Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
1 Юрыст і тэолаг; жыў у XVI ст.
набралася дурнога безгалоўя і зброду?» I ледзь жа ён вымавіў гэтыя словы, як упаў з дрэва, вывіхнуў плячук і гукнуў на дапамогу; але ўжо не было нікога, анізвання. Калі ён потым расказаў пра ўсё, болыпасць назвалі гэта выдумкай, байкай, аж пакуль незабаўным часам не была схоплена прылічна1 , на гарачым чарадзействе Катарына Прэвоцыя2, якая таксама была на той зборні; яна прызналася, як яно ўсё там было, адно хіба што нічога не ведала пра Хэмбахаў вокліч. Маёлус3 падае два прыклады: пра аднаго пахолка, які павесіўся на сваёй жонцы, і пра аднаго чужаложніка, як ён узяў у другой падложніцы яе слоік, нашмараваўся, і як яны паляцелі на вядзьмацкі шабас. Павядаюць яшчэ пра аднаго кнэхта, які, устаўшы з цёмнага рана, нашмараваў калёсы, але як што ў прыпоцемку ён ухапіў не той слоік, калёсы падняліся ў паветра, так што давялося іх сілай сцягваць долу. Олаўс Магнус расказвае ў lib. 3. «Mist. De gentibus Septentrional.», 1, cap. 194, як Хадынг5, кароль дацкі, прыляцеў назад у сваё каралеўства, з якога быў колісь выгнаны мяцежнікамі, як потым ляцеў паветрам над морам вярхом на Вотане, які потым абярнуўся ў каня. Так што ўсё больш чым дастаткова вядома, як некаторыя маладзіцы і непабраныя дзяўчаткі ў Багеміі сярод ночы выклікаюць сваіх кавалераў, каб тыя здалёк перліся на казлах у няблізкую дарогу да іх. А што кажа ў сваім «Гексамероне» Тарквемада пра
’ На месцы злачынства, з рэчавымі доказамі, на гарачым (стар. бел.).
2 Вядомая сярэднявечная чараўніца з Латарынгіі.
3 Біскуп Валтарарыі і Монтэ Карбіна ў 1572-1597 гг„ аўтар кнігі «Дні адпачынку» (1607).
4 Кніга шведскага біскупа Олава (Олая) Магнуса (1490-1555) пад назвай «Гісторыя паўночных народаў» (1555).
5 Асоба, якую згадвае Саксон Граматык у сваёй «Гісторыі данаў». Паводле міфа, вышні бог Вотан (Одзін) перанёс Хадынга ў Данію разам з канём у паветры.
сваіх школьных таварышаў, можна ў яго самога прачытаць. Гірляндус1 піша таксама пра аднаго заможніка, які, як аўтар зазначае, заўважыў, што ягоная жонка намашчваецца і вылятае з дому, і што аднаго разу ён прымусіў яе ўзяць і яго на вядзьмацкі рэй. Калі яны там елі і забракавала ім солі, ён пажадаў, каб пасалілі, дык яму з вялікай цяжкасцю дасталі солі, і калі ён сказаў: «Дзякуй Богу, вось і соль!» , як адразу патухла святло і ўсё пайшло прахам. А як развіднела, ён даведаўся ад пастухоў, што стаіць непадалёк ад горада Бэнавэнта, а гэта ж аж у Неапалітанскім каралеўстве за сотні міляў ад дому. I хоць ён быў багаты, а як зарупела, дык мусіў дабірацца дахаты жабраваннем, а калі вярнуўся, заявіў на сваю жонку, як на ведзьму, у суд інквізіцыі, і тая была падскварана.
А як лётаў доктар Фаўстус і многія іншыя, якія зусім не былі чарадзеі, паветрам з месца на месца, дастаткова добра вядома з яго Historia. А яшчэ чытаем у Бакача пра аднаго шляхетнага пана з Ламбардыі, бацька якога, сам таго не ведаючы, даў прыбежышча султану Егіпта, а калі гэты шляхетнік сам трапіў у палон і быў прыведзены да султана і пазнаны ім, дык султан загадаў пакласці яго ў дарагі ложак і шмат золата побач, а тады яго, заснулага, з дапамогай ведзьмара, перанёс у Павію і апусціў там у галоўным саборы. Ды і сам я ведаў адну кабету і адну служанку, якія, калі я гэта пішу, ужо нябожчыцы, хоць бацька дзяўчыны яшчэ жыве. Гэтая дзяўчына ваксавала каля распаленай пліты чаравікі сваёй пані і калі, управіўшыся з адным, адставіла яго ўбок, каб узяцца за другі, нашмараваны раптам шугануў у комін; але гісторыю замялі. Усё гэта я дакладваю вам толькі таму, каб мне паверылі, што ведзьмы і чарадзеі жывымі лётаюць на шабасы, а не таму, каб мне верылі, што, як я ўжо сказаў, і я там быў; мне, зрэшты, ані не абыходзіць, паверыць мне хто ці не, але калі ўжо хто не паверыць, дык
1 Юрыст і тэолаг XVI в. Аўтар трактата пра чараўніцтва (1536).
хай, прынамсі, скажа, калі такі разумны, як я мог іншым спосабам дастацца з Гіршфэльда ці з Фульды (бо я і сам не ведаю, у якіх я бадзяўся лясах) за такі кароткі час у арцыбіскупства Магдэбургскае.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
Сімпліцы зноў блазнуе, хітруе, жыве весела і зусім не бядуе
Я зноў бяруся за сваю гісторыю і найперш далажу чытачу, што я так і праляжаў на жываце, пакуль не заняўся ясны дзень, бо не было ў мяне ні змогі, ні адвагі падняцца; апроч таго я яшчэ паняверыўся, ці не прыснілася мне ўся тая прыхамацень паганая. I хоць было вельмі несамавіта на душы, я ўсё ж наважыўся заснуць, разумна падумаўшы, што ўсё адно не магу апынуцца ў горшым месцы, чым гэты лес, у якім правёў амаль увесь час з тае пары, як пакінуў татуся, і даволі добра зжыўся з ім і прывык. Было недзе каля дзявятай раніцы, калі наехалі на мяне фуражыры, яны і разбудзілі мяне; тут я і ўбачыў, што ляжу ў чыстым полі. Фуражыры забралі мяне з сабою, завіталі яшчэ ў нейкі млын і, змалоўшы там, што мелі малоць, звезлі мяне аж пад Магдэбург у свой табар, дзе і аддалі аднаму палкоўніку; той спытаўся ў мяне, хто я, адкуль буду і якому пану ўслужаўся. Я расказаў усё, як яно было, і як што не ведаў, што крааты былі «харваты», дык апісаў іх па вопратцы і прывёў прыклады з іх гаворкі і што я ад гэтых людзей уцёк; пра дукацікі, што праўда, змоўчаў, а ўсё, што распавядаў пра лёты ў паветры і вядзьмацкія карагоды, яны палічылі за блазенскія бздуры і дурныя заскокі, асабліва калі я панёс чортведама што, хоць слухай, хоц падай, хоць пальцамі дзіркі заткні. А тым часам вакол мяне сабраўся добры гамуз усялякага люду; бо дзе дурань, там і тысяча прыдуркаў. Сярод іх прыгробся адзін такі, які яшчэ летась трапіў у палон,
служыў там, а пазней зноў перакінуўся да імперцаў. Дык вось гэты падышоў да мяне і будзе казаць: «Хо-хо, гэта ж камендантава цяля з Ханау!» Палкоўнік распытаўся ў яго што і як пра мяне; але хлопец не ведаў нічога такога пэўнага акрамя таго, што я ўмею іграць на лютні, item, што крааты захапілі мяне каля крэпасці Ханау, што памянёны камендант вельмі шкадаваў па страце, бо я быў дужа ўпраўны і дасціпны блазан. Пасля гэтага пані палкоўнічыха паслала да другой пані палкоўнічыхі, якая даволі няблага іграла на лютні і таму заўсёды вазіла інструмент пры сабе; папрасіла пазычыць лютню; лютню прынеслі, уручылі мне і загадалі іграць. Але, на маю думку, след было спярша накарміць мяне, бо запалы жывот, як у мяне, і пузатая лютня не дужа добра кладуцца ў гармонію. Так і зрабілі, і пасля таго як я добра набатаваў валляк і выпіў ладны куфаль цэрбскага піва, зайграў ім і заспяваў, што ўмеў; пры гэтым яшчэ й талдоніў налева і направа, што да галавы лезла, і такім чынам без лішняй намогі ўвёў людзям у вушы, каб паверылі мне, што я якраз у той якасці і пробе, на якую выдае мяне мая цялячая вопратка. Палкоўнік спытаўся, куды мне хацелася б далей, і калі я адказаў, што адна мне халера, пагадзіліся на тым, што я застануся ў яго за пахолка. Яшчэ ён хацеў ведаць, куды падзеліся мае асліныя вушы. «Так, сказаў я, калі б ты ведаў, дзе яны, рады быў бы сам начапіць іх». Але ўтоіў, што з імі сталася, бо ў іх было ўсё маё багацце.
Неўзабаве сярод вышэйшых афіцэраў, а таксама ў курфюрсцкім і імператарскім табарах я стаў вядомы, асабліва сярод жанчын, якія ўпрыгожылі ўсялякіх фарбаў шаўковымі стужкамі маю шапачку, рукавы і абарваныя вушы, так што я нават думаю, ці не адсюль павялася сучасная мода. А грошы, якія мне далі афіцэры, я дзяліў і раздаваў; прапіваў іх да апошняга гелера з добрымі кампанейцамі і на гамбургскім і цэрбскім піве, якое мы жлукцілі вельмі смакавіта; і гэта нягледзячы на тое, што ўсюды, куды я заходзіў, я мог пачаставацца і на дурніцу.
Калі ж мой палкоўнік расстараўся на ўласную лютню, ён рашыў, што я буду з ім вечна і што няма чаго мне бадзяцца па абодвух табарах; тады ён прыставіў да мяне аднаго гофмайстра, апекавацца мною, а я павінен быў яго слухацца. Гэты чалавек прыйшоўся мне па сэрцы, бо ён быў рахманы, разумны, адукаваны, добра гаварыў, але не залішне многа, а што найбольш і найлепш вельмі богабаязны, багата начытаны і ўхвацісты ў самых розных навуках і мастацтвах. Ноччу я спаў у ягоным намёце, а ўдзень мусіў быць у яго на вачах. Быў ён радца і ўрадовец нейкага высокага князя, але і сам не з убогіх; але як што шведы зруйнавалі яго да нішчаты, а жонку зямля сырая прыбрала, а сын ад цяперашняй беднасці не мог выбіцца вышэй і служыў пісарам у саксонскім войску, дык і затрымаўся ў таго палкоўніка на пасадзе штальмайстра ці, правільней канюшніка, чакаючы перамен да лепшага ў ваенных падзеях на Эльбе, калі яму заззяе сонца былога шчасця.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ
Сімпліцы ходзіць па гульнёвым полі, дзе д’ябал грэшных людзей паняволіў
Мой гофмайстар быў хутчэй стары, чым малады чалавек, таму ён не мог праспаць цэлую ноч; гэта было прычынай, што ўжо на першым тыдні ён дасачыў мяне і добра зразумеў, што я быў не такі дурань, якога з сябе строіў, хоць і сам крыху раней заўважыў і з майго твару зрабіў зусім сваю выснову, бо няблага разбіраўся ў фізіягноміцы. Аднаго разу я прачнуўся апоўначы і задумаўся пра сваё жыццё і ўсякія дзіўныя здарэнні, я паведаў усё Богу ўсемагутнаму і падзякаваў яму за ўсе даброці, якія ён мне спасылае, за небяспекі, ад якіх ён мяне асланяе, даверыў яму ўсе свае будучыя ўчынкі і папрасіў дараваць грахі, а таксама папрасіў, каб Гасподзь літасціва вызваліў мяне з майго блазенскага
ўбрання, каб міласэрнай і мілажальнай воляю сваёю далучыў мяне да іншых разумных людзей. Пасля гэтага я цяжка ўздыхнуў, лёг і заснуў.
Мой гофмайстар усё чыста чуў, але прыкінуўся, што моцна спіць; і так было некалькі ночаў запар, пакуль ён дастаткова не ўпэўніўся, што розуму ў мяне больш, чым у каторага сталага мужа, які думае пра сябе, што-та ён, што за адзін такі; але ў намёце ён не сказаў мне нічога, бо сцены былі занадта тонкія, і ён з пэўных сваіх прычынаў не хацеў, каб, да часу да пары і пакуль ён цалкам не ўпэўніцца ў маёй нявіннасці, хто-небудзь уведаў маю таямніцу. Аднаго разу я выйшаў пагуляць за табар, што ён ахвотна дазволіў, каб мець зачэпку пашукаць мяне потым і, знайшоўшы, пагутарыць са мною сам-насам. Ён, як і хацеў таго, знайшоў мяне ў зацішным месцы, дзе я даваў аўдыенцыю сваім думкам, і сказаў: «Любасны мой дружа, як што я пастаўлены дбаць пра тваё дабро, дык цяпер вельмі рады, што магу пагутарыць з табою на самоце. Я ведаю, што ты зусім не такі дурань, якога з сябе ўдаеш, і што ты не хочаш жыць далей у такім гаротным і смяхотным стане. Калі табе дарагая мая дружба, калі ты шчыра прагнеш таго, за што кожнае ночы шчыра молішся Богу, калі адорыш мяне як сумленнага чалавека сваім даверам, тады можаш расказаць пра свае нягоды, а я, наколькі будзе магчыма, паспрыяю табе радай і чынам вылузацца з блазенскага маскараду».