• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    Калі я, як ужо тут расказана, страціў абодвух Хэрцбрудэраў, збрыдзеў мне ўвесь табар пад Магдэбургам, які я заўсёды называў вераўчаным горадам са стрэхамі і глінянымі мурамі. Я ўжо да смерці стаміўся і па горла быў сыты і сваім блазенскім уборам, і станам, быцца еў я ўсё гэта вялікім жалезным чарпаком; карацей, я рашыў не дамся, каб мяне кожнае чмурыла дурыла, а, дасць Бог, пазбудуся, як мне казаў стары Хэрцбрудэр, сваіх блазенскіх шатаў, нават калі гэта мне каштавацьме жыцця і здароўя. Правёў я гэты план самым банальным чынам, бо ніякай лепшай магчымасці проста не выпала.
    Олівер, сакратар, які пасля смерці старога Хэрцбрудэра стаў маім гофмайстрам, часцяком дазваляў мне выязджаць з кнэхтамі на фуражоўку. Калі мы аднаго разу прыехалі ў вялікае сяло, у якім ужо стаялі райтарскія вазы і ўсе пайшлі шастаць па хатах, шукаць, што дзе на вока падвернецца, я таксама пачаў нышкарыць, дзе б гэта выцібрыць якое старое
    сялянскае адзежыны, на якую мог бы памяняць сваё блазенскае. Але не знайшоў, чаго хацеў, а мусіў задаволіцца нечым там бабскім. Я надзеў яго, бо быў якраз адзін, а сваё выкінуў у прыбіральню, думаючы сабе, што з гэтай хвіліны я вольны ад усіх сваіх нягодаў. У гэтай вопратцы я пайшоў па вуліцы да некалькіх афіцэрых і ступаў, ідучы, дробненька, як Ахіл, калі ягоная маці вяла яго да Лікамеда. Ледзь толькі я выйшаў з-пад даху, як некалькі фуражыраў згледзелі мяне і момантам дадалі маім нагам жвавасці і шустрыні. Яны закрычалі: «Стой, стой!» а я прыпусціў яшчэ шпарчэй, быццам мяне падсмальвала геена вогненная, і першы падаспеў да тых афіцэрых; я кінуўся перад імі на калені, молячы ў імя жаночага гонару і дабрадзеўства заступіцца за маю дзявоцкасць перад гэтымі пажаднікамі, і мая просьба не толькі была ўважана, але яшчэ адна ротмайстрыха ўзяла мяне за служанку, і я тоўкся ў яе, аж пакуль нашыя не ўзялі Магдэбурга, а потым шанцы пад Вэрберам, а потым Хафэльбэрг і Пэрлебэрг1.
    Гэтая ротмайстрыха не была дзіця горкае, хоць і маладая яшчэ, каб дацца ў ашуку праз мой гладкі твар і станістасць; так і гэтак, дзе намёкам, дзе прыпёкам, а дзе па-нямецку ўсырамяць яна нарэшце патлумачыла, дзе ёй чаравічак цісне. Я тым часам быў яшчэ занадта сумленны і рабіў усё так, быццам нічога не заўважаў, і строіў з сябе дзяўчыну-нячэпу самага цнатлівага і пабожнага замесу. Ротмайстар і ягоны кнэхт улягалі на тую самую хваробу; таму ён загадаў сваёй жонцы справіць мне прыстойныя ўборы, каб яна не саромелася маёй грубай і простай сялянскай апраткі. А тая пайшла яшчэ далей, чым ёй было загадана, выстраіла мяне, як французскую ляльку; гэта яшчэ болып распаліла жар, і нарэшце ён так разгарэўся, што і пан і слуга на ўсю палкасць сваю жадалі ад мяне таго, чаго якраз я і не мог ім ушчырыць і ў чым з прыгожай манернасцю адмовіў нават сваёй пані. Нарэшце ротмайстар рашыў прыхапіць зручны
    Невялікія гарады ў Брандэнбургу.
    выпадак і сілком узяць ад мяне тое, чаго яму атрымаць усё-такі было немагчыма. Гэта змеціла ягоная жонка, і як што яна ўсё-такі спадзявалася зыскаць сваю выгоду, дык перабегла яму дарогу і паблытала планы, абсекла ўсе ягоныя мацкі, аж ён падумаў, што ад усяго гэтага хутка здурэе.
    Ніводнага з іх траіх мне не было так шкада, як нашага няздару-слугу, беднага дурашлёпа, бо калі пан і пані маглі і паміж сабою ўскароміць той свой дурны пахацімчык, дык гэты бязмен такое выгоды не меў. Аднаго разу, калі пан і пані пайшлі спаць, слуга ўпрогся ў падводу, на якой я кожнае ночы спаў, з гарачымі слязьмі бедаваў па сваім горкім каханні і горача прасіў умілажаліцца з яго. Але я ўпёрся, як кол асовы, і паказаў яму, што хачу захаваць сваю нявіннасць да самага шлюбу, і, як што ён тысячу разоў згаджаўся на той шлюб, але нічога ўзамен усё-такі не атрымаў, акрамя маіх слоў, што не, што цяпер немагчыма пашлюбіцца з ім; ён зусім даўся ў роспач ці, можа, толькі хітра напусціў на сябе, бо дастаў шпагу, прыставіў вастрыё да грудзей, а тронку да воза, быццам вось-вось ужо й праткнецца наскрозь. Я падумаў пляга яго ведае, можа, і прапорацца, з чортам благія жарты; загаварыў з ім і суцешыў, што скажу канчатковае рашэнне ўраніцы. Гэта яго супакоіла, і ён пайшоў спаць; а я не спаў, я чуваў, разважаючы пра свой дзіўны стан. I так сабе прыкінуў, што прыгода мая ўдоўжкі не развінецца на добры лад, бо ротмайстрыха чым далей, тым больш дацірае сваім юрам, ротмайстар смялее, а конюх усё больш даціскае сваім непагасным каханнем; я і сам ужо не ведаў, як мне выцерабіцца з гэтага лабірынту.
    Я часта мусіў у ясны дзень лавіць блох на пані толькі дзеля таго, каб глядзець на яе алавастрава белыя грудзі, каб мацаць яе далікатнае цела, што мне а я ж усё-такі таксама быў з крыві і плоці-доўга вытрымаць будзе цяжка. Дасць святога спакою жонка, як прымаецца за пытку ротмайстар, а калі, здавалася б, ноч прынясе збавенне ад гэтых дваіх, лезе са сваёй мілосцю слуга так што жаночае адзенне
    мне ўелася ў вантробы больш, чым блазенскі каўпак. I вось тады, але ўжо занадта позна, я задумаўся над прадказаннем і перасцярогамі майг святога Хэрцбрудэра і ўявіў сабе, што вось якраз я ў той самай напрарочанай турме, тут табе і небяспека жыццю і здароўю, пра якія ён таксама казаў, бо жаночая вопратка трымала мяне ў палоне, і вырвацца з яго я не мог, і ротмайстар ліхія жарты са мною згуляе, калі даведаецца, хто я такі, і калі застане мяне на лоўлі блох на сваёй жонцы. Што рабіць? I я рашыўся гэтае самае ночы адкрыцца слузе, як толькі развіднее, бо падумаў: «Яго любоўны шал астыне, а калі я адшпілю яму крыху са сваіх дукатаў, дык ён яшчэ і падбае пра мужчынскі ўбор, а тым самым паможа аслабаніцца ад усякіх закалотаў з тымі тваімі другімі». Было б гэта як усё роўна нарочна выдумана, калі б шчасцю яно заўгодзілася так; але не, не заўгодзілася.
    Засвітала майму шмуйлу ўжо апоўначы, бо ён прыбег па згоду і ўжо пачаў шныпарыць каля воза, калі я сама-сама толькі ўсыпацца як след пачаў, бо ўвесь час папярэдне думаў пра свой грэшны гандаль. А той падае свае позвы, бадай, нават залішне гучна: «Сабіна, га Сабіна, золатка маё, уставай, ясачка, падымайся, красачка, памятаеш, што ты абяцалася!» аж збудзіў гэтым ротмайстра першага, бо ягоны намёт стаяў каля воза. У яго, вядома ж, пазелянела ўваччу, пажаўцела ў бельмах, бо і без таго ротмайстра яшчэ раней верад разабраў; але ён не выйшаў парушаць нашую згоду, а толькі ўстаў падзівіцца, чым той гешэфт абернецца. Нарэшце слуга разбудзіў і мяне сваімі намаганнямі і нудзіў, нудзіў сваё то каб гэта я да яго з воза злез, то каб яго на воз пусціў; я адразу яго астудзіў, папытаўшыся, ці не мае ён мяне за якую-небудзь такую. Мая ўчарашняя прыпавесць тычылася шлюбу, без якога ён ува мне ніякага ўдзелу ня возьмець! Ён адказаў, што каб я ўставаў усё роўна, бо ўжо на раніцу займаецца і трэба людзям гатаваць сняданак; ён наносіць мне дроў і вады і запаліць агонь. Я адказаў: «Калі ты хочаш зрабіць гэта, калі ласка, а я яшчэ крыху пасплю; ідзі ўжо, ідзі сабе,
    я скора буду, я не забаўлюся». Але боўдзіла не адступаўся ад свайго, і я ўстаў рабіць сваю працу, а не каб лабунькацца з ім, тым болей што, як мне падалося, учарашняя гарачка яго ўжо адпусціла. Увогуле я добра надаваўся на палявую служанку, бо гатаваць, пячы і мыць бялізну я навучыўся ў краатаў; а каб прасці, дык салдацкія бабы і без таго гэтым у полі не займаліся. Чаго я яшчэ не ўмеў з жаночае працы, дык гэта як часаць (шчоткаю) і ўкладваць косы, пані ротмайстрыха лёгка прапускала гэта мне, бо ведала, што гэтаму я не вучаны.
    Калі я з закасанымі рукавамі злазіў з воза, мой заамураны і падстрэлены любоўным шротам смелячок так разагрэўся ад маіх беленькіх ручак, што не мог утрымацца, каб не пацалаваць мяне; а як што я не тое каб дужа бараніўся, дык ротмайстар, у якога ўсё гэта рабілася на вачах, не мог стрываць, а выхапіўся з намёта, як дурань з каноплі, з голай шпагай у руцэ, каб тут і прыхапіць на месцы майго беднага залётнічка; але той уцёк і забыў вярнуцца. Ротмайстар да мяне: «Ах ты, сука, ах ты, шлюндра мочаная, я ж табе пакажу...» Больш ад гневу нічога не мог сказаць, а толькі кінуўся на мяне, быццам зусім ашалеў. Я закрычаў, каб ён перастаў, каб не рабіў алярму, бо абедзве арміі, саксонская і імператарская, стаялі тады якраз насупраць адна аднае, а шведскае войска пад камандаваннем Баніера1 якраз набліжалася.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ
    Сімпліцы дастаўся ў рукі райтарам, і як яно выйшла ўсім дарам
    Калі развіднела, выдаў мяне мой пан на пацеху райтарскім пахолкам, якраз калі падняліся абодва войскі; гэта быў гамуз усялякага зброду і таму, можна сказаць, банда, хай
    1 Адзін з самых паспяховых шведскіх генералаў у Трыццацігадовай вайне.
    бог крые, якая страшная. Яны паперлі са мною да хмызоў, каб насыціць там сваю жывёльную патрэбу, як гэта робяць скурвысыны, калі ім даюць на папас што-небудзь жаночае. За імі рушыла шмат яшчэ якіх хлопцаў, падзівіцца на ганебную пацеху, сярод іх і мой закаханы пустамалот. Ён не спускаў з мяне вачэй, і калі ўбачыў, якая патупа мяне чакае, хацеў адратаваць сілай, нават калі пойдзе на скрут галавы. Знайшліся і заступнікі, бо ён сказаў, што я яго нарачоная. Яны спачувалі яму і мне і парываліся дапамагчы. Гэта якраз і не было ў лад райтарам, якія лічылі, што маюць на мяне большае права і зусім не хацелі выпускаць з рук сваёй карысці, а таму рашылі ісці сілай на сілу. Завялася калатня з абодвух бакоў; чым далей, тым больш тлуму і гвалту, так што ўжо ўсё баёвішча пачало нагадваць турнір, у якім кожны жывот кладзе за прыгожую даму. Іх дзікі лямант прыцягнуў увагу прафуза, які падышоў, калі ўжо мяне рвалі і тузалі з усіх бакоў, падралі на мне ўсю вопратку і разгледзелі, што я зусім не тое. 3 яго прыходам усё імгненна аціхла, бо яго ўсе баяліся больш, чым самога чорта; а тыя, што рвалі мяне, рассыпаліся; ён коратка распытаўся, за што тут такі гандаль зайшоўся, і тым часам, як я спадзяваўся, што ён выбавіць мяне з гэтай нягоды, ён сам узяў ды арыштаваў мяне, палічыўшы справу вельмі нязвыклай і, бадай, ліхамыснай, калі ў войску злавілі мужчыну ў бабскім адзенні. Таму ён і яго слуга разам з атрадам, які стаяў тут жа ў полі, узялі мяне і сабраліся вырушыць з намерам перадаць мяне генерал-аўдытару альбо галоўнаму прафузу. А як што нам дарога ляжала міма палка майго палкоўніка, дык мяне пазналі, распыталі, адзелі і перадалі як палоннага нашаму старому пану прафузу, які закаваў мяне па руках і нагах у жалеза.