Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
1 Напраўду (лац.).
2 Тут: пачостка (лйц.).
чна, але ён давяраў мне, а стан быў такі, што куды там далей, і, павагаўшыся, паторгаўшыся, даў нарэшце consens'.
Я памяняўся вопраткай з адным нашым; зрабіўшы вялікую пятлю, абыходамі, закрутамі і назіркам пайшоў з маім студэнтам да памянёнай вёскі, хоць і была яна ўсяго за паўгадзіны хады ад нас. У вёсцы мы адразу змецілі другі дом за кірхаю, дзе жыў святар, дом, пабудаваны па-гарадску, абнесены мурам, які абымаў сабою яшчэ і ўвесь двор. Я паінструктаваў ужо майго таварыша, што яму трэба казаць; на ім яшчэ было яго паношанае студэнцкае, а я сябе буду выдаваць за вучня мастака, я ж думаў, мне не спатрэбіцца ў гэтым сяле штукавацца ў гэтым умельстве, бо сяляне тут хат не фарбавалі і не бялілі. Духоўны айцец быў ветлівы; калі мой студэнт склаў яму глыбокую лацінскую рэверэнцыю і нахлусіў кучу-малакучу ўсяго-ўсякага пра тое, як яго ў дарозе абабралі жаўнеры, пакінуўшы без кавалка хлеба, без макавай расінкі, святар прапанаваў яму лусту з маслам і кубак піва; я ж удаваў, што таго ведаць не ведаю, і сказаў, што хацеў бы перакусіць у карчме, а тады клікну яго, і мы яшчэ сёння паспеем адолець добры кавалак дарогі разам. I я пайшоў у карчму, больш каб лепей высачыць, чым гэтай ночы пажывіцца, ніж суняць голад, мне яшчэ пашанцавала ўбачыць селяніна, які якраз замазваў печ, куды ён толькі што пасадзіў вялікія боханы пумпернікелі, якія павінны былі сядзець у печы дваццаць чатыры гадзіны і пячыся. Я падумаў: «Маж, маж! Так а ці так, мы знойдзем спосаб выняць яго, каштоўны правіянт». Каля селяніна я не затрымаўся, бо ўжо ведаў, дзе здабыць хлеб, купіў некалькі штутаў (гэта такі белы хлеб, як бы булачкі) майму гэйтману, і як што я прыйшоў на двор да пана пробашча папярэдзіць таварыша, што нам пара, ён ужо таксама даў сабе рады і сказаў святару, што я мастак і маю намер перабрацца ў Галандыю, каб там ужо да канца выштукава-
1 Згода (лац.).
цца ў сваім мастацтве. Святар гасцінна запрасіў мяне ў дом і папрасіў прайсці з ім у кірху, дзе ён мне пакажа некалькі карцін, якія няблага было б падмазаць. Каб не сапсаваць гешэфту, я мусіў пайсці. Ён павёў нас праз кухню і калі адчыніў вялікія дубовыя дзверы, о тігйт! (о дзіва!) я ўбачыў, што кроквы чарным-чорныя ад лютняў, жалеек, скрыпак, гудочкаў, вой колькі іх панавешана! А я думаў толькі пра шынкі, каўбасы, кумпякі ў коміне. На іх я паглядзеў усцешаным волкам, бо мне здалося, што яны пакепваюць з мяне, мне хацелася, каб яны выправіліся да маіх сяброў у лес; а яны назло мне і насупор упарта сабе віселі. Тады я падумаў пра спосаб, як іх прысуседзіць да таго хлеба ў дасочанай печы, але не змог нічога прыдумаць, бо, як ужо было сказана, святароў дом быў абнесены мурам, а вокны надзейна ўбяспечаны жалезнымі кратамі; а яшчэ на двары вылежваліся два велізарныя ваўкарэзы, якія, як я баяўся, уначы, вядома ж, не будуць табе спаць, калі тут хто намерыцца ўкрасці тое, з чаго ім якраз і прыпадае частка за спраўнае вартаванне.
Калі мы прыйшлі ў кірху, крыху падыспутавалі пра карціны і дамаўляліся ўжо некалькі з іх падрэстаўраваць і палепшыць, я ўсё шукаў розных зачэпак, каб ухіліцца, спасылаючыся на сваю вандроўку, сказаў ці то рызнік, ці то званар: «Слухай, няхлюй, ты мне больш удаеш на беглага жаўнерскага пахолка, чым на мастаковага вучня». Я не прывык, але замест гэтага толькі хітнуў галавою і адказаў яму: «Ты, хлопча, дай мне сюды пэндзаль і фарбы, я табе мігам намалюю дурня, будзе як дзве кроплі вады ты». Святар перавёў усё на жарт і сказаў нам абодвум, што не да твару нам у святым месцы гаварыць адзін аднаму на крыўду, даўшы гэтым зразумець, што паверыў абодвум, прапанаваў выпіць і ісці сваёй дарогай. Але сэрца маё заставалася пры каўбасах.
Яшчэ да ночы мы вярнуліся да гуфа, я забраў сваю вопратку і ручніцу, расказаў гэйтману план, выбраў шэсць
хлопцаў, якія памогуць несці хлеб. Апоўначы мы ўвайшлі ў вёску, у поўнай цішы выграблі хлеб з печы: а як што з намі быў адзін, які ўмеў сунімаць сабак, і таму што нам трэба было ісці міма святаровага двара, я не мог устояць супроць спакусы, каб не вярнуцца ў лес без сала. Я пастаяў у цішыні, пільна прыглядаючыся, ці нельга будзе прайсці ў святарову кухню, але не ўбачыў іншай магчымасці як толькі праз комін, які гэтым разам будзе мне замест дзвярэй. Хлеб і зброю мы перанеслі на могілкі ў каплічку, узялі па дарозе драбіну і вяроўку з нейкага свірна, і я, умеючы ўпраўляцца з усім гэтым прыладдзем не горш за камінара і лазіць у коміне ўніз і ўгору, чаго я навучыўся яшчэ малым, калі лазіў у дуплы, залез на дах, выкладзены полаю чарапіцаю ў два пласты, што вельмі ўзручняла мае намеры. Доўгія валасы я сцягнуў у куклу на цемені, апусціўся на адным канцы вяроўкі ўніз да майго мілага сала і, доўга не разглядаючыся, прывязаў усе аполкі сала, шынкі і кумпякі да вяроўкі, і ўсё гэта на дах вельмі файненька вывалаклі і адправілі далей у каплічку. Але раптам, о халера! Калі ўжо, здавалася, пачыналіся святыя ўгодкі, кроквіна пада мною вазьмі ды хрусні, і бедны Сімпліцы паляцеў уніз, і няшчасны Лавайчык сам ус .очыў у пастку. Сябры мае на даху спусцілі вяроўку, каб чыцягнуць мяне, але яна абарвалася, ледзь толькі паднялі мяне з падлогі. Я падумаў: «Ну, Лавайчык, цяпер будзе табе цкоўля, пашкамутаюць табе поўсць, як таму Актэону‘«. Бо святар ужо прачнуўся ад грукату і сказаў кухарцы запаліць святло. Яна ў адной кашулі ўвайшла да мяне на кухню, накінуўшы на плечы спадніцу, і спынілася так блізка каля мяне, што нават зачапіла; яна ўзяла крэсіва, выкрасала агню, пачала паддзьмухваць яго; я ж дзьмухнуў мацней за яе, і бедная так спалохалася, што з перапуду задрыжала і закалацілася, упусціла агонь і свяцільню і рэтыравалася
1 Паводле грэцкага міфа, Актэон, унук Апалона і Кірэны, быў ператвораны раззлаванай Артэмідай у аленя і на гары Кіферон разарваны нацкаванымі на яго пяццюдзесяццю сабакамі.
да гаспадара. Я атрымаў глыток паветра на пярэдых, каб падумаць, як усё ж выскачыць адгэтуль; але нічога ў галаву не прыходзіла. Mae хлопцы праз комін паведамілі, што яны зараз прыступам возьмуць дом і вызваляць мяне сілай; але я не згадзіўся, а загадаў ім, каб схадзілі па зброю а каля коміна пакінулі аднаго Гізуйчмута' і чакалі, калі я без шуму і гвалту вылезу да іх, каб наш план не праваліўся; а ўжо калі гэта не ўдасца, тады хай робяць, што ім там узручніцца. А тым часам духоўнік сам учыніў святло, кухарка расказала яму, што на кухні страшэнная здань, двухгаловая, бо, мусіць, яна ўбачыла ў мяне на галаве куклу і прыняла яе за яшчэ адну галаву. Усё гэта я чуў, а таму хуценька бруднымі рукамі намазаўся попелам, сажай і вугалем і ператварыўся ў такое страхоцце, што ўжо аніяк не быў падобны на анёла, як нядаўна казалі сёстры-паслушніцы ў кляштары ў Раі, думаю, і рызнік, калі б ён мяне зараз убачыў, можа, хутчэй паверыў бы ў версію пра вандроўнага мардамаза. Я пачаў штосілы грукатаць на кухні, кідаць-раскідаць рэчы, біць і шпурляць, ляскатаць кухонным чарэп’ем, схапіў века з катла, пачапіў яго сабе на грудзі, трымаючы ў руках кацубу, каб у выпадку патрэбы бараніцца ёю. Але гэта не збянтэжыла пабожнага святара; ён увайшоў як на працэсіі са сваёю кухаркай, якая несла ў руках дзве васковыя свечкі, а на руцэ падвешаную крапільніцу са свянцонай вадой; сам святар быў у pace са стулаю, у адной руцэ трымаў крапач, а ў другой кнігу; з яе ён пачаў экзэрцызаваць мяне, пытаючыся, хто я такі буду і што я тут маю рабіць. Як што ён мяне і сам трымаў за д’ябла, дык я падумаў, а ці не будзе яно таннейй коштам, калі і я пачну ўдаваць з сябе чорта і пасоблю сабе ілжою, таму я адказаў: «Я чорт і хачу табе і тваёй кухарцы скруціць вязы!» Але святар пайшоў далей у сваёй экзэрцыі і сказаў мне, што ні яму, ні ягонай кухарцы я нічога не зраблю і што ён гоніць мяне самым высокім
1 У арыгінале Шпрынгінсфэльд (Springinsfeld).
і святым заклёнам ізыдзі туды, адкуль выйшаў. А я адказваў крыху дрыготкім голасам, што гэта немагчыма, калі б я нават вельмі хацеў. Тым часам Гізуйчмут, які сам быў смалены кнот і не разумеў ягонай лаціны, рабіў spectaculum сваім спосабам на даху, бо, чуючы голас на кухні і што я сам удаю з сябе чорта, але мяне трымае духоўнік, закрычаў па-савінаму, забрахаў па-сабачы, заржаў па-конску, забляяў па-казлінаму, закрычаў па-аслінаму, пасля аказаў сябе праз комін цэлай шворай марцовых катоў у разгар іх вяселля, засакарыў курыцай, якая шукае месца знесціся; гэты хлопец умеў па-ўсялякаму, пад любую жывёлу, і калі хацеў, умеў выць так натуральна, быццам побач з ім была гайня жывых ваўкоў. Гэта ўжо напалохала святара і яго кухарку не на смех; а мяне ўзяў сорам, што я дапусціўся, каб у маёй асобе зкліналі д’ябла, за якога ён мяне прымаў, бо ён недзе чытаў ці чуў, што чэрці любяць апранацца ў зялёнае.
Сярод усіх гэтых страхоццяў, якія напалохалі ўсіх нас, асабліва бедную кухарку, я ўбачыў, на шчасце, што замок на дзвярах у двор не замкнёны, а засаўка толькі крыху-крыху пасунута. Я борздзенька саўгануў ёю, выкаўзнуўся ў дзверы на двор, дзе і знайшоў сваіх хлопцаў са зброяй напагатове, і пакінуў святара заклінаць д’ябла дасхочу. Пасля Гізуйчмут прынёс мне з даху мой капялюш, мы склалі ў торбы здабытую страўнасць і пайшлі да сваіх, бо ў вёсцы рабіць больш не было чаго, хіба што толькі занесці на месца драбіну і вяроўку, што мы ціхенька і зрабілі.
Увесь атрад падсілкаваўся крадзенай саланінай, і ніхто ўжо больш і не пікнуў, аж такія дабраславёныя мы былі людзі. А яшчэ ж колькі папарагаталі з гэтай маёй вычуды; аднаму толькі студэнту не спадабалася, што абакралі святара, які яму так добра прашмараваў гардзёлку; ён прысягаў і бажыўся, што сплаціў бы таму ягонае сала, каб толькі было чым, але тым не меней упісваў разам з намі, быццам сам на тым заслужыўся. Яшчэ два дні мы праляжалі ў засадзе, чакаючы таго каравана, які так доўга падпільноўвалі. Мы не
страцілі ў раптоўнай атацы ніводнага чалавека, а самі захапілі больш за трыццаць палонных і такую лацную здабычу, як ніколі раней. За сваю адвагу і незвычайнае шанцаванне я атрымаў двайную долю, бо дзейнічаў найлепш; гэта былі тры прыгожыя фрысляндскія жарабцы з усім купецкім таварам, які толькі яны маглі несці пры спешнай хадзе; і калі б нам выпаў час разабрацца з трафеем і даставіць яго ў бяспеку, дык кожны ад сваёй долі стаў бы багатыром, а то ж мы больш прастойвалі, чым рвалі наперад, бо з усім тым, што нам дасталася, не вельмі разгонішся, а трэба ж было; мы рэтыраваліся дзеля большай бяспекі на Рэнэн, дзе накармілі коні і падзялілі здабычу, бо там якраз былі нашыя людзі. Там я зноў узгадаў святара, у якога ўкраў сала. Чытач можа падумаць, які ж я быў пустапарожнік, нахабнік і хцівец, калі мне было мала таго, што я абакраў пабожнага духоўніка і так страшэнна яго напалохаў, а што яшчэ захацелася пэўнай славы і чты. Таму я ўзяў залаты пярсцёнак з шафірам, захоплены ў той вылазцы, і паслаў яго з Рэнэна з адным хлопцам майму святару з такім допісам: