўвае бязлюдны востраў і піша на пальмавых лісцях мемуары і афарызмы для павучання чалавецтва: «Чалавек павінен працаваць, як птушка лятаць». Пра гэта і апавядае шостая кніга, якую склалі «Continuationes», што. напісаны былі ў значнай ступені пад націскам велізарнай папулярнасці рамана і запатрабаванняў кнігавыдаўцоў. Шостая кніга не прадстаўлена ў беларускім перакладзе, і гэта мае сваю рацыю: першапачатковы тэкст заняршаўся пятай кнігай, менавіта першыя пяць кніг уяўляюць сабой адзінае цэлае, ды ўжо ў канцы пятай кнігі герой прымае рашэнне жыць пустэльнікам (вось толькі свет, відавочна, не вельмі гэта дазваляе).
    Як глыбока прадуманая выснова, як горкі прысуд свету гучыць фінал пятай кнігі рамана: «Бывай, свеце! бо ніхто ў табе не завецца сапраўдным імем сваім; нахабніка называюць адважным, баязліўца асцярожлівым, настырнага рупліўцам, а маладушніка міралюбным. Марнатраўцу называюць шчодрым, а скупога ашчадлівым, хітрага балбатуна і пустамалота красамоўным, а маўклівага дурнем або летуценцам... Бывай, свеце! бо ў палацы тваім не здабудуць сабе
    прыстанку ні праўда, ні вернасць!» Гэта не адмаўленне ад жыцця гэта адмаўленне ад таго стану свету, да якога не можа прыстасавацца нармальны чалавек. Свет, пабудаваны неразумна, не створаны для дзівакоў сімпліцысімусаў, для тых, хто захаваў хоць кропельку сумлення.
    «Сімпліцысімус» назаўсёды стаў выдатным узорам прозы барока, рамана ў стылі «нізавога» барока. У ім аб’яднаныя ўмоўна-метафарычнае бачанне свету і спецыфічна барочная рэзкая рэалістычнасць, якая вельмі лёгка пераходзіць у натуралістычнасць; у ім арганічна злучаныя манументальнасць і грувасткасць з імклівасцю і дынамізмам. Пры ўсёй міээрнасці асобных эпізодаў, пры ўсёй, на першы погляд, хаатычнасці раман пабудаваны з выдатным пачуццём меры і прапорцыі. Адзінства, унутраную цэласнасць твору надае перш за ўсё галоўны герой, які праходзіць складаны і павучальны шлях развіцця. Упершыню раман стаў цэнтраімклівым: усе сюжэтныя лініі, усе ніці апавядання, усе аўтарскія думкі сыходзяцца на Сімпліцыю. Шмат што ў рамане знешне нагадвае пікарэску. Але ў пікарэсцы герой быў нязменны прайдзісвет па азначэнні, закончаныя і замкнёныя эпізоды маглі бясконца нанізвацца адзін на адзін, кампазіцыя заставалася лінейна незамкнёнай. У рамане Грымэльсгаўзэна прыгоды заўсёды ўзбагачаюць вопыт героя, пашыраюць яго бачанне свету, штораз адкрываюць яму новыя аспекты быцця. Гэта рух не па прамой і нават не па сінусоідзе з яе ўзлётамі і падзеннямі гэта сапраўды дыялектычны рух па спіралі: Сімпліцы, аналізуючы сваё жыццё, ніколі не вяртаецца да сябе ранейшага (гэтаксама будзе рухацца і Фаўст у прасторы гётэўскага космасу). Такая пабудова рэзка адрозніваецца ад фабулы пікарэскнага рамана. Акрамя таго, Сімпліцы не проста праходзіць па шляхах свету, як пікара, а імкнецца асэнсаваць жыццё, перабудаваць яго ці знайсці ўрэшце сваю пазіцыю адносна свету.
    «Сімпліцысімус» першы раман у нямецкай і еўрапейскай традыцыі, у якім паказана развіццё чалавека ад маленства да духоўнай сталасці, станаўленне асобы на фоне
    бурнай, дынамічнай эпохі. Усё гэта дазваляе ўбачыць у творы Грымэльсгаўзэна зародак знакамітага нямецкага жанру «Bildungsroman», «Erziehungsroman» («раман выхавання», «раман станаўлення»), які так істотна паўплываў на сусветную літаратуру (бліскучымі ўзорамі гэтага жанру ў нямецкай літаратуры сталі «Гісторыя Агатона» Віланда і дылогія Гётэ пра Вільгельма Майстэра).
    Пасля «Сімпліцысімуса» Грымэльсгаўзэнам былі створаныя раманы так званага «сімпліцыянскага цыкла», выдадзеныя ў 1670 годзе. Гэта «Дзівоснае апісанне жыцця несусветнай марнатраўкі і валацужкі Кураж» і «Шпрынгінсфэльд». У першым з іх апавядаецца гісторыя бессаромнай сяброўкі Сімпліцыя, маркітанкі і авантурысткі Кураж (менавіта ў Грымэльсгаўзэна знойдзе гераіню сваёй п’есы «Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхт), другі ж прысвечаны прыгодам паплечніка Сімпліцыя, бравага салдата Шпрынгінсфэльда (само імя героя «Скачы ў поле» адзначае яго шалапутны характар, для якога перакладчык знайшоў трапны эквівалент «Гізуйчмут»),
    Але справядліва галоўным запаветам пісьменніка нашчадкам стаў «Сімпліцысімус». У XX стагоддзі ён аказаўся актуальным як ніколі, бо толькі чалавецтва, што прайшло праз пекла дзвюх сусветных войнаў, змагло па-сапраўднаму ацаніць антываенны пафас рамана, так моцна выяўленую ў ім прагу міру, гармоніі, розуму, чалавечай дасканаласці. I ёсць нейкая адзнака самога лёсу ў тым, што пераклаў гэты раман «спадар Васіль Семуха з хутара Ясенца, што каля Пружаное». Ясенец такі ж згублены ў беларускіх лясах на Пружаншчыне хутар, як весачка Сімпліцыя ў дрымучым Шпэсэрце. I не проста згублены загублены, закатаваны, спалены гітлераўцамі можа, нашчадкамі тых самых райтараў і ландскнэхтаў з рамана Грымэльсгаўзэна (ва ўсякім выпадку «духоўнымі» нашчадкамі).
    Пераклад заслугоўвае асаблівых і вельмі цёплых словаў. Усёй сваёй творчасцю Васіль Сёмуха нёс беларускаму чы-
    тачу радасць знаёмства з нямецкамоўнай класікай «Фаўстам» Гетэ, раманамі Т. Мана, Г. Гесэ, паэзіяй Р. М. Рыльке. Да гэтага важкага спісу належыць і «Сімпліцысімус» без сумнення, адна з лепшых работ майстра перакладу. Як ужо адзначалася, незвычайны стыль рамана патрабуе ад перакладчыка філіграннага майстэрства, бездакорнага ведання мовы арыгінала (прычым мовы XVII стагоддзя) і сваёй роднай мовы. У перакладзе выяўляюцца шырокая эрудыцыя перакладчыка, яго выдатнае знаёмства з рэаліямі далёкага часу, яго несупынны творчы пошук і ўменне знайсці адзінае патрэбнае слова, трапны выраз, каб данесці да нас непаўторную моўную стыхію рамана з яго прыказкамі, гульнёй словаў, каламбурамі (цяжкі матэрыял, які амаль не паддаецца перакладу). I самае галоўнае: пераклад яскрава высвятляе лад душы і вобраз свету самога перакладчыка, якія не захінаюць грымэльсгаўзэнаўскі космас, а яшчэ выразней даюць адчуць яго дыханне, яго блізкасць сучаснаму чалавеку. I як для самога Грымэльсгаўзэна жывая стыхія яго роднай мовы з’яўляецца запарукай выйсця з цяжкога сацыяльнага і духоўнага крызісу, у якім апынуўся народ, так, здаецца, і ў перакладзе В. Семухі жывая імклівая стыхія мовы, што нібыта нараджаецца на нашых вачах, асэнсоўваецца як галоўны сродак выратавання народнай душы.