• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    кае жыццё пайшло ў нас як па шнурочку і самай цяжкай працай было качаць кеглі. Пачысціўшы, накарміўшы і напаіўшы пан-драгунавага рысака, я быў сам сабе панам, вырабляў што хацеў і хадзіў дзе хацеў.
    Кляштар быў таксама аблюбаваны адным гесэнскім мушкецёрам, нашым праціўнікам, з Ліпштата; быў ён сваім фахам кушнер, а таму не толькі майстар на ўсе рукі, і да танца, і да ружанца, але мог і вілы ў бокі умеў на шпазе; каб не змаліцца ў майстэрстве, ён кожны дзень практыкаваўся са мною ў вольны час на ўсялякай зброі, і сам я так усяго гэтага панабраўся, што ўжо не баяўся даць яму сатысфакцыі, калі ён таго хацеў. А мой драгун, замест каб пафехтавацца, толькі качаў з ім шары ў кеглі, і каб жа на што, а то ж толькі хто вып’е піва за сталом і кожны пройгрыш клаўся на кляштар.
    У кляштары быў свой паляўнічы абшар, а таму і свой егер; а як што я сам быў апрануты ў зялёнае, дык далучыўся да яго і ўсю восень і зіму вучыўся ягонаму ўмельству і хітрасцям, асабліва што тычылася ловаў дробнага звера. 3 гэтых прычын, а таксама таму, што імя Сімпліцы было крыху нязвыклае, а простым людаь проста й забывалася або цяжка вымаўлялася, усе называлі мяне «егерам», «лоўчыкам», «лавайчыкам». Я ўведаў усе дарогі і сцежкі, што пасля абярнулася мне на вялікую выгоду. А калі за благім надвор’ем не мог хадзіць па лясах, па палях, я чытаў усялякія кнігі, якія мне выдаваў кляштарны аконам. А як толькі пекныя кляштаранкі змецілі, што я, маючы неблагі голас, яшчэ й на лютні граю, якшчэ й крыху на клавікордах (instrumentum pinnatum, clavicimbalum), яны яшчэ пільней прыгледзеліся да маіх астатніх здольнасцяў, і, калі пры гэтым выявіліся даволі ладныя прапорцыі кахання і прыгожы тварык, яны прызналі ўсе мае звычкі, сутнасць, учынкі і паводзіны вельмі высакароднымі, міла-шляхетнымі і як яно і мела быць у прыстойнага хлопца. Так неўзабаве неспадзявана я стаў вельмі любасным маладзічком, аж усе дзіву даваліся, чаму я жыву ў такога зануды-драгуна.
    Калі ж вось у такой раскошы марнатравіў я ўсю зіму, майму пану далі адлуп, гэта так яго даняло, што ён аж захварэў, а як што падхапілася яшчэ і моцная гарачка і адкрыліся старыя балячкі, якіх ён нахапаў за ўсё сваё паходнае жыццё, дык ён не доўга ўпіраўся, управіўся хутка, і ўжо праз тры тыдні я меў што хаваць. Зрабіў я яму на магілу такую эпітафію:
    Ляжыць тут удалы ваяка; здаецца, жыві й жыві, бо за доўгі свой век не праліў ні кроплі крыві.
    Паводле права і звычаяў гэйтман мог здзедзічыць каня, вінтоўку, а ўсё астатняе фэндрык; а як я тады быў свежы, падрослы маладзік і была надзея, што з часам выганю ў бясстрашнага мужчыну, дык мне, калі я запісаўся ў войска, паабяцалі ўсю панавую пазасталасць разам з ягоным месцам. Я ўсё гэта прыняў ахвотна, бо ведаў, што мой пан пазашываў у штаны шмат дукатаў, якія ён збіраў адзін да аднаго ўсё сваё жыццё; і калі я дзеля такога завяршэння справы падаў сваё імя як Сімпліцы Сімпліцысімус, пісар-каліграфіст Кірыяк ніяк не мог напісаць яго арфаграфічна правільна, ён сказаў: «Адзін чорт у пекле так завецца». I калі я ў яго пасля гэтага спытаўся, ці ёсць там у пекле каторы, каб зваўся Кірыяк, ён не ведаў, што адказаць, хоць, здавалася б на блізір, быў такі ж бо разумны; гэта так спадабалася майму гэйтману, што ён з самага пачатку паклаў на мяне спрыяльнае вока з добрай надзеяй на мае будучыя баявыя подзвігі.
    РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАТЫ
    Сімпліцы Лавайчык, Сімпліцы жаўнер, сам сабе пан і кавалер
    Як што каменданту Зёста якраз быў патрэбен хлопец на канюшню, а я гэтакім здольнікам якраз і здаўся, дык яму не вельмі дагаджала, што я стаў жаўнерам, бо ён разлічваў узяць мяне; прыкінуў, што я яшчэ малады і які там з мяне
    адважнік. Прапанаваўшы гэта майму гаспадару, ён паслаў па мяне і сказаў: «Слухай, Лавайчык, будзеш у мяне за слугу». Я спытаўся, якія ў такім разе будуць мае мусовасці. Ён адказаў: «Даглядацьмеш мае коні». «Пане, сказаў я, мы не пасуем адзін аднаму; я лепей паслужыўся б таму пану, чые коні служылі б мне, і калі такога пана я не маю, дык лепш застануся ў жаўнерстве». Ён сказаў: «У цябе яшчэ той не аброс». «О не, сказаў я, адважуся параўнаць сябе з васьмідзесяцігадовым мужчынам, яно ж бо не барада робіць мужчыну, інакш у героях хадзілі б адны казлы». Ён сказаў: «Калі ў цябе адвага такая языкастая, дык хай будзе па-твойму». Я адказаў: «Гэта праверыцца ў першай аказіі», і тым самым намякнуў, што не дамся зрабіць з мяне канюшніка. I ён пакінуў мяне тым, кім я і быў, і сказаў, што майстар справай аказваецца, а таксама коратка зазначыў, што зычыць, каб я стаў тым, кім сябе бачу.
    Пасля гэтага я дастаў старыя драгуновыя штаны і, анатаміраваўшы іх, з іхняга змесціва справіў сабе яшчэ добрага страявога каня і самую лепшую стрэльбу, якую толькі мог знайсці; усё гэта павінна было ў мяне блішчаць, як люстэрка. Я зноў насіў усё зялёнае, і мне ўпадабалася імя егер Лавайчык; старое сваё адзенне я аддаў пахолку. Бо было мне ўжо замалое. I паязджаў сабе, як малады шляхетны паніч, і сапраўды не лічыў сябе пазаддзем. Я нават адважыўся па-афіцэрску аздобіць свой капялюш плюмажам; гэта дало мне неўзабаве завіднікаў і агуднікаў, між імі і мною ўзніклі даволі вострыя перапалкі на словах, дайшло і да зубатычын нарэшце. I заледзьве збольшага паказаў двум-тром, чаго я ў Раі навучыўся ў кушнера і што даваць поўху направа-налева мне як раздва-тры, як усё гэта мне залічылася, і, як бач, ужо многія добра ладзілі са мною, а некаторыя нават набіваліся на дружбу. Я ахвотна згаджаўся на вылазкі і конна і пеша, от жа і коней меў, і на ногі быў баржджэйшы за любога з маіх таварышаў, а калі даводзілася сцінацца з непрыяцелем, я ляцеў, як бура, і кожнага разу хацеў быць першым. Праз гэта неўзабаве
    я праславіўся сярод сваіх і чужых, і абодва бакі лічылі мяне не абы-кім, таму мне і давяралі самыя небяспечныя акцыі і камандаваць цэлымі атрадамі. Тут ужо я браў за шчэлепы ці краў, як багемец, а калі ў рукі даставалася што лепшае, дык выдзяляў з лупу ладную долю маім афіцэрам ці не таму якраз мне давяралі шураваць і ў забароненых мясцінах. Бо ўсюды мне спрыяла прыяцелька-ўдача.
    Генерал граф фон Гёц1 не чапаў у Вестфаліі тры непрыяцельскія гарнізоны, а менавіта ў Дорстэне, Ліпштаце і ў Кёсфэльдзе; а на іх якраз у мяне быў самы вялікі зуб, і яны былі мне бяльмом на воку; амаль кожны дзень я з невялікім гуфам казытаў і мацаў іх то тут, то там перад брамамі і пераймаў неблагі трафей; а як што ўсюды мне няблага шыхавала, дык людзі лічылі, што я магу рабіцца нябачным, што я цвёрды, як жалеза і сталь. Баяліся мяне, як пошасці, і трыццаць чалавек непрыяцеля не саромеліся ўцякаць, нават добра ведаючы, што пры мне напалавіну менш. Нарэшце зайшло, што мяне пасылалі ўсюды, дзе мелася быць зыскана кантрыбуцыя, дзе найбольшая небяспека. I торба мая паўнела, імя грымела, афіцэры і жаўнеры любілі свайго Лавайчыка, самыя знакамітыя з лагера праціўніка баяліся, а ўсіх пасялян я трымаў на сваім баку каго грозьбай, каго просьбай; я ўмеў караць упартых і непаслухмяных, умеў шчодра адорваць тых, якія заслужваліся хоць на малую дробязь, і ў цэлым я на іх прасаджваў добрую палавіну свайго лупу. Так выходзіла, што ніводная вылазка, ніводзін канвой з непрыяцельскага боку не ўнікаў маёй увагі, кожны раз я выведваў іх намеры і біў нечакана, і як што кожнага разу мне дужа шанцавала, дык усе вельмі здзіўляліся з маёй маладосці, аж нават многія непрыяцельскія афіцэры і жаўнеры прападалі, каб вокам скінуць на мяне. Пры гэтым да палонных адносіны мае былі дыскрэтныя, так што яны мне часам абыходзіліся даражэй, чым каштавала здабыча, аса-
    1 Фельдмаршал імператарскіх войскаў.
    бліва афіцэрам, без абразы іх абавязку і службе выказаць маю куртуазнасць, я не ўпускаў выпадку.
    За такія мае паводзіны неўзабаве мяне назначылі б у афіцэры, каб не мая маладосць, бо калі хто ў такім, як мой, узросце хацеў займець свой штандар, ён павінен быў быць мусова са шляхты; а проста так назначыць мой гэйтман не мог, бо ў ягонай роце не было вакансій, а рэкамендаваць мяне каму-небудзь іншаму не хацеў, інакш ён страціў бы ў маёй асобе дойную карову; і таму я стаў толькі гэфрайтарам. Гонар, калі мяне так вылучылі перад старымі жаўнерамі, хай і не такі, каб канечне, каб аж занадта, і пахвалы, якія сыпаліся на мяне кожны дзень, толькі падшпорвалі да большых мэтаў. Я дзень і ноч абдумваў, што б гэта яшчэ ўчыніць, каб падняцца вышэй, каб больш праславіцца, каб больш дзіва, каб болып піва; ад такіх дурных думак часта заснуць не мог. I, бачачы, што мне проста не хапае зручнага выпадку паказаць сябе, які я адважнік, я дужа засмучаўся, што не маю нагоды кожнага дня памерацца зброяй з непрыяцелем. Часта я марыў пра Траянскую вайну або пра аблогу ў Остэндэ: дурны блазан, не даўмеўся, што да пары збанок па воду ходзіць. Але інакш таго і не бывае, калі малады неабструганы жаўнерык мае грошы, шчасце і здаровы кураж; бо з таго пасля выцякае пыха і пагарда, а з такое пыхі я ўжо замест аднаго пахолка трымаў двух, якіх як след астраяваў і пасадзіў на коні, чым і выклікаў зайздрасць у афіцэраў, якія, мае неабольнікі, зусім мне таго не зычылі, чаго самі не маглі здабыць праз сваю нягегласць.
    РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
    Сімпліцы нарэшце заводзіць танцы, дзе яму адкрываюцца шанцы
    Мушу расказаць што-колечы са сваіх прыгодаў, што сюдтуд выпадалі мне, перш чым я вярнуўся ад сваіх драгунаў, і хоць яны не збыт што там якое, паслухаць іх даволі паце-
    шна і весела; бо я ўсчынаў не тое каб дзеі вялікія, але ж не грэбаваў і малымі, калі толькі рахуба падказвала, што гэтым можна будзе паслужыцца ў людзей на добрую славу і подзіў. Мой гэйтман з пяццюдзесяццю з нечым людзьмі быў адкамандзіраваны пешкі ў крэпасць Рэклінкхузэн з нейкай там акцыяй; а як што мы думалі, што, перш чым здолеем гэтую заваруху закалаціць, дзень-другі потайкам адседзімся ў кустоўі, дык кожны ўзяў сабе страўнасці на восем дзён. Але як яно ўсё пайшло касым бокам і сочаны намі багаты караван не паявіўся ў меркаваны час, дык у нас выйшаў хлеб, а прыхапіць яго мы не маглі, не выдаўшы сябе і не абярнуўшы ў нівеч усіх нашых планаў, так што голад прыпёр нас як мае быць. I ў гэтых мясцінах не было ў мяне сваіх людзей, як у іншых, каб што-небудзь потайкам паднеслі, і таму мы мусілі, здабываючы харч, разлічваць на іншыя сродкі, калі не хацелі вяртацца, белыя ручкі апрастаўшы. Мой камарад, лацінскі рамесьнік, былы студыёзус, які выдрапаўся са школы і не завербаваўся да нас, дарма ўздыхаў па панцачках і аўсянцы, якімі раней з бацькавай ласкі наядаўся пад загнетку, а тут: бач не канечне кату яечня; і вось думаючы пра колішнія раз’ядзенні, успомніў ён і пра школьныя хітрыкі, якімі часта ўрывалі гасцінца. «Ах, браце, сказаў ён мне, ці ж не ганьба, што не паспеў я спанатрыцца ў такіх штуках, з якімі сёння меў бы што естанькі? Браце, я ведаю revera', што калі б мне дазволілі адскочыць у сяльцо да пана тамтэйшага пробашча, я меў бы ў яго выдатны convivium2». Я крыху падумаў над ягонымі словамі, ацаніў наша становішча і зразумеў, што тых, якія тут ведалі ўсе хады і выхады, пускаць нельга, бо іх адразу пазнаюць, а незнаёмыя не ведалі, дзе, да чаго і як падступіцца, каб употайкі ўкрасці або купіць, засталося толькі пакінуць рызыку нашаму студэнту, і я адкрыў мой план гэйтману; усё гэта было небяспе-