Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
Дзівак Сімпліцы ідзе да чытача, каб перасцерагчы, каб прымусіць задумацца над светам і над уласнай душой. Які ты быў? Якім стаў? Куды ідзеш? Што азначае для цябе лёс роднай зямлі? Ці адчуваеш ты арганічную сувязь паміж ім і лёсам усяго чалавецтва, а значыць і адказнасць за яго?
Раману, які расказвае пра пошукі ісціны, дарогі да самога сябе, пра непазбежны націск на нас страшэннага свету і пра неабходнасць і магчымасць процістаяння гэтаму націску, які настойліва напамінае пра пагрозу чалавечаму ў чалавеку і неабходнасць захаваць гэта чалавечае, такому раману не пагражае забыццё.
Галіна Сініла
ЗАЧЫН
3 агню, быццам фенікс, я нарадзіўся; Ляцеў у паветры, але не згубіўся; Блукаў па вадзе і па сушы блукаў Iў гэтых блуканнях вядомы ўсім стаў. Пра рэдкія радасці, частасць бедаў У гэтай кнізе я вам паведаў, Каб мілы чытач мой на прыклад героя Пазбыўся блазноты і жыў у спакоі.
КНІГА ПЕРШАЯ
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
Сімпліцы расказвае пра свой род мужычы і якія змалку засвоіў ён звычаі
I вось тым самым нашым часам, пра які кажуць, што нібыта ён ужо й астатні, бо гэта ж канец свету, агарнула люд паспаліты нейкая немач, і ўсе тыя, каго яна зачапіла, калі толькі яны нашахраілі і наброілі столькі, што, маючы колькі там гелераў у кашальку, маглі начапіць на сябе навамодныя транты з рознымі блазенскімі матузкамі і прузучкамі, альбо, скажам, дабіўшыся маетнасці і славы якім-небудзь іншым спосабам, ну, хай хоць праз шчаслівую нагоду, як адразу пачынаюць трызніць марай, каб іх лічылі мужамі, знакамітымі, такімі, ведаеце, панамі-рыцарамі ці арыстакратамі немаведама як старога шляхетнага роду, а тым часам сюд-туд дапытліваму воку вазьмі дый адкрыйся, што іх продкі былі камінары альбо падзёншчыкі, альбо рамізнікі, альбо насільшчыкі, а іх стрыечнікі былі пагоншчыкі аслоў, карцёжнікі-махляры, штукары, канатаходцы, што іх браты былі галавасекі, віжы і каты-шыбенікі, а іх сёстры былі швачкі, прачкі і трапачкі, a то і ўвогуле шлюндры, а мацеркі зводніцы альбо зусім ведзьмы, a in summa' ўвесь іх даўні-прадаўні род ва ўсіх трыццаці двух каленах аж да цяперашняга брудам і крывёю мыецца, як той цэх Цукравара ў Празе2; дык жа вось яны, гэтыя новыя ўзвышэнцы, часта самі чарным-чорныя, як, не раўнуючы, тыя мурыны з Гвінеі, што там нарадзіліся і там жа пагадаваліся.
Я не магу сябе раўняць з такімі блазнюкамі, хоць, паклаўшы руку на сэрца, зусім не без таго, я і сам часта думаў,
1 Усяго, агулам, разам (пай,.').
2 Назва банды злодзеяў і махляроў, якую ўзначальваў нейкі Цукравар, герой апублікаванага ў 1617 г. твора Нікалаўса Уленгарта, у аснову якога пакладзены сюжэт навелы М дэ Сервантэса «Рынканэтэ і Картадылье».
што і я несумненна запачаткаваўся ад нейкага вялікага пана альбо, прынамсі, ад не абы-якога арыстакрата, бо з прыроды маю схілку прыкінуцца панічом, дай мне толькі шляхетнае рамяство, магчымасць, нагоду і грошы. Смех смехам, але маё адкараненне і гадоўля вельмі добра кладуцца на параўнанне з паходжаннем і выхаваннем, скажам, князя, калі, канечне, адкінуць даволі вялікую розніцу. Што? Мой татусь (тады так звалі бацьку ў Шпэсэрце) меў свой уласны зусім не лядашчы палац, ды такі пекны, што ніякі кароль, будзь ён хоць сам Аляксандр Вялікі, не мог бы паставіць такога сваімі рукамі; палац быў пабелены вапнай, а замест недарэчнай дахоўкі, халоднага свінцу і чырвонай медзі пакрыты саломай самага высакароднага збожжа; і хай ён, мой татусь, мог хваліцца і ганарыцца сваім высокашаноўным і ад самага Адама прарослым шляхецкім коранем і багаццем, ён узвёў муры вакол свайго палаца не з каменю, якога можна назбіраць на дарозе альбо навыграбаць на неўрадлівых палетках, і ўжо ж тым болей не з пошла печанай-паленай цэглы, якое апошнім часам можна напячы, як маку натаўчы, колькі хоч, яшчэ і з верхам, як гэта і робяць іншыя вялікія паны, а ён на будоўлю ўзяў дубовыя камлюкі, тую высакародную, шляхетную драўніну, на якой вэндзяць каўбасы і тлустыя шынкі, і якім, дубам, для поўнага веку трэба расці больш за сотню гадоў. Дзе вы знойдзеце другога такога манарха, каб ён вам чворыў нешта падобнае? Дайце ж мне другога такога патэнтата, каб ён вам спрамогся выштукаваць такі палац! Пакоі, залы і харомы ўсярэдзіне ён вычарніў куродымам, бо гэта ж самы трывалы прыродны колер на свеце і на поўную вытрымку яго да дасканалага хараства трэба куды больш часу, чым якому мастаку з усімі ягонымі самымі ўдалымі кунштукамі. Шпалеры былі з самага далікатнага на зямлі прадзіва, нарабіць яго маглі толькі тыя, хто адвеку важыўся прасці ў заклад з самою Мінерваю. Шыбы ў вокнах там былі прысвечаны св. Міколку Няшклоўскаму, менавіта прысвечаны, бо каб яны яшчэ й прдсвечвалі, патрэбна была,
прынамсі, папера, а яна, як татусь ведаў, пачынаючы з канаплянага і льнянога насення, патрабуе на свой канчатковы выраб намнога болей часу і працы, чым самае лепшае і празрыстае шкло з Мурана1; і потым яго шляхецкі стан дазваляў яму здагадвацца, што ўсё такое іншае, што даецца з цяжкасцю, ужо адно з гэтай прычыны цэніцца вышэй і таму болып каштоўнае; а што каштоўнае і дарагое, тое і шляхціцу прыкладзецца ў самы акурат і самым найлепшанькім чынам. Замест пахолкаў, лёкаяў і конюхаў у яго былі авечкі, козы і свінні, кожнае файна-прыстойна апраненае ў прыродную ліўрэю, яны і мне часта паслужаліся на пашы, пакуль я, стомлены іх службай, не аганюся, бывала, ад іх і не патуру дахаты. Каморы з рыштункам і даспехамі, альбо арсэналій, былі мудрагеліста і прадумана абстаўлены плугамі, матыкамі, калунамі, сякерамі, рыдлёўкамі, сахарамі і віламі-трайчакамі, і з гэтай зброяй ён штодня меў практыкоўку: тралёўка і колка дроў былі яго disciplina militaris2, як у старажытных рымлянаў у мірны час; запрагаць валы было ў яго капітанскай камандай, вывозіць гной фартыфікацыйнай справай, араць палявым паходам, сячы дровы штодзённым exercitium corporis3, як і выкідаць гной з хлява дваранскай забавай і турнірам. Так ён ваяваў з усёй зямлёю, пакуль не спаганяў з яе сабе карысць ураджай і багаты луп. Усё гэта я адстаўляю ўбок і не дужа з таго пераймаюся, каб ніхто не меў зачэпкі высмейваць мяне разам з падобнымі да мяне новымі нобілямі, бо я стаўлю сябе не вышэй за свайго татуся, які мае гэтую сваю рэзідэнцыю ў вельмі вясёлым месцы, менавіта ж у Шпэсэрце, дзе ванцакі наўзаем зычаць дабраначы. Але што я гэтым разам не падаю нічога шырэйшага пра род, корань і фамільнасць майго татуся, дык гэта з адзіна
1 Вядомы ў той час сваёй шкляной гутаю горад у Венецыянскай рэспубліцы.
2 Ваеннае майстэрства (лац.).
3 Фізічнае практыкаванне (лац.).
любаснай сэрцу сціпласці, галоўным чынам таму, што і без таго тут няма ніякай гаворкі ні пра якое высакароднае ўстанаўленне, таму я павінен пабажыцца, усклаўшы рукі: годзе вам і таго, калі ведацьмеце, што я нарадзіўся ў Шпэсэрце.
3 таго, што фамільнасць майго татуся ўсюды пішацца як вельмі шляхетная, кожны кемны лёгка здагадаецца, што маё выхаванне было адпаведнае саслоўнаму стану, і хто так мяркуе, не памыліцца, бо ўжо ў дзесяць гадоў я спасціг ргіпсіріа памянёных высакародных exercitien майго татуся, затое ў штудыях, у навуках я ішоў рука ў руку са славутым Амфістыдам’, пра якога Суіда2 паведамляе, што ён умеў лічыць аж вышэй пяці; але, відаць, татусь мой меў, бадай што, ці не задужа высокі дух і розум і менавіта таму ўлягаў у прынятыя правілы нашага часу, калі шмат якія знакамітасці не робяць сабе залішняга клопату занадта знемагаць сваю плоць лішняй вучобаю ці, як яны гэта называлі, школьнай блазнотай, бо ім хапае сваіх людзей, каб тыя займаліся рознай пісанінай. Апрача таго, я быў выдатны музыка, граў на дудзе, выводзіў прыгожыя жаласныя мелодыі Ялема3 і ў гэтым не саступаў нават славутаму Арфею, хоць той Арфей, праўда, больш выстаўляўся на арфе, а я на дудзе. Што ж да тэлялёгіі, дык я не дамся, каб мне даказалі, быццам ва ўсім хрысціянстве быў хто-небудзь майго ўзросту, хто мог бы дараўнацца мне; потым жа я не ведаў яшчэ ні Бога, ні чалавека, ні неба, ні пекла, ні анёлаў, ні чарцей і не мог адрозніць дабра ад ліха, вось чаму мне было няцяжка засвоіць з тэлялёгіі, што нашы першыя бацькі жылі ў раі і ў сваёй нявіннай беспахібнасці нічога не ведалі пра хваробы, смерць і паміранне, а яшчэ менш пра ўваскрэсенне. О, адмысловае жыц-
1 Персанаж ананімных старажытнагрэцкіх камедый; вызначаўся сваёй дурнотай.
2 Візантыйскі граматык і лексікограф (Х-ХІ ст.).
3 У старажытных грэкаў боства рыдання і плачу, сын Апалона і Каліёпы.
цё (ты можаш сказаць «адасловае» жыццё), калі чалавек не мае ніякай турботы з медыцынай! Менавіта вось такім манерам можна таксама зразумець маю выдатную абазнанасць у studio legum1 і ўсіх астатніх мастацтвах і навуках, якія толькі ёсць на белым свеце, Калі я быў такі вытанчаны (perfect) і дасведчаны ў няведанні таго, чаго я і не мог ведаць і ведаў вельмі добра, што ведаць не мог. Яшчэ раз скажу: о, адмысловае жыццё майго шчаснага маленства! Але мой татусь не хацеў, каб я далей цешыўся з гэтай дабрашчаснасці, а разумна палічыў, што танней абыдзецца, калі я адпаведна з маім шляхетным нараджэннем буду таксама шляхетна жыць і рабіць; таму ён пачаў прызвычайваць мяне да чынаў вышэйшых і задаваў мне цяжкія ўрокі.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
Сімпліцы абраны пасвіць авечкі і праслаўляе свой лёс малечы
Ён надаў мне самую высокую годнасць, шанаваную не толькі ў ягонай гасподзе, але і ў цэлым свеце, а менавіта ж бо адвеку вядомую пасаду пастуха. Ён найперш даверыў мне сваіх свіней, па-другое, коз і, нарэшце, статак авечак, і я мусіў іх пасвіць і даглядаць і з дапамогай маёй дуды, гукі якое, як піша Страбон, у Аравіі сыцяць і ўтлушчаюць авечак і казлоў, бараніць іх ад ваўкоў; у тыя часы я быў падобны на Давіда, толькі што Давід граў не на дудзе, а зноў жа на арфе, і гэта сталася мне якраз неблагім пачаткам, а нават жа добраю азнакаю неба на тое, што з часам, калі мне яшчэ і пашанцуе, я выб’юся ў сусветную вядомасць. Бо як свет стаў, усе высокія асобы мусова паперабывалі ў пастухах, як мы самі можам прачытаць у Святым Пісанні пра Авеля, Абрагама, Ісака, Якава, іхніх сыноў, а і нават Майсея, які спачатку пасвіў
1 Вывучэнне законаў, юрыспрудэнцыя (лац.).
авечкі ў свайго цесця, а тады ўжо толькі стаўся Майсеем палкаводцам і заканадаўцам у 600 000 чалавек Ізраіля. Так, хай хто-небудзь закіне мне, што, бач, яны ўсе былі святыя, выбраныя Богам людзі, а не шпэсэрцкія падпаскі і свінапасы, якія нічога, як я, не ведалі пра Бога. Я гэта мушу прызнаць, не шукаючы адгаворак; але што павінна было акупіць маю тадыташнюю нявіннасць? Сярод старажытных паганцаў можна знайсці такія самыя экзэмпляры, як і сярод сыноў богавыбранага народа; сярод рымлянаў былі знакамітыя роды, якія называліся Бубулькі, Статыліі, Пампоніі, Вітуліі, Вітэліі, Аніі, Каперы і ім падобныя, і яны таксама займаліся быдлам і, мабыць, пасвілі. Калі папраўдзе, дык Ромул і Рэм таксама ж былі пастухі; Спартак, перад якім здрыганулася ўся рымская ўлада, быў пастух; што? Пастухамі былі, як засведчыў Лукіян у сваім «Dialogo Неіепае», Парыс, сын Прыяма-цара, і Анхіз, бацька траянскага князя Энэя. Прыгажун Эндыміён, да якога падкідалася сама цнатліўка Луна, быў таксама пастух; item' крыважэрны Паліфэм; ай, нават жа і багі, як паведамляе Фарнут2, не саромеліся і не цураліся гэтай прафесіі: Апалон пасвіў каровы ў фесалійскага цара Адмэта; Меркурый, ягоны сынок Дафніс, Пан і Пратэй былі архіпастухі, ці не таму яны і ў блазнюкоў-паэтаў лічыліся патронамі пастухоў; Меса, цар маабіцкі, як мы пра гэта чытаем у Другой кнізе Царстваў, быў пастух; Кір, магутны цар персідскі, не толькі быў выхаваны Мітрыдатам, пастухом, але ж і сам папасваў. Гігес быў пастух, а ўжо толькі потым сілаю пярсцёнка стаўся каралём, Ізмаіл Сафі, персідскі цар, замаладзь таксама пасвіў, гэтак сама Юдэй Філон пра тое вельмі дасціпна піша ў «Vita Moysis», што пастухоўства ёсць падрыхтоўка і пачатак валадарання; гэтак сама як bellicosa і martialia ingenia3, напракты-