Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
Сімпліцы слухае, як пад германца ўсе народы збягуцца яднацца
Юпітар адказваў: «Ты разважаеш пра рэчы, як адпрыродны чалавек, нібыта не ведаеш, што нам, багам, магчыма ўсё зладзіць так, каб толькі ліхія былі пакараны, а добрыя умілажалены. Я хачу разбудзіць германскага героя, які ўсё вырашыць лязом свайго мяча; ён пераб’е ўсіх зацятых грэшнікаў, а пабожных пакіне і ўзвысіць». Я сказаў: «У такім разе гэты герой павінен будзе мець жаўнераў, а дзе жаўнеры, там вайна, а дзе вайна, там гінуць і вінаватыя і невінаватыя!» «А хіба зямныя божышчы думаюць так, як і зямныя людзі, сказаў на гэта Юпітар, што і зразумець нічога не могуць? Я пашлю вам такога героя, які ўправіцца і без жаўнераў, ён зрэфармуе ўвесь свет; пры нараджэнні я дам яму статнае і моцнае цела, як у Геркулеса, адару прадбачлівасцю, мудрасцю і разважлівасцю; Венера дасць яму прыгожы такі твар, ён будзе прыгажэйшы за Нарцыса, Адоніса і майго Ганімеда; яна дадасць да ўсіх цнотаў яшчэ і адмысловую пяшчотлівасць, віднасць і вабнасць і зробіць яго любасным усяму свету, з гэтых прычын я паспрыяю добраму рас-
кладу зорак пры яго нараджэнні. Меркурый адорыць яго вострым і кемным розумам, пераменлівая Луна будзе яму не толькі няшкодная, але й карысная, бо прышчэпіць яму неверагодную імклівасць, Палада выгадуе яго на Парнасе, а Вулкан у hora Martis1 выкуе меч, якім ён адолее ўвесь свет і скіне ўсіх бязбожных без дапамогі людзей, якіх ты называеш жаўнерамі; яму не спатрэбіцца дапамога. Вялікія гарады затрымцяць перад ім, і любая фартэцыя, раней неадольная, праз чвэрць гадзіны цалкам яму ўпакорыцца і стане пад ягоную ўладу; нарэшце ён зробіцца наймагутнейшым патэнтатам у свеце і ўсталюе кіраванне на зямлі і на моры, што і багі і людзі будуць ім вельмі задаволеныя».
Я сказаў: «Як можа стацца знішчэнне ўсіх бязбожных без пралівання крыві і як атрымаць уладу над усім светам без ужывання сілы і без жалезнай рукі? О, Юпітар, прызнаюся, нічога не ўтойваючы, што гэтых рэчаў я не хачу разумець, бо я чалавек смяротны!»
Юпітар адказаў: «Мяне гэта не здзіўляе, бо ты яшчэ не ведаеш, якая вялікая сіла будзе ў майго мяча. Вулкан яго зробіць з той самай матэрыі, з якое ён робіць мне грамавыя стрэлы, а добрыя якасці мяча такія, што як толькі мой велікадушны германскі герой аголіць яго і толькі адзін раз шахне ім у паветры, як скоцяцца галовы ў цэлай армады, нават калі яна будзе за гарою за цэлую швейцарскую мілю ад яго, так што бедная нечысць паляжа раней, чым зразумее, што з ёю адбываецца. А калі рушыць у паход і падыдзе да горада ці фартэцыі, ён зробіць на прыклад Тамерлана і падыме белы прапар на знак таго, што вось ён тут аб’явіўся дзеля міру і шчасця людскога. Калі выйдуць яму насустрач і ўпакорацца, добра; калі не, ён дастане з похваў памянёны меч, сілаю якога ва ўсіх чарадзеяў, буртнікаў2 і варажбітоў, якія
1 Гадзіны Марса (г. зн., найбольш спрыяльныя для вайсковых чынаў лац.).
2 Ведзьмары (стар. бел.).
толькі ёсць у горадзе, будуць сцятыя галовы, і тады ён падыме чырвоны прапар; а калі тады ніхто не з’явіцца, дык сказаным чынам пазбавіць ён жыцця ўсіх мужабойцаў, ліхвяроў, злодзеяў, махляроў, пералюбнікаў, чужаложнікаў, шлюх і прахадзімцаў, пасля чаго падыме чорны прапар. А калі тыя, якія яшчэ заставацьмуцца ў горадзе, не прыйдуць да яго, ён вынішчыць увесь горад і яго жыхароў, як цвёрдахрыбетны і непаддатны корань, але тут пакарае толькі тых, што схілялі іншых да непакорства і сталіся прычынаю таго, што народ не здаўся яму. I так пойдзе ён ад горада да горада, і кожнаму гораду аддасць пад кіраванне і паслушэнства прылеглы край, і ад кожнага горада па ўсёй Германіі возьме ён па два самых разумных і вучоных мужоў, і складзе з іх парламент, і навечна злучыць усе гарады; па ўсёй германскай зямлі, па ўсіх грунтах і добрах ён скасуе прыгон разам з усімі мытамі, акцызамі, чыншамі, пазыковымі распіскамі, закладнымі і навядзе такі парадак, што больш ніхто ніколі не пачуе ні пра якія паншчыны, шарваркі, талокі, кантрыбуцыі, аброкі, паборы, войны і іншыя ўціскі народа, і зажывуць усе шчаслівей, чым на Елісейскіх палях. А тады, сказаў Юпітар далей, я буду часта збіраць увесь chorum Deorum гурт багоў, па-вашаму, і спускацца да немцаў, каб павесяліцца ў вас сярод вінаграднікаў і смакоўніц; тады я ўсталюю ў вас Гелікон, і загарэзуюць у вас музы; тры грацыі прынясуць вам, немцам, тысячы розных уцехаў. Я дабраслаўлю Германію і дам ёй большае дабрадзенства, чым шчаснай Аравіі, Месапатаміі альбо ваколіцам Дамаска. Я адмоўлюся тады ад грэцкай мовы і буду гаварыць толькі па-нямецку, адным словам, выяўлю сябе такім германцам, што нарэшце дазволю, як колісь рымлянам, пашырыць уладу на ўвесь свет».
Я сказаў: «Найвышэйшы Юпітар, а што скажуць на гэта князі і паны, калі будучы герой захоча такім вось незаконным чынам адабраць у іх іхняе і падпарадкаваць сабе гарады? Няўжо яны не ўсупрацівяцца сілай альбо, прынамсі, не запратэстуюць перад Судом Божым і людскім?»
Юпітар адказаў: «А яму, герою, клопат малы. Ён падзеліць усіх-усіх вялікіх гэтага свету на тры часткі і тых, якія будуць жыць няўзорна і грэшна, пакарае, як роўна і чэрню, бо ніякая зямная сіла не здолее ўсупрацівіцца ягонаму мячу; астатнім ён дасць выбар альбо застацца ў краіне, альбо пакінуць яе. Тыя, якія застануцца і любіцьмуць сваю бацькаўшчыну, будуць жыць, як і ўсе паспалітыя; але прыватнае жыццё немцаў тады будзе больш шчаслівае і дабрадзейнае, чым сёння ў каралёў, так што кожны немец зробіцца як бы чыстым Фабрыцыем, які не схацеў падзяліць з каралём Пірам ягонае каралеўства, бо любіў сваю бацькаўшчыну гэтак сама марна, як гонар і дабрачынства; так будзе і з астатнімі. А трэція, якія захочуць застацца панамі і з астатнімі. А трэція, якія захочуць застацца панамі і валадарамі, будуць праз Вугоршчыну і Італію вывезены ў Малдову, Валахію, у Македонію, Фракію, Грэцыю, нават праз Гелеспонт у Азію, і хай яны ідуць туды ваяваць, забраўшы ўсіх галаварэзаў з усёй Германіі, і хай там здабываюць землі чужым каралям. Пасля ён за адзін дзень возьме Канстанцінопаль, а ўсім туркам, якія не навернуцца ў шчырую веру і не ўпакорацца, загне мікіткі галавою да задніцы; і тады адродзіць ён Свяшчэнную Рымскую імперыю, выправіцца ў Германію і там з парламентам, які ён, як ужо было сказана, збярэ з усіх германскіх гарадоў, па двое ад кожнага горада, і назаве іх перадпастаўнікамі і бацькамі германскай бацькаўшчыны, пабудуе сярод Германіі горад, які будзе большы за Маноа1 ў Амерыцы і золатапраменнейшы, чым сам Ерусалім за Саламонавых часоў; валы фартэцыі можна будзе параўнаць з Тырольскімі гарамі, а равы паводле шырыні з пратокаю паміж Гішпаніяй і Афрыкай. А ўсярэдзіне ён паставіць храм з чыстых адамантаў, рубінаў, смарагдаў і шафіраў; а ў куншткамеры,
1 Легендарны горад. Паводле кнігі У Рэйлі (Лондан, 1596), ён атаясамліваўся з «краінай золота» (Дарада).
якую таксама збудуе, будуць з усяго свету сабраны ўсялякія рэдкія дзівосіны, багатыя дарункі, якіх яму панапрысылаюць імператары Кітая і Персіі, вялікі магол Усходняй Індыі, вялікі хан татарскі, святар Ян з Афрыкі1 і вялікі цар Маскоўшчыны. Турэцкі султан будзе самы руплівы і запабеглівы, бо памянёны герой не адбярэ ў яго імперыі, а зробіць яго леннікам рымскага імператара».
Я спытаўся ў майго Юпітара, што ж пры гэтым будуць рабіць хрысціянскія каралі. Ён адказаў: «Тыя, што ў Англіі, Швецыі і Даніі, як бо яны германскай крыві і пакорныя застануцца, а тыя , што ў Гішпаніі, Францыі і Партугаліі, з увагі на тое, што ў старыя часы немцы займалі памянёныя краіны і імі валадарылі, атрымаюць свае кароны, каралеўствы і інкарпараваныя ў іх краіны ад нямецкай нацыі па добрай волі ў леннае валоданне, і тады запануе вечны, непарушны мір паміж усімі народамі ва ўсім свеце, як у часы Аўгуста».
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
Сімпліцы слухае, як герой Юпітараў з’яднае папоў, ксяндзоў і прасвітараў
Гізуйчмут, які таксама слухаў нашую гутарку, ледзь быў не зглуміў усяго гандлю, сказаўшы: «I ўжо тады ў Германіі зажывём, як у краіне Дрыхляндыі, дзе не дожджык падае, а чысцюткая мушкатэля, дзе крэйцэрпаштэты выскокваюць занач, як сыраежкі. Во ўжо таптацьму на абедзве пашчанкі, як малацілыпчык, і во ўжо хлябтацьму малмазею, пакуль вочы на лоб не палезуць». «Яно, вядома, канечне, адказаў Юпітар, асабліва калі я нашлю
1 Легендарны цар-святар, якога пагалоска «сяліла» напачатку (XII ст.) у Азіі, а потым у Афрыцы.
на цябе Эрысіхтонавую пакуту1, бо, здаецца, пакепваеш ты з маёй вялікасці. I, павярнуўшыся да мяне, дадаў: Здавалася мне, што я сярод сапраўдных сільванаў, а выходзіць, сустрэў зайздросніка Мома ці Заіла. I перад такім прадажнікам абвяшчаць волю нябёсаў і рассыпаць пэрлы перад свінёй? Ну ясна, наклаў сабе на пагоршкі кучу гаўна і носіцца дзівіцеся на яго, такога харошага!» Я падумаў: «Гэта дзіўны і нячысты ідал, бач, як умее ўсё абярнуць, высокія рэчы і далікатная матэрыя». Я добра ўжо змеціў, што ўсякія там кепікі яму папярок, а таму трываў як мог, потым сказаў: «Любасны Юпітар, ты ж не будзеш за недалікатнасць неабструганага фаўна ўтойваць ад другога Ганімеда, што будзе далей у Германіі». «О не! адказаў ён. Але скажы спярша свайму Фэону, хай наперад прыкусіць свой гіпанаксаў язык, пакуль я не ператварыў яго, як Меркурый Батума, у камень. I прызнайся, што ты мой Ганімед і ці не цябе выгнала раўнівая Юнона, пакуль мяне тут не было, з нябесных харомаў?» Я паабяцаў яму ўсё расказаць, як толькі пачую ад яго ўсё, што мне хацелася ведаць. На гэта ён сказаў: «Дарагі Ганімед, толькі не аднеквайся больш, што ты гэта не ты, бо я ж усё бачу наскрозь, да таго часу золатаробнае рамяство ў Германіі стане звычайным і будным, як, скажам, ганчарства, так што ці не кожны смаркач у канюшні будзе насіць пры сабе lapidem philosophorum2». Я спытаўся: «А як жа ўсталюецца ў Германіі вечны мір, калі столькі рэлігій? Хіба ж не пачнуць разнаверныя папы нацкоўваць сваю паству і ці не сплятуць новую вайну на іншаверцаў?» «О не, адказаў Юпітар, мой герой запабегне гэтай небяспецы і найперш злучыць у адно ўсе хрысціянскія канфэсіі». Я сказаў: «О цуд, гэта быў бы вялікі, нечуваны і найвыдатнейшы чын! Але як
1 Г. зн„ неспатольны голад.